• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    W hrudziach palic і sierce mleje I tak markotna na duszy, Kaliz dzianiok nam zajasnieje Czamu tak sierce mlejesz ty? 4
    8
    Перамога рускай плыні над польскай была заканамернай, нягледзячы на тое, што палякі будавалі складаную сістэму інтэграцыі ў Еўропу (асабліва праз выданні эміграцыі) і каардынацыі сваіх аўстрыйскіх (Кракаў, Львоў), германскіх (Познань, Вроцлаў) і расійскіх (Варшава, Вільня) цэнтраў. Жыццё паўсюдна нараджала апазіцыю польскаму руху. Адным з месцаў нараджэння стаў пакойчык у пецярбургскім даходным доме, які ў 1840я гг. здымалі на дваіх студэнты Маўрыкій Вольф і Уладзімір Спасовіч, яўрэй і беларус. Адзін з іх стане ў недалёкай будучыні міліянерам і расійскім кнігавыдаўцом нумар адзін, а другі — першым адвакатам сталіцы і прыхільнікам кампрамісу паміж рускімі і палякамі. Менавіта ў вучоным асяродку групуюцца сілы, спрыяльныя беларушчыне: акадэмік Афанасій Бычкоў забірае з акадэмічнай друкарні два гады не чытаную Сразнеўскім карэктуру слоўніка Насовіча і аператыўна рыхтуе яе да выдання, магчыма, па просьбе свайго даўняга сябра, прафесарасанскрытолага і рэдактара навуковых прац Імператарскай публічнай бібліятэкі беларуса Каэтана Касовіча5.
    Пачаўшы ўстойлівы рост ад «Словаря белорусского наречня», беларускамоўная кніга развівалася няўхільна ажно да канца 1929 — пачатку 1930 г., калі ва ўнутранай палітыцы савецкай улады сталінская лінія на падтрымку нацыянальнага развіцця, прыпраўленая ідэяй адказнасці РСФСР перад іншымі народамі за былыя царскія прыгнёт і эксплуатацыю, змянілася барацьбой (ініцыяванай тым жа Сталіным) з любымі праявамі мясцовай самастойнасці і асобнасці ад Масквы. He зважаючы на абставіны, напачатку эпохі рэпрэсій (1931—1938) рэпертуар беларускамоўнай кнігі ахопліваў ужо пераважную большасць сфер карыстання гэтым прадуктам цывілізацыі, тое ж датычыць і перыядычнага друку — газет і часопісаў.
    Смерць Сталіна ў 1953 г. і далейшае асуджэнне яго прыёмаў і метадаў у палітыцы дыскрэдытавалі і яе нацыянальны складальнік, а абвешчаны М. Хрушчовым у 1961 г. курс на «разгорнутае будаўніцтва камунізму» ў спалучэнні са «збліжэннем і ўсебаковым узаемным узбагачэннем культуры савецкіх сацыялістычных нацый» садзейнічаў пэўнаму нігілізму ў адносінах да нярускіх моў і культур, што пазней адбілася ў брэжнеўскай характарыстыцы рускай мовы як «мовы міжнацыянальных зносін»6. Негатыў гэтай ідэалагічнай спадчыны адгукаецца беларускаму кнігавыданню і сёння.
    V храналагічных рамках 1917—1939 гг. прынята больш гаварыць аб «савецкім перыядзе», што паказвае на трактаванне Беларусі як краіны з нацыянальным цэнтрам у Мінску.
    Сапраўды — пасля Першай сусветнай вайны беларускае кнігавыданне найбольш развіваецца ў Мінску, на другім месцы (да эпохі рэпрэсій) знаходзіцца Масква, якая забяспечвае беларускімі кнігамі вайскоўцаў, а таксама населеныя беларусамі часткі Віцебшчыны, Смаленшчыны, Гомельскай, Бранскай і Пскоўскай абласцей у складзе РСФСР. Вільня (разам з Беластокам, Гроднам, Навагрудкам і іншымі заходнімі гарадамі з беларускім насельніцтвам) па тыражах беларускіх кніг застаецца на трэцім месцы, хаця па колькасці назваў пераўзыходзіць Маскву.
    9
    Пасля 1945 г. галоўным цэнтрам беларускага кнігавыдання ў свеце робіцца Мінск, пакідаючы іншым гарадам, як з аўтэнтычным беларускім насельніцтвам (Гродна, Віцебск, Беласток, Вільня, Гомель і інш.), так і замежным (НьюЙорк, Масква, Варшава), вельмі малую долю нацыянальнага рэпертуару. Такая канцэнтрацыя мае як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы. Пасля стварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь тэндэнцыя паступова выпраўляецца: беларускія кнігі часцей з’яўляюцца ў абласных цэнтрах. Змяняецца малюнак беларускага кнігавыдання і ў далёкім замежжы: яно альбо спыняецца, альбо пераносіцца ў Мінск, пад апеку таварыства «Бацькаўшчына».
    ***
    Беларускую кнігу канца XVIII — пачатку XXI ст. мы можам разглядаць як з’яву ў палітычных межах (Расійскай імперыі, БССР ці Рэспублікі Беларусь) і, з іншага боку, у межах этнічных ці паза імі — на Радзіме і ў эміграцыі. Беларускі кніжны свет, шматгалосы і стракаты, раз’яднаны і тым не менш унутрана непарыўны, — быў той глебай, на якой адраджалася і развівалася ўласна беларускамоўная кніга, фарміруючы адначасова своеасаблівую кніжную прастору, захоўваючы і адлюстроўваючы універсум нацыянальнай культуры.
    Разнамоўны характар кнігавыдавецкай прадукцыі Беларусі стаў адной з прычын яе разрозненага бібліяграфавання і ўключэння ў расійскія і польскія паказальнікі і каталогі, выбарачнага ўліку і ў беларускіх бібліяграфічных працах, што на доўгі тэрмін адцягнула складанне поўнай айчыннай нацыянальнай бібліяграфіі. Кола бібліяграфічных прац, у якіх утрымліваюцца звесткі па азначанай тэме, даволі шырокае і разнастайнае як па моўнай, так і па тэрытарыяльнай, змястоўнай прыкметах, па відах выданняў і інш.
    3 самых ранніх па часе выхаду бібліяграфічных даследаванняў, якія маюць адносіны да кнігавыдання ў Беларусі і ўлічваюць беларускія выданні, неабходна назваць працу Андрэя Шторха і Фёдара Адэлунга «Снстематнческое обозренне лнтературы в Росснн в теченне пятнлетня, с 1801 по 1806 год» (ч. 1—2. СанктПетербург, 1810—1811), у другой частцы якой пазначаны выданні друкарні Полацкай езуіцкай акадэміі. Аўтары агляду лічылі, што падобны бібліяграфічны ўлік літаратуры ў Расіі не можа быць абмежаваны кнігамі, напісанымі толькі на рускай мове і расійскімі аўтарамі, а павінен таксама ўключаць усе «пронзведення лнтературы сей нмпернн н всех пнсателей, гражданамн оной почнтаемых»7. Адзначаючы важнасць названай працы, яшчэ расійскі даследчык Васіль Сопікаў падкрэсліваў, што гэта толькі малая частка «того сочннення, которое бы достаточно могло удовлетворнть обіцему желанню нашей словесностн»8. Класічная праца самога В. Сопікава «Опыт росснйской бнблпографнн...» (ч. 1—5. СанктПетербург, 1813—1821) у 5 частках хоць і пашырае кола ўлічаных беларускіх выданняў, аднак таксама толькі часткова. Адпаведна ў ёй зафіксаваны кнігі грамадзянскага друку, якія выйшлі да 1813 г., а таксама асобныя і да 1818 г. (адно віцебскае выдан
    10
    не, 10 гродзенскіх, 21 магілёўскае, па 2 нясвіжскія і полацкія, якія размешчаны ў храналагічным парадку). У пошуку беларускіх выданняў паводле бібліяграфічнай працы Сопікава дапамагае і «Указатель кннг, печатанных в провннцнальных городах н за граннцей», змешчаны ў складзеным Уладзімірам Рагожыным «Указателе к «Опыту росснйской бнблнографнн» В.С. Сопнкова» (СанктПетербург, 1908). Пэўны тэарэтычны ўклад ва ўдасканаленне метадалогіі расійскай кніжнай статыстыкі зрабіў Пётр Кепэн, які паказваў у сваіх «Бнблнографнческнх лнстах» (СанктПетербург, 1819, 1826, 1827) месцазнаходжанне выданняў. Аднак і яго статыстычныя табліцы, як, напрыклад, «Чнсло сочнненнй, напечатанных на разных языках в отечественных тнпографнях в теченне 1825 года», не пазбаўлены недакладнасцей і памылак адносна ўліку беларускіх выданняў і друкарняў. Так, ён паказвае толькі тры друкарні натэрыторыі Беларусі — у Гродне, Магілёве і Полацку. Беларускія выданні кірылічным і грамадзянскім шрыфтам у некаторай ступені атрымалі адлюстраванне і ў расійскіх каталогах савецкіх часоў, такіх як «Сводный каталог русской кннгн гражданской печатн XVIII века (1725—1800)» (т. 1—4. М., 1962—1967), «Сводный каталог кннг на нностранных языках, нзданных в Росснн в XVIII веке, 1701—1800» (т. 1—3. Ленннград, 1984—1986), «Кнрнллнческне нздання старообрядческнх тнпографнй конца XVIII — начала XIX века» (Ленннград, 1991).
    Першым жа вопытам стварэння нацыянальнага рэпертуару кніг і перыядычных выданняў у Беларусі стала праца, аўтарам якой быў бібліёграф, прафесар і дэкан факультэта фізічных навук Віленскага універсітэта Міхал ПелкаПаліньскі (1784—1848). На жаль, яго «Спіс кніг, выйшаўшых у Беларусі ад узнікнення кнігадрукавання да нашага часу» (1847) застаўся ў рукапісе. У ім была зроблена спроба звесці разам усё, што выдавалася на тэрыторыі Беларусі, паводле тапаграфічнай прыкметы. Нягледзячы на непаўнату ўліку, гэта бібліяграфічная праца ўяўляе значную крыніцазнаўчую каштоўнасць, бо яна адзіная, у якой зафіксаваны 217 назваў нідзе не ўлічаных беларускіх выданняў9.
    У 1840 г. у Вільні выйшаў першы том згаданай працы Адама Ёхера «Obraz bibliograficznohistoryczny literatury і nauk w Polsce...», якая стала i адной з ранніх бібліяграфічных крыніц па ўліку беларускіх польска і лацінамоўных выданняў, некаторыя з якіх зафіксаваны толькі ў дадзеным паказальніку, як, напрыклад, два мінскія выданні, не адлюстраваныя ў іншых крыніцазнаўчых матэрыялах. Сёння карыстацца дадзенай крыніцай можна і пры дапамозе інтэрнетрэсурсу, прадстаўленага на сайце Кракаўскага універсітэта: http://www.estreicher.uj.edu.pl/ j ocher/.
    Важкай і каштоўнай бібліяграфічнай крыніцай з’яўляецца манументальная «Bibliografia polska» Караля Эстрайхера ў 33 тамах, аб’яднаных у 4 часткі (выходзілі пачынаючыз 1872г.). Кнігазмяшчаеамальпоўныпералікпольскамоўныхвыданняў з 1455 да 1900 г., адлюстроўваючы ў тым ліку значную колькасць беларускіх, з якіх 116 улічаны ўпершыню (таксама існуе ў электронным фармаце: http://www. estreicher.uj.edu.pl). Асноўная прыкмета, па якой аўтар адбірае кнігі, — гэта пры
    11
    належнасць да польскай культуры, у першую чаргу па мове, незалежна ад месца выдання. Таксама ўлічаны кнігі замежных аўтараў на іншых мовах, калі яны мелі краязнаўчы характар. Галоўным недахопам дадзенай крыніцы з’яўляецца адсутнасць дапаможных паказальнікаў, таму што бібліяграфічныя запісы складзены ў алфавітным парадку. Праўда, ёсць храналагічная частка, аднак выяўленне кніг, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі, неабходна ажыццяўляць шляхам суцэльнага прагляду. Тыя ж прынцыпы бібліяграфавання захаваны і ў працягу названай працы «Bibliografia Polska. 1901—1939», які ўзяла на сябе Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве. 3 1986 да 2009 г. выйшла 11 тамоў.
    Істотнай крыніцай пошуку з’яўляецца апісанне калекцыі Russica Імператарскай публічнай бібліятэкі ў СанктПецярбургу10. Найбольш даступнай і зручнай бібліяграфіяй беларускіх выданняў на польскай і заходнееўрапейскіх мовах застаюцца паказальнікі Марыі Васілеўскай", у якіх прысутнічае раздзел «Нздано в Белорусснн». Аднак дадзеныя бібліяграфічныя паказальнікі з’яўляюцца далёка не поўнымі.