Зямны акіян
Гіём Апалінэр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 140с.
Мінск 1972
Так светлячок цягне цела сваё, што гарыць, палымнее.
У сррцы салдата так Франция б’ецца, пульсуе, Як б’ецца гарачы пылок у сррцы лілеі.
ПЕРАМОГА
Спявае певень... Мару я... Гайдаюцца галіны, А лісце іх нагадвае матросаў пры гайданцы.
Крылатыя і вёрткія, нібы Ікар падроблены, Сляпыя варушыліся, нібы мурашкі,— Глядзелі ў дождж у люстра тратуара.
Натоўп са смеху лопаў, як гронкі вінаграда.
Мой дыямент жывы! Не пакідай мяне.
Салодка спі. Ты ў хаце роднай,
і табе належаць Мой ложак, лямпа
і мая прабітая старая каска.
Зірні на ясныя сапфіры, адгранёныя ў Сен-Клод. Дні былі ясныя, нібы смарагд зялёны.
Я ўспамінаю цябе, горад метрораў, Дзе я не спаў начамі ад тугі і зораў. Цвілі сады, я рваў святла букеты.
Даволі неба нам палохаць!
Няхай маўчыць і пе заікнецца!
Так цяжка уявіць, Наколькі людзі Ад поспехаў дурнеюць, спакайнеюпь!
У інстытуце ў юных слепакоў дапытваліся строга: «А ці няма тут сярод вас крылатага сляпога?»
0, чалавек! Шукаеш мовы новай, новых слоў.
Для іх граматыка не знойдзе правілаў, умоў! Старыя словы спарахнелі ад сваіх гадоў.
Па баязлівасці і звычцы Сёй-той у вершы цягне іх патрошку, Яны, нібыта хворыя, прыкутыя да ложкаў.
I стануць неўзабаве людзі маўчунамі:
ўсё адно, Хапае мімікі і жрстаў у кіно.
Але мы ўпарта жадаем гаварыць!
Варушыць языком!
Для сябе, для далёкіх унукаў — Мы шукаем новых гукаў, Новых гукаў, новых гукаў.
Мы шукаем зычных асобна ад галосных, Зычных, якія ўзрываюцца глуха;
Пераймайце гукі ваўка, Прымушайце іскрыцца гук насавы і працяглы!
Цмокайце, шчоўкайце языком, Карыстайцеся шумам глухім Чалавека, які за стадом Паводзіць сябе непрыстойна!
Нават свіст прыдыхальны пляўка Будзе гукам нязвычным,
Зычным!
Нават розныя выбухі губ
Зробяць вашу размову трубным клічам! Навучыцеся лаяцца па ўласнай волі!
Што за літара ўдарная, быццам звон, Сёння ў памяці нашай гучыць?
Мы не заўсёды разумеем радасць цудаў, Мы ў адчуванні новых ррчаў — беднякі.
О, дружа мой, падыдзе час і ўжо не будуць, Цябе не будуць клікаць цягпікі.
Глядзі, пакуль не позна, на чыгунку,
Глядзі на ррйкі, чалавек:
Яны павернуцца ў другім кірунку, I днікнуць, смешпыя, прыгожыя, навек.
Дзве лямпы зіхацяць перада мной,
Як дзве жанчыны, што з мяне смяюцца, Схіляю я тужліва галаву
Пад гртым позіркам пакеплівым, жаночым.
Разліўся грты смех
Усюды!
Рукамі размаўляйце, пстрыкайце вясёла пальцамі,
Сябе па твары біце, нібы ў барабан!
0, словы!
Яны ля міртавай дубровы;
I плачуць Антррос і Эрос.
А я пад самым небам горада жыву.
Слухайце мора!
Далёка стогне мора
і крычыць самотна.
I голас мой адданы, нібы цень, Ператварыцца хоча ў цень жыцця, Няверным хоча быць, як ты, жывое мора!
Матросаў мора прагнае знішчае, Як ідалаў-багоў,
і мае крыкі косіць.
I толькі цень ад крылаў чаек, Здаецца, тое мора зносіць.
Успыхне слова — здрыганецца бог.
Ты падыдзі, дапамажы мне!
Рукі я шкадую, Што песцілі мяне любоўна ў дні трывог.
А заўтра што?
Які аазіс рук знайду я? Ты разумеет радасць бачыць новае?
О, голас! Размаўляю я на мове мора.
I ў порце, уначы, ў паскудненькіх тавернах, Я больш упарты, чым страшыдла з Лерны.
Па вуліцы плывуць мае абедзве рукі, I пальцамі абмацваю я горад свой.
Яшчр не ведаю нічога.
Хто ведае —
Знайду я заўтра вуліцу жывой?
Куды мая павернецца дарога?
Ты помні, што чыгунка з часам Выйдзе з моды.
Глядзі, ўглядайся!
Перамога, перш за ўсё, ў наступным'
Убачыць блізка
Тое, што далёка —
Усё поўнасцю!
I хай па-новаму
Усё назавецца!
РЫЖАЯ КРАСУНЯ
Гляньце! Я ўвесь перад вамі, поўны срнсу разумнага:
Я не толькі ўведаў жыццё, А ўсё, што жывыя
Могуць аб смерці даведацца;
Зведаў горыч і слодыч кахання, Часам навязваў людзям ідрі свае, Мовы розныя вывучаў, Пабываў у вандроўках далёкіх, I вайну я прайшоў з артылерыяй і пяхотай.
Ранены ў галаву, пад хлараформам трэпанаваны, Я згубіў сваіх лепшых сяброў у жахлівых баях.
Я ведаю столькі аб мінулым і сучасным, Колькі можа ведаць адзін чалавек.
Сёння мяне не трывожыць вайна Паміж намі, сябры, і за нас;
Справядліва мяркую аб сварцы працяглай Між Традыцыяй і Адкрыццём, Між Парадкам і вялікім Пошукам. Вы, надзеленыя вуснамі, падобнымі да боскіх,
Вуснамі, якімі размаўляе строй-парадак,
He судзіце вельмі строга, параўноўваючы нас.
3 ід?аламі Парадку!
Мы, шукальнікі, імкнёмся Невядомы край адкрыць. I не ворагі мы вашы!
Для сябе адкрыць жадаем Незвычайныя ўладанні: Таямніцу ў кветках яркіх Знойдуць тыя, хто шукае. Там — нябачапыя фарбы, Ззяюць новыя агні, I міраж, якому тррба Даць рральнае жыццё.
Так! Разведаць мы жадаем Дабрату краіны светлай, што пакуль яшчэ маўчыць. Можна час прагнаць са свету, Ці вярнуць яго ізноў. Літасці мы заслужылі! Мы ваюем на граніцах Будучыні і прастору, Літасці прашу да нашых Хібаў і грахоў!
Вось і лета запалала — Час шалёны надышоў. I маё юнацтва сёнпя Памірае, як вясна.
Сонца смелае ў зеніце — грта розуму усход, Грта мой чаканы год!
Мне б за ім ісці нязменна, Каб любоў маю ўвасобіць У прыгожы, чысты вобраз!
Да мяне прыходзіць шчасце Ў выглядзе Краеуні рыжай. Дапалалі косы ўранку: Быццам пасвяцца маланкі На пялёстках чайных ружаў.
Людзі, блізкія, далёкія, Людзі, смейцеся з мяне!
Адтаго, што надта многа Ведаю ў жыцці такога, Пра якое я адразу
не адважуся сказаць.
Ды і самі вы, напэўна, не дасцё ўсяго сказаць!
Майце літасць да мяне!
3 РОЗНЫХ кшг
ЛІСТЫ ДА ЛУ
(3 Паслання XXXVII)
Я тут адзін. Мне толькі іскры сведяць Сасновых дроў.
Снарадаў стогн і стук падкоў прыносіць ведер
3 дарог-іпляхоў.
Тут, на палях вайны, груган злавесна Ўначы крычыць.
I да цябе з каморкі цеснай Мой ліст ляцідь.
Мае радкі, як сімвал таямнічы
Шчаслівых дзён.
Цябе здалёк я клічу, клічу, клічу Мой лепшы сон!
Яшчэ жыццё, як сэрцы нашы, не збяднела.
Жыцдю — квітнець!
Ключ ад пачуццяў самых моцных, смелых Мы будзем медь.
Любоў, адзіная на свеце, стукне ў дзверы.
О Лу, бывай!
Адна ёсць зорка ў небе —
мая надзея, вера, Мой юны край.
Як дзіўна! Позірк твой, нібыта зорка, Прабіў імглу.
Працяты я тваёй пакутай горкай.
Бывай, о Лу!
ПРАЛЕТАРЫЮ
Ты — у няволі без віны ніякай.
Тут сталь і медзь: лядяць яны ў атаку.
Прадуеш моўчкі ты. А за сдяной фабрычнай Да добрых спраў
людзей прырода кліча.
Халодныя вятры лядядь за мора — Здзімаюць на ляту з машын і пыл, і гора. Зямля гадуе каласы і ведаў дррва, Дзе спеюць для дябе
плады бунтарства, гневу.
Тваіх тапельцаў мора худенька хавае, А зоркі ззяюдь, ясныя, над краем, Табе ўсміхаюцца святлом надзей, Варожадь уначы над лесам тых людзей, Што здабываюдь хлеб надзённы У пакутах горкіх —
клопатах бяссонных.
Каштуе мала зорак бляск? Нічога!
А кроў твая, жыддё тваё —
gi даражрй намнога?
Ты нарадзіў сыноў, падобных да багоў, Якіх чакае дяжкі лёс бацькоў.
Тваіх дачок чакаюдь смутак і турботы.
Тваіх жанок святых
скалечыла работа:
Счарнелі рукі іхнія, яны хаваюць рукі;
Не для дзяцей тваіх, якія гнуцца крукам, Раскоша панская вітрын!
Усё для іншых ты стварыў адзін.
Стварыў ты гарадоў нядобрых прыгажосць, Яны забралі прапу ўсю тваю, як ёсць.
I ў шахце ў ляску, у каменным бляску Ты верыш сам сабе — па абавязку.
АПОШНІ РАЗДЗЕЛ
Рушыў на плошчу народ у той дзень:
Прыйшлі 1 негры, і белыя,
і жаўтатварыя людзі;
Прыйшлі рабочыя з фабрык, дзе трубы ўжо не дымелі,— Была забастоўка.
Прыйшлі тынкоўіпчыкі ў брудным адзенні, што вапнай прапахла;
Прыйшлі мяснікі — далоні ў іх былі запрцканыя крывёй;
I пекары з бледнымі тварамі, абсыпанымі мукой;
Прыйшлі прыказчыкі, кінуўшы прылаўкі
на сваіх гаспадароў;
Прыйшлі суровыя жанчыны:
дзеці сядзелі ў іх на руках
Або чапляліся за спадніцы матак;
Прыйшлі і зусім няшчасныя, але дзёрзкія, Нафарбаваныя, напудраныя, наплоеныя;
Прыйшлі калекі: кульгавыя, бязрукія, глуханямыя, сляпыя;
Прыйшлі нават свяшчэннікі
і некалькі дзіўных
элегантна апранутых мужчын.
I горад за межамі Плошчы мёртвым здаваўся — Нават не ўздрыгваў, нават не дыхаў ён.
* * *
Ніколі змрок святла не пераможа. Хай вечар журыцца.
Чакайце:
Уранку зноў жыццё трывожна Пастукае ў акно.
Да нерухомасці пагарду адчувайце!
Я акунаю рукі ў хвалі шчасця.
Uayeazi
БЕСТЫЯРЫЙ АБО КАРТЭЖ АРФЕЯ (1911)
Зборнік складаецца з трыццаці вершаў. У гэтым выданы! друкуецца дваццаць адзін верш. Сем з іх перакладзена ў нашай краіне ўпершыню: «Чарапаха», «Конь», «Муха», «Конік», «Медуза», «Карп», «Ібіс».
АЛКАГОЛІ (1898-1913)
Назва кнігі мянялася чатыры разы. Былі розныя варыянты: «Ведер Рэйна», «Рэспубліканскі год», «Гарэлка» і, нарэшце, «Алкаголі». У адным з варыянтаў паэмы «Зона» Апалінэр пісаў, што ў краінах будучыні, «дзе болып не будзе няшчасных на вуліцах», не будуць піць і «гэтых алкаголяў, пякучых, як маё жыццё».
Зона
(«Ле Суарэ дэ Пары», снежань 1912, № 12).
Папа Пій дзесяты вельмі варожа ставіўся да ўсяго сучаснага.
Апалоній з Ціяна — філосаф-піфагарэец I ст. н. э.— лічыўся чараўніком.
Рох (з арабскага)— гіганцкая птушка ва ўсходніх паданнях.
Пі-і — згодна з кітайскай легендай, птушкі, якія зрасліся парамі і разам лёталі.
Нотр-Дам, па-французску — Божая маці; Сакрэ-Кёр — сэрца Ісуса Хрыста.
Сабор св. Віта — вялікі гатычны сабор у Градчанах — раёне пражскага града.
«Вось сям’я пераносіць падабенства чырвонай пярыны» — паэт успамінае чырвоны пухавік, які эмігранты Кастравіцкія вывезлі з Беларусі. Гэтую рэч маці передала пазней сыну, як дарагую рэліквію. «А пярына, як нашы жаданні, падманная». Словы, якія маюць адносіны да горкага лёсу ўсіх эмігрантаў і, у прыватнасці, да самога паэта.
Мост Мірабо
(«Ле Суарэ дэ Пары», люты 1912, № 1)
Мост Мірабо — мост цераз раку Сену ў Парыжы.
Песня няшчаснага ў каханні
У арыгінале гэта паэтычная сюіта складаецца з сямі вершаў. На беларускую мову перакладзена тры з іх.
Анні
(«Ле Суарэ дэ Пары», верасень 1912, №8)
Вершы прысвечаны Анні Плейдэн, якая была гувернанткай у адной англійскай сям’і. Там жа працаваў хатнім настаўнікам Вільгельм Кастравіцкі — малады Апалінэр. Ён модна кахаў Анні, прысвяціў ёй шмат вершаў. Але яе палохала палымянае каханне паэта, і яна ўцякла ад свайго шчасця ў Амерыку. Цікава апісвае гісторыю гэтага кахання польская пісьменніца Юлія Хартвіг у аповесці «Апалінэр» (выдавецтва «Прагрэс», Масква, 1971).