• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі пра Ціно і Ціну  Ленэ Майер-Скуманц

    Гісторыі пра Ціно і Ціну

    Ленэ Майер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 128с.
    Мінск 2004
    20.61 МБ
    Ціно знаходзіць там раму для карціны, але без карціны.
    Ён ідзе да люстэрка.
    Ён трымае раму перад сваім тварам.
    «Шаноўнае спадарства, — кажа Ціно. — Вітаю вас у праграме „Звяры, кветкі і людзі з Цінавага заапарку“».
    Потым Ціно гуляе ў звяроў, кветкі і людзей.
    Ён грымаснічае, як малпа.
    Ён робіць глыбокі ўдых і квакае, як жаба.
    Ён круціць галавою, як сланечнік.
    Ён ківае галавою, як незабудка каля ручая.
    Ён голасна і раскаціста смяецца, як фрау Мурбах.
    Ён сапе, як дзядуля.
    «Ціно!» — кліча Ціна. «Хучэй, па тэлевізары пачынаецца наша любімая праграма!»
    «Не чапай мяне, — кажа Ціно. — На гэта ў мяне сёння няма часу!»
    51
    Ціно адводзіць позірк
    Ціно бачыць, як стары мужчына пераходзіць дарогу перад домам нумар дзевяць. Мужчына аба-піраецца на мыліцы і валачэ ногі. Яго ногі непа-слухмяныя, як у Цінавага драўлянага Каспэрля.
    Мужчына ідзе зусім павольна. Часам ён спыня-ецца і цяжка, глыбока дыхае. Яго галава тырчыць паміж плячэй, яго твар чырвоны ад напруті.
    Ціно адводзіць позірк.
    Ён не можа бачыць, як цяжка ісці старому ча-лавеку.
    Ціно бачыць, як на падваконніку сядзіць, ната-пырыўшыся, верабей. На вуліцы дзьме асенні вецер. Верабей настыбурчыў перыйка. Ён — проста ма-ленькі камячок з пер’я, які дрыжыць ад холаду.
    Ціно адводзіць позірк.
    Ён не можа бачыць, як верабей змагаецца з ха-лодным ветрам.
    «Часта ж мне прыйдзецца адводзіць вочы», — думае Ціно. «Калі я кожны раз буду адводзіць по-зірк, то ў мяне пачнецца галавакружэнне. Паўсюль адбываюцца сумныя рэчы. Я проста не спраўлюся так хутка адводзіць позірк».
    Ціно заплюіпчвае вочы.
    52
    У цсмры да яго прыходзіць адна думка.
    Калі наступным разам ён зноў убачыць таго старога мужчыну, ён спытае: «Вам моцна баліць?»
    Калі ён зноў убачыць на падваконніку вераб’я, дык сыпне яму крошак. Таму што, калі вераб’я пакар-міць, яму стане цяплей.
    53
    Ціно хоча есці
    Ціно адчувае ў грудзях нейкую дзіўную пустэчу.
    Ён ідзе да бабулі на кухню.
    Ён просіць хлеба з салам, каб было многа сала.
    Ён просіць кавалак арэхавага торта.
    Таксама ён просіць шакаладнага ёгурту.
    «У цябе проста воўчы апетыт!» — кажа бабуля.
    Ціно есць хлеб з салам і з’ядае кусок торта. Ён выскрэбвае лыжкай ёгурт.
    «Мне ўжо лепш, — кажа ён. — Але па-сапраўд-наму я яшчэ не наеўся».
    Ён узбіраецца бабулі на калені і кладзе галаву ёй на грудзі.
    Бабуля гладзіць яго па валасах. Яна гладзіць яго па твары. «Ты ўжо ў парадку?» — пытае яна.
    «Амаль што, — кажа ён. — Каб не гэтая пустэча ў мяне ўнутры».
    Ён ідзе ў свой пакой. Ён робіць сабе гняздо ў фатэлі.
    «Божачка, — кажа ён, — уяві сабе: я яшчэ не наеўся. У мяне ўсё бурчыць і варочаецца ў жываце. Дапамажы мне».
    Ён чакае, ці зробіць Божачка юто-небудзь для яго, але нічога не здараецца, зусім нічога.
    Яму на думку прыходзіць Ціна. Ці злуецца яшчэ яна на яго за тое, іпто ён у дзіцячым садку праспяваў тую песню?
    54
    55
    Тады ён праспяваў: «Крыстына, едзь у Кітай! I заставайся там па сакавік і май! А найлепш — дык і зусім не прыязджай!» Максу песня вельмі спа-дабалася, ён адразу пачаў падпяваць, а Ціна за-плакала.
    Ціно вылазіць са свайго гнязда.
    Ён уключае лямпу.
    Ён раскладае на стале паперу для малявання.
    Ён малюе карабель, які плыве па вялікім моры. На караблі стаіць Ціна ў кітайскім капялюшыку і смяецца, на беразе чакаюць Ціно, Макс і ўсе ас-татнія. Выйшаў прыгожы, каляровы малюнак.
    Ціно збягае па лесвіцы ўніз. Ён тэлефануе Ціне. «Ведаеш, што я толькі што намаляваў? Як ты на ка-раблі вяртаешся з Кітая, а мы ўсе радуемся. Хочаш, я заўтра прынясу табе малюнак?»
    «Прынясі! — кажа Ціна. — Але намалюй яшчэ мядзведзя панду, якога мне там падарылі!»
    Ціно паабяцаў, што намалюе. Мядзведзя панду ён намалюе заўтра раненька. Сёння яму больш нічога не хочацца рабіць. Нават не хочацца вячэраць разам з бацькамі і Джанатанам. Ён ужо сыты. Нічога дзіўнага, калі ўлічыць усе прысмакі, якія ён з’еў.
    56
    Ціно і дажджлівае надвор’е
    Ціно стаіць каля акна і глядзіць на кроплі дажджу. Вецер гоніць іх перад сабою касымі струмянямі. Калі яны ўдараюцца аб шыбы, яны лопаюцца і ма-ленькімі ручайкамі збягаюць па шкле.
    «Што за надвор’е! Дурныя кроплі! — лаецца Ціно. — Чаму вы не ператварыліся ў сняжынкі? Я хачу катацца на санках! Я хачу ляпіць снегавіка! Я хачу зрабіць тысячу сняжкоў і закідаць імі Ціну...»
    Усё большыя і большыя кроплі апускаюцца на аконныя шыбы.
    Яны паволі і цяжка скочваюцца ўніз, пакуль не знойдуць ручайка і не пабягуць далей хуткім струменьчыкам. Яны скочваюцца ўніз, як слёзы. Ціно спужаўся. «Не плачце!» — шэпча ён. «Я больш не буду так казаць».
    57
    Ціно і пачатак зімы
    «Ты чуеш? Наступіла зіма», — кажа Ціно да Джа-натана.
    «Яшчэ не, — кажа Джанатан. — Зіма пачынаецца толькі 21 снежня».
    «Напэўна, толькі ў тв .ім кампутары, — бурчыць Ціно. — Але ў садзе зіх а ўжо пачалася».
    «Няўжо снег пайшоў?» — пытае Джанатан і па-варочваецца ад кампутара да акна. «Не. Я не бачу ніякай зімы».
    «Затое ты можаш яе пачуць», — кажа Ціно.
    Джанатан прыслухоўваецца. Там, на двары ў са-дзе, нешта лопае моцнымі крыламі. Каркае, крэхча і хрыпіць. Жаліцца, балбоча і лаецца.
    «Вароны прыляцелі? — пытае Джанатан. — Нешта зарана ў гэтым годзе».
    «Так, — кажа Ціно, не адварочваючыся ад ак-на. — Наш клён зрабіўся прытулкам для варон. Усё галлё проста чорнае ад іх».
    «Толькі чорнае? Глянь уважлівей», — кажа Джа-натан.
    Ціно ўглядаецца ўважлівей. «Калі яны падымаюць крылы, тады яны чорна-шэрыя, з сінім водбліскам. Часам праблісне нават трошкі чырвонага».
    «Гэта пурпурны колер», — кажа Джанатан. «На сонцы крылы варон блішчаць, як пурпурныя. Раней
    58
    толькі вельмі заможным людзям дазвалялася насіць адзенне такога колеру, імператарам і каралям, з за-латой каронай на галаве. Самым магутным, ведаеш, якім належала ўся краіна і ўсе багацці».
    Ціно глядзіць уніз на варон. Некаторыя з іх шпацыруюць, раскачваючыся, мерным, нетаропкім крокам па газоне. У іх дужыя ногі і моцныя дзюбы. «Каралі зімы», — мармыча Ціно. У думках ён малюс на галаве кожнай вароны бліскучую, як сонца, зубчастую карону.
    59
    Ціно і адвэнтавы вянок
    Ціно раскладае ўпрыгожванні для адвэнтавага вянка на стале: свечкі і фіялетавыя стужкі, сасновыя шышкі і арэхі. Ён макае пэндзаль у залатую фарбу. Ен малюе залатыя кропкі на сасновых лусачках і залатыя палоскі на арэхах.
    «Што значыць ,,Адвэнт“?» — пытае ён у бабулі.
    «Адвэнт азначае „прыход“, — адказвае бабуля. — Прышэсце».
    «А хто і куды прыйдзе?» — пытае зноў Ціно.
    «Бог прыходзіць да людзей, — кажа бабуля, — а людзі прыходзяць да Бога».
    «I спачатку адзін павінен прыйсці да другога?»
    «Так, інакш Ён не зможа прыйсці», — кажа ба-буля. «Трэба заўсёды рухацца. Некаторыя людзі думаюць, што Адвэнт азначае чаканне. Таму пгго чакаюць Божага Нараджэння, і таму што Марыя і Юзаф чакалі нараджэння Дзіцятка Езуса — так, як цяпер Ціна і яе бацькі чакаюць нараджэння немаўляці. Але Адвэнт — гэта не простае чаканне і пустое баўленне часу. Падчас Адвэнту шмат чаго адбываецца. Дзіцятка ў жываце маці расце і пачьшае рухацца, тупаціць сваімі маленькімі ножкамі. Бацькі таксама растуць духоўна, яны павінны адкрыць свае сэрцы і падрыхтавацца да прыходу новага чалаве-ка. А мы, хрысціяне, верым, што Бог уцелаўляецца ў Дзіцятку Езусе ў чалавека. Такім чынам, Бог
    60
    выбраўся ў дарогу да людзей. Пастухі збіраюцца ў дарогу да Бэтлеема. Мудрацы з Усходу ідуць услед за зоркай, пераадольваючы пры гэтым усе пе-рашкоды».
    «I ўсе прыходзяць паглядзець на яслі», — кажа Ціно. «А навошта тады адвэнтавы вянок? Хіба толькі, што будзе ўтульней, калі ён так пахне і гараць свечкі...»
    61
    «Ты лічыш, што ў адвэнтавым вянку нічога не рухаецца?» — пытае бабуля.
    «Не, не рухаецца», — кажа Ціно.
    «Тады паглядзі, дзе ён пачынаецца і дзе кан-чаецца», — кажа бабуля. Яна выцягвае руку і праводзіць кончыкам пальца па вянку, кола за колам. «Глядзі, ён ідзе і ідзе, далей і далей, і калі мы дзе-небудзь спыняемся і думаем, што цяпер ён закон-чыўся, на самой справе там новы пачатак. Вянок кажа нам: вышэй галаву, ідзем далей».
    Ціно глядзіць, як бабуля замацоўвае ў вянку свечкі зялёным дротам. Шышкі таксама замацоўваюцца тоненькімі драцянымі пяцелькамі. «Не толькі мы, людзі, прыходзім да Бога, — кажа бабуля. — Так-сама расліны і жывёлы, усе стварэнні, усё, чаму Бог дае ўзнікнуць, існаваць і ўзрастаць. I ўся прырода цешыцца, што Бог прыходзіць да яе».
    Ціно доўга думае. Потым кажа: «Бабуля, можна мне так упрыгожыць вянок, каб там былі таксама і жывёлы?»
    «А як ты гэта зробіш?» — пытае бабуля.
    Ціно бяжыць у свой пакой. Ён корпаецца на са-май ніжняй паліцы ў шафе. Тут, у патаемнай бла-кітнай скрыначцы, схавана ўсё, пгго можна было назбіраць за год, гуляючы на двары: каменьчыкі са слюдой, ракавінкі, пярынкі, яечныя шкарлупінкі з пяшчотным пярэстым узорам, роўненькія каташ-кі заечага памёту.
    62
    Ціно вяртаецца да бабулі з дзвюма белымі рака-вінкамі, кавалачкам блакітна-зялёнай шкарлупінкі і некалькімі пярынкамі. Пярынкі блакітнага колеру, іх згубіла сойка.
    Ціно асцярожна ўсоўвае пярынкі і яечныя шкар-лупінкі паміж яловых галінак. Ён малюе залатыя кропкі на ракавінках, а бабуля прыклейвае да іх вузенькія шаўковыя стужачкі. Цяпер і бела-зала-цістыя ракавінкі можна таксама прывязаць да галінак.
    Ціно пераводзіць дух. «Стала прыгажэй!» — здзіўлена кажа ён.
    63
    Ціно і святы Мікалай
    «Ты — добры хлопчык, Ціно», — кажа святы Мікалай.
    «Не, — кажа Ціно. — Я не добры».
    «Чаму не?» — пытае святы Мікалай.
    «Таму што гэта сумна», — кажа Ціно.
    «А што ж весела?» — пытае святы Мікалай.
    «Корпацца ў смецці», — кажа Ціно. «Не мыцца. Бразгаць дзвярыма. У брудных чаравіках ісці ажно на кухню. Моцна крычаць. Сварыцца з Цінай. Усё раскідваць. Есці шакалад замест шпінату. Раніцай доўга валяцца ў ложку, а вечарам не хацець ісці спаць».
    64
    «I ты ўсё гэта робіш?» — пытае святы Мікалай.
    «Не», — кажа Ціно.
    «Чаму не?» — пытае святы Мікалай.
    «Таму, што мне гэтага не дазваляюць», — кажа Ціно.
    «Як мне цябе шкада», — кажа святы Мікалай. I ён дорыць Ціно на суцяшэнне чырвоны боцік з пачастункамі.
    65
    Ціно і калядны спентанль
    Ціно рэпетыруе са сваімі сябрамі калядны спек-такль. Гісторыю пра Юзафа і Марыю, гаспадара гасподы, анёлаў і пастухоў. Ролі і словы не аба-вязкова вучыць напамяць, іх і так усе ведаюць.