• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі пра Ціно і Ціну  Ленэ Майер-Скуманц

    Гісторыі пра Ціно і Ціну

    Ленэ Майер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 128с.
    Мінск 2004
    20.61 МБ
    Ленэ Майер-Скуманц
    Гісторыі пра Ціно і Ціну
    Lene Mayer-Skumanz
    Geschichten von Tino und Tina
    Mit Bildern von Heribert Schulmeyer
    Patmos-Verlag Dusseldorf, 1999
    Ленэ Майер-Скуманц
    Гісторыі пра Ціно і Ціну
    3 малюнкамі Хэрыберта Шульмайера
    2-е выданне
    Мінск Выдавецтва «Про Хрысто» 2004
    УДК821.112.2-93
    ББК84 (4Гем)-44
    М 14
    Пераклад з нямецкай мовы I. Пашкевіч
    Пераклад зроблены паводле выдання:
    Mayer-Skumanz, Lene: Geschichten von Tino und Tina. Mit Bildern von Heribert Schulmeyer.
    © 1999 Patmos Verlag GmbH&Co KG, Dusseldorf Alle Rechte vorbehalten
    ISBN 3-491-37410-3 (ням )	© Patmos-Verlag, Dusseldorf, 1999
    ISBN 985-6628-55-5 (бел.)	© УП «Выдавецгва „Про Хрысто”», 2002
    Ціно і любоў
    Ціна кажа: «Я цябе люблю, Ціно».
    Ціно ўзрадаваўся.
    Ціна працягвае:
    «Вялікага Тоні з дзевятага дома я таксама люблю.
    I таксу фрау Мурбах я люблю.
    5
    Майго паяца з пампонам я таксама люблю.
    Я люблю майскіх жукоў.
    Я люблю мае блакітныя шкарпэтачкі.
    Я люблю свайго дзядулю.
    Я люблю сваю флейту».
    Ціно не ведае, што яму на гэта адказаць. Ён моўчкі адыходзіць. Зачыняе за сабою садовыя веснічкі і ідзе па завулку. 3-пад плоту, пгго перад домам Мурбахаў, высунула сваю мордачку такса. Ціно нахіляецца і гладзіць таксу.
    «Сабачка, — кажа Ціно. — He сумуй, што Ціна любіць не толькі цябе. Падумай толькі, калі б Ціна любіла толькі каго-небудзь аднаго, то ўсе астатнія засталіся б ні з чым».
    Такса віляе хвастом.
    «Я рады, што ты гэта разумееш, — кажа Ціно. — Толькі кемлівыя таксы здольныя ўсё зразумець».
    6
    Ціно разважае
    Ціно сядзіць у садзе і разважае. Ён разважае пра тое, кім бы ён быў, калі б не быў самім сабою.
    Ціно бачыць камінара, які праходзіць па вуліцы. Камінар прывітальна ківае яму праз плот. Ягоны твар чорны ад сажы. Яго рукі чорныя. Нават піыя чорная. Камінар падабаецца Ціно.
    «Я мог бы быць камінарам», — думае ён.
    Ціно бачыць страказу, якая праносіцца ў паветры. Яна стракоча, як маленькі верталёт. Яе крылы зіхацяць на сонцы. Страказа падабаецца Ціно.
    «Я мог бы быць страказою», — думае ён.
    Ціно бачыць маленькую птушку, якая цягнс з зям-лі чарвяка. Падлятае большая птушка з чорным апярэннем і жоўтаю дзюбаю. Яна адштурхоўвае маленькую птушку ўбок, здзёўбвае чарвяка і адлятае. Маленькая птушка ўстрэсвае крылцамі. Яна скача па траве і шукае сабе новага чарвяка, але нічога не знаходзіць.
    Ціно думае:
    «Я мог бы быць вялікаю і дужаю птушкаю.
    Але ж я таксама мог бы быць маленькаю, кволаю птушкаю, у якой адабралі чарвяка».
    7
    Ціно думае далей.
    Ен кажа: «Я мог бы быць таксама чарвяком».
    I Ціно вельмі задаволены, што ён такі, які ёсць.
    8
    Ціно і Макс
    Ціно ідзе ў дзіцячы садок.
    Ен вешае свой заплечнік на кручок пад малюнкам з зорачкай. Зорачка — гэта Цінаў значок, ён азна-чае, што гэта месца для Цінавай курткі, абутку і мяшэчка са сняданкам.
    На суседнім кручку, пад малюнкам з вавёркай, матляецца невялічкая блакітная сумка на рамяні. Яна належыць Максу. Вавёрка — гэта Максаў значок.
    Макс якраз абуў свае тапачкі. Ен глядзіць на Цінаў заплечнік. «Што там у цябе, Ціно?»
    «Сняданак», — кажа Ціно.
    «Ты — шалёная расамаха! — кажа Макс. — У цябе ж жывот лопне!»
    Ціно ідзе на кухню да фрау Габі. «Што такое расамаха?»
    «Гэта вялікая дужая куніца, якая жыве далёка на поўначы», — кажа фрау Габі. «Яна такая прагная, што ўпалёўвае больш звяроў, чым можа з’есці. Та-кое вельмі рэдка бывае сярод драпежнікаў. У нас, людзей, — ужо часцей. Таму такіх бязглуздых, якія накладаюць у сваю талерку больш, чым трэба, і называюць расамахамі».
    «Ага», — кажа Ціно.
    9
    10
    На перапынку ён цягне свой заплечнік у агульны пакой і пачынае яго распакоўваць: яблыкі, грушы, арэхі. «Гэта даў мне з сабою дзядуля для ўсіх нас. Усё гэта вырасла ў ягоным садзе!»
    Дзеці сядаюць у кружок і дастаюць свае лусцікі. Фрау Габі рэжа яблыкі і грушы на чацвярцінкі. Цётка Рыта расколвае арэхі. Ціна і Марыйка раз-даюць арэшкі, а Францішка сочыць за тым, каб усё было падзелена справядліва.
    «Арэшкі на лусціках, як гэта смачна!» — уздыхае Марыйка.
    «Вазьмі сабе», — кажа Ціно Максу.
    Макс адмоўна хітае галавой. Ён пачырванеў па самыя вушы. «Я так не люблю», — мармыча ён.
    Ціно корпаецца ў сваім заплечніку. «3-за гэтай навалы садавіны я зусім забьгўся ўзяць свой сня-данак!»
    «Вось, кусай ад майго!» — кажа Францішка.
    «Чакай, Ціно, — кажа Макс. — Хочаш узяць мае лусцікі?»
    «Палову», — кажа Ціно.
    Дзеці дружна жуюць і нават падбіраюць крошкі. Потым Макс кажа: «Эй, Францішка, цяпер мне ўжо захацелася арэшкаў».
    «А я пра гэта падумала», — кажа Францішка і дастае порцыю для Макса з кішэні свайго фартушка.
    11
    Ціно моліцца
    Кожны тыдзень сюды, у дзіцячы садок, прыхо-дзіць катэхетка. Яна апавядае ўсім, хто хоча па-слухаць, пра Бога і пра Пана Езуса, Сына Божага. У гэты час турчаняты ідуць гуляць на двор. Яны не хрысціяне, а мусульмане і маюць свой уласны ўрок рэлігіі і свае малітвы. Яны моляцца да Алаха.
    «А вы не хочаце паслухаць, як мы молімся?» — пытаецца Ціно ў браціка Гюль.
    Той збянтэжанаўсміхаецца. «Мойтата не хоча ...» «Ну, тады, канешне ж, не».
    Катэхетка моліцца з дзецьмі. Маліцца — гэта значыць размаўляць з Богам.
    Кожны з дзяцей можа нешта сказаць Богу, уголас ці моўчкі, у думках, — як каму хочацца.
    «Божачка, аберагай маю прабабулю», — кажа Ціна.
    «Амэн!» — кажуць усе разам. Амэн — гэта ста-радаўняе слова з той мовы, на якой гаварыў Езус. «Амэн» азначае: сапраўдытак! Дакладна! Гэтапраўда!
    Марыйка раіцца са сваёю сястрычкаю Франціш-каю, а потым кажа: «Божачка, пашлі нашай Паўле яшчэ двух ці трох анёлаў-апекуноў. Толькі яны па-вінны быць вельмі спрытнымі. Паўла ўжо ўмее бе-гаць і карабкацца ўверх. За ёй трэба паўсюль вока ды вока».
    «Амэн!» — кажуць дзеці.
    12
    13
    «Божачка, — кажа Ціно, — дамоўцеся з Алахам, каб вы абодва наглядалі за Гюль і яе сястрычкамі».
    «Амэн», — кажуць дзеці.
    «Хвілінку», — спыняе дзяцей катэхетка. «Бог і Алах — гэта не дзве розныя асобы. Алах — гэта толькі інпіае імя Бога. Хрысціяне і мусульмане вераць у аднаго і таго ж самага, адзінага Бога».
    «А чаму тады мы не молімся разам?» — пытаецца Ціно.
    «Ах, — уздыхае катэхетка. — Я не змагу растлу-мачыць гэтага так хутка. Усё-такі існуе шмат адроз-ненняў паміж абедзвюма рэлігіямі. Калі вы пад-расцеце, вы лепш зразумееце гэта. А цяпер толькі вучыцеся верыць і маліцца як хрысціяне».
    «Ці ёсць у Бога яшчэ іншыя імёны апроч Бог і Алах?» — пытаецца Ціно.
    «Так, — тлумачыць катэхетка. —У розных краінах Бога называюць рознымі імёнамі. Напрыклад, ін-дзейцы называюць яго „Вялікая таямніца“».
    На перапынку Ціно падышоў да Гюль: «Мы маліліся таксама і за цябе, і ўсе разам сказалі ,,Амэн!“».
    «Мы таксама кажам ,,Амэн“», — прамармытала Гюль.
    «Ну вось, на табе!» — бурчыць Ціно. Падчас сняданку, калі ён сеў есці свой лусцік, ён памаліўся: «Божачка, у якога так шмат імёнаў, дапамажы, нарэшце, каб усе людзі маглі маліцца разам!»
    14
    Ціно чуе трэск
    Ціно ляжыць у ложку. Ён спрабуе заснуць.
    Нешта трэснула.
    Ціно сядае і прыслухоўваецца.
    Зноў нешта трэснула.
    Нешта трашчыць пад ложкам.
    Трашчыць за шафаю.
    Нешта трашчыць і перамяшчаецца туды-сюды па падлозе.
    У Ціно схаладнелі рукі.
    Ён хоча закрычаць, але ўяго раптам прапаў голас.
    Нешта трашчыць вакол Цінавага ложка, то тут, то там.
    Ціно саскоквае з ложка і хапае газету, якую чытаў тата.
    Ён пашамацеў газетаю, потым яшчэ трохі — і прыслухаўся.
    «Яно слухае шамаценне, — шэпча Ціно. —Яно баіцца». Ён трохі падумаў, потым пазяхнуў, пазях-нуў вельмі моцна і ўголас. «Ну, — кажа ён, — няма чаго баяцца, нават калі яно крыху і пашамацела...».
    15
    Ціно ўцяміў
    Ціно сядзіць на кукішках за кустом лаванды і на-зірае за пчоламі. Яны цешацца, што лаванда там-сям яшчэ квітнее. Гэта вельмі дакладна прыкмеціў Ціно па іх радасным гудзенні. 3 серабрыста-шэрага куста тырчаць асобныя сцябліны з пяшчотнымі сінявата-ліловымі кветачкамі. Яны калыхаюцца пад пчаліным цяжарам.
    За кустом лаванды пахнуць дзедавы ружы. Яны таксама разрасліся, як жываплот. Але пасяродку ста-іць шырокая арка-дуга, якая стрымлівае іх і дае пра-ход на другую палову сада. Чырвоная ружа-павітуха так абвіла і запляла зялёны жалезны каркас, што ён проста знік пад лісцем і кветкамі.
    Ціно чуе крокі пад аркай. Ён падымае галаву. Гэта Ціна.
    «Паследак! Паследак!» — крычыць яна.
    «Гэта ты пра мяне? — здзіўлена пытае Ціно. —A што такое паследак?»
    «Хі-хі-хі! Ая нешта ведаю... Непатрэбная неспа-дзяванка!» — выкрыкнула Ціна і збегла хіхікаючы.
    Ціно ідзе ў дом. Можа спытаць у дзядулі? Ён прыслухоўваецца, стоячы каля белых дзвярэй. Ціно чуе моцны храп і сапенне. Дзядуля спіць пасля абеду, а бабуля ў гэты час яшчэ на працы. Ціно падымаецца па лесвіцы на друті паверх. «Мама?»
    16
    Ніхто не адзываецца. Напэўна, мама пабегла ў краму нешта купіць. Ціно падымаецца ў мансарду, у пакой свайго старэйшага брата.
    «Джанатан?»
    «Так!»
    «Джанатан, скажы хучэй! Што такое паследак?» Джанатан сядзіць перад кампутарам. Ён не ад-водзіць вачэй ад экрана і не выпускае мышкі кампу-тара з рукі. Але ён адказвае: «Паследак з’яўляецца пазней за ўсіх. Уяві сабе, напрыклад, адлёт буслоў у вырай, калі вялікі касяк ляціць на поўдзень. А яшчэ адзін бусел ляціць услед за імі — гэта і ёсць паследак».
    «Ага, — кажа Ціно. — I гэта ён там, на поўдні, непатрэбная неспадзяванка?»
    Крэсла нечакана паварочваецца, Джанатан гля-дзіць на Ціно. «Хутчэй, радасная неспадзяванка, я так сказаў бы. Бо гэта выдатна, што прылятае яшчэ адзін, каму гэта ўдалося... А чаму ты пра гэта пытаешся?
    «Бо Ціна... мяне...»
    «Ага, — кажа Джанатан. — Дзяцей, якія з’яўля-юцца на свет нашмат пазней за сваіх братоў і сясцёр, у некаторых сем’ях таксама называюць паследкамі. Альбо апошніх птушанят, таму што яны яшчэ застаюцца ў гняздзе, калі старэйшыя ўжо даўно вылецелі з гнязда».
    «Гэта дрэнна, што я паследак?»
    «Для мяне — не», — кажа Джанатан і смяецца.
    17
    «I для мамы, і для таты, і для дзядулі, і для бабулі таксама — не. Нядрэнна таксама і для нашай любай кузіны. Бо каму б Ціна назаляла, калі б не было цябе?»
    Ціно паціскае плячыма.
    «Глядзі, — кажа Джанатан. — Мне здаецца, што было так. Перш, чым ты з’явіўся на свет, ты паўсюль зазірнуў і паразважаў, у якой сям’і ты б хацеў жыць. Гоп-ля, — сказаў ты, у гэтым доме нумар пяць па Бэзавай вуліцы было б зусім нядрэнна. Тут бацькі ўжо папрактыкаваліся на Джанатане, як трэба вы-хоўваць дзяцей».