Гісторыі пра Ціно і Ціну
Ленэ Майер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 128с.
Мінск 2004
«Мне вельмі шкада, — кажа адзін з работнікаў, — але сёння іх не будзе».
«Гэта свінства!» — крычыць Ціно.
«Не хвалюйся так, хлопча!» — кажа другі муж-чына. «Калі паглядзець на наш свет, то так ці інакш —ужо ўсё роўна!»
«Тое, што вы так кажаце, гэта таксама свінства, і не меншае», — кажа бабуля Лізабет.
Дома бабуля Лізабет ужывае слова «свінства» яшчэ тройчы: калі тэлефануе да бургамістра, калі размаўляе з вышэйшым кіраўніцтвам і калі дае інтэрв’ю ў газету. «Вось так, — урэшце сказала яна, звяртаючыся да Ціно, — а больш мы тут нічога не можам зрабіць!»
113
Ціно і вечаровыя пахі
«Вазьмі з сабою цёплую куртку, — сказала Зуза-на. —Я хачу табе нешта паказаць».
Але вечарам зусім не холадна. Сцяна дома цэлы дзень грэлася на сонцы і ад яе яшчэ сыходзіць цяпло. Ціно сядзіць каля самай каляскі, трымае Зузану за руку і ўслухоўваецца ў цемру сада. Што яна хоча паказаць? I што трэба лепей навастрыць: слых ці зрок? У слабым няясным святле зорак пабліскваюць светлыя суквецці на высокіх сцяблінах. Зузана пе-ралічыла для Ціно іх назвы: начныя ляўкоі з фіяле-тавымі кветкамі, энатэры з вялікімі жоўтымі квет-камі, ліловыя і белыя начныя фіялкі, а яшчэ дзіўныя жоўтыя і ружовыя раструбы мірабіліса.
Вакол кветак нешта няспынна рухаецца і дры-жыць. Ціно хутчэй адчувае гэта і чуе, чым бачыць — мноства начных матылькоў, якія мітусяцца ў гэтым куточку сада. Добра, што Зузана не запальвала лямпу. Многія з матылькоў ляцелі б на святло.
Ціно прыхіляе галаву да Зузанінага пляча і пры-нюхваецца.
«Ты так добра пахнеш».
«Гэта не я, — шэггча Зузана. — Панюхай паветра! Ты павінен прынюхацца, як гэта робяць звяры».
Але гэта больш зусім не патрэбна. Хваля за хваляю захлынулі Ціно пахі, цяжкі салодкі водар, які амаль адурманьваў.
114
115
«Адкуль гэты водар?» — пытае Ціно.
«Ад маіх начных кветак, — кажа Зузана. — Яны раскрываюцца, толькі калі сцямнее. Гэта такі асаб-лівы водар, я хацела, каб ты яго адчуў».
«Дзякую», — кажа Ціно і заплюшчвае вочы. Яму здаецца, што цяпер кветкі пахнуць яшчэ мацней.
Калі пазней Ціно прапаўзае праз дзіру ў плоце назад у дзядулеў сад, на тэрасе слаба паблісквае лямпа. Бабуля, дзядуля і фрау Мурбах сядзяць за келіхам віна.
«Ціно, чаму так позна?» — пытаецца бабуля.
«Я быў у Зузаны, — кажа Ціно. — Мама ведае».
«У Зузаны! — кажа фрау Мурбах. — Ах, мяне гэта так расчульвае, што ваш Ціно клапоціцца пра калекую дзяўчынку».
«Гэта Зузана клапоціцца пра Ціно», — кажа бабуля. Ціно бяжыць па лесвіцы наверх.
«Клапоціцца... Што за дурное слова», — думае ён. «Тыя, там унізе, нічога не разумеюць. Гэта ніякі не клопат. Гэта зусім іншае. Яна падарыла мне ве-чаровыя пахі».
116
Ціно і Марцін
Ціно дакладна ўсё бачыў і чуў, што казаў святар, калі хрысціў малога Марціна. «Марцін Хрысціян Тэадор, — казаў ён гучна і выразна, — я хрышчу цябе ў імя Айца і Сына і Духа Святога». I адначасова вада, якою ён хрысціў, палілася трыма маленькімі ручаямі па галоўцы Марціна ў сярэбраную чашу. I Марцін закрычаў. Крычыць і крычыць. Ён толькі пазней зразумее, што цяпер ён належыць да Езуса і да супольнасці ўсіх хрысціян.
Святар запрасіў усіх прысутных зрабіць знак крыжа на галоўцы дзіцяці і пажадаць яму што-небудзь добрае.
Ціно разважае, што ён можа пажадаць Марціну. Каб ён хучэй пачаў гаварыць, і каб усе маглі зра-зумець, чаго ён хоча? Каб ён заўсёды мог знайсці ў садзе добрую схованку, дзе можна было б пабыць аднаму? Каб ён навучыўся куляцца, і каб з яго ніхто не смяяўся ў дзіцячым садку? Каб у яго заўсёды знайшоўся адказ, калі Ціна пачне яго дражніць?
У Марціна пачырванела галоўка, так моцна ён высільваўся ад крыку. Цяпер яна такая ж чырвоная, як і салодкія, спелыя памідорчыкі на Цінавым кусце, што стаіць на тэрасе.
Можа ў Марціна баліць жывот? Можа ён хоча набурбоніць у пялёнкі, і яму крыху не хапае моцы?
117
118
«Ціію, цяпер твая чарга!»
Тата, Марцінаў хросны, перадае яму малога кры-куна ў карунках. Ціно асцярожна робіць вялікім пальцам знак крыжа на Марцінавым ілбе, а по-тым — на выпадак магчымага болю ў жываце — яшчэ адзін маленькі крыжык на Марцінавым жыво-ціку. «Каб табе хапіла моцы», — шэпча ён.
I сапраўды, Марцін наморшчыў лоб і прыплю-шчыў вочы, а ў пялёнках нешта завуркатала. Адра-зу пасля гэтага Марцін расплюшчыў вочы, дру-жалюбна паглядзеў наўкола і засмяяўся, пазнаўшы Ціно.
«Ну вось, — кажа Ціно. — У мяне яшчэ шмат добрых пажаданняў для цябе, якія я цяпер скажу ў цішыні Божачку».
119
Ціно і тэлефон
Ціно ідзе да тэлефона. Ён падымае слухаўку.
«Добры дзень, Божачка», — кажа Ціно. «Уяві толькі: Ціна сёння перад абедам рабіла мне адны толькі непрыемнасці. Яна скамечыла мой малюнак. Схавала маю гумку. На маім прыгожым жоўтым сонейку яна намалявала зялёных смаўжоў. Яна шчыпала мяне і надавала кухталёў. Але я ніводнага разу не даў ёй здачы.
Што Ты кажаш?
120
Ты лічыш, што мне трэба было проста даць ёй пакарыстацца маёю асадкаю? Але ж яна зусім новая! А калі яна яе зламае...
Ты лічыш, што калі пазычыць на адзін раз, дык нічога ёй не зробіцца? Ну добра, наступны раз я ёй не адмоўлю!
Ну, усё! Пакуль, Божачка!»
Ціно кладзе слухаўку.
Ціна пытае: «Каму ты званіў, Ціно?»
«Божачку», — кажа Ціно.
«Але ж, Ціно, — кажа Ціна, — для гэтага не патрэбен тэлефон. Божачка і так цябе чуе!»
«Я ведаю, — кажа Ціно. — Але мне так лягчэй!»
121
Ціно і свята маргарытак
Ціно прашмыгвае праз дзіру ў плоце ў суседскі сад.
Зузана сядзіць у сваёй калясцы каля дома. Соней-ка прыгравае, але нягледзячы на гэта на Зузаніных каленях ляжыць мяккая коўдра.
«Прывітанне, Зузана, — кажа Ціно. — У цябе на гэтым тыдні дзень нараджэння?»
«Не...»
«А імяніны?» — пытае Ціно.
«Таксама не».
«У мяне, на жаль, таксама не, — кажа Ціно. — Hi ў цябе, ні ў мяне. Але мне хочацца свята».
«Тады прыдумай іпто-небудзь!»
«А што?»
«Што-небудзь, што павінна быць», — кажа Зузана сваім пяшчотным, прыгожым голасам. «Напрыклад, свята маргарытак». Яна паказвае на газон, усыпаны белымі і ружовымі маргарыткамі.
«А як трэба святкаваць свята маргарытак?» — пытае Ціно.
Зузана кошкаецца ў сваім кошычку, які вісіць на левым падлакотніку яе каляскі. Тут у Зузаны заўсё-ды пад рукою кнігі, папера і каляровыя алоўкі. Яна дастае маленькую кнігу. «Гэта кніжка пра кветкі, якія можна есці. Я табе прачытаю, што можна рабіць з маргарытак».
122
Яна гартае старонкі і чытае: «Салата з маргары-так. Лусцікі з маргарыткамі. Яйка ўкрутую з мар-гарыткамі. I — гэта дык зусім цудоўная ідэя — кубікі ільду з маргарыткамі. Іх можна кідаць у гарбату альбо малінавы сок».
«Супер, — кажа Ціно. —Але ці можна адзначаць свята з тым, што можна толькі есці?»
123
«Можна падарыць адно аднаму бранзалецікі з маргарытак, — прапаноўвае Зузана. — I апавядаць гісторыі пра маргарыткі».
Ціно згодны. Ён малюе маргарытку белым алоў-кам на зялёнай паперы ддя запрашэнняў. Ён дыктуе Зузане, што трэба напісаць на запрашэнні. «Дарагая Зузана, калі ласка, прыходзь на свята маргарытак. Дарагая Гюль... Дарагая Крыстына... Дарагая Марыйка... Дарагая Францішка...»
Ён запрасіў нават Макса. I фрау Мурбах з таксай. I Джанатана з ягонаю сяброўкаю Ханнаю, і бабулю, і дзядулю. I маму, і тату, таму што некаму ўсё ж такі трэба намазваць лусцікі.
Гэта будзе вясёлае свята. Гэта выглядае так весела, калі кубікі ільду з маргарыткамі растаюць у гарбаце з шыпшыны. Гэта так захапляе, гуляць у «сапсаваны тэлефон» і перадаваць далей розныя назвы мар-гарытак: стакротка, марыіна кветка...
«А як наконт таго, каб паваражыць?» — пытае фрау Мурбах у дзяцей. «Вы не ўмееце?» Яна бярэ маргарытку са свайго лусціка, аблізвае яе і пачынае абрываць пялёсткі адзін за другім: «Любіць — не любіць — кахае — паважае — прыгарне — адпіх-не — пасмяецца — раззлуецца. Любіць...»
«А кахае — гэта тое ж самае, пгго і любіць?» — пытае Ханна, сяброўка Джанатана.
«Так, але трошкі больш, — тлумачыць фрау Мур-бах. — I калі варожыш, нельга казаць, пра каго думаеш».
124
Ханна абрывае пялёстак за пялёсткам і раптам крычыць: «Ён кахае мяне!»
Джанатан чырванее.
Ціно зрывае дзве маргарыткі і знікае з імі за кампоставай кучай. Ён хоча быць адзін падчас гэ-тай гульні. Ніхто не павінен бачыць, пачырванее ён ці пабялее, станс сумным ці суцешыцца.
Ён адчувае, як калоціцца яго сэрца, калі ён абрывае пялёсткі.
Праз дзве хвіліны ён зноў разам з гасцямі. Ён шэпча Зузане на вуха: «Любіць!» Яна смяецца і цалуе яго.
«Ну, а другая маргарытка?» — пытае Ціна.
Ціно паціскае плячыма. Ён нічога не хоча казаць Ціне. Таму што яна можа не так зразумець. У рэш-це рэшт «пасмяецца» трошкі лепей, чым «раз-злуецца».
125
Змест
Ціно і любоў..............................5
Ціно разважае.............................7
Ціно і Макс...............................9
Ціно моліцца.............................12
Ціно чуе трэск...........................15
Ціно ўцяміў..............................16
Ціно і поўня.............................20
Ціно і мох...............................21
Ціно ведае, што любіць Ціна..............24
Ціно і свята ўраджаю.....................26
Ціно і шыпшына...........................28
Ціно і гарадок з запалкавых скрыначак.....30
Ціно і арка з ружаў......................33
Ціно і суседскі сад......................36
Ціно і важная навіна.....................39
Ціно і ліхтар святога Марціна............42
Ціно і дзень святога Марціна.............45
Ціно шкадуе сад..........................48
Ціно знаходзіць раму для карціны.........51
Ціно адводзіць позірк....................52
Ціно хоча есці...........................54
Ціно і дажджлівае надвор’е...............57
Ціно і пачатак зімы......................58
Ціно і адвэнтавы вянок...................60
Ціно і святы Мікалай.....................64
Ціно і калядны спектакль ................66
126
Ціно і пусты пакой.......................69
Ціно і чужыя акуляры ....................71
Ціно і свята праводзінаў зімы............75
Ціно і какава на сняданне................77
Ціно і эпідэмія грыпу....................78
Ціно і цёця ў аўтобусе...................82
Ціно і вароны............................84
Ціно і каляровае гняздо..................87
Ціно інукае Божачку......................89