Зямны акіян
Гіём Апалінэр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 140с.
Мінск 1972
КАЛІГРАМЫ. ВЕРШЫ МІРУ I ВАЙНЫ
(1913-1916)
ПРЫВІД ВОБЛАКАЎ
Напярэдадні чатырнаццага ліпеня, А чацвёртай гадзіне папоўдні, Я выйшаў на вуліцу: Вандроўных акрабатаў
я хацеў пабачыць.
Людзі гэтыя працуюпь над адкрытым небам, Зрэдку іх цяпер сустрэнеш у Парыжы.
У дні майго юнацтва было іх значна болей,
чым цяпер.
Амаль усе яны паехалі ў правінцыю.
Вось я іду бульварам Сен-Жррмен. На плошчы невялікай, ля помніка Дантону, Я сустракаю акрабатаў.
Іх акружыў натоўп маўклівы і чакаў пакорліва. Заняў я месца, каб разгледзець лепш:
Цяжар страшэнны;
Гарады бельгійскія, паднятыя
Магутнымі рукамі рускага рабочага з Лангві;
Пустыя гіры чорныя, З’яднаныя застылаю ракою!
I пальцы, што прывыклі скручваць сігаррту, Прыгожа-горкую, як і само жыццё.
Пясок засланы дыванамі бруднымі, Брыжы якіх разгладзіць немагчыма,
Яны — якраз пад колер пылу,
I плямы жоўтыя, зялёныя Да іх прыліплі,
Як ліпне ў вушы нам дакучлівы матыў.
Ты бачыш чалавека — дзікуна схуднелага?
Насіў ён попел продкаў на барадзе сівой, Ён спадчыну сваю насіў на твары, Здалося, ён пра будучыню марыў
I машинальна ўсё круціў катрынку. Катрынкі голас! Ён здзіўляў людзей, I чуліся ў ім булькание, і лямант, і глухія стогны.
Стаялі нерухома акрабаты.
Старрйшы з іх насіў трыко лілова-ружаватае,— Такога колеру бываюдь твары Сухотнід юных, з твару нават свежых, Але асуджаных на смердь хваробай.
Той колер затаіўся ў складках, Якія акружаюдь рот;
Падкраўся ён па-здрадніцку да ноздраў — Лілова-ружаваты колер.
I чалавек насіў на деле, на спіне Агідны колер сваіх лёгкіх.
Рукі! Рукі ўсюды ахоўвалі парадак.
Другі вандроўны акрабат
Быў апрануты толькі ў день. Я доўга Углядаўся ў чалавека — і нічога Не ўбачыў і не зразумеў нічога: Быў г?ты чалавек без галавы.
Старэйшы, трэді з іх, зусім падобны На валадугу, нават на бандыта,
Адпетага, але весельчака.
Ён да таго at
(з падвязкамі на белых панталонах) Меў выгляд зводніка, што пілыіа сочыць I за сабой і за сваім убраннем.
Прыціхла музыка.
I пачаліся Перагаворы з публікай, якая Ашчадна цыркала на дыванок Манетку да манеткі,— два з паловай франкі, Замест чаканых трох за выступление.
Што зробіш? Стала ясна —
Ніхто болып не падкіне ні сантыма I давядзецца распачаць сеанс.
Тут выйшаў раптам з-пад старой катрынкі Зусім маленькі акрабат, Апрануты ў ружовы колер лёгкіх. Была ў яго на шчыкалатках і запясці футра.
Падскочыў
3 крыкамі кароткімі
I міла нам салютаваў, Узняўшы ўгору рукі.
Адну нагу адставіў ён назад, Дагодліва і нізка пакланіўся На ўсе чатыры часткі свету.
Калі ж падняўся ён на шар,— Пяшчотнай музыкаю стала Яго малое цела,
1 ўжо не засталося
Спакойных, апатичных гледачоў.
«Як дух маленькі, бесцялесны!»— Падумаў кожны.
I песня рухаў заглушыла Старую, механічную катрынку, Якую чалавек круціў, Пакрыты попелам далёкіх продкаў.
Малы кульнуў свае сальта-мартале 3 такой гармоніяй, Што і катрынка сціхла, Катрыншчык жа Закрыў рукамі твар;
Здавалася, што грта ўжо не пальцы, А верный нашчадкі яго лёсу;
I на старрчым твары прараслі Маленькія зародкі будучыні.
Зноў крык чырванаскурага.
I анёльская музыка дрэў.
I знікненне дзіцяці.
Акрабаты ўзнімалі, гуляючы, Гіры вялізныя.
Яны жангліравалі грузамі.
Але глядач шукаў дзіця дзівоснае
ў самім сабе.
О век! Век воблакаў!
^п^ы:.гаі ja^
0 аё
part sombre oumouraient nos 3 phares
nuit tendre d’avant
la guerre lages*
”<'/*'>««лей «И»
° A i
Vil „ ’• f
MARECHAUX-FERRANTS RAPPEES
*
ENTRE MINU1T ET UNE HEURE DU
nous nous p
«Ніколі не забуду я таго начнога переходу...» Каліграма з верша «Маленькие аўто».
МАЛЕНЬКАЕ АЎТО
Трыццаць першага жніўня
Тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года, Я выехаў з Давіля позна ўвечары У малым аўтамабільчыку Руврра.
3 шаферам радам трое нас было.
«Бывай», —сказалі мы рпосе ўсёй.
А над Еўропай уздымаліся гіганты гневу.
Арлы, чакаючы ўзыходу сонца, пакідалі гнёзды, Пражррлівыя рыбы выплывалі з бездані.
Збіраліся народы — пазнаёміцца грунтоўна, А мерцвякі ад жаху калаціліся
ў сваіх дамоўках змрочных.
Брахалі злосныя сабакі на слупы граніц.
Я ехаў, і былі ў маёй душы
Усе арміі, якія між сабою ваявалі;
Яны паўзлі і выгіналіся, адна другую вынішча.чі;
Былі ў маёй душы лясы і вёскі Бельгіі, Даліна Руж і Франкаршан, былі сялібы —
Яны заўсёды першыя пакутвалі ад чужаземнага нашрсдя;
Я нёс з сабой артэрыі чыгунак — Там ехалі на смерць салдаты,
Жыццю шматкаляроваму яны салютавалі ў апошні раз...
Я нёс з сабою акіянаў глыбіню,— Між затанулых караблёў Там плавалі страшыдлы.
I неймаверную я нёс з сабою вышыню —
Туды арол не ўзнімецца —
Там чалавек у бой ідзе на чалавека I падае раптоўна ўніз, нібыта зорка.
Я адчуваў:
як новыя і спрытныя істоты Сусвет будуюць новы і кіруюць рухам; Як незвычайную вітрыну выстаўляе, Разбагацелы на чужым дабры гандляр; Як гоняць пастухі гіганцкі статак — Ідуць жывёліны нямыя
і скубуць паціху словы, На іх сабакі брршуць на дарозе.
Ніколі не забуду я тага начнога пераходу: Маўчалі мы, ніхто не вымавіў ні слова. О, змрочнае, цяжкое адбыццё, Калі тры наши, фары
ў цемры паміралі!
О, ноч пяшчотная, перадваенная!
О, вёскі,
Дзе працавалі спехам кавалі: 1х выклікалі
ад поўначы да першае гадзіны раніцы!
Мы ймчаліся да сіне-сіняга Лізье I да Версаля залатога,
На фронце. Апалінэр-салдат (пасярэдзіне). 1915.
1916 год... Разгар першай сусветнай вайны. За плячамі франтавыя дарогі, баі, ранение.
1 тройчы мы спыняліся, каб шыну трэсНуіую замяніць.
1, урэшце, пасля поўдня Мы прыехалі у Фантэнбло. З’явіліся ў Парыж якраз у час! Нас сустракаў загад: Мабілізацыя! Мы зразумелі,
сябра мой I я, Што гэтае маленькое аўто Прывезла нас у новую эпоху. Хаця был! мы сталымі людзьмі — Мы канава нібыта нарадзіліся.
ЗАРЭЗАНАЯ галубка I ФАНТАН
Вобразы ласкавыя — зарэзаныя.
Дарагія вусны пунсовыя.
Мія, Марэя.
Іета, Дары.
Анні і ты, Марыя.
Дзе вы, дзяўчаты юныя?
Але
Каля фантана,
Што плача і літасці просіць, Галубка трапеча белая.
Успаміны мяне пазбавілі сну.
О сябры мае, вы пайшлі на вайну.
Успаміны мае над скляпеннем лунаюць, А вашы нозіркі ў спячай вадзе, Тужлівыя, паміраюць.
Дзе вы-—Брак, Макс Жакоб — маладосці сябры? Дзе Дэрэн — з вачыма колеру шэрай зары?
Дзе Рэналь,
Даліз, душой шырокі?
Імёны lx гучаць далёка, Нібы ў царкве халоднай крокі. Дзе Крэмн'щ? Сам ён пайшоў у солдаты. Магчыма, ўжо ніхто не вернецца жывы дахаты!
Я, поўны успамінаў, застаўся сам з сабой. Фонтан смуткуе-плача над маёй бядой.
Хто на вайну пайшоў апоўначы,—
3 мага вица цяпер на Поўначы. Спусціўся вечар.
0, скрываўленае мора! Крывёй сплывав ў садзе збіты алеандр, Як зданъ войны, людского гора.
ЦЕНЬ
Вы са мною ізноў, Успаміны пра родных сяброў, Загшуўшых на полі бою.
Аліва часу,
Успаміны сплятаюцца разам, Як у крону адзіную — сотні галін, Як тысячы ран — у газетны артыкул адзін.
I здані цёмныя, неадчувальныя Ператварыліся ў мой цень. Нібы індзеец у засадзе нядрэмны, За мной вы сочыце, ды даррмна: Вы не пабачыце болей мяне, Вершаў маіх не пачуеце, не.
А я ўсё чую вас
I ўсё яшчр гляджу на вас.
О доля! О шматлікі цень, Хай беражр вас сонца і шануе! Вы любіце мяне
I не пакінеце ніколі.
Вы скачаце на сонцы, пылу не ўзнімаючы.
Атрамант сонца — цень,
I почырк маёй лямпы — цень, Бясконцыя набоі спачуванняў. Прыніжаны, приземлены мой бог!
СКАРГА
САЛДАТА 3 ДАКАРА
У халоднай зямлянцы, пакрытай лазою, Каля гармат, павернутых на поўнач, Я думаю пра вёску африканскую, У якой спявалі, і кахалі, I гутарку заводзілі Вясёлую, высакародную.
Бачу зноў майго бацьку-салдата:
Біў адважна ён служак англійскіх лэндлордаў — ашанці.
Чую смех ашалелы сястры: Грудзі цвёрдыя мела яна, як снарады. Бачу маці сваю — варажбітку: Соллю гррбавала, проса ў ступе таўкла. I яшчэ ўспамінаю драўлянага ідала — Вытанчанага, незразумела-хвалюючага,— Гэта — плоднасці фетиш.
Потым, значна пазней, была галава: Ляжала яна ля балота, адрэзаная...
О мой вораг збляднелы, Твая галава серебристая!
А ў балоце, у багне, Месяц бледны свяціўся, скакаў I здаваўся ён мне галавой серабрыстай. Я ў пячоры нябачным зрабіўся: Галава негрыцянская 3 ноччу глыбокай злівалася.
Потым збегла сястра
Разам з нейкім стралком: Ен памёр у Apace.
Калі хочаце ведаць вы, колькі мне год, Запытайце епіскапа:
Быў салодкі-салодкі ён ля маці маёй, Выў, як маслены кот, ля сястрыцы маёй.
Мы ў дзікунскім жылі будане:
Не такі ён быў дзікі, як нашы зямлянкі, Для пяхоты і нас — кананіраў.
Пра лафеты даведаўся я ля балота: Праганялі там смагу даўгашыйкі-жырафы; А вораг, які сяло рабаваў,
Дзяўчат гвалтаваў, Сам жахнуўся ад прывіду смерці.
Дзень пры дні, з вёскі ў вёску, Я чыноўніка-пана насіў.
Потым быў я слугой у Парыжы.
Я не ведаю, колькі мне год...
Як у рекруты ўзялі мяне,—
Дваццаць год запісалі.
Я — французскі салдат;
Пабялілі мяне адным махам.
Не магу адказаць, дзе знаходзіцца Наша часць пяцьдзесят дзевятая.
I чаму, аднак, белым быць
Лепш, чымся чорным?
I чаму нам у скокі пускацца няможна, Паспрачацца па-людску І, сытна пад’еўшы, Затым легчы спаць?
I вось мы стреляем
Па харчовых абозах бошаў, Мы склявалі ўсё поле снарадамі.
I пад ліўнем жалезным
Я ўспомніў страшэннае возера,
I людзей, прыкаваных страшэннай любоўю. Прыгадаў я вар’яцкую ноч, Чараўнічую ноч —
Такую ж, як сёння, Дзе жахлівыя позіркі
Разрываюцца кулямі
Ў небе цудоўпым.
ЗАЎСЁДЫ
Мадам Фор-Фауе
Мы будзем крочыць далёка, Але не прасунемся ўперад ніколі.
Ад планеты адной да планеты другой,
Ад туманнасці да туманнасці, Не пакідаючы зямлі ні на хвіліну. Дон Жуан, палюбоўнік трох тысяч камет, Сілы ў свеце шукае новыя
I ўспрымае сур’ёзна міраж.
Колькі, колькі сусветаў не помняць сябе, О, якая ў іх памяць кароткая!
Хто ж прымусіць пае з памяці выкінуць Частку свету —
Тую ці іншую?
Дзе знаходзіцца грты Калумб Хрыстафор, Што закрыв для нас кантынент — хоць адзін?
Дгубіць,
Але згубіць на самай справе, Каб пляц пакінуць для адкрыцця.
Прайграць —
Для Перамогі, для жыцця.
ЛОКАН, ЗНОИДЗЕНЫ НАНЛВА
Ён у памяці раптам знайшоў Цёмна-русы, ласкавы локан. — Долю дзіўную бачыш ізноў У дарозе сваей далёкай?
— I бульвар дэ Шапрль, і Атэй, I Манмартр незабыты, вядома,— Шрпча локан,— мне сняцда часцей Дні сустррч і парог твайго дома.—