• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі пра Ціно і Ціну  Ленэ Майер-Скуманц

    Гісторыі пра Ціно і Ціну

    Ленэ Майер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 128с.
    Мінск 2004
    20.61 МБ
    Ціно і Ціна ставяць свае гаршкі на веранду.
    «На сонца ці ў цень?» — пытае Ціно.
    «Трэба паспрабаваць і так, і гэтак, каб даведацца, што ім падабаецца», — рашуча кажа Ціна. Кон-чыкам пальца яна мацае зямлю — вільготная яна ці не — і бяжыць па палівачку.
    Пазней дзеці сядзяць побач са сваімі гаршкамі ў паўценю.
    Ціна кажа: «Калі ў мяне выспеюць мае жоўтыя памідорчыкі, я запрашу шмат гасцей. Частаваць буду лусцікамі з гуркамі, яйкамі і кружочкамі па-мідораў. А на шпажкі накалю кавалачкі сыру і жоўтыя памідорчыкі. Таксама будзе жоўты суп з памідораў і лапша з жоўтым таматным соусам, а калі ты мне дасі некалькі тваіх чырвоных памі-
    95
    дорчыкаў, дык я яшчэ зраблю рознакаляровую салату і...»
    «Стоп, — кажа Ціно, — дай ім пакуль спакойна адцвісці!»
    96
    Ціно і НЛА
    «Ціно! — крычыць Ціна з саду. — Хутчэй! НЛА!» Ціно бяжыць да яе і ўглядаецца ў неба.
    «Дзе?!»
    «Тут! Пад грушай!» — Цінін голас узбуджана дрыжыць.
    Ціно імчыцца праз арку да грушы. Ніякага НЛА не відаць і блізка. Газон увесь жоўты ад прымул. Ціна сядзіць на самым ніжнім суку грушы і рагоча: «Першае красавіка, першае красавіка!»
    Ціно глядзіць на газон без НЛА і маўчыць.
    «Як толькі можна папасціся на такую бязглуз-дзіцу?» — насміхаецца Ціна.
    Ціно ўздыхае.
    «Ты расчараваны?» — пытае Ціна.
    Ціно кіўнуў. «Я так добра гэта ўявіў... Аты не?» «Не», — упарціцца Ціна.
    «Як ён стаіць тут на газоне, — кажа Ціно. — 3 высунутымі нагамі-апорамі, падобны да жука. I як ён блішчыць і міргае. Серабрысты, а па краях яшчэ аранжаваты. Таму што яму трэба спачатку астыць, разумееш?»
    «Ага. I што б ты рабіў, Ціно?»
    «Я? Я хадзіў бы вакол і чакаў бы, выгляне хто ці не».
    «Так. А потым?»
    97
    «Потым? ІІотым я павітаўся б...»
    Ціна саскочыла з грушы. «Я лепей пайду. Інакш ты давядзеш мяне да таго, што я таксама буду ўяўляць НЛА».
    «Ну і што, хіба гэта дрэнна?»
    «Так, — кажа Ціна і гнеўна глядзіць на Ціно. — Бо тады мне было б шкада, што яго няма».
    98
    Ціно і велікоднае яйка
    Ціно бярэ каструлю.
    Ён налівае ў яе вады.
    Ён ставіць каструлю на пліту.
    Ён кладзе ў каструлю яйка.
    Ён варыць яйка ўкрутую.
    Ён высыпае ў ваду чырвоную фарбу.
    Яйка ператвараецца ў чырвонае велікоднае яйка.
    Ціно бярэ кавалачак сала і націрае ім велікоднае яйка.
    Цяпер яно блішчыць, але Ціно павінен памыць РУКІ-
    Потым ён бярэ дзядулін сцізорык.
    Ён выдрапвае прыгожыя белыя ўзоры на пафар-баванай у чырвоны колер шкарлупіне: хвалі, кропкі, маленькія сонейкі; птушак, якія скачуць, і птушак, якія лётаюць; ягня з кудзеркамі; трох маленькіх куранятак, адно з іх з чарвяком у дзюбе. Чарвяка амаль што не відаць, так тоненька ён надрапаны.
    Ціно разважае: раней яйка было такое малое. Але толькі тады, калі яго ўпрыгожыш, заўважаеш, якое яно на самой справе вялікае...
    Нарэшце велікоднае яйка ўпрыгожана. Ціно дорыць яго Ціне.
    Ціна глядзіць на яйка. «Супер, дзякую», — кажа яна, лупіць яйка і з’ядае яго.
    99
    Ціно лямантуе: «Я падарыў табе велікоднае яйка, а ты яго з’ела?»
    «А што мне трэба было з ім рабіць?» — пытае Ціна.
    100
    Ціно атрымаў ліст
    За Цінавым кручком пад зорачкай тырчыць ліст. Ціно нясе ліст на кухню да фрау Габі.
    «Калі ласка, прачытай мне яго!»
    Фрау Габі глядзіць на няроўныя літары. «О, Божа! Гэта нейкае ілупсгва, і подпісу няма. Выкінь гэты ліст!»
    «Не, я хачу ведаць, што там напісана!»
    Фрау Габі чытае ўслых: «Ціно, ты самы дурны дурань».
    «Ага», — кажа Ціно.
    «Не крыўдзіся, чуеш?» — мармыча фрау Габі.
    «Угу», — сумна кажа Ціно.
    Ён не ведае, што яму рабіць з гэтым лістом.
    Які-небудзь прыемны ліст ён паказваў бы ўсім.
    Які-небудзь прыемны ліст ён мог бы пакласці пад падушку.
    На прыемны ліст ён мог бы прадыктаваць пры-емны адказ.
    Ціно не ведае, куды падзець гэты злы ліст.
    Ліст дрыжыць у ягоных руках.
    Па дарозе дамоў ён бачыць лужыну.
    Па ёй плаваюць белыя кветкі каштану.
    Ціно складвае ліст у караблік. Ён апускае ка-раблік-ліст паміж кветак каштану ў лужыну. Караб-лік плыве. Павольна слізгае ён па вадзе.
    Ціно кажа: «Ліст, цяпер ты хоць на што-небудзь прыдаўся!»
    101
    Ціно і чарапаха
    У лазовай скрыначцы на стале з падарункамі да Цінавага дня нараджэння сядзіць чарапаха. У яе карычневы панцыр з чорнымі плямкамі.
    Ціно радуецца. Ен вымае чарапаху са скрыначкі і садзіць сабе на калені. «Я цябе люблю», — кажа ён. Але чарапаха ўцягвае галаву пад панцыр. Ціно доўга чакае. Ен прыносіць чарапасе кавалачак свайго святочнага торта. «Вось, пакаштуй! Можа, так ты адчуеш, што я цябе люблю!»
    102
    Чарапаха не варушыцца.
    Ціно нясе яе да сябе на ложак. Ён садзіць яе побач са сваімі любімымі мядзведзямі. «Бачыш, як я цябе люблю?»
    Цяпер чарапаха ўцягвае таксама ногі і хвост. Яна цалкам знікае пад сваім панцырам.
    Ціно вяртаецца да століка з падарункамі. Там по-бач з лазовай скрыначкай ляжыць маленькая кніга. На яе вокладцы намалявана чарапаха. «Хочаш, я табе пачытаю?» — пытае тата.
    Ціно ківае галавой. Спачатку тата чытае загаловак на вокладцы: «Усё пра чарапах».
    «Прачытай мне ўсю кнігу!» — просіць Ціно.
    Пасля абеда таго ж самага дня яны ідуць у сад. Разам яны будуюць агароджу з камяністай тэрасай, каб чарапаха магла прымаць сонечныя ванны, ямку для вады і зацішны куточак на выпадак дрэннага надвор’я.
    Ціно садзіць чарапаху на нагрэтыя сонцам камяні. Паблізу ён кладзе зялёны лісток салаты. Ён наразае садавіну і гародніну на дробныя кавалкі.
    Чарапаха высоўвае галаву з-пад панцыра. Паволі паказваюцца ногі і хвост.
    «Ну, як ты цяпер сябе адчуваеш?» — пытае Ціно.
    Чарапаха сунецца да салаты і есць.
    «Так, цяпер ты бачыш, як я цябе люблю!» — кажа Ціно.
    103
    Ціно і вясёлка
    Ціно шпацыруе з дзядулем праз луг да ракі.
    Імжыць дробны дожджык. На небе раскінулася вясёлка.
    «Пачакай», — кажа Ціно дзядулю, а сам бяжыць наперад. Ён хоча пастаяць пад вясёлкай. Ён хоча ўбачыць, як усе фарбы вясёлкі будуць адбівацца і зіхацець над ім.
    Ціно бяжыць праз кусты і высокую траву.
    Вясёлка таксама пабегла. Яна бяжыць наперадзе Ціно.
    104
    Ціно бяжыць з апошняй сілы. Вясёлка бяжыць таксама хутка, як і Ціно.
    Толькі тады, калі Ціно спыняецца і хапае ротам паветра, вясёлка таксама спыняецца.
    Ціно паволі ідзе назад да дзядулі. «Вясёлку нельга дагнаць, праўда?»
    «Так, — кажа дзядуля. — Вясёлкі заўсёды на-перадзе».
    Дома Ціно бярэ паперу і алоўкі. Ён малюе луг з кустамі і высокаю травою. Ён малюе хлопчыка, які стаіць у траве. Ён малюе вясёлку. Яна зіхаціць над лугам і над хлопчыкам.
    «Паглядзі, дзядуля, — кажа Ціно. — Цяпер Ціно стаіць пад вясёлкай».
    105
    Ціно і Ціна
    Півоні адцвілі. Ціно глядзіць на іх і бачыць, як з ціхім шамаценнем адзін за другім ападаюць усе пялёсткі. Ціно падбірае пялёсткі з травы. Яны вель-мі прыгожыя, падобныя да маленькіх белых і чыр-воных лушпінак.
    «Ціно, Ціно, дзе ты?»
    Ціна выбягае з-пад аркі ў садзе. Яе вочы пацям-нелі ад страху. «Ціно, яны толькі што забралі маю маму. Яна паехала з татам у клініку, там яна наро-дзіць нам яшчэ адно дзіця!»
    «Ух ты!» — усклікае Ціно.
    «Паслухай, я не ведаю, — кажа Ціна. — Маме так моцна балела. Хоць яна сказала, што радуецца, але я заўважыла, як ёй баліць. Яна рабіла так, паглядзі...»
    Ціна скурчваецца і прыціскае далоні да жывата. Потым яна сядае побач з Ціно ў траву. Ён ледзьве разбірае, што яна шэпча.
    «Што ты сказала, Ціна?»
    «Ім вельмі баліць, калі мы нараджаемся, Ціно...»
    Ціно не ведае, як яму суцешыць Ціну. Сказаць што-небудзь? Ці лепей памаўчаць?
    Ён кладзе ёй на калені адзін пялёстак півоні, потым яшчэ адзін, потым яшчэ і яшчэ. Ён глядзіць, як Цініны пальцы гуляюць з пялёсткамі. Ціна
    106
    107
    гладзіць пялёсткі, скручвае і раскручвае іх, прапус-кае паміж пальцаў і зноў ловіць. Цяпер яна разрывае пялёсткі на маленькія кавалачкі і здзімае іх, пакуль увесь зялёны газон не становіцца чырвона-белым.
    Праз некаторы час бабуля выходзіць з дому.
    «Ціна, у цябе нарадзіўся брат! Толькі што званіў тата. Дзіця важыць чатыры кілаграмы, і ў іх усё ў парадку!»
    «Было вельмі балюча?» — пытаюць Ціно і Ціна ў адзін голас.
    Бабуля здзіўлена паглядзела на іх, потым хуцень-ка сказала: «Ах, гэты боль, гэта ўсё адразу забыва-ецца, калі дзіця здаровае і добра сябе адчувае».
    «Мы назавем яго Марцін, — кажа Ціна. — Марцін Хрысціян Тэадор».
    «Ты ўбачыш, як добра мець брата, — кажа Ціно Ціне. — Можаш спытаць Джанатана!»
    108
    Ціно падымаецца на гару
    Ціно ідзе наперадзе. Ён хоча быць першым. Ён хоча хучэй за тату, маму і Ціну падняцца на гару. Хутка, ужо хутка ён будзе на вяршыні!
    У гэтай гары вельмі пакатая, закругленая вяр-шыня, але нават у самай закругленай вяршыні ёсць найвышэйшы пункт.
    Ціно сядзіць на самым высокім месцы. Навокал цішыня. Жоўтыя астры растуць каля яго ног. Яш-чарка шмыгае праз камень. Высока ў небе кружыць
    109
    Ціно глядзіць уніз.
    Далёка ўнізе сядзіць Ціна. Ціна зусім малю-сенькая. Яна — толькі блакітная плямка ў зялёнай траве з кропелькай светлага ўверсе.
    Ціно спускаецца з гары. Ён ідзе паўз Ціны.
    «Эй! — кліча Ціна. — Пагуляем у што-небудзь?»
    «Не ведаю, — кажа Ціно. — У што мне гуляць з малюсенькай блакітнай кропкай?»
    110
    Ціно і праблема смецця
    Улетку Ціно дазваляюць правесці тры тыдні ў мамінай цёткі, бабулі Лізабет, у невялікім мястэчку над возерам. Мама папрасіла Ціно на працягу гэтых трох тыдняў быць асабліва добрым і мілым хлоп-чыкам. Таму што бабуля Лізабет не любіць брыд-кіх слоў і яшчэ яна вельмі клапатліва адносіцца да навакольнага асяроддзя.
    Бабуля Лізабет сартуе смецце са сваёй гаспадаркі ў сем розных мяшкоў, а Ціно ёй дапамае: адходы для кампостнай кучы ў садзе, паперу, асобна бяско-лернае і каляровае шкло, алюміневыя ёмістасці, бляшанкі і металалом, батарэйкі і пратэрмінаваныя медыкаменты.
    Бабуля Лізабет заахвочвае таксама сваіх маладых суседак сартаваць смецце. «Калі я, старая жанчына, гэта магу рабіць, дык вы тым больш!»
    На ўскраіне мястэчка стаяць вялікія кантэйнеры, прызначаныя для рознага смецця. Ціно і бабуля Лізабет цягнуць да іх свае мяшкі і высыпаюць: шкло да шкла, паперу да паперы...
    Аднойчы, прыйшоўшы да кантэйнераў, яны бачаць там вялізны смеццявоз. Двое мужчын у аранжавых камбінезонах выкульваюць смецце з кантэйнераў у смеццявоз: шкло, паперу, усё разам.
    111
    112
    «Стойце! — крычыць бабуля Лізабет. — Толькі не ўсё разам! Дзе астатнія машыны для збору смецця?»