• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Буйнейшыя выдавецкія цэнтры эмігрантаў з Беларусі размяшчаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Францыі, Аўстраліі і іншых краінах [табл. 2],
    Найбольш плённай за гісторыю эміграцыі стала дзейнасць выдавецтва Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва (БІНІМ; з 1951 г.), якое, не маючы сваёй уласнай паліграфічнай тэхнікі, рыхтуе кнігі да выдання і друкуе сваю прадукцыю ў розных прыватных беларускіх і небеларускіх друкарнях. Асноўным выданнем Інстытута сталі «Запісы» (з 1952 г.). Зборнік стаў сістэматычным навуковым органам Інстытута. Выходзіў у НьюЙорку і Мюнхене (у 1952—1999 гг. выдадзены 24 тамы). Асноўная фінансавая падтрымка выданню аказвалася з Фундацыі імя П. Крэчэўскага (ЗША). 3 2002 г. «Запісы» друкуюцца ў Мінску.
    Інстытутам выдаваліся таксама літаратурнамастацкі часопіс «Конадні» (1954—1963), інфармацыйны — «Абежнік» (1953—1969). 3 1955 г. выдавецтва Інстытута прыступіла да выдання кніг. Былі заснаваны такія серыі, як «Бібліяграфічная серыя» (з 1985 г. выйшлі 8 грунтоўных бібліяграфічных прац669); «Гісторыя эміграцыі» (з 1994 г. — 3 кнігі); «Беларускія паэты і пісьменьнікі» (з 1979 г., 11 кніг). У 2005 г. з’явілася новая серыя — «Псторыя беларускага рэлігійнага жыцьця».
    400
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Табліца 2
    Цэнтры беларускага кнігавыдання за мяжой
    Краіна (горад)	Колькасць назваў кніжнай прадукцыі, выдадзенай у 1991— 2007 гг.
    ЗША	227
    — НьюЙорк	105
    — СаўтРывер	25
    — Вашынгтон	21
    — Чыкага	11
    — Гейнсвіл	8
    — Кліўленд	7
    — Міннеапаліс	4
    — іншыя (ад 1 да 3 выд.)	46
    Вялікабрытанія	105
    — Лондан	95
    — іншыя (ад 1 да 3 выд.)	10
    Польшча	81
    — Беласток	54
    — Варшава	21
    — іншыя	6
    Канада	73
    — Таронта	36
    — Атава	12
    — Беры	9
    — іншыя	9
    Германія	53
    — Мюнхен	13
    — Кёльн	9
    — Берлін	9
    — іншыя	22
    Францыя	27
    — Парыж	26
    Аўстралія	21
    — Сідней	13
    — Адэлаіда	5
    — Мельбурн	3
    Украіна	21
    — Львоў	21
    Літва	18
    — Вільня	18
    Чэхія	16
    — Прага	15
    Ізраіль	8
    — ТэльАвіў	4
    —Іерусалім	3
    — іншыя	1
    Швецыя	6
    — Стакгольм	4
    — іншыя	2
    Усяго ў 1991—2007 гг. было выдадзена каля 50 назваў кніг і брашур. Прыярытэтнае месца ў выдавецкім рэпертуары займае гістарычная і бібліяграфічная тэматыка. Важным кірункам з’яўляецца выданне мастацкай і філалагічнай літаратуры; выданняў, прысвечаных культуры Беларусі і беларускай эміграцыі. 3 2000 г. амаль усе выдавецкія праекты БІНІМа ажыццяўляюцца як сумесныя: з Мінскам, Варшавай, Вільняй, Беластокам.
    Буйнейшым навуковакультурным цэнтрам у Еўропе з’яўляецца Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане (з 1971 г.), дзе сабраны багацейшыя кніжныя і архіўныя зборы беларускай эміграцыі. Бібліятэка стала навуковым цэнтрам для вучоных беларусазнаўцаў з розных краін свету, што знайшло адлюстраванне (за перыяд 1992 — 2004 гг.) у 10 асобных кніжных выданнях, 7 з якіх выйшлі ў выдавецтве «Божым шляхам»610.
    Выдавецтва «Божым шляхам» дзейнічае ў Лондане з 1957 г. Яго асноўным выданнем у 1957—1980 гг. быў аднайменны грамадскарэлігійны і літаратурнагістарычны часопіс на беларускай мове. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні рэлігійнай літаратуры, у тым ліку прысвечанай гісторыі хрысціянства, хрысціянскай царквы, царкоўнага будаўніцтва, рэлігійных адносін у Беларусі і інш.
    АнглаБеларускае Таварыства, заснаванае пры Згуртаванні беларусаў Вялікабрытаніі, рэгулярна выдавала на англійскай мове штогоднік навуковых артыкулаў «The Journal of Byelorussian Studies» — «Часопіс беларускіх даследаванняў» (1965—1988). У другой палове 1990х гг. былі надрукаваны два тамы «Occasional Papers in Belarusian Studies» — «Аказійных матэрыялаў з беларускіх даследаванняў» (1995). У 1995 заснаваны штоквартальны часопіс таварыства «The Belarusian Cronicle» — «Беларуская хроніка», які падае панарамны агляд падзей, звязаных з англабеларускімі сувязямі»671.
    Кніжныя выданні беларускіх эмігрантаў выходзяць таксама ў Чэхіі, Польшчы, Літве і іншых краінах. У Польшчы актыўнай выдавецкай дзейнасцю займаецца Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», на ліку якога больш за 50 назваў апублікаваных твораў мастацкай літаратуры. У 1990 г. заснавана серыя «Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Выдавецкай дзейнасцю ў Беластоку займаецца Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва», у Варшаве — выдавецтва «Беларускіх Ведамасьцяў». Больш запатрабаванай стала ў апошні час выдавецкая база Літвы, дзе дзейнічаюць такія выдавецкія цэн
    ВЫДАВЕІ_1КАЯ ДЗЕЙНАСйЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАйЫІ
    401
    тры, як «Таварыства беларускай культуры ў Літве», «Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», «Наша будучыня» і інш. Напрыклад, у 2000— 2002 гг. у выдавецтве «Рунь» выйшлі ў свет 8 выданняў серыі «Партрэты віленчукоў», прысвечаныя вядомым дзеячам беларускага адраджэння.
    Сярод навейшых выданняў у Германіі — штоквартальнік «Belarus—News» («Навіны з Беларусі»), які выдаецца з 1998 г. на нямецкай мове. У ім аналізуецца развіццё падзей у Беларусі і даецца навейшая бібліяграфічная інфармацыя пра Беларусь, змешчаная ў нямецкіх газетах і Інтэрнеце. Асобныя выданні выходзяць у Мюнхене, Кёльне, Берліне.
    У 1996 г. у Францыі было заснавана Таварыства па развіцці даследаванняў, інфармацыі і культуры Беларусі, асноўным выданнем якога з’яўляецца штоквартальны бюлетэнь «Perspectives bielorussiennes» («Беларускія перспектывы»). Значнай падзеяй у 1997 г. было выданне манаграфіі «Гутарым пабеларуску. Мова і культура» — «Parlons bielorussien. Langue et culture»672. Трэба адзначыць y апошні час і дзейнасць парыжскага выдавецтва «L’Harmattan», у якім з 2000 г. пачаты выпуск серыі «Collection Bielorussie» («Беларуская калекцыя»), прысвечанай гісторыі і культуры Беларусі673.
    У тэматыцы сучаснага выдавецкага рэпертуару беларускай эміграцыі вядучае становішча займае гістарычная (234 назвы), грамадскапалітычная (200 назваў), рэлігійная (165 назваў), мастацкая (63 назвы) і мастацтвазнаўчая літаратура (39 назваў) [табл. 3].
    Даследчыкі ў эміграцыі асэнсоўвалі гісторыю і сучаснае жыццё свайго народа з пазіцый нацыянальных інтарэсаў, абгрунтоўвалі канцэптуальна сваю трактоўку гістарычнага развіцця Беларусі. Значная роля ў гэтым працэсе належыць выданням мемуарнага, дакументальнага характару. Першай навуковай англамоўнай кнігай, якая прадстаўляла пункт гледжання беларускай эміграцыі на гісторыю Беларусі, стала выданне «Belarus at a Crossaroads in History» Я. Запрудніка (1993)674. У 1996 r. пераклад гэтай кнігі i яе выданне былі двойчы ажыццёўлены ў Беларусі. Асобныя выданні носяць яскрава выражаны краязнаўчы характар і прысвечаны родным мясцінам у Беларусі. Шэраг выданняў прадстаўляюць гісторыю беларускай эміграцыі. Выдаваліся таксама вучэбныя дапаможнікі.
    На англійскай і рускай мовах публікаваліся матэрыялы па гісторыі яўрэяў Беларусі.
    Прадметам шэрагу гістарычных даследаванняў стала гісторыя беларускай кнігі і
    Тэматыка кнігавыдавецкага рэпертуару ў беларускім замежжы	Табліца 3
    Тэматыка	Колькасць
    выданняў	(назв.)
    Гісторыя, у тым ліку	234
     Этналогія	3
    Грамадскапалітычная, у тым ліку	200
     Палітыка	65
    Рэлігія	165
    Мастацкая літаратура	63
    Мастацтва і мастацтвазнаўства, у тым	41
    ліку	
     Музыка	2
    Культура	33
    Сацыяльнаэканамічная	33
    Інфармацыйнабібліяграфічная, у тым	29
    ліку	
     Бібліяграфія	17
    Мовазнаўства	17
    Літаратуразнаўства	11
    Адукацыя	3
    Медыцына	3
    Бібліятэказнаўсзва	2
    Фальклор	2
    Права	2
    Філасофія	1
    кнігадрукавання. У некаторых выданнях разглядаецца гісторыя бібліятэчных збораў Беларусі.
    Да 1995 г. прыярытэтным кірункам у групе грамадскапалітычных выданняў заставаліся тэмы Чарнобыльскай катастрофы, дапамогі ахвярам катастрофы і абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Публікаваліся таксама дакументы Рады БНР. Змены палітычнай сітуацыі ў Беларусі ўнеслі змены ў рэпертуар грамадскапалітычных выданняў. Дадзеныя выданні нярэдка мелі характар мемарандумаў, заяў, зваротаў і заклікаў да сусветнай супольнасці ў барацьбе за падтрымку апазіцыі ў Беларусі.
    Значную ролю ў кансалідацыі і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў за мяжой адыграла царква: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ; НьюЙорк, Бруклін, Чыкага, Таронта, Манрэаль), а таксама Беларуская каталіцкая місія ўсходнеславянскага (візантыйскага) абраду (Лондан), Беларуская Каталіцкая Царква (Чыкага), выдавецкая дзейнасць якіх накіравана на распаўсюджанне
    402
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    рэлігійных тэкстаў на нацыянальнай мове675. Сярод спецыялізаваных выдавецтваў, якія выпускаюць рэлігійную літаратуру, — «Божым шляхам» (Вялікабрытанія) і «Царкоўны Пасланец» (ЗША). У 2002 г. у ЗНІА БА П Ц выдала ў перакладзе В. Сёмухі на беларускую мову «Біблію. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету». Некаторыя выданні БАПЦ былі выдадзены сумесна з мінскім выдавецтвам «Тэхналогія» ў серыі «Бібліятэка беларускай дыяспары» — «Парэміі» (1992), «Архірэйская Служба на Літургіі» (1993), «Ліція» (1993), «Службоўнік» (1994). Акрамя богаслужэбнай літаратуры ў рэпертуар рэлігійных выданняў уваходзяць кнігі па гісторыі царквы і рэлігійнага руху.
    Мастацкая літаратура беларускай эміграцыі — гэта важнейшы складнік яднання дыяспары, зберажэння і развіцця мовы, нацыянальных традыцый, нацыянальнай ідэі. У кніжным багажы мастацкія выданні ўяўляюць сабой багатую творчую спадчыну. Сярод вядомых беларускіх пісьменнікаў пасляваеннай эміграцыі, асобныя творы якіх былі апублікаваны ў 1991—2007 гг., — У. Дудзіцкі, Н. Арсеньева, А. Адамовіч, В. Тумаш, Я. Пятроўскі, Я. Юхнавец, К. Акула і інш.
    Але пачынаючы з 1995 г. у літаратурным руху беларускай эміграцыі адзначаецца пэўны спад676. Таму, відаць, можна сказаць, што наступае этап пераасэнсавання спадчыны беларускай эміграцыі.
    Асноўнай мовай выданняў беларускай эміграцыі з’яўляецца беларуская (49,8%). У статыстыцы выкарыстання іншых моў вядучае становішча займаюць англійская (29,6%), нямецкая (8,3%), польская (4,4%) і французская (4,2%) мовы [табл. 4]. Даволі значная частка перыядычных выданнняў 1991—2006 гг. выходзіла на англійскай; беларускай і англійскай; французскай; французскай і беларускай; нямецкай; нямецкай і беларускай; бе
    ларускай і ўкраінскай мовах — усяго 24 назвы. Амаль усе беларускамоўныя перыядычныя выданні друкуюцца кірыліцай — 37 (толькі адно — лацініцай).