Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Важным дакументам для камплектавання фондаў бібліятэк рэспублікі з’яўляецца «Палажэнне аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў» (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г.). Гэтым палажэннем устанаўліваецца сістэма абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і вызначаюцца віды дакументаў, якія адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, парадак іх рассылкі, размеркавання і выкарыстання, пералік атрымальнікаў абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў, правы, абавязкі, адказнасць іх вытворцаў, атрымальнікаў і карыстальнікаў.
Вялікае значэнне мае таксама «Інструкцыя аб парадку ажыццяўлення ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў» (зацверджана Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 г.). Мэта інструКцыі — упарадкаваць і ўсталяваць адзіныя правілы арганізацыі працы па выкарыстанні сукупнага фонду бібліятэк краіны шляхам абмену і пераразмеркавання дублетных і няпрофільных дакументаў паміж бібліятэкамі незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.
Нарматывы па колькасці супрацоўнікаў і іх нагрузкі ў публічных бібліятэках Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вызначаюцца
ў «Тыпавых штатах цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь» (зацверджаны Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 1996 г.). Гэты дакумент прымяняецца пры складанні і зацвярджэнні штатных раскладаў бібліятэк у рамках зацверджаных фондаў заработнай платы. Нарматывы нагрузкі супрацоўнікаў бібліятэк разлічваюцца зыходзячы з паказчыкаў колькасці карыстальнікаў і кнігавыдач. У мэтах удасканалення прававога поля, у якім функцыяніруюць бібліятэкі рэспублікі, нарматыўныя прававыя дакументы галіны пастаянна пераглядаюцца і актуалізуюцца. Дзейсным інструментам рэгулявання дзейнасці бібліятэк з’яўляецца стандартызацыя. Зараз у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае каля 70 стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе і больш за 60 міжнародных стандартаў (ICO).
Дзяржаўная падтрымка галіны культуры, у тым ліку бібліятэк, здзяйсняецца шляхам распрацоўкі і рэалізацыі мэтавых праграм. Так, на ўдасканаленне і развіццё бібліятэчнай галіны быў накіраваны шэраг заданняў Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003—2005 гг. і на перспектыву да 2010 г. «Электронная Беларусь»; галіновых праграм «Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006—2010 гг.» і «Інфарматызацыя галіны культуры на 2005 г. і на перыяд да 2010 г.». Стратэгічныя для бібліятэчнай галіны мэты і мерапрыемствы па іх рэалізацыі ўключаны ў праект Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» (2011—2015 гг.) і праект Дзяржаўнай праграмы развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь на 2011—2015 гг.
У кіраванні бібліятэчнай справай рэспублікі актыўны ўдзел прымае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» (створана ў 1992 г.), якая аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках спецыялістаў рэспублікі ў вобласці бібліятэчнай справы і інфармацыі. Членамі ББА з’яўляецца каля 1,5 тыс. чалавек. Для ўдасканалення каардынацыі дзейнасці бібліятэк рознай ведамаснай прыналежнасці ў рэспубліцы функцыяніруе Рэспубліканскі бібліятэчны Савет (створаны ў 1999 г.) і Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні (створаны ў 2009 г.).
Для спецыялістаў бібліятэчнай галіны ў рэспубліцы выпускаецца шэраг прафесійных перыядычных выданняў. Прафесійны перыядычны друк прадстаўлены навуковымі зборнікамі і часопісамі («Бібліятэчны веснік»,
ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
385
Вокладка кнігі Б. Лазукі «Гісторыя беларускага мастацтва». Том 1.
Мінск, 2007 г.
«Здабыткі», «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе» і інш.).
У Беларусі сфарміравалася і дзейнічае бібліятэчная сістэма, якая ўключае каля 9300 публічных і спецыяльных бібліятэк з агульным аб’ёмам фонду звыш 200 млн. экз. Яны размеркаваны па розных міністэрствах і ведамствах. Самымі шматлікімі з’яўляюцца сеткі бібліятэк Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі: на іх долю прыходзіцца адпаведна 42% і 41% усіх бібліятэк. Бібліятэкі рэлігійных канфесій складаюць 8,3% агульнай колькасці, гра
мадскіх аб’яднанняў і саюзаў — 3%, Міністэрства аховы здароўя — 2%, Міністэрства прамысловасці — 1%.
Функцыя каардынацыйнага і метадычнага цэнтра рэспубліканскага значэння як для публічных, так і для спецыяльных бібліятэк краіны ўскладзена на Нацыянальную бібліятэку Беларусі (заснавана ў 1922 г.), якая ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», з’яўляецца «рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам, рэспубліканскім
386
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
цэнтрам аўтаматызаванай інфармацыйнабібліятэчнай сістэмы, рэспубліканскім галіновым цэнтрам па культуры і мастацтве, нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, навуковадаследчай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве, міжгаліновым дэпазітарыем, дэпазітарыем матэрыялаў ААН і іншых міжнародных арганізацый».
Фонд НББ складае каля 9 млн. экз. дакументаў, у тым ліку — 3,6 млн. кніг (з іх звыш 71 тыс. экз. — фонд рэдкіх, старадрукаваных выданняў і рукапісаў), 2,8 млн. экз. часопісаў і выданняў, якія працягваюцца, 16 тыс. карт, 83 тыс. нотных выданняў, 119 тыс. выяўленчых дакументаў. 3 1990 г. бібліятэка актыўна камплектуе фонд электронных дакументаў на CD, DVD і інш. носьбітах (звыш 3,5 тыс. экз. на 2010 г.). У новым будынку НББ, адкрыццё якога адбылося ў 2006 г., яе прыярытэтным кірункам дзейнасці стала прадастаўленне карыстальнікам доступу да сеткавых электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР), якія бібліятэка набывае ў вядучых сусветных вытворцаў. НББ генерыруе і ўласныя ЭІР. Аб’ём электроннага каталога НББ складае звыш 4,3 млн. запісаў і практычна цалкам адлюстроўвае фонд бібліятэкі. Акрамя гэтага, НББ фарміруе фактаграфічныя, паўнатэкставыя і інш. базы дадзеных (БД), якія ўтрымліваюць больш за 4,5 млн. запісаў, а з 2005 г. — Электронную бібліятэку (ЭБ), якая ўтрымлівае поўныя тэксты дакументаў і будзе пакладзена ў аснову будучай Нацыянальнай электроннай бібліятэкі. Зараз ЭБ НББ утрымлівае звыш 85 тыс. электронных копій дакументаў. НББ з’яўляецца агульнадаступнай бібліятэкай, якая задавальняе патрабаванні грамадзян, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў як у рэспубліцы, так і за мяжой. Абслугоўвае чытачоў (карыстальнікаў) у 19 чытальных залах і ў аддаленым рэжыме (з дапамогай службы міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў, інтэрнетпартала). У 2010 г. колькасць карыстальнікаў НББ склала звыш 181 тыс., з іх практычна кожны пяты наведвае бібліятэку ў аддаленым рэжыме. 3 моманту пераезду ў новы будынак штогадовая колькасць наведванняў бібліятэкі перавышае 3,5 млн., пры гэтым больш паловы наведванняў здзяйсняюцца ў аддаленым рэжыме. Штогадовая выдача дакументаў — каля 3 млн. экз.
Сетка публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з’яўляецца самай шматлікай і налічвае 3851 бібліятэку, ся
род якіх Нацыянальная бібліятэка Беларусі і 6 абласных. На 2,4 тыс. жыхароў прыходзіцца адна публічная бібліятэка. На рэспубліканскім узроўні сетку публічных бібліятэк узначальвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі, на абласным узроўні — абласныя універсальныя бібліятэкі, на раённым (гарадскім) узроўні — цэнтральныя бібліятэкі раёнаў (гарадоў). Сетка публічных бібліятэк кожнага раёна (горада) сфарміраванаіфункцыяніруезулікамколькасці і шчыльнасці насельніцтва ў адпаведнасці з дзеючымі ў рэспубліцы нарматывамі. Раённыя, гарадскія і сельскія публічныя бібліятэкі задавальняюць інфармацыйныя запатрабаванні жыхароў сваіх населеных пунктаў. Сеткі маюць адзіны фонд і даведачнабібліяграфічны апарат. Цэнтралізаваны працэсы камплектавання і апрацоўкі літаратуры. Агульнае кіраўніцтва, фарміраванне фонду і каталагізацыю здзяйсняе цэнтральная бібліятэка. Бібліятэкіфіліялы канцэнтруюць сваю ўвагу, у асноўным, на абслугоўванні карыстальнікаў. Зараз у рэспубліцы працуе 132 бібліятэчныя сеткі, кожная ў сярэднім мае 20—30 філіялаў. Асноўную частку (83%) складаюць бібліятэкі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.
Сукупны фонд дзяржаўных публічных бібліятэк складае звыш 67 млн. экз. дакументаў. Іх паслугамі карыстаецца каля 4 млн. чалавек (амаль кожны другі жыхар рэспублікі), якім штогод выдаецца каля 71 млн. экз. дакументаў.
У апошнія гады атрымала развіццё інфармацыйнабібліятэчнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі. Бібліятэкі рэспублікі фарміруюць электронныя каталогі і базы дадзеных. Значная колькасць электронных інфармацыйных рэсурсаў, што генерыруюць бібліятэкі, прадстаўлена ў сетцы Інтэрнет — гэта робіць іх даступнымі для жыхароў не толькі Беларусі, але і замежных краін. Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій ператварыла бібліятэкі ў найважнейшыя інфармацыйныя цэнтры краіны. На пачатак 2010 г. 38% публічных бібліятэк прадастаўлялі аўтаматызаваныя працоўныя месцы для карыстальнікаў. Кожная пятая сельская бібліятэка камп’ютарызавана і падключана да сеткі Інтэрнет.
3 мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на захаванне і развіццё патэнцыялу сельскіх тэрыторый на працягу 2005—2010 гг. у Беларусі было адкрыта каля 1000 бібліятэк аграгарадкоў, абсталяваных па апошнім слове тэхнікі. Для абслугоўвання жыхароў маланаселеных пунктаў у рэспубліцы функцыяніруе 52 бібліобусы.
ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
387
3 мэтай забеспячэння вольнага доступу грамадзян да прававой інфармацыі з 2000 г. пры публічных бібліятэках ствараецца сетка публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі працуе больш за 400 такіх цэнтраў, кожны трэці з якіх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Іх паслугамі карыстаецца каля 65 тыс. жыхароў краіны. У сістэме дзяржаўных публічных бібліятэк працуе каля 9 тыс. спецыялістаў, больш як трэць іх мае вышэйшую адукацыю.
У адпаведнасці з адміністрацыйным дзяленнем у рэспубліцы налічваецца 6 абласных бібліятэк, якім прысвоены імёны славутых расійскіх літаратараў і палітыкаў: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя УІ. Леніна, Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, Магілёўская абласная бібліятэка імя УІ. Леніна (выключэннем з’яўляецца Гродзенская абласная навуковая бібліятэка, якая носіць імя стваральніка сучаснага беларусазнаўства акадэміка Я.Ф. Карскага). Абласныя бібліятэкі знаходзяцца ў ведамстве абласных упраўленняў культуры. Яны фарміруюць, захоўваюць і падаюць у карыстанне жыхарам абласцей найбольш поўны універсальны збор дакументаў. Абласныя бібліятэкі з максімальнай поўнасцю збіраюць краязнаўчую літаратуру, якая адлюстроўвае прыроднагеаграфічныя, сацыяльнаэканамічныя, культурныя, дэмаграфічныя і іншыя рэгіянальныя асаблівасці, а таксама выданні мясцовага друку. У іх фондах сканцэнтравана больш за 4,7 млн. экз. Штогод яны абслугоўваюць каля 267 тыс. карыстальнікаў, якім праз сістэму абанементаў і чытальных залаў выдаецца звыш 5,1 млн. розных відаў дакументаў. 3 дапамогай оптавалаконных каналаў сувязі абласныя бібліятэкі злучаны ў адзіную карпаратыўную сетку з НББ, рэспубліканскімі галіновымі бібліятэкамі і бібліятэкамі вышэйшых навучальных устаноў. Абласныя бібліятэкі выконваюць функцыі каардынацыйных і навуковаметадычных цэнтраў, а таксама навуковадаследчых цэнтраў у галіне бібліятэчнай справы для сеткі публічных бібліятэк вобласці.