• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    летапісу» (1999), «Песня пра паход Ігаравы» ў перакладзе Я. Купалы (2003). Кнігі выдавецкага таварыства «Кавалер Паблішэрс» з поспехам экспанаваліся на Міжнародных выстаўкахкірмашах у ФранкфурценаМайне, Балонні, Празе, Варшаве. 3 1997 г. выдавецтва сумесна з БелАКК арганізуе рэспубліканскі конкурсвыстаўку «Мастак і Кніга», дзе заснавала свой спецыяльны дыплом «Чароўны матылёк» за ілюстрацыі да дзіцячых выданняў. 3 выдавецтвам супрацоўнічаюць такія беларускія мастакі, як В. Валынец, М. Байрачны, В. Славук, У. Вішнеўскі, М. Казлоў, П. Татарнікаў, Ю. Алісевіч, I. Гардзіёнак, Б. Праказаў, Д. Сінюгін і інш. Асноўныя прыярытэты ў выдавецкай дзейнасці «Кавалер Паблішэрс» — літаратурнамастацкія і вучэбныя выданні для дзяцей на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах, якія выходзілі ў серыях «Малышам пра малышоў», «Казачная Шэкспірыяда», «Руская народная казка» і інш. Сапраўднай падзеяй у выдавецкай дзейнасці Беларусі сталі выданні з серыі «Сем цудаў Беларусі», распачатай у 1999 г., — гэта зборнікі гістарычных нарысаў на беларускай мове пра старажытную і сярэдневяковую Беларусь, заснаваныя на легендарным уяўленні аб мінулым беларускай зямлі і прызначаныя дзіцячаму чытачу: «У гасцях у вечнасці» (2001), «Званы Нямігі» (2002), «За наміткай гісторыі» (2003), «Адвечны покліч Радзімы» (2005), «Славутыя родам сваім» (2006). Мастацкае афармленне кніг выканаў П. Татарнікаў, мастакграфік з Беларусі, удастоены вышэйшай еўрапейскай узнагароды ў галіне кніжнай ілюстрацыі «Залаты яблык» (Югаславія, 2001) за ілюстрацыі да зборніка беларускіх народных казак «Царэўна ў падземным царстве». Кнігі серыі «Сем цудаў» за сваё мастацкае аздабленне атрымалі Дыпломы I ступені рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі». Паліграфічнае выкананне серыі было ажыццёўлена на Мінскай фабрыцы каляровага друку.
    Для дарослых «Кавалер Паблішэрс» заснаваў серыі «Новы раман новага веку», «Новыя імёны новага веку», «Кавалерыя». Традыцыйна выдавецтва займаецца афармленнем плакатаў, паштовак і іншага выяўленчага матэрыялу, у тым ліку для Дзён беларускага пісьменства. За 1997—2001 гг. у выдавецтве выйшла 45 назваў кніг тыражом 397 тыс. экз.; у 2002—2006 гг. — 56 назваў тыражом 242 тыс. экз.
    Сярод спецыялізаваных выдавецтваў Мінска і заснаваная ў 1991 г. «Амалфея» — адно са старэйшых беларускіх прыватных выдавецкіх прадпрыемстваў. Вядучым кірункам яго дзей
    Малюнак з кнігі
    А. Бутэвіча «Званы Нямігі». Мінск, 2002 г.
    —►
    Кніга серыі «Сем цудаў Беларусі».
    А. Бутэвіч. За наміткай гісторыі. Мінск, 2003 г.
    374
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІП
    насці з’яўляецца прававая літаратура, напрыклад, «Каментарый да Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (4 выданні), «Узоры дагавораў, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці з каментарыямі» (9 выданняў), «Юрыдычны даведнік работніка па кадрах» (3 выданні) і інш. На аснове архіўных дакументаў, навуковых і вучэбных выданняў падрыхтавана «Гісторыя дзяржавы і права Расіі ў дакументах і матэрыялах. 1930—1990 гг.» I. Кузняцова (2003); першым у Беларусі стаў «Комментарнй к Уставу железнодорожного транспорта обшего пользовання» (2004). У 2002 г. упершыню ў Беларусі «Амалфея» выпусцілаэлектронныякнігі«Падаткі—2002», «Працоўны кантракт наймальніка з работнікам», якія з’яўляюцца зборнікамі нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, «Амалфея» займаецца выданнем кніг па эканоміцы («Слоўнік эканамічных і прававых тэрмінаў»), на замежных мовах («Практычная граматыка англійскай мовы» Н. Карпышавай, В. Янушкова, 2002). За 1991—1996 гг. «Амалфея» выпусціла 71 назву кніг і брашур агульным тыражом 365 тыс. экз.; у 1997—2001 гг. — 264 назвы тыражом 1 млн. 405 тыс. экз.; у 2002— 2006 гг. — 290 назваў тыражом 780 тыс. экз.
    У 1993 г. у Мінску пачало працу выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое абрала для сябе асноўным кірункам у дзейнасці выпуск нотнамузычнай літаратуры. Сумесна з арганізатарамі разнастайных міжнародных музычных фестываляў, Міністэрствам культуры, Інстытутам праблем культуры рыхтаваліся як асобныя музычныя творы, так і зборнікі, падручнікі, выдавецкія камплекты да правядзення фестываляў. Аднак мастацтвазнаўчая тэматыка, адлюстраваная ў такіх выданнях, як «Час і музыка Міхала Клеафаса Агінскага» А. Залускага (1999), ілюстраваны альбом «Веткаўская ікона» Г. Нячаевай (2003), «Беларускае мастацтва дваццатага стагоддзя» (2003), «Зайграйце, музыкі!: рэпертуарны зборнік для фальклорных калектываў» У. Грома (ч. 1—2, 1998), «Ларыса Пампееўна Александроўская: дакументальны тэатральны раман: у 7 дзеях з пралогам і эпілогам» А. Ладыгінай (2002), «Твары і лёсы: партрэт XVIII — пачаткуХХст.узборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі» Н. Марчанкі і К. Зелянога (2002), зборнік «Расставайтесь любя» Ю. Чурко (2003) і інш., стала займаць усё больш значнае месца ў працы выдавецтва. 3 1993 г. «Чатыры чвэрці» прыступіла да распрацоўкі серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці» (у 12 выпусках), мастацкае афарм
    ленне якой узяў на сябе вядомы беларускі мастакграфік У. Васюк. Выйшла 5 альбомаў — «Праваслаўныя святы» (1995), «Праваслаўнае дойлідства» (1995), «Крыж — краса царквы» (1996), «Прападобная Ефрасіння Полацкая» (1997), «Праваслаўныя манастыры Беларусі» (2003). За дадзены праект выдавецтва было ўдастоена ў 1996 г. высокай адзнакі — прэміі «За духоўнае адраджэнне». У 1998 і 2001 гг. выдавецтва ажыццявіла два выданні «Азбукі Праваслаўя». Для пазашкольнага выхавання, арганізацыі вольнага часу дзяцей выдавецтва «Чатыры чвэрці» арганізавала выпуск кніг у серыі «У дапамогу педагогуарганізатару», у якой выйшлі тры выпускі. У рэпертуары выдавецтва ёсць кнігі фальклорнаэтнаграфічнай, гісторыкакультурнай, рэлігійнай тэматыкі. Цалкам жа інтарэсы выдаўцоў знаходзяцца ў сферы культуры: аўтэнтычнай, духоўнай, адраджэнне якой — галоўны прыярытэт выдавецтва. У 1994—1996 гг. «Чатыры чвэрці» выпусціла 6 назваў кніг і брашур тыражом 17 тыс. экз.; у 1997—2002 гг. — 60 назваў тыражом 98 тыс. экз.; у 2002—2006 гг. — 75 назваў тыражом 65 тыс. экз. На 45м рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» Дыплом I ступені атрымала кнігаальбом выдавецтва «Успамін пра горад. Гісторыя Мінска ў фатаграфіях з калекцыі Васіля Каляды».
    Рэкламнавыдавецкая фірма «Каўчэг» з моманту свайго стварэння ў 1990 г. таксама адным з кірункаў у дзейнасці вызначыла выпуск рэкламнаінфармацыйных і нотных зборнікаў беларускіх кампазітараў I. Лучанка, М. Фінберга. Выйшлі такія выданні, як «Восіп Казлоўскі. 1757—1851» В. Дадзіёмавай (1995), кніга Гая дэ Пікарды «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995» (1995), нотныя зборнікі Н. Гілевіча і Я. Паплаўскага і інш. У выдавецтве быў рэалізаваны і шэраг праектаў выдання мастацкай літаратуры ў паэтычнай серыі «Ковчег» (Д. Строцаў, Ф. Аксёнцаў, А. Казанцава, Ю. Цыбін, Т. Сапач, А. Глобус, М. Мерман і інш.). Да афармлення кніг прыцягваліся такія мінскія мастакі, як А. Дарохін, А. Глобус, Л. Вольскі, У. Цэслер. У выдавецтве сістэматычна выходзілі матэрыялы міжнародных «КірылаМяфодзіеўскіх чытанняў», прысвечаных Дням славянскага пісьменства і культуры (VII—X), a ў серыі «У дапамогу духоўнай асвеце» з’явілася выданне «Чытачу Свяшчэннага пісання» (2002). За час сваёй дзейнасці, у 1991—2006 гг. «Каўчэг» выпусціў 76 назваў кніг і брашур тыражом 161 тыс. экз.
    Выдавецтвы «Чатыры чвэрці» і «Каўчэг» сталі аднымі з першых, якія далучыліся да
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    375
    адраджэння праваслаўнага кнігавыдання. Праўда, яшчэ ў 1990—1993 гг. пачыналі сваю працу першынцы кнігавыдання праваслаўнага кірунку — гэта Выдавецкі аддзел Беларускага Экзархата, Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, Брацтва ў імя Архістраціга Міхаіла; прыватныя выдавецтвы «Праваслаўнаяабшчына»і«Світак»,аз1995г.— «Вінаград», «Праменні Сафіі» і «Праваслаўная ініцыятыва» — усе мінскія выдавецтвы. На першых пазіцыях рэлігійнага кнігавыдання стаіць выдавецтва Беларускага Экзархата, якое актыўна займаецца выпускам праваслаўнай літаратуры ў Беларусі. 3 1996 г. з’яўляюцца ў друку і грунтоўныя духоўнаасветныя кнігі выдавецтва «Харвест», з 2006 г. — «Кніжны Дом». Рэлігійнай тэматыцы былі прысвечаны некаторыя выдавецкія праекты дзяржаўных выдавецтваў: «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Беларусь», «Народная асвета», «Полымя», «Ураджай». За 1988—2006 гг. у Беларусі выйшла звыш 2500 назваў кніг рэлігійнай (хрысціянскай) тэматыкі. Выдавецкай дзейнасцю ў Мінску займаюцца таксама рымскакаталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў, Біблейскае таварыства і інш., што стала яшчэ адной з праяў сучаснага кнігавыдання Беларусі.
    Адзінкавымі паасобнікамі вымяраецца выдавецкая дзейнасць (2001—2010 гг.) мастака Ю. Малаша з Заслаўя. Аднак яго кнігі нельга зблытаць з ніякімі іншымі — гэта суцэльна маляваныя ад рукі «лубочныя» выданні: «Покліч Рагнеды», «Рагвалодавы ўнукі», «Дзівосны лубок», «Вольная Беларусь», «Беларуская народная міфалогія» і інш., для якіх ён выкарыстоўвае ўласныя малюнкі і каліграфію, а таксама малюнкі вядомых беларускіх мастакоў А. Кіш і Я. Драздовіча.
    У выдавецкім рэпертуары Беларусі пэўнае месца займаюць і спецыяльныя электронныя выданні і аўдыёкнігі. Выдавецтва «Інвасэрвіс» на працягу больш чым 15 гадоў рэалізуе праекты для навучання дзяцей з парушэннямі зроку, ствараючы гукавыя кнігі. Выкарыстоўваючы спецыяльную рэдакцыйнавыдавецкую сістэму «Чтец», якая дазваляе адаптаваць любую друкаваную кнігу да яе моўнага аналага за дастаткова кароткі час, кампанія падрыхтавала гукавую бібліятэку рускай літаратуры з больш чым 400 творамі для школьнага навучання, аўдыёпадручнік па гісторыі і інш.
    Рэальныя змены, якія адбыліся ў сучасным беларускім кнігавыданні, знайшлі яскравае
    пацвярджэнне ў структуры кнігавыдавецкага рэпертуару Беларусі, дзе разам з вучэбнымі і вучэбнаметадычнымі выданнямі ўсё большае месца пачынаюць займаць навуковыя і навуковапапулярныя выданні (разам каля 63% ад усіх надрукаваных кніг і брашур). Назіраецца павелічэнне выпуску сацыяльна значнай літаратуры, задавальненне грамадскага попыту на кнігу. Навуковыя і адукацыйныя ўстановы, якія маюць уласную выдавецкапаліграфічную базу і большасць з якіх размяшчаецца ў сталіцы, займаюцца выданнем вучэбных і навуковых прац, манаграфій уласных аўтараў. Звычайна гэта малатыражная літаратура, аднак колькасць назваў падобных выданняў мае ўстойлівую тэндэнцыю да пашырэння. Так, па выніках 2006 г. лідзіруючае становішча сярод такіх устаноў заняў Беларускі дзяржаўны універсітэт (158 назваў, тыраж 29,6 тыс. экз.).