Гісторыі пра Ціно і Ціну
Ленэ Майер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 128с.
Мінск 2004
«Канешне, Ціно. Таксама паміж дзядзькам Ху-бертам і мною. Таксама паміж Цінай і табою. Гэта справядліва. Яе ніхто не бачыць, але ўсе пра яе ведаюць».
«Але толькі не гэтая дурная Ціна».
«Пакуль не. Можаш ёй гэта перадаць, толькі мірна».
Ціно зглытнуў. «Па мне, дык няхай не будзе ніякіх межаў, — кажа ён. — Але толькі, каб Ціна была добрая».
35
Ціно і суседскі сад
Ціно закрывае вушы рукамі. Ён не можа выцер-пець шуму, калі дзядзька Хуберт пілуе бензапілою. Нажы бензапілы разразаюць галіны, якія паспі-лоўваў дзядзька Хуберт, на малыя кавалкі. Распіла-ванае дрэва разам з асеннім лісцем кідаюць на кампоставую кучу. Там усё перапрэе і паволі стане ўраддівай зямлёю.
Дзядзька Хуберт добра ўзброіўся да працы з бен-запілою. Ён надзеў ахоўныя акуляры, каб ніводная трэсачка не трапіла ў вочы, і тоўстыя навушнікі супраць шуму. Тое, што Ціно крычыць: «Дзядзька-руйнавальнік», — ён ніяк не можа пачуць.
Ціно ідзе ўздоўж зараснікаў ажыны. Ён уяўляе сабе мяжу, якая тут праходзіць, лінію мяжы паміж садам дзядулі і дзядзькі Хуберта па адзін бок і садам Мозера па другі. Сусед пасадзіў на мяжы кусты. Акрамя таго, тут стаіць яго стары хісткі іптыкетнік. Некаторыя дошкі вісяць, амаль што адарваныя, на драўлянай папярэчыне. Для Ціно ёсць вялікая дзіра, можна пралезці.
«Гэтую дзіру я пакіну», — сказаў сусед. «Для цябе, Ціно, для вожыкаў і наогул».
У суседа ёсць унучка, у яе паралізаваныя ногі, і яна сядзіць у інваліднай калясцы. Яе завуць Зузана. Зузана на пару гадоў старэйшая за Ціно. Яна можа
36
добра чытаць услых і майстраваць. Таму Ціно час-та яе наведвае. Акрамя таго, яму падабаецца сусед-скі сад. Улетку тут ёсць сапраўдны поплаў з макам-самасейкам і званочкамі, маргарыткамі ды шал-феем.
«Прывітанне, Ціно, — кажа сусед. — Уцякаеш ад шуму бензапілы?»
37
Ціно ківае галавою. «Тут яе не так чуваць, а там проста не выцерпець...»
Сусед падграбае лісце і складае яго пад кусты бузіны. Ён таксама абрэзаў свае пладовыя дрэвы. Абрэзанае галлё паскідана ў кучы ў куце сада.
«Можа Вам дапамагчы? — пытаецца Ціно. — Я занясу галлё на той бок да дзядзькі Хуберта, каб яно тут не валялася».
«Не трэба!» — крычыць Зузана са свае каляскі. «Гэта будзе наша хатка для вожыкаў».
Сусед нясе поўныя граблі лісця да кучы галля. Ен страсае лісце на галлё. «У гэтых закуточках вельмі любяць хавацца вожыкі ўзімку», — кажа ён. «I лісце, якое я зграбаю пад кусты, таксама мае сваё значэнне. Яно ўгнойвае зямлю. Пад лісцем зімуюць лічынкі, слімакі і жукі, якімі кормяцца многія птушкі. Таксама, калі нам пашчасціць, наступнай вясною вернецца наш салавей. Ён будуе сваё гняз-до на зямлі з перапрэлага за зіму лісця». Сусед гля-дзіць на Ціно. «Таму я пакідаю сад як ёсць, — не-прыбраным. Сад усё ж такі не шафа на бялізну. Яму таксама трэба трохі свабоды...»
У задуменні Ціно вяртаецца праз дзіру ў плоце назад у сад дзядулі і дзядзькі Хуберта. Бензапіла змоўкла, дзядзька Хуберт здымае навушнікі.
«Наш сад, — кажа Ціно да яго, — так чыста пры-браны, проста, як шафа на бялізну».
«Прыгожа, праўда?» — задаволена кажа дзядзька Хуберт.
38
Ціно і важная навіна
Цініны бацькі і Ціна выказалі жаданне прыйсці да дзядулі і бабулі на абед. Цініна мама хоча паве-даміць бабулі нейкую таямнічую навіну. Ціно і яго бацькі таксама запрошаны.
Ціно дапамагае бабулі збіраць на стол. Акно прыадчынена. Ціно чуе, як храбусціць гравій, лёгка і весела, так: хруб-хруб-хруб. Так бегае толькі Ціна. Вось яна праходзіць па тэрасе і з’яўляецца ў дзвярах. «Чакайце, я раскладу сурвэткі», — кажа яна.
Бабуля паказвае ёй, як складаюць сурвэткі ў квет-ку. «Я ўся ў нецярпенні ад тае навіны», — напаў-голасу кажа яна. «Можа ты ведаеш, Ціна?»
«Зразумела, — задаволена кажа Ціна. — Але я не прагаваруся!»
Бабуля чакае хвілінку, потым кажа: «А можна мы з Ціно хоць паспрабуем адгадаць? Гэта звязана з працай?»
«Можа і так», — кажа Ціна і смяецца.
«Ага, твая мама мяняе прафесію?»
Ціна задумваецца. «Напэўна, не...»
«Ці, можа, вы збіраецеся паехаць у вялікае падарожжа?»
«Не», — упэўнена кажа Ціна.
«Няўжо вы дабудуеце ўрэшце свой дом?» — пытае Ціно.
«Можа, толькі тады, калі я вырасту», — кажа Ціна.
39
40
Бабуля ўздыхае. «Ну можа ты зробіш хоць ма-ленькую, самую маленькую падказку...»
Ціна вагаецца. Потым яна нахіляецца і шэпча: «У жываце нешта ёсць».
«О!» — кажа бабуля і адразу супакойваецца і весялее.
У Цінавай галаве нешта мільгае. Ён зусім блізка ад здагадкі. Ціно глядзіць на бабулю. «Ну, ты зразумела, што гэта?»
«Але ж адкуль!» — ускліквае бабуля, таму што якраз уваходзяць Цініны бацькі, а Цінавы бацькі, дзядуля і Джанатан ужо тупаюць, зыходзячы з дру-гога паверха.
Бабуля ставіць супніцу на стол. «Смачна, смачна есці!»
«Хвілінку, — кажа Цініна мама. — Спачатку навіна. У нас будзе яшчэ адно дзіця! Вясной, калі зацвітуць півоні».
«Вы мяне зусім ашаламілі, — кажа бабуля. — Я такая шчаслівая».
Ціно радуецца. «Яшчэ адзін паследак», — шэпча ён Джанатану.
41
Ціно і ліхтар святога Марціна
Ціно пытаецца ў свайго таты: «Ты паможаш мне зрабіць ліхтар святога Марціна?»
«А што, вы не робіце яго ў дзіцячым садку?» — пытае тата.
«Толькі каркас, — кажа Ціно. — Малюнкі ў акенцах мы павінны зрабіць дома».
«Ага, — прабурчэў тата. — Мне здаецца, што малюнкі ў акенцах лепей зробіць мама».
«Мама яшчэ на курсах праграмістаў», — кажа Ціно. Тата прыцішвае гук тэлевізара і сядае за стол да Ціно. «I што трэба зрабіць, зоркі і месяц?»
Ціно адмоўна хітае галавою. «Зоркі кожны год паўтараюцца — гэта нуднавата. Можа, давай зробім святога Марціна на кані?»
«Каня? He, каня я не магу», — жахнуўся тата. «А можа плашч, які святы Марцін разрубаў сваім мячом. Ты ж ведаеш гэтую гісторыю? Святы Марцін аддаў жабраку палову свайго салдацкага шлашча. Гэта было такое вялікае палотнішча, яго я запраста мог бы намаляваць...» Ён малюе дзве паловы пла-шча на палях часопіса з тэлепраграмай.
Ціно здуіпана ўздыхае. «Ці спадабалася б табе такая застаўка ў акенцы, тата?»
«Не... Маеш рацыю. А што было потым?»
42
«Рыта апавядала нам пра святога Марціна», — кажа Ціно. «Калі ён быў жаўнерам, ён меў слугу. Так было тады ў а... афі...»
«У афіцэраў, — кажа тата. — Яны мелі слугаў».
«Так, але святы Марцін — не. Ён рабіў разам са слугою ўсю працу: і есці варыў, і прыбіраў, і ваксаваў боты. Калі слуга варыў есці, святы Марцін у гэты час чысціў дзве пары ботаў!»
43
«Гучыць вельмі добра», — чуецца мамін голас з вітальні. I мама прасоўвае галаву ў дзеры. Яе плашч блішчыць ад вады. «Святы, які ваксуе боты свайму слузе. I мые, і гатуе, і выносіць смецце...»
Тата моршчыць лоб. «Сёння раніцай я выносіў смецце!»
«Я ж нічога не кажу», — кажа мама. «Вы, двое, што-небудзь ужо елі на вячэру? He? Тады я пабегла на кухню».
Ціно падае тату нажніцы. «Давай выражам дзве пары ботаў і каструлю, і чарпак, і венік, і...»
Тата малюе белым алоўкам на чорным кардоне контур, потым асцярожна адразае ўсё, што не мае дачынення да ботаў і кухоннага посуду.
Ціно наклейвае жоўтую паперу на акенцы ліхтара. Ен разглядае выразаныя акенцы насупраць лямпы. «Супер, праўда?»
«Скажам, нядрэнна», — кажа тата і старанна закручвае клей. Потым ён прыносіць венік, каб змесці з дывана чорныя абрэзкі. У суседнім пакоі ён бачыць мокрыя маміны боты. «Ты пгго, па рацэ хадзіла?» — крычыць ён на кухню.
«Не, толькі па Бэзавай вуліцы, але ў маіх любімых ботах», — уздыхае мама.
Тата насоўвае ў боты газеты.
«Не перажывай. Калі яны высахнуць, я іх на-ваксую, і яны будуць, як новыя».
44
Ціно і дзень святога Марціна
Ціно стаіць каля акна, у світэры паверх піжамы і з тоўстым кампрэсам на шыі. Ён глядзіць уніз, на цёмную вуліцу, і шмыгае носам.
«Праклятая тэмпература! Праклятае горла! Амой прыгожы ліхтарык вісіць недзе там, у садку, зусім адзін!»
«Дзеці з тэмпературай павінны ляжаць у лож-ку!» —кажамама.
«Дазволь яму трошкі тут пастаяць, — кажа Джа-натан. — Можа яны зробяць круг і зойдуць на нашую вуліцу».
Але колькі Ціно тужліва ні чакаў, ні працэсіі свя-тога Марціна, ні карагоду ліхтарыкаў не было відаць. Hi намёку на тупат дзіцячых ног, ні адгалоску песні святога Марціна — нічога.
«Яны пайшлі звыклаю дарогаю», — кажа мама.
Ціно плача.
«Заплюшч вочы, — кажа Джанатан. — Уяві ўсё сам, толькі больш прыгожым: сцэнку пра святога Марціна, вогнішча ў парку, ліхтарыкі, як яны мігцяць, і як дзеці дзеляць хлеб святога Марціна».
«А я нічога не атрымаю», — кажа Ціно і плача яшчэ мацней.
I тут ён бачыць, як у цемры мігцяць і пакалых-ваюцца два ліхтарыкі. Яны ўсё бліжэюць і бліжэюць,
45
46
два ліхтарыкі святога Марціна, адзін — з зоркамі і месяцам, другі — з каструляй і ботамі. За імі мар-шыруе маленькі цень у башлыку. «Гэта Ціна! Джа-натан, упусці яе!»
Ціна працягвае Ціно яго ліхтарык і хлеб святога Марціна.
«Ты ішла з двума ліхтарыкамі...» — кажа Ціно.
«Так», — кажа Ціна. «Але толькі да парку. Там стаяла Гюль са сваімі бацькамі і назірала за намі. „Хадзі сюды, — крыкнула я, — панясеш ліхтарык Ціно. Але яе тата ёй не дазволіў. „Таму што гэта хрысціянскі фэст, — сказаў ён мне, — і мы тут ні пры чым“. А яе мама сказала: „Напэўна, можна дазволіць нашай Гюль трошкі паднесці за хворага Ціно ліхтарык з каструляй і чарпаком“. I Гюль пайшла разам з намі...»
Ціно глядзіць на хлеб у сваёй руцэ. «Тады яна таксама павінна была атрымаць хлеб святога Марціна...»
«I атрымала!» — кажа Ціна і смяецца. «Як і кож-ны з дзяцей каля вогнішча. А вось гэта — мой хлеб. Я табе яго падару, каб ты так моцна не сумаваў».
47
Ціно шкадуе сад
Ціно заглядвае ў сад.
Сад па-лістападаўску туманна-шэры.
Сад шэры ад кропелек дажджу.
Сад шэры-шэры, і гэта самы жалобны ў свеце шэры колер.
Дрэвы стаяць голыя.
Кусты голыя.
Сцяжынкі вымецены дачыста.
Ніводнай маленькай каляровай кропачкі ва ўсім садзе.
«Бедны сад», — думае Ціно.
Ён нацягвае сваю чырвоную шапку.
Ен спяшаецца ў сад.
Ён бегае па дачыста вымеценых сцежках, ён скача праз клумбы.
Ён тройчы аббягае кожнае дрэва.
Кроплі дажджу падаюць яму на твар.
Яго шапка намокла.
Яго світэр намок.
Ціно вымак з ног да галавы.
Але цяпер у садзе ёсць агніста-чырвоная плям-ка —яго шапка.
48
49
50
Ціно знаходзіць раму для карціны
Дзядзька Хуберт дазволіў Ціно пакошкацца на гарышчы.