• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Выдавейкая дзейнасйь беларускай эміграйыі
    AR1
    Ю5
    ГНІ
    KIPEL
    БЕЛАРУСКАЕ ЗАМЕЖЖА: ПЫТАННІ ТЭРМІНАЛОГІІ
    Вокладка кнігі В. Кіпеля
    і 3. Кіпель «Беларускі друк на Захадзе.
    Бібліяграфія». НьюЙорк;
    Варшава, 2006 г.
    Беларусаў, якія па розных прычынах жывуць за межамі сваёй Бацькаўшчыны, даследчыкі вызначаюць тэрмінамі «беларуская эміграцыя», «беларуская дыяспара».
    У больш дакладным значэнні за абагульняючы тэрмін прынята «беларускае замежжа»650, якое ствараюць:
    1)	беларускае «сумежжа» — беларусы, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, але паблізу яе граніц і, як правіла, на сваіх аўтахтонных терыторыях (частка Беласточчыны ў Польшчы, Віленшчыны ў Літве, Латгаліі ў Латвіі, Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Браншчыны ў Расіі, Чарнігаўшчыны і НоўгарадСевершчыны ва Украіне);
    2)	беларускае бліжняе замежжа — беларусы былых рэспублік СССР;
    3)	беларускае дальняе замежжа — беларусы іншых краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і Аўстраліі.
    Значную ролю ў жыцці беларусаўэмігрантаў адыгрывала выдавецкая дзейнасць: у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальнай спадчыны.
    Гістарыяграфія і крыніцы. У канцы 1980х — пачатку 1990х гг. у друку Беларусі сталі з’яўляцца працы, прысвечаныя розным аспектам гісторыі беларускай эміграцыі, у тым ліку і выдавецкай дзейнасці. Адным з першых, хто звярнуўся да гэтага пытання, быў В. Кіпель. Усваімдаследаванні«БеларусыўЗША»(Мінск, 1993) ён сістэматызаваў і прадставіў унікальны матэрыял па гісторыі фарміравання і дзейнасці беларускай эмігранцкай супольнасці ў ЗША. Асаблівы інтарэс прадстаўляюць такія раздзелы, як «Выдавецкая справа. Беларусіка ў сродках масавай інфармацыі» і «Роля амерыканскіх бібліятэк, навуковых і вучэбных устаноў у прапагандзе беларускай спадчыны». Аўтар закрануў у сваёй працы выдавецкую дзейнасць беларусаў не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах. Вынікам карпатлівай шматгадовай працы 3. і В. Кіпеляў стала выйшаўшая ў
    2003 г. бібліяграфія «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданьні»651. Сярод улічаных 4180 асобных выданняў за перыяд з першай паловы XIX ст. да 2003 г. — кнігі, брашуры, адбіткі, аднаразовыя перыядычныя выданні, лістоўкі, карты, плакаты, паштоўкі, канверты, маркі, якія на 90% прадстаўлялі калекцыю друкаваных выданняў беларускай дыяспары, перададзеную Кіпелямі Славянскаму аддзелу НьюЙоркскай публічнай бібліятэкі. Наступным бібліяграфічным выданнем стаў каталог «Беларускі друк на Захадзе. Пэрыёдыка» (2004)652, а ў 2006 г. было ажыццёўлена перавыданне адзначаных бібліяграфічных прац у адным аб’ёмным томе «Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія»653. Складальнікі паспрабавалі дапоўніць папярэднія выданні (больш чым 100 новымі пазіцыямі, у тым ліку па 2005 г. уключна), сканцэнтраваўшы асноўную ўвагу на выяўленні новай беларускай друкаванай прадукцыі за межамі Беларусі. Пад тэрмінам «беларускі друк на Захадзе» разумелася друкаваная прадукцыя, якая стваралася беларусамі, беларускімі арганізацыямі, цэрквамі, установамі на беларускай і небеларускай мовах (англійскай, нямецкай, французскай, рускай і інш.). Аднак гэта былі не толькі эмігранцкія выданні, але і выданні, якія мелі адносіны да беларускай культуры і нацыі, якія выпускаліся рознымі замежнымі арганізацыямі; а таксама некаторыя выданнні Місіі БССР у ААН і прадстаўніцтва БССР у ЮНЕСКА, неулічаныя ў «Летапісе друку БССР». Былі зарэгістраваны і перавыданні эмігрантаўбеларусаў на Радзіме. Складальнікі стварылі каштоўную крыніцу па гісторыі эміграцыі і яе кніжнай культуры.
    Асобным раздзелам у манаграфіі Н. Гардзіенка «Беларусы ў Аўстраліі. Да гісторыі дыяспары»654 выдзелены «Беларускі друк у Аўстраліі», а ў дадатку ўключана бібліяграфія беларускага і беларусазнаўчага друку ў Аўстраліі.
    BblAABEUKAfl ДЗЕЙНАСйЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
    393
    394
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Коўна, 1926 г.
    Абагульненне, як і збор, улік і бібліяграфаванне друкаванай спадчыны беларускай эміграцыі за мяжой пачалося яшчэ Т. Грыбам (ад імя Беларускага Архіва) у 1920х гг. у Празе, Я. Станкевічам (Крывіцкае таварыства) у Германіі ў 1940х гг., М. Паньковым (ад імя Усебеларускага архіва) у 1950х гг. і дырэкцыяй Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў ЗША655, куды ў 1953 г. увайшла Беларуская бібліяграфічная служба (была створана ў 1946 г. на першай нарадзе беларускіх кніжнікаў у Ольдэнбургу ў Германіі)656.
    У свой час немалаважную ролю ў зборы інфармацыі аб беларускіх замежных выданнях адыгралі такія перыядычныя выданні, як «Беларус», «Аб’еднаньне», «Божым Шляхам», «Бацькаўшчына», «Беларускі голас», «Полацак», якія сістэматычна паведамлялі пра найбольш значныя беларускія выданні. Асобныя бібліяграфічныя матэрыялы публікуюцца і сёння на старонках такіх выданнняў, як «Ніва» (Польшча), «Запісы» і «Беларус» (ЗША)657 і інш.
    Друкаваныя выданні беларускага замежжа складаюць важную частку агульнабеларускай культуры658.
    3 1991 г. спадчына беларускай эміграцыі змагла актыўна і арганічна ўліцца ў навуковакультурны кантэкст жыцця Беларусі. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі выклікала павелічэнне колькасці даследаванняў гісторыі Бацькаўшчыны за мяжой. Намаганнямі вучоных «бліжняга» замежжа (з Масквы) і Беларусі быў наладжаны выпуск літаратурнамастацкага штогодніка «Скарыніч» (вып. 1, 1991; вып. 2, 1993). У новым ці абноўленым беларускім замежным друку папулярызаваліся дасягненні сучаснай гістарычнай думкі ўсходняй дыяспары: «Наша Ніва» (Вільня), «Сьвітанак» (Рыга), «Шляхам Скарыны» (Масква) і інш. Нацыянальнадзяржаўнае адраджэнне садзейнічала актывізацыі вучоных заходняй дыяспары. Быў заснаваны часопіс «Полацак» (у Кліўлендзе, 1991—1997 гг.), на старонках якога друкаваліся даследаванні гісторыкаў Беларусі і замежжа. Пачаў выходзіць часопіс «Прамень» (у Манфале, з 1993 г.). Навуковыя артыкулы прадстаўнікоў беларускай дыяспары друкаваліся на старонках спецыяльных гісторыкакультурных зборнікаў «Здабыткі: дакументальныя помнікі Беларусі», «Вяртанне», «Беларусіка=А1Ьагй1Ьепіса», «Кантакты і дыялогі».
    У 1990 г. у Мінску была заснавана міжнародная грамадская арганізацыя «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», адной з галоўных задач якой стала выданне пісьмовай спадчыны замежных суайчыннікаў. У межах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнага Адраджэння і зацверджанай Саветам Міністраў дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» (1993) выпуск твораў ажыццяўлялі дзяржаўныя выдавецтвы «Мастацкая літаратура» (заснавана серыя «Галасы замежжа»), «Навука і тэхніка», «Беларусь», «Полымя» і інш. З’явіліся сумесныя выдавецкія праекты з замежнымі аб’яднаннямі.
    Найбольшымі калекцыямі друкаванай прадукцыі, перададзенай беларускімі эмігрантамі ў Беларусь, валодае Нацыянальная бібліятэка Беларусі (каля 2 тыс. назваў). Зборам падобных матэрыялаў займаўся і Нацыянальны навуковаасветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны (бібліятэка цэнтра расфарміравана ў 2006 г.). Некаторыя выданні захоўваюцца ў кніжных зборах такіх міжнародных арганізацый, як «Бацькаўшчына», Міжнародная асацыяцыя беларусістаў (МАБ), а таксама ў прыватных зборах.
    ВЫДАВЕВКАЯ ДЗЕЙНАСйЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЙЫІ
    395
    3 НАДЗЕЯЙ НА ВЯРТАННЕ (1920—1939 ГГ.)
    Сістэматычны друк беларускай эміграцыі адзначаецца з 1920х гг. у Латвіі і Літве. Спажыўцамі друкаванай прадукцыі ў пераважнай большасці з’яўляліся аўтахтонныя беларусы, якія жылі на тэрыторыях, адышоўшых да гэтых краін. У сакавіку 1920 г. зроблена спроба выдання беларускага ілюстраванага часопіса ў Латвіі «На чужыне» (выйшаў адзін нумар). Для падтрымкі беларускіх школ і гімназій у Латвіі было заснавана Беларускае культурнаасветнае таварыства «Бацькаўшчына». Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць і выпусціў чытанку для дзяцей «Зорка» А. Смоліч (1922), a Люцынская беларуская гімназія — зборнік «Ластаўка» (1924)659. Улады Латвіі ў 1924— 1925 гг. праявілі сябе з негатыўнага боку, арганізаваўшы судовы «Беларускі працэс» і закрыўшы шэраг беларускіх школ і таварыстваў. У падтрымку беларускага руху ў Латвіі ствараліся новыя культурнаасветныя таварыствы, такія як «Рунь», «Беларуская Хата», «Араты», «Асвета», «Кулыура і праца», Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, Таварыства беларускіх настаўнікаў (выдавала часопіс «Школа і жыццё», 1930 г.), Беларускае цэнтральнае пазыковаашчаднае таварыства (выдавала сельскагаспадарчы часопіс «Гаспадар», 1926 г.), Таварыства беларускай моладзі (выдавала часопіс «Пагоня», 1928 г.), Беларускае навуковакраязнаўчае таварыства і інш.
    У чэрвені 1925 г. у Рызе пачала выпускацца газета «Голас Беларуса» (1925—1930). Адукацыйнаасветніцкі кірунак мелі часопіс «Беларуская школа ў Латвіі» (1926—1929, 1931— 1933), а таксама часопіс Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі «Школьная праца».
    У 1925 г. беларуская арганізацыя ў Латвіі — Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў — заснавала серыю выданняў «Бібліятэка беларусавыбаршчыка», у якой выйшлі 15 кніг: «Беларускі працэс у Латвіі» (1925), «Першы крок: зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі» (1926), «Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне?» А. Галынца (псеўданім А. Цвікевіча) (1926)660 і інш.
    У 1926—1934 гг. дзейнічала Беларускае выдавецкае таварыства ў Латвіі. На яго ліку каля 20 назваў кніг і брашур, сярод якіх п’есаказка Ф. Аляхновіча «У лясным гушчары» (1932), апавяданне В. Вальтэра «Леснікова сена» (1932), навуковапапулярны нарыс 3. Даўгялы
    Вокладка кнігі «Першы крок. Зборнік вершаў маладых беларускіх паэтаўу Латвіі». Рыга, 1926 г.
    «Літоўская Метрыка» і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі» (1933) і інш.
    Пасля 1934 г., калі ўлада ў Латвіі перайшла да К. Ульманіса, выдавецкая дзейнасць беларусаў у Латвіі была амаль згорнута.
    На пачатку 1920х гг. адзначана выдавецкая дзейнасць беларусаў і ў сталіцы Літвы Коўне. Усяго за перыяд 1919—1926 гг. у Літве выйшла звыш 30 розных беларускіх кніг (у асноўным — падручнікі, слоўнікі, некаторыя з якіх па дамоўленасці з Беларускім Навуковым Таварыствам у Вільні прызначаліся для беларускіх школ на тэрыторыі Польшчы661). 15 выданняў былі надрукаваны на сродкі Міністэрства Беларускіх Спраў у Коўне. Дзякуючы дзейнасці В. Ластоўскага і падтрымцы літоўскага ўрада662 выпускаўся таксама часопіс «Крывіч» (1923—1927) і некаторыя іншыя выданні.