• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі пра Ціно і Ціну  Ленэ Майер-Скуманц

    Гісторыі пра Ціно і Ціну

    Ленэ Майер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 128с.
    Мінск 2004
    20.61 МБ
    «Нешта я гэтага не памятаю», — кажа Ціно.
    «Нічога, — кажа Джанатан. — Мне здаецца, ты менавіта так думаў яшчэ перад тым, як пачаў расці ў маміным жываце».
    «Ага», — кажа Ціно і бяжыць назад у сад. Ён кладзецца ў траву перад кустом лаванды. «Эй, вы таксама паследкі, — кажа ён, гледзячы на кветкі. — Але гэта зусім няблага. Для пчол — гэта проста шчасце. Чуеце?»
    18
    19
    Ціно і поўня
    Ціно апранае цёплую куртку. Ён ідзе ў цёмны вечаровы сад. Круглы жоўты месяц падымаецца над дахам. Ціно сядае на кукішкі і абхоплівае сябе ру-камі. Ён робіцца зусім маленькім. Так глядзіць ён уверх, на поўню.
    «Хм-м, — уздыхае Ціно. — Ты такая апетытная. Такая сакавітая. I так прыемна ад цябе пахне. Нехта ўжо пракусіў у табе пару дзірак, але цябе яшчэ хопіць на сотню вячэраў».
    Раптам пад аркай узнікае чыйсьці імклівы, хуткі цень.
    Ён чуе Цінін голас: «Ты піто, трызніш, Ціно? 3 кім ты размаўляеш?»
    «3 поўняю», — кажа Ціно. «Я — мышаня, якое думае, што поўня — гэта галоўка сыру».
    «Што за вар’яцкая ідэя ў цябе?!»
    «Не ў мяне, — кажа Ціно. — У мышаняці».
    20
    Ціно і мох
    Пад кустамі бэзу ляжыць некалькі вялікіх камянёў. Іх прывёз дзядуля са сваіх падарожжаў. Разам з татам яны дасталі іх з машыны і прыкацілі сюды. Дзядуля ведае пра кожны камень, дзе і калі ён яго знайшоў.
    Ціно праводзіць далонню па камянях. У кожнага каменя свой твар, гладкі альбо шурпаты, халодны альбо цёплы, у залежнасці ад таго, колькі сонца ён у сябе ўвабраў. На некаторых камянях расце блакітна-шэры лішайнік. На іншых расце мох.
    Кончыкамі пальцаў Ціно дакранаецца да імху. Які ён мяккі і свежы! I колькі адценняў зялёнага колеру можа ў яго быць, колькі розных відаў круглых і перыстых лісточкаў ён мае!
    Ціно сядае каля камянёў. Ён сядзіць зусім ціха на адкрытым сонцы, нерухома і моўчкі. I адчувае, як становіцца ўсё больш і больш важкім. Такім важкім, як гэтыя абломкі скалаў. Але зямля моцная. Яна вытрымае яго. Зверху, з куста бэзу на яго і на камяні пасыпалася дажджом пажоўклае асенняе лісце. Маленькі павучок карабкаецца па яго назе, але гэта не перашкаджае Ціно. Лісце і павукі не могуць пашкодзіць камяням. Чорны дрозд скача зусім блізка. Ён не баіцца камянёў...
    Сонца апусцілася за суседскі дом, вецер стаў халодным.
    21
    22
    «Ці ю! — пачуўся мамін голас. — Ціно, дзе ты падзеўся!?»
    Ціно з цяжкасцю ўстае на зацёклых нагах. Ён пацірае ногі і рукі. Ён пазяхае, потым яшчэ і яшчэ раз.
    «Ну, ты толькі скажы, — крычыць мама. — Я шукаю цябе ўжо цэлую гадзіну, у садзе таксама. А цябе нідзе няма».
    «Зразумела», — кажа Ціно.
    Ён ідзе дамоў, падыходзіць да вялікага люстэрка ў калідоры. Ён уключае святло. Насценныя свя-цільні заліваюць яго твар яркім святлом. Ціно пра-водзіць пальцамі па ілбе і шчоках.
    «Што там?» — заклапочана пытаецца мама.
    «Нічога, — кажа Ціно. —Я толькі падумаў, што там, можа, пачаў расці мох...»
    23
    Ціно ведае, што любіць Ціна
    «3 сённяшняга дня, — кажа Ціна, — называй мяне Крысціна».
    «Чаму?» — пытаецца Ціно.
    «Таму што я ўжо дарослая, — кажа Ціна. — I таму што я не хачу, каб маё імя было падобна да імён маленькіх дурных хлопчыкаў!»
    Ціно моўчкі адварочваецца. Ён ідзе па сцежцы, пасыпанай гравіем, паміж градак з гароднінай. Ён чуе, як храбусціць гравій пад яго нагамі. Ён хра-бусціць моцна і абурана. Ціно сцішыў ход. Цяпер гравій храбусціць цішэй. Ціно прабіраецца наперад, як баязлівы і сарамлівы звярок. Цяпер гравій толькі шапоча. Але Ціно можа ступаць яшчэ асцярожней, амаль нячутна.
    «Ты чуеш, Ціна, — кажа ён, — гэта па гравіі ідзе прывід».
    За кустамі ружаў ціха. Ціно скача ў траву і куля-ецца некалькі разоў.
    «Ціна, ты так не ўмееш...»
    За ружовымі кустамі нешта зашамацела і сціхла.
    Ціно шпацыруе да кустоў маліны. Ён чакае хвілінку, потым кажа: «Гэй, Ціна, вось самая-самая апошняя ягада маліны!»
    «Пакінь яе мне!» — крычыць Ціна і бяжыць да яго.
    24
    Ціно трымае для яе маліну на раскрытай далоні. «О, якая вялікая! — кажа Ціна і засоўвае маліну ў рот. — I такая салодкая!»
    Ціно глядзіць на яе, як яна аблізваецца. «А ты цяпер адгукнулася на Ціну...»
    «Гэта было выключэнне», — кажа Ціна.
    25
    Ціно і свята ўраджаю
    У дзіцячым садку плануецца свята ўраджаю. Ры-та, выхавацелька, упрыгожвае пакой гірляндамі з барвовага кляновага лісця. «Кожны з вас павінен заўтра прынесці што-нсбудзь, сабранае з ураджаю. Усё, што вы прынясеце, мы пакладзем на адну вя-лізную талерку, сядзем наўкола і скажам: «Любы Божачка, усё гэта — Твае дары. Мы дзякуем Табе за гэта. Ты даў нам, людзям, сілы і розум супра-цоўнічаць з Табою. Мы сеем і збіраем ураджай, мы прыкладаем шмат намаганняў і цешымся поспехамі. Дзякуем Табе за ўсё гэта».
    26
    На наступны дзень дзеці прынеслі караваі, гарод-ніну і садавіну. Ціна прынесла мяшэчак вылушчаных арэхаў. I толькі Ціно паклаў на талерку спісаны ар-куіпык паперы. «Гэта ад мяне. Я надыктаваў Джа-натану, каб ён надрукаваў на кампутары».
    Рыта чытае ўслых:
    «Мюслі з груш і арэхаў, салата з яек і гароху і вершык з маімі думкамі, усё тут сабрана патроху...» Ціна хіхікае. «Эй, Ціно, на якім полі ты назбіраў гэтыя вершы?»
    «Там, у галаве», — кажа Ціно і паказвае на свой лоб. «I было столькі ж клопату, каб што-небудзь прыдумаць, як і вылушчыць арэхі са шкарлупінкаў».
    27
    Ціно і шыпшына
    Ціно быў разам з дзядулем на лузе каля ракі. Там растуць кусты шыпшыны, якія ўвосень скрозь па-крыты чырвонымі бубачкамі.
    «Давай нарвем іх і падорым нашай бабулі, — пра-панаваў Ціно. — А яна заварыць з іх гарбату».
    «Гэта шмат працы, — падумаўшы, кажа дзя-дуля. — Трэба кожную бубачку разрэзаць папалам і дастаць зярняткі».
    «Тады я зраблю нешта іншае», — сказаў Ціно і пачаў зрываць шыпшынкі так, каб на кожнай застаў-ся маленькі хвосцік.
    Дома ён папрасіў дзядулю: «Выражы мне з кардо-ну вялікае сэрца і абклей яго фальгою!»
    Дзядуля так і зрабіў. «Што яшчэ?»
    «Цяпер нам патрэбен мох!»
    Ціно збірае падушачкі імху з каменнай лавы ў са-дзе, а дзядуля збірае мяккія кучкі імху з гафрырава-нага стальнога даху навеса для садовага інвентара. Ціно шчыльна ўкладвае мох па кард онным сэрцы, адзін мяккі кавалачак за другім. Потым ён насаджвае на мох шышпынкі. I выходзіць ярка-чырвонае сэрца!
    Яшчэ Ціно прыгожанька аблямоўвае яго бар-дзюрчыкам з надзвычай яркага ізумрудна-акса-мітнага імху.
    «Ты калі-небудзь бачыў такі прыгожы падарунак, дзядулька?»
    28
    He, дзядуля за ўсё сваё жыццё не бачыў нічога прыгажэйшага.
    Бабуля кладзе сэрца з шыпшынамі як упрыго-жанне на стол. «Цяпер цешуся я, — кажа яна. — А пазней, зімою, цешыцца будуць птушкі, калі я па-кладу гэтае сэрца для іх на тэрасе».
    «Траякая радасць», — кажа задаволена Ціно.
    «Чаму траякая? Дваякая! Спачатку — бабуліна, потым — птушыная. Лічыць навучыся, малеча», — сіпіць Ціна.
    «Траякая, — кажа Ціно. — Я таксама цешыўся, калі рабіў».
    29
    Ціно і гарадок з запалкавых скрыначак
    Ціно і Францішка наклейваюць рознакаляровую паперу на скрыначкі з-пад запалак.
    Яны будуюць горад і домікі з запалкавых скры-начак.
    Домікі стаяць роўнымі радкамі, і перад кожным домам расце коркавае дрэўца з кронаю з ваты. На ваце ружовыя крапінкі — гэта значыць, што дрэўца ў квецені.
    Ціно кладзе блакітны шалік вакол горада — гэта рака. Па рацэ плывуць маленькія папяровыя лебедзі.
    «Прыгожа, праўда?» — кажа Ціно.
    «Супер, — кажа Францішка. — Цяпер я пайшла рабіць фрызуры лялькам». Яна знікае каля лялеч-нага доміка. Ціно застаецца адзін перад кардонным гарадком.
    Яго рука шпацыруе ўздоўж ракі, шпацыруе ўказальным і сярэднім пальцамі: раз-два, раз-два.
    «Ціна, хадзі сюды! Паглядзі!» — кліча Ціно. «Ідзі паглядзі, што мы пабудавалі!»
    «Што, нешта асаблівае?» — пытаецца Ціна.
    «Гэта цэлы горад», — кажа Ціно. «Ты не хочаш са мною пагуляць у горад?»
    «Мне не хочацца», — кажа Ціна. «Гэта дурно-та —гуляцьу горад».
    Ціно адчувае сябе абражаным.
    30
    31
    Ціно абураецца.
    Ціно страшна злуецца.
    Ен падымае шалік і раскідвае лебедзяў ва ўсе бакі.
    Ен топча кардонныя домікі.
    Ен глуміць квітнеючыя дрэўцы.
    Падбягае Ціна. «Што ты робіш? — пытаецца яна. —Ты гуляеш у землятрус? Можна мне пагуляць з табою?»
    Ціно адмоўна хітае галавой.
    Падыходзіць Францішка. «Ах, Ціно, чаму ты гэта зрабіў?»
    «Не ведаю», — мармыча Ціно.
    32
    Ціно і арка з ружаў
    Ціно сядае да дзядулі на калені.
    «Слухай, дзядуля, — кажа ён. — Усе людзі на гэ-тай вуліцы маюць плот альбо сеткавую агароджу вакол саду. У Мозераў плот з дошак. А ў старога Ледэрэра нават сцяна. Аты не мог бы замест жыва-плоту з кустоў паставіць агароджу з металічнай сеткі?»
    «Мог бы, — кажа дзядуля. — Але чаму я павінен гэта рабіць?»
    Ціно соўгаецца па дзядуліных каленях туды-сюды. «Калі б у тым садзе быў сапраўдны плот, у дзядзькі Хуберта... а не адкрытая арка з ружаў, дык ... дык было б больш міру ў садзе з гэтага боку».
    «Вось як?» — прамармытаў дзядуля.
    «Ціна...» — запінаючыся, пралепятаў Ціно. «Яна... Тады б яна не магла шмыгаць туды-сюды кожную хвіліну і кожнага дапякаць».
    «Маеш рацыю, тады б яна не магла, — кажа дзядуля. — Тады б ёй прыйшлося рабіць круг і зва-ніць у званок на брамцы дома нумар пяць па Бэзавай вуліцы».
    «Яна б гэтага не рабіла, — кажа Ціно. — Для яе гэта была б лішняя валакіта, калі хочаш ведаць». Ён упіраецца ілбом у дзядуліны грудзі. «Зрабі, калі ласка, жалезную агароджу».
    33
    «He, — кажа дзядуля. — Аднойчы ўжо была жалезная агароджа, шмат гадоў таму, задоўга яшчэ да твайго нараджэння. Але пасля бясконцай
    34
    цяганіны туды-сюды, шматлікіх сварак мы з дзя-дзькам Хубертам вырашылі яе разбурыць. На мяжы мы пасадзілі кусты ружаў, а прабабуля падарыла нам ажурную арку. I ўсе адразу сказалі: для дзяцей так будзе лепей, і сад будзе ў два разы большы. Для нас, дарослых, таксама стала лепей з аркай, апле-ценай ружамі, чым з непрыгожай агароджай».
    Дзядуля пацягваецца, так што Ціно павінен уз-няць галаву.
    «У мяне ёсць просьба да вас, дзеці, — кажа дзяду-ля. — Каб вы ніколі не ставілі там агароджу. Дасце рады і без агароджы. Акалі вам захочацца пасварыц-ца — сварыцеся і спрачайцеся так, каб пасля ўсё ж такі было не сорамна прайсці праз арку з ружаў».
    Ціно не кажа ні «так», ні «не». Ён спаўзае з дзя-дуліных каленяў і ідзе да акна. Калі стаць на паль-чыкі, дык можна ўбачыць арку з ружаў.
    Ён уздыхае: «Але ж мяжа ёсць?»