Гісторыі пра Ціно і Ціну
Ленэ Майер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 128с.
Мінск 2004
79
80
Ціно разважае. «Ты мяркуеш, што будзеш для нас...»
«Зразумела, — крэхча прабабуля. — Падумай толькі, якая вялікая ў нас сям’я, у мяне будзе даволі шмат працы. Памятай пра гэта, калі я памру. Да-мовіліся?»
«Дамовіліся!» — кажа Ціно.
«Ну, тады...», — кажа прабабуля змучана і пра-водзіць дрыжачымі пальцамі па сваім маршчыніс-тым твары. «Тады мы можам зноў вярнуцца да нашых штодзённых праблем. Як вы мяркуеце, на колькі гасцей нам трэба разлічваць, калі мы будзем адзначаць мой дзевяносты дзень нараджэння ў сакавіку?»
«Як ты думаеш? На тысячу?» — пытае Ціно і гля-дзіць на маму.
«Падумай пра гэта, — мармыча прабабуля. — Да наступнага разу».
81
Ціно і цёця ў аўтобусе
Ціно едзе з мамай у аўтобусе. Насупраць яго сядзіць цёця з кароткімі сівымі валасамі. Аднак бровы ў яе чорныя і даходзяць ажно да вушэй, як вусікі ў жука. Яе вочы шэра-зялёныя і ў куточках абсыпаныя мноствам маленькіх маршчынак. Цёця падабаецца Ціно. Ён схіляе галаву то ў правы бок, то ў левы, каб лепей яе разглядзець. Цёця ўсмі-хаецца. Ціно ўсміхаецца ёй у адказ.
«Такі малы, а ўжо ўсё разумее, — кажа сівавало-сая цёця да Цінавай мамы. — Некалі ён будзе сэрцаедам!»
Ціно жахнуўся.
«Мама, што такое сэрцаед?»
Мама смяецца. «О, гэта той, хто... Ну, увогуле, паўсюль, дзе ён з’яўляецца, ён разбівае сэрцы... Гэта так гавораць... Калі...»
Ціно больш не можа слухаць. Ён нацягвае шапку на вушы. Ён адварочвае галаву да акна. Ён за-плюшчвае вочы і трымае іх так да канцавога пры-пынку, дзе ім з мамай трэба выходзіць. Сівавалосай цёці больш не відаць.
Ціно ўчапіўся ў маміну руку. «Я нічога не раз-біваю! — шэпча ён. —Я нічога не ламаю. Аразбітыя сэрцы трэба склейваць. Таму я буду лепей не
82
сэрцаедам, а майстрам па рамонту сэрцаў, добра?
Сардэчных спраў майстрам, добра?»
Мама не ведае, што і адказаць.
«Ах, ну добра, — кажа Ціно. — Усё ж такі я лепей буду татам!»
83
Ціно і вароны
Дзядуля сочыць за тым, як Ціно сыпле корм варонам. Яны ядуць усё: зярняты і дробнапасечаныя хлебныя скарынкі, тлустыя шкуркі са свіных ад-біўных і шалупінне. Ціно кідае корм на тэрасу, a потым, прыадкрыўшы дзверы, назірае за чорнымі птушкамі. «Дзядуля, паглядзі, як блізка яны пады-шлі! Яны больш не баяцца мяне! Усе тут і ядуць, толькі адна варона сядзіць там, на клёне, і нясе вахту».
«Яны хітрыя стварэнні», — кажа дзядуля. «Адчу-ваюць, хто да іх добра адносіцца, а хто — не. Ва-роны ўмеюць адрозніваць бяскрьгўдных людзей ад злых».
«Як?» — пытае Ціно.
«Я дакладна не ведаю. У іх ёсць пэўны вопыт, таму што раней іх моцна ганялі і палявалі на іх. Тады людзі яшчэ не ведалі, што вароны прыносяць ка-рысць, бо яны кормяцца палявымі мышамі і лічын-камі. I цяпер яшчэ ёсць многа людзей, якія стра-ляюць па варонах. Але вароны адразу распазнаюць намер чалавека». Дзядуля падымае сваю кульбу, кладзе яе на плячо, як стрэльбу, і падыходзіць да адчыненых дзявярэй. «Піф-паф», —ускрыкваеён.
Вароны паварочваюць галовы ў яго бок, а потым працягваюць дзяўбці.
84
85
«Адно, што толькі яшчэ не смяюцца з мяне!» — бурчыць дзядуля.
Але вось варона-вартаўнік на клёне залопала крыламі. Яна каркнула коратка і гучна. У той самы момант расчынілася акно мансарды ў суседскім доме. Вароны ўзняліся ў паветра. Воблака чорных крылаў закружляла над садам і пачало адцаляцца ў напрамку ракі. А з акна прагучаў голас старога Ледэрэра: «Чорны зброд! Перастраляць вас! A гэтыя ідыёты яшчэ вас кормяць!»
«Спакойна», — кажа дзядуля і ўцягвае Ціно ў пакой. Ён ціха зачыняе дзверы на тэрасу.
Ціно шэпча: «Мама заўсёды кажа, што Ледэ-рэр — няшчасны дурань. Але можа ён усё ж такі злы чалавек?»
Дзядуля ўздыхае і моцна моріпчыць лоб, цяпер ён падобны да таксы фрау Мурбах. Потым ён кажа: «Злы? Хто мае права сцвярджаць такое пра іншых? Але вароны баяцца Ледэрэра. Таму я раю табе: ты таксама яго асцерагайся, Ціно!»
86
Ціно і каляровае гняздо
На Цінавай градцы з зямлі выбіваюцца зялёныя стрэлачкі. «Я іду паліваць сваю салату», — кажа Ціно і абкручвае шыю шалікам з ангорскай воўны.
«Які ты смешны, — кажа мама. — Узімку цябе было не ўгаварыць завязаць шалік, а цяпер, вясною, ты сам яго надзеў?»
«Так», — кажа Ціно.
«У цябе баліць горла?»
«Не», — кажа Ціно.
Ён ідзе і палівае градку. Потым ён шпацыруе па садзе. Фарзіцыі ўжо цвітуць, іх галінкі з сонечна-залацістымі званочкамі хістаюцца ад ветру. Кла-патлівыя сінічкі лётаюць туды-сюды.
Ціно выскубвае маленькія ваўняныя пасмачкі са свайго шаліка: мякенькія ангоравыя пушынкі светла-блакітнага, пяшчотна-ружовага, ярка-біру-зовага, асляпляльна-жоўтага і сіняга, як прабабу-ліна лаванда, колеру. Ваўняныя ггушынкі плывуць у паветры, лунаюць над газонам, падлятаюць да кустоў бэзу.
Ціно вяртаецца дамоў.
Мама глядзіць на ангоравы шалік. Яна ківае га-лавой. «Амаль што ні разу не завязаў, а які ён у цябе збіты і скамечаны, нібы на ім куры пакошкаліся».
«Ніякія не куры», — кажа Ціно.
87
Праз тыдзень мама апавядала: «Сёння я знайшла ў садзе нешта вельмі міленькае. Птушынае іняздо ў кустах бэзу, а ў ім сядзела на яйках сінічка».
«О!» — кажа Ціно.
«Але самае міленькае, — кажа мама, — самае прыгожае тое, чым было выслана гняздо. Такім дзіўным рознакаляровым пухам: ружовым і блакіт-ным, і яшчэ самых розных адценняў...»
«Звар’яцець можна!» — кажа Ціно.
88
Ціно шукае Божачку
Ціно дакладна пачуў гэта ў дзіцячым садку. «Бог ёсць усюды», — тлумачыла катэхетка дзецям.
Ціно спяшаецца разам з Цінаю дамоў і кажа: «Бог ёсць усюды. Таму я іду Яго шукаць, ужо цяпер».
«О! — кажа Ціна. — Але ж Божачку нельга ўбачыць».
«Я ўсюды пагляджу», — кажа Ціно.
Ён адразу ж імчыцца ў сад. На круглай клумбе квітнеюць браткі. У іх маленькія дружалюбныя тварыкі. Ніводны не падобны да іншага, кожны па-свойму прыгожы.
Ціно стаіць ціха-ціха, ён глядзіць і чакае, але бачыць толькі браткі.
«Трэба пашукаць яшчэ ў іншым месцы», — кажа ён.
Раптам на клумбе нешта заварушылася і таямніча зашамацела. Ціно нахіляецца.
3 братак выглядае мышаня. Яго вусікі дрыжаць, карычневая шэрстка пераліваецца, як шаўковая. Ціно цешыцца.
Мышаня знікае ў траве. Па пяшчотным калыханні травы Ціно распазнае, куды пабегла мышаня. Ён бяжыць услед за ім.
Мышаня прашмыгнула паміж дошкамі ў плоце ў суседскі сад. Ціно прапаўзае праз дзіру ў плоце.
89
Дзядзька Мозер пілуе дровы. Ен трымае пілу адною рукою. Але ж піла ў яго двухручка.
«Я таксама хацеў бы папілаваць, — кажа Ціно. — Можна мне з Вамі?»
Праз нейкі час Ціно непрыкметна прашмыгвае назад у дзядулеў сад. Ен увесь спацелы, але вельмі задаволены.
«Ну? — пытае Ціна. — Ты знайшоў Божачку?»
«Не ведаю, — кажа Ціно. — Але заўтра я зноў пайду Яго піукаць».
90
Ціно і пацалункі
Ціно любіць сваю прабабулю, але дня яе нара-джэння ён не любіць. Таму што на гэтае свята прыязджаюць госці з трох краін і амаль усім хочацца пацалавацца з Ціно.
«ГТацалуй мяне, Ціно!» — «Ну, пацалуй мяне, як след!» — «Буську, дай мне буську, Ціно!»
Ціно цалуюць з усіх бакоў і ён таксама павінен цалавацца: з цёткамі, бабулямі і прабабулямі, нават з некаторымі дзядзькамі. Кожная з цётак пахне па-свойму, некаторыя дзядзькі таксама пахнуць.
Сярод святочнага вадавароту Ціно сустракае сваю стрыечную сястрычку Марыяну, маленькую, крэп-кую і мядова-светленькую, як сланечнік.
«Мяне можаш не цалаваць», — кажа яна да Ціно.
«Якраз цябе я пацалаваў бы», — адказвае Ціно.
Нарэшце ён можа прарвацца да прабабулі. Ён віншуе яе, дорыць малюнак, які зрабіў для яе сам, і цалуе ў шчаку. Гэта зусім не блага, таму што мілы маршчыністы твар прабабулі яму добра знаёмы.
«Ціно, — кажа яна яму на вуха, — у ванным пакоі злева ляжаць ручнікі для гасцей...»
Ціно ўсё зразумеў. Ён ідзе ў ванную. Перад умы-вальнікам стаіць Марыяна з маленькім ружовым ручнічком. Яна трэ і трэ свой тварык, скура на ім ажно пачырванела. Ціно бярэ блакітны ручнік,
91
92
трымае яго пад струменем вады, потым выціскае і сцірае пацалункі са свайго твару.
«Ах», — кажа ён.
Марыяна смяецца. «Больш няма пацалункаў?»
«Больш няма...»
«Тады ёсць месца для майго пацалунка, — кажа Марыяна. — Хочаш, пацалую?»
«Так», — кажа Ціно.
Яна ўстае на пальчыкі і прыціскае вусны да левай шчакі Ціно. Яе вусны халодныя і цёплыя адначасо-ва і нічым не пахнуць — толькі садам. «Слухай, Марыяна, мы можам пайсці пагушкацца», — кажа Ціно.
У гэты вечар Ціно не хоча мыцца пад душам. Ён залазіць у ванну. Мама бачыць, як ён асцярожна прамакае свой твар губкай: лоб, нос, падбародак, правую шчаку. Левай шчакі ён не чапае.
«Табе баліць там?» — пытае мама.
«Не, наадварот», — кажа Ціно.
93
Ціно і памідоры
Цініна мама стаіць пад аркай, аплеценай ружамі. Яе вялікі крутлы жывот калыхаецца пад светлай сукенкай. У кожнай руцэ яна трымае гліняны гар-шчок з маленькай раслінкай.
«Ціна! Ціно! У мяне нешта ёсць для вас!»
Ціна збягае з бабулінай тэрасы, Ціно пралазіць праз дзіру ў штыкетніку.
«Гэта расада памідораў, — кажа Цініна мама. — Але незвычайнага сорту. 3 яе вырастуць маленькія салодкія памідорынкі памерам з вішню, якія могуць выспяваць нават у гаршку. Таму іх можна будзе паставіць на тэрасе — калі вы будзеце іх даглядаць і паліваць».
«Я буду», — кажа Ціна і выцягвае абедзве рукі.
«Адзін для цябе, другі для Ціно», — кажа мама. «Бачыце, на іх ужо ёсць першыя кветачкі. 3 іх вырастуць чырвоныя альбо жоўтыя памідорынкі».
«Мне жоўтыя», — крычыць Ціна.
«Мне чырвоныя», — адначасова крычыць Ціно.
Цініна мама ўсміхаецца. «Ну, хоць за колер вы не сварыцеся... А цяпер я вам растлумачу, чаму я дару вам гэтыя гаршкі. Я хацела б, каб вы ўважліва паназіралі, як расце непгга жывое. Вы даведаецеся, пгго без вады нічога не можа жыць. Таму, калі вы не будзеце паліваць сваіх памідораў, дык яны за-сохнуць і памруць».
94
«Ну, ясна», — кажа Ціно.
Цініна мама перадае ім гаршкі ў рукі. «Калі ў нас народзіцца дзіця, мы панясем яго хрысціць. Гэта будзе цудоўнае свята. I на гэтым свяце вада мае вельмі важнае значэнне, разумееце? Святар тройчы палівае на галоўку дзіцяці ваду, якой хрысціць. У даўнія часы дзяцей пры хрышчэнні нават акуналі ў чан з вадою. Вада падчас хросту — гэта сімвал жыцця разам з Богам, якое дорыцца дзіцяці. Бог суправаджае кожнага чалавека; Ён кожнага любіць; толькі праз гэтую любоў чалавек сталее, расце, гэтак, як і расліна, якая можа жыць толькі дзякуючы вадзе».