• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі пра Ціно і Ціну  Ленэ Майер-Скуманц

    Гісторыі пра Ціно і Ціну

    Ленэ Майер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 128с.
    Мінск 2004
    20.61 МБ
    « Дайце нам прытулак, — умольна просяць Юзаф і Марыя. — Будзьце міласэрнымі!» Але гаспадар гасподы скрабе патыліцу. «Мне вельмі шкада. Але ўсё занята».
    Ціно іграе ролю гаспадара, ён падклаў пад світэр на жывот падушку і падвязаўся фартухом. На некаторых рэпетыцых ён кажа не «Мне вельмі шкада!», а «Зноў гэты зброд!»
    Ціна іграе ролю Марыі — але прасіць і маліць у яе не выходзіць. «Будзьце ж міласэрнымі!» — гучыць у яе так, як быццам яна крычыць: «Дык бу-дзе мне вольны пакой ці не?!»
    «Мякчэй! — кажа Ціно. — Табе трэба казаць гэта мякчэй. Яшчэ раз паспрабуй, a то змарнуеш увесь спектакль!»
    «Я скажу як трэба на самым спектаклі», — мар-мыча Ціна.
    I сапраўды: на спектаклі Ціна-Марыя нібы пе-рамянілася. Яе вочы пяшчотныя і сумныя, яе голас мяккі і пяшчотны. «Шаноўны гаспадар, у вас такса-ма ёсць сэрца!» — умольвае яна, і яе вусны дрыжаць. «Не зачыняйце дзверы, змілуйцеся над намі!»
    66
    67
    У Ціно ад здзіўлення прапаў голас. Рукою ён робіць запрашальны жэст у напрамку гасподы.
    «Так, — хуценька закрычала Ціна-Марыя, — я таксама бачу, іпто там поўна. Але можа ўсё ж такі ёсць для нас месцейка?»
    Ціно маўчыць.
    «Ну, можа ў хляве?» — пытае Ціна-Марыя ўмольна.
    «Не! — крычыць Ціно-гаспадар. —Я ведаю, дзе! Праз два дамы, чацвёрты паверх, кватэра нумар 12. У маёй прабабулі. Там ёсць вольны пакой».
    Марыя і Юзаф здзівіліся.
    Публіка таксама здзіўленая.
    «Гэта нічога, што прабабуля, — кажа Ціно. — У яе ёсць вольны пакой!»
    Ціна-Марыя набірае паветра і пачынае жаліцца: «Чатыры паверхі, гэта мне з дзіцем у жываце не адолець. Юзаф, хадзем у хлеў!»
    Яна валачэ Юзафа са сцэны, пастухі выходзяць наперад, адштурхоўваюць Ціно ў бок і махаюць анёлам.
    За кулісамі Ціна бліскае вачыма, ужо далёка не пяшчотнымі.
    «Гэта ты сапсаваў спектакль!» — кажа яна Ціно.
    68
    Ціно і пусты пакой
    3 каляднай ялінкі ўжо зняты цацкі, цукровыя абаранкі і шакаладныя цукеркі даўно з’едзены, шары і званочкі запакаваны ў скрынкі. Тата адпілоўвае болыпыя галіны і зносіць ялінку па частках на двор у кампостную яму.
    Але калядныя яслі яшчэ тут. Яны зробленыя з кары і камянёў, Дзіцятка Езус ляжыць у ясельках, а Марыя, Юзаф, пастухі і авечкі глядзяць на Яго. Пад квітнеючымі кактусамі размясціліся тры Каралі са сваімі вярблюдамі.
    Ціно кожны дзень пасоўвае фігуры туды-сюды. Вось там Юзаф размаўляе з Каралём маўраў, там пастушка дапамагае Марыі мыць пялюшкі, там Дзі-цятка Езус хоча пагладзіць авечку. I час ад часу анёлы нешта спяваюць пастухам, нават сабачку таксама.
    Вечарам 2 лютага мама ў апошні раз запальвае свечку перад яслямі.
    На наступны дзень на світанку яселькі вынеслі.
    «Чаму?» — крычыць Ціно.
    «Каляды даўно прайшлі», — кажа мама. «Яслі і без таго прастаялі ў нас вельмі доўга, так доўга, як і трэба было па традыцыі».
    «Але пакой цяпер такі пусты», — хныкае Ціно. Ён сядае на падлогу, туды, дзе апошнія некалькі
    69
    тыдняў сядзеў перад яслямі, і ўтаропліваецца ў пустату.
    «Не сумуй, — кажа мама. — Час бяжыць вель-мі хутка. Праз некалькі дзён будзе свята праводзінаў зімы і карнавал. Можаіп упрыгожыць пакой па-пяровымі змеямі і шарыкамі. Тады ён не будзе здавацца табе такім пустым».
    «Заўтра, — кажа Ціно. — Я павешу папяровых змеяў заўтра. Сёння я хачу яшчэ пасумаваць».
    70
    Ціно і чужыя акуляры
    Ціно цягне за сабою дзядулю.
    Дзядуля цягне за сабою санкі.
    «Хутчэй! — кажа Ціно. —Я хачу сёння сто разоў з’ехаць з горкі ў арэшніку».
    «Добра, добра», — сапе дзядуля.
    Дарога ідзе наверх па пагорках паміж заснежаных кустоў і дрэваў. На яловых галінах ляжаць тоўстыя падушкі снегу. Чырванаватыя ствалы сосен з пад-ветранага боку зацярушаны снегам. На высокія і сухія сцябліны чартапалоху, якія адзінока тырчаць з-пад снежнага покрыва, адзетыя круглыя белыя шапачкі. Ва ўсе бакі разбягаюцца перад Ціно і дзя-дулем сляды ад санак, малыя і вялікія сляды ад ботаў.
    Арэхавая горка ўся ажно пярэстая ад вялікай колькасці дзяцей з санкамі. Дзядуля некалькі разоў з’ехаў з Ціно з горкі, пакуль не знайшоў сабе калегу-дзядулю, які таксама лепей пастаяў бы на сонейку і пагаманіў.
    Ціно спатыкае свайго сябра Макса з дзіцячага садка і Гюль са старэйшымі сястрычкамі. Ціно запрашае Гюль пакатацца разам. Яны кожны раз з’язджаюць з горкі хучэй за Макса.
    Сонца вісіць за соснамі, як чырвоны шар. Шэрыя аблокі з ружовымі краямі прабіраюцца па небе. Большасць дзетак пайшлі ўжо дамоў. Гюль таксама
    71
    72
    развіталася. Макс знік, не развітаўшыся, таму што ён раззлаваўся, што Ціно і Гюль увесь час з’язджалі хучэй за яго.
    Цяпер Ціно і дзядуля адны на Арэхавай горцы. Пяшчотныя сняжынкі карагодзяць у халодным паветры. «Усё, хопіць!» — крычыць дзядуля.
    Яны цяжка тупаюць па дарозе да аўтобуснага прыпынку. Снег рыпіць пад іхнімі ботамі. На за-хадзе праз дрэвы яшчэ прабіваюцца лілова-ружовыя промні святла.
    «Стой! — крычыць Ціно. — Што гэта ляжыць на дарозе?»
    Ён нахіляецца і падымае акуляры. Маленькія акуляры ў блакітнай аправе. На кожнай з блакітных дужак блішчыць па адной серабрыстай зорачцы.
    «О, Божа, — кажа дзядуля. — Гэта нехта з дзя-цей згубіў. He ведаеш, чые гэта акуляры?»
    «Не, — кажа Ціно. — У Макса і Гюль увогуле няма акуляраў. Гэта нейкія зусім незнаёмыя акуля-ры. Можа пакінем іх тут? Іх, напэўна, прыйдуць шукаць». Ён кладзе акуляры на снег на абочыне дарогі. «Каб ніхто не наступіў».
    «Хвілінку, — кажа дзядуля. — Мы інакш зробім. Калі зноў пойдзе снег, дык да наступнай раніцы іх ужо не ўбачыш».
    Ён ідзе да дрэваў і цягне адтуль некалькі адло-маных галінак. Дзядуля ўторквае іх у снег пад вялікай сасной верхнімі канцамі адну да другой, каб
    73
    выйшла піраміда. Ціно назбіраў чартапалоху і ялінак і звязаў іх у пучок ніткай са свайго шаліка.
    Ен вешае пучок на вяршыню піраміды з галінак. На самы верх ён кладзе акуляры. «Так добра будзе?»
    Дзядуля ківае.
    Яны хутка ідуць праз усё больш густыя і важкія сняжынкі, ціхенька слізгочуць за імі санкі.
    На наступны дзень дзядуля забірае Ціно і Ціну з дзіцячага садка.
    «Хацеў бы я ведаць, ці ляжаць там яіпчэ акуля-ры», — кажа Ціно.
    Адразу ж пасля абеда яны выбраліся да Арэхавай горкі. Ціно бяжыць наперад. Ён азіраецца па баках і махае рукою. «Няма іх, — крычыць ён, — але там нешта напісана!»
    Калі дзядуля і Ціна падышлі да піраміды, яны ўбачылі на свежым снезе літары.
    «Прачытай!» — просіць Ціно.
    «Дзякуй, — чытае дзядуля. — Бачыце? Д-З-Я-К-У-Й».
    74
    Ціно і свята праводзінаў зімы
    У дзіцячым садку святкуюць праводзіны зімы.
    Ціна прыйшла, убраўшыся клоунам, напудраная ружоваю пудраю з чырвоным носам з пап’е-машэ і ў ружовым башлыку.
    Ціно ўжо здалёк пазнаў яе па паходцы. Ніхто не робіць такіх энергічных і хуткіх крокаў, як Ціна.
    Гюль апранула ўбор прынцэсы з казак «Тысяча і адной ночы». На ёй шаўковыя штонікі і вэлюм, які закрывае твар.
    75
    Ціно пазнаў яе па руках. Hi ў кога няма такіх пянічотных пальцаў, як у Гюль.
    Макс убраўся сёмым гномам. Доўгія сівыя валасы спадаюць з-пад шапачкі з кутасікам яму на твар. Рот і падбародак хаваюцца пад сівою барадою. Але Ціно адразу пазнаў яго па вачах. Hi ў кога няма такіх блакітных вачэй, як у Макса.
    Ціно — прывід з замка. Ён накінуў старую прас-ціну з проразямі для вачэй, а паверх надзеў яшчэ акуляры з цёмнымі шкельцамі.
    Ніхто не можа пазнаць яго.
    «Навошта прывіду акуляры ад сонца?» — пытае Макс.
    «Гэта акуляры, якія засцерагаюць ад месячнага святла, дурны ты гном», — адказвае прывід.
    «Ты сам дурны, — хіхікае Макс. — Ты Ціно. Я пазнаў цябе па голасе».
    «Ах, праўда! Ціно, — адказвае прывід, — ён пазычыў мне на сёння свой голас».
    76
    Ціно і какава на сняданне
    «Я ненавіджу гэтую абрыдлую какаву», — кажа Ціно маме.
    «Хвілінку», — кажа мама. Яна забірае какаву і вылівае яе назад у каструлю. Венчыкам яна яшчэ раз добра ўзбівае яе. Пасыпае шчопцам карыцы. Бярэ новы кубак, але не з кухоннай шафкі, а з зашклёнай шафы ў зале. Гэты кубак высокі, вузкі, размаляваны залатымі лісточкамі. Мама налівае ў яго какаву. «Пакаштуй цяпер!»
    Ціно асцярожна каштуе. «Што гэта?»
    «Чароўны напітак старога мексіканца», — кажа мама.
    «Смачны, проста фантастыка!» — кажа Ціно.
    77
    Ціно і зпідзмія грыпу
    Ціно з тэмпературай ляжыць у ложку.
    Джанатан кашляе перад сваім кампутарам.
    Мама заварвае ў маленькім чайнічку гарбату ад кашлю.
    Тата чмыхае і на ўсялякі выпадак застаецца цэлы дзень дома.
    Дзядуля сварыцца з бабуляй, таму што яна, ня-гледзячы на насмарк і хворае горла, збіраецца ісці на працу. Пасля таго, як бабуля пайшла, дзядуля сварыцца з крэслам, у якім сядзела бабуля. «Неве-рагодна, якія ўпартыя гэтыя жанчыны, — кажа ён крэслу. — А калі грып ходзіць? У нашым горадзе ўжо некалькі людзей памерла ад яго!»
    Ціно жахнуўся. «Што? Памерла?»
    «Вельмі старыя людзі, — хуценька папраўляецца дзядуля. — Старыя-старыя, у якіх было хворае сэрца».
    На наступны дзень Ціно чуе, што і прабабуля страшна захварэла і ляжыць у ложку.
    «Я хачу схадзіць да яе», — кажа Ціно.
    «Ні ў якім выпадку, — кажа мама. — Ты можаш заразіцца!»
    «Я буду стаяць каля дзвярэй, — кажа Ціно. — Я толькі здалёк пагляджу на яе». Ён просіць так доўга, пакуль мама не згаджаецца. Яна варыць кам-пот з яблыкаў, а потым ідзе разам з Ціно да праба-
    78
    булі. Прабабуля жыве праз два дамы. На ліфце яны падымаюцца на чацвёрты паверх. У мамы ёсць ключ ад прабабулінай кватэры.
    «Я не хачу вас заразіць», — адразу крычыць бабуля. У яе хрыплы, як у старой вароны, голас. А яе нос нагадвае Ціно вароніну дзюбу, такім тон-кім і шэрым ён сёння здаецца.
    «У цябе грып? — пытае Ціно з парога. — Ты памрэш?»
    «Ціно! — абурана крычыць мама. — Нельга пра гэта пытаць». Яна ставіць місачку з кампотам на бабулін ложак.
    «Я хачу ведаць, — мармыча Ціно. — Ты памрэш?»
    «Некалі абавязкова, — крэхча прабабуля. — Магчыма, ужо хутка. Але толькі не ад гэтага нудна-га грыпу!»
    «Абяцаеш?» — шэпча Ціно.
    «Абяцаю», — хрыпіць прабабуля.
    Ціно ківае галавою. Ён ведае, што прабабуля яшчэ ніколі не парушыла свайго абяцання.
    Прабабуля каштуе яблычны кампот. Потым яна кажа: «Ціно, ведаеш, што да смерці, дык гэта так: пасля смерці людзі пакідаюць сваё паношанае цела разам са скурай і касцьмі на зямлі і ідуць у нябачным, духоўным абліччы да Бога на неба. Там ёсць многа кватэр. Той, хто памрэ першы, можа паклапаціцца і падрыхтаваць кватэру для тых, хто прыйдзе пазней. Вельмі практычна, праўда?»