• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Для задавальнення прафесійных і іншых спецыфічных (навуковых, вытворчых, навучальных) запатрабаванняў карыстальнікаў у рэспубліцы сфарміравана сістэма спецыяльных бібліятэк. Гэта сеткі бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ВНУ, школ і сярэдніх навучальных устаноў, навуковатэхнічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых
    бібліятэк, бібліятэк органаў улады, а таксама спецыяльныя бібліятэкі, не аб’яднаныя ў сеткі. У 2010 г. у рэспубліцы налічвалася больш за 5 тыс. спецыяльных бібліятэк (55% бібліятэк краіны) з сукупным фондам каля 130 млн. экз. (65% бібліятэчных фондаў краіны).
    Узаемадзеянне спецыяльных бібліятэк здзяйсняюць рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі. Яны валодаюць самым поўным у рэспубліцы фондам дакументаў па адпаведным профілі, з’яўляюцца галіновымі бібліяграфічнымі цэнтрамі, а таксама дэпазітарыямі па адпаведнай галіне ведаў і галіновымі цэнтрамі Міжбібліятэчнага абанемента (МБА). Рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі выконваюць функцыю каардынацыйных і метадычных цэнтраў для бібліятэк сваёй сеткі.
    У сістэму бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўваходзіць каля 12 бібліятэк інстытутаў і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іх сукупны фонд складае звыш 8 млн. экз. За выключэннем ЦНБ НАН Беларусі бібліятэкі сеткі фарміруюць вузкаспецыялізаваныя фонды навуковай літаратуры ў адпаведнасці з профілем навуковага інстытута, які яны абслугоўваюць. Характэрнай асаблівасцю фондаў бібліятэк НАН з’яўляецца малая экзэмплярнасць, а таксама вялікая колькасць спецыяльных часопісаў і выданняў на замежных мовах. Карыстальнікамі бібліятэк сеткі з’яўляюцца, у асноўным, супрацоўнікі НАН, навукоўцы, якія працуюць у іншых установах і арганізацыях, выкладчыкі і студэнты ВНУ.
    Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснавана ў 1925 г.) — адна з найбуйнейшых бібліятэк краіны. Яе універсальны па ўтрыманні фонд складае каля 5 млн. экз., у тым ліку каля 1 млн. замежных выданняў. У складзе фонду бібліятэкі адна з самых каштоўных у рэспубліцы калекцыя рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў (звыш 16 тыс. экз.). ЦНБ з’яўляецца цэнтральнай для бібліятэк сеткі і як метадычны цэнтр здзяйсняе каардынацыю і кааперацыю дзейнасці ўсіх бібліятэк сеткі. Як адзін з нацыянальных бібліяграфічных цэнтраў ЦНБ стварае шэраг баз дадзеных па сваім профілі і падае іх карыстальнікам як на электронных, так і традыцыйных носьбітах. Бібліятэка з’яўляецца таксама навуковадаследчай арганізацыяй, якая праводзіць даследаванні ў сферы бібліятэказнаўства, гісторыі кнігі і інфармацыйных тэхналогій.
    Сетку бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў складаюць галоўным чынам бібліятэкі
    388
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІП
    Вокладка фотаальбома «Навагрудак». Мінск, 2009 г.
    ВНУ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама бібліятэкі ВНУ іншых міністэрстваў і ведамстваў і бібліятэкі камерцыйных ВНУ Дзейнасць гэтых бібліятэк накіравана на задавальненне інфармацыйных запатрабаванняў выкладчыкаў і студэнтаў, звязаных з навучальнай і навуковадаследчай дзейнасцю. У 2010 г. у Рэспубліцы Беларусь функцыяніравалі 53 дзяржаўныя і камерцыйныя ВНУ. Сукупны фонд іх бібліятэк складаў каля 20 млн экз., 40% з якіх — вучэбныя выданні.
    Каардынацыйным і метадычным цэнтрам бібліятэк ВНУ з’яўляецца Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта (заснавана ў 1921 г.). Зараз Фундаментальная бібліятэка БДУ — гэта звыш 2 млн. экз. універсальнага фонду айчыннай і замежнай літаратуры; больш як 26 тыс. карыстальнікаў; 1 млн. 851 тыс. штогадовай дакументавыдачы. Штогод бібліятэка набывае звыш 50 тыс. экз. новых выданняў, атрымлівае 1077 найменняў айчынных і замежных перыядычных выданняў, вядзе міжнародны кнігаабмен са 136 навуковымі і навучальнымі арганізацыямі з 24 краін свету.
    Сетка бібліятэк агульнаадукацыйных школ, устаноў прафесійнатэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сацыяльнапедагагічных цэнтраў, устаноў пазашкольнага выхавання і адукацыі, устаноў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па профілі, раённых і гарадскіх аддзелаў адукацыі з’яўляецца другой па велічыні ў Беларусі. У яе складзе звыш 3800 бібліятэк, якія задавальняюць інфармацыйныя патрабаванні выкладчыкаў, навучэнцаў, слухачоў адукацыйных устаноў рэспублікі ў навучальнай і метадычнай літаратуры. Сукупны фонд сеткі налічвае звыш 65 млн. экз. дакументаў. Яго характэрнай асаблівасцю з’яўляецца вялікая колькасць шматэкземплярных навучальных выданняў. Каардынацыйным і метадычным цэнтрам дадзенай сеткі бібліятэк з’яўляецца Навуковапедагагічная бібліятэка Галоўнага інфармацыйнааналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які створаны ў 1965 г. НПБ — сховішча педагагічнай літаратуры, нацыянальных падручнікаў і праграм, інфармацыйнабібліяграфічны цэнтр у галіне педагогікі і адукацыі, навуковаметадычны цэнтр для бібліятэк агульнаадукацыйных устаноў. Спецыялізаваны фонд НПБ налічвае больш за 300 тыс. экз., 75% якога — выданні па педагогіцы і адукацыі. Карыстальнікамі бібліятэкі з’яўляецца больш за 7 тыс. спе
    цыялістаў у галіне адукацыі, сярод якіх навукоўцы, настаўнікі, студэнты і навучэнцы педагагічных ВНУ, вучылішчаў, каледжаў і інш. Сярэднегадавая выдача дакументаў складае больш за 100 тыс. экз.
    У сетку навуковатэхнічных бібліятэк уваходзяць бібліятэкі, якія функцыяніруюць на прадпрыемствах розных галін вытворчасці. Асноўнае іх прызначэнне заключаецца ў задавальненні інфармацыйных патрэб жыхароў рэспублікі, звязаных з вытворчай сферай, атаксама правядзеннем навуковых даследаванняў. Сетка бібліятэк такога тыпу найбольш дынамічная, бо стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя кнігазбору залежыць ад эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў, у структуры якіх яны створаны. Зараз сетка навуковатэхнічных бібліятэк Беларусі ўключае звыш 220 навуковатэхнічных бібліятэк, 70% з іх — гэта бібліятэкі прамысловых прадпрыемстваў, 21% — бібліятэкі навуковадаследчых, праектных інстытутаў, 8% — іншых арганізацый навуковатэхнічнай сферы. Сукупны фонд сеткі складае больш за 25 млн. экз. Каардынацыйны і метадычны цэнтр сеткі НТБ — Рэспубліканская навуковатэхнічная бібліятэка (створана ў 1977 г.). РНТБ знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Фонд РНТБ утрымлівае звыш 25 млн. экз. і з’яўляецца найбуйнейшым у краіне. РНТБ з’яўляецца рэспубліканскім дэпазітарыем айчыннай і замежнай літаратуры па тэхніцы, тэхналогіі, эканоміцы прамысловасці і сумежных галінах, дзяржаўным сховішчам патэнтавай дакументацыі рэспублікі. Каля 80% фонду бібліятэкі захоўваецца на мікрафільмах і мікрафішах. Асноўную частку фонду (каля 75%) складаюць дакументы на замежных мовах. Гэтым інфармацыйным патэнцыялам РНТБ штогод карыстаецца звыш 160 тыс. наведвальнікаў, 2 тыс. калектыўных абанементаў (прадпрыемстваў і ўстаноў краіны), якім аддаецца ў карыстанне каля 3 млн. дакументаў і іх копій. 3 1994 г. створаны і функцыяніруюць на правах філіялаў РНТБ абласныя навуковатэхнічныя бібліятэкі ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.
    Аснову сеткі медыцынскіх бібліятэк рэспублікі складаюць бібліятэкі лячэбных, лячэбнапрафілактычных, санаторнааздараўленчых цэнтраў (бальніц, дыспансераў, клінічных і рэабілітацыйнааздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, пансіянатаў, шпіталяў) і іншых устаноў медыцынскага профілю (дамоўінтэрнатаў, цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі), адукацый
    НАВАГРУДАК
    OVOGRUDOK NOWOGRODEK
    фотаальбом
    390
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    ных устаноў і ўстаноў па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы медыцынскіх работнікаў. Дзейнасць медыцынскіх бібліятэк накіравана на задавальненне інфармацыйных запатрабаванняў навукоўцаў і спецыялістаў у галіне медыцыны і аховы здароўя, а таксама студэнтаў і навучэнцаў спецыялізаваных устаноў адукацыі. У 2010 г. у Беларусі налічвалася звыш 150 медыцынскіх бібліятэк з сукупным фондам каля 4,5 млн. экз. Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (створана ў 1940 г.) з’яўляецца каардынацыйным і метадычным цэнтрам для сеткі медыцынскіх бібліятэк і знаходзіцца ў падначаленні Міністэрства аховы здароўя. Бібліятэчны фонд налічвае каля 900 тыс. экз., пераважная большасць якіх (99%) — выданні па медыцыне і сумежных галінах. Са студзеня 1995 г. бібліятэка стала Цэнтрам дэпазітарнага захоўвання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Штогод бібліятэка абслугоўвае каля 20 тыс. індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў.
    У сетку сельскагаспадарчых бібліятэк рэспублікі, якая налічвае звыш 80 бібліятэк, уваходзяць бібліятэкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў (заводаў, камбінатаў, выпрабавальных станцый), галіновых навуковадаследчых інстытутаў, адукацыйных устаноў і ўстаноў павышэння кваліфікацыі па профілі. Мэтай іх дзейнасці з’яўляецца задавальненне патрабаванняў спецыялістаў у інфармацыі па пытаннях аграпрамысловага комплексу. Сукупны фонд сеткі налічвае каля 6 млн. экз. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя 1.3. Лупіновіча (створана ў 1960 г.) — каардынацыйны і метадычны цэнтр бібліятэк АПК Беларусі. Бібліятэка ўваходзіць у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фонд складае звыш 500 тыс. экз. дакументаў. Прыярытэт
    ным кірункам дзейнасці бібліятэкі ў апошнія гады з’яўляецца фарміраванне электронных інфармацыйных рэсурсаў па профілі. У бібліятэцы падтрымліваюцца і папаўняюцца больш за 40 бібліяграфічных, рэфератыўных, фактаграфічных, паўнатэкставых баз дадзеных, у якіх утрымліваецца звыш 20 млн. запісаў і мільёны старонак поўных тэкстаў.
    Да сеткі бібліятэк органаў улады адносяцца бібліятэкі дзяржаўных (заканадаўчых, распарадчых і выканаўчых) органаў і арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. У якасці рэспубліканскага метадычнага і каардынацыйнага цэнтра для гэтых бібліятэк выступае Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнцкая бібліятэка (заснавана ў 1933 г. як Урадавая бібліятэка) знаходзіцца ў структуры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і абслугоўвае Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны сход, Савет Міністраў, Канстытуцыйны Суд, Вярхоўны Суд і іншыя рэспубліканскіяорганыдзяржаўнагакіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Індывідуальнымі карыстальнікамі бібліятэкі, акрамя супрацоўнікаў вышэйназваных арганізацый, з’яўляюцца спецыялісты розных галін вытворчасці, а таксама студэнты і выкладчыкі ВНУ. Прэзідэнцкая бібліятэка мае фонд дакументаў агульным аб’ёмам 1,5 млн. экз., у якім асноўнае месца займае літаратура па праве, эканоміцы і палітыцы. Бібліятэка валодае найбольш поўнай у Беларусі калекцыяй заканадаўчых актаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, атаксама нарматыўных прававых дакументаў замежных краін. Штогод бібліятэка абслугоўвае каля 39 тыс. індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў. Інфармацыйнабібліятэчнае абслугоўванне здзяйсняецца таксама ў філіялах бібліятэкі: у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым камітэце СНД.