Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
3 2й паловы 1990х гг. актывізаваўся працэс арганізацыі і правядзення міжнародных навуковых кнігазнаўчых канферэнцый, якія спрыялі пашырэнню кола кнігазнаўцаў і тэматыкі гісторыкакніжных даследаванняў, што знайшло адлюстраванне ў адпаведных выданнях гэтых матэрыялаў27. Сярод сучасных распрацовак па гісторыі беларускай кнігі і кнігадрукавання як па асобных перыядах, так і паводле пэўных рэгіёнаў, тэм, дзейнасці асобных друкарняў і выдаўцоў, вызначаюцца працы Валерыя Герасімава, Алены Івановай, Юрыя Лаўрыка, Станіслава Нічыпаровіча, Таццяны Рошчынай, Тамары Самайлюк, Алены Цітавец і інш.
Неабходна адзначыць, што навука пра кнігу ў Беларусі на ўсіх этапах свайго развіцця ўключалася ў агульную праблематыку гуманітарных навук — філалогіі, гісторыі, філасофіі, мастацтвазнаўства, культуралогіі.
Беларуская кніга XVI11 — пачатку XX ст. найбольш даследавана менавіта ў літаратуразнаўстве. Значны ўклад унесены такімі вучонымі, як Сцяпан
15
Александровіч, Ісідар Бас, Генадзь Кісялёў, Адам Мальдзіс, Уладзімір Мархель, Рыгор Семашкевіч, Язэп Янушкевіч. Іх працы, прысвечаныя кніжнай спадчыне Беларусі, служаць грунтоўнай крыніцай кнігазнаўчых ведаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў даследаванні беларускапольскіх і беларускарускіх кніжных сувязей, у зборы інфармацыі і выяўленні арыенціраў для бібліятэчнабібліяграфічных пошукаў і далейшых даследаванняў. Шэраг публікацый першакрыніц быў зроблены менавіта беларускімі літаратуразнаўцамі, напрыклад, выданне «Пачынальнікі. 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX стагоддзя» (Мінск, 1977; укладальнік Г. Кісялёў). Сярод сучасных абагульняючых літаратуразнаўчых прац асаблівую каштоўнасць уяўляе двухтомная «Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (Мінск, 2006—2007), дзе беларускамоўная кніга (мастацкая літаратура, літаратуразнаўства, публіцыстыка) паказана ў кантэксце развіцця грамадства, яго культуры, светапоглядаў і нацыянальнай свядомасці, змяшчае значную колькасць фактаграфічнай інфармацыі. Нацыянальны навуковаасветны цэнтр імя Францыска Скарыны ажыццяўляў правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый, выпускаў выданні гісторыкакультуралагічнага характару. Так, у серыі «Беларусіка—Albaruthenica» (у 1993—2010 гг. выйшла 29 кніг, у асноўным пад рэдакцыяй А.В. Мальдзіса) былі апублікаваны, напрыклад, такія тэматычныя зборнікі, як «Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры» (1994, кн. 3), «480 год беларускага кнігадрукавання» (1998, кн. 9), «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства» (2001, кн. 20). Фрагментарнасць і раскіданасць шэрагу звестак з апублікаваных крыніц, недасканаласць бібліяграфічных матэрыялаў даюць зразумець тое вялікае значэнне, якое маюць архіўныя зборы. Так, у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі зберагаецца значны фактычны матэрыял аб тыпаграфскай вытворчасці ў Беларусі. У прыватнасці, звесткі аб адкрыцці, абсталяванні, фінансаванні і кадрах друкарняў у дакументах фондаў губернскіх праўленняў, канцылярый генералгубернатараў, гарадскіх упраў, губернскіх друкарняў, асобных устаноў і таварыстваў (упраўлення ЛібаваРоменскай чыгункі, губернскіх статыстычных камітэтаў, таварыстваў урачоў, сельскагаспадарчых, рэлігійных і інш.). Фактычным матэрыялам па тэме валодаюць Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва, дзяржаўныя абласныя архівы. Разнастайныя дакументы па кніжнай справе Беларусі захоўвае Гістарычны архіў Літвы ў Вільнюсе, дзе зберагаюцца дакументы Віленскага цэнзурнага камітэта (фонд 1240), канцылярыі віленскага генералгубернатара (фонд 378) і інш. У Расійскім дзяржаўным архіве ў Пецярбургу (фонд 772) утрымліваюцца каштоўныя звесткі па цэнзурнай практыцы кнігавыдання. Асаблівую цікавасць маюць пастановы, цыркуляры, прадпісанні, дакладныя запіскі, рапарты віленскіх цэнзараў аб прагледжаных кнігах. Пэўная частка матэрыялаў архіўных фондаў за 1795—1917 гг. знаходзіцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве — гэта, у прыватнасці, акты органаў улады, устаноў і грамадскіх інстытутаў, сем’яў і прыватных асоб.
16
Даследавання і вывучэння патрабуюць фонды Нацыянальнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Беларусь на прадмет удакладнення і дапаўнення звестак аб савецкім кнігавыданні. Нягледзячы на раскіданасць і фрагментарнасць названых матэрыялаў, іх апрацоўка дае магчымасць дапоўніць дадзеныя, атрыманыя на аснове перагляду апублікаваных бібліяграфічных крыніц.
Асаблівую каштоўнасць для даследчыка ўяўляюць самі кнігі. Знаёмства са зместам прадмоў і непасрэдна з тэкстам дае магчымасць выявіць іх тэматыку, функцыі і г.д. Некаторыя выданні, у якіх змяшчалася інфармацыя бібліяграфічнага характару, служаць важкай крыніцай для далейшых пошукаў і знаходак.
Усе пералічаныя крыніцы ў сукупнасці складаюць значную навуковую базу, якая дазваляе паказаць стан і развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці ў вызначаны перыяд, раскрыць тыпалагічны склад і змест кніжнага рэпертуару, вызначыць месца і ролю кнігі ў грамадстве.
Беларуская кніга ў перыяд Расійскай імперыі (1795—1917)
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ШЛЯХЕйКАЙ «ВОПРАТйЫ» (1795—1864)
Беларусь пасля падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гг. увайшлаў склад Расійскай імперыі. Палітычнае, эканамічнае і нацыянальнакультурнае развіццё краіны аказалася пад уплывам новых абставін, звязаных як са знешнімі цывілізацыйнымі працэсамі: фарміраваннем капіталістычных адносін, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай свядомасці, так і са своеасаблівымі ўнутранымі працэсамі духоўных пошукаў беларусаў, якія адбываліся ў асяроддзі поліэтнічнага і поліканфесійнага грамадства. Імперыя змяніла адміністратыўны малюнак краю — новаствораныя губерні не адпавядалі ранейшым ваяводствам. Аднак паветы ўлады не кранулі, і шляхта прыняла змены без супраціўлення. Больш таго, паводле традыцыі папярэдняга часу з’явіліся друкаваныя ў выглядзе асобных кніжак урачыстыя прамовы, якія былі прысвечаны новаму падзелу. Напрыклад, полацкая друкарня выдала ў 1802 г. кнігу архікафедральнага магілёўскага каноніка Станіслава Шантыра, якая называлася: «Казанне ў дзень адкрыцця Магілёўскай губерні і выбару ўраднікаў, ласкава дазволенага найяснейшым манархам Аляксандрам I, імператарам і самаўладцам Усяе Расіі ..., найлітасцівейшага пана, прамоўленае ў Магілёўскай архікафедры дня 9 снежня 1801 г.». На беларускіх землях адкрываліся новыя дзяржаўныя ўстановы, рэгламент якіх друкаваўся мясцовымі друкарнямі (гродзенскай, віленскімі, полацкай, магілёўскай) паралельна рускай і польскай (альбо толькі польскай) мовамі. Прыкладам могуць быць кнігі, што выйшлі ў Гродне: «Палажэнне аб размежаванні ЛітоўскаВіленскай губерні, распаўсюджанае ўказам Сената і на губерню ЛітоўскаГродзенскую» (кастрычнік 1811 г.) і «Публічнае адкрыццё судовай адукацыйнай камісіі для губерняў Літоўскіх, Беларускіх і Мінскай» (1808).
Высокія тэмпы росту гарадскога насельніцтва Беларусі на працягу 1795—1864 гг., якія пераўзышлі паказчыкі па Расіі, тлумачацца пераважна палітычнымі фактарамі, найперш — прымусовым высяленнем яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў у гарады і мястэчкі. Статыстычныя звесткі аб канфесійным складзе гарадскога насельніцтва Мінскай губерні на канец XVIII — пачатак XIX ст. паказваюць такую карціну: іудзеі — 50,5%, праваслаўныя — 38,4%, уніяты — 5,4%, католікі — 4,8%, што было характэрна і для іншых рэгіёнаў Беларусі28. Надрукаваны ў 1й палове XIX ст. даведнік «Peuples Russes» (S.l.S.d.) зафіксаваў менавіта такі склад, змясціўшы малюнкі яўрэяў як характэрных тыпаў для трох з шасці беларускіх губерняў.
У галіне асветы дзейнічалі ўстановы двух розных школьных сістэм — расійскай і польскай (засталася пасля Адукацыйнай камісіі), а таксама манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у якіх можна было атрымаць адукацыю на польскай, рускай, яўрэйскай, французскай і нямецкай мовах.
У 1803—1804 гг. у Расіі пачалася рэформа ў сістэме адукацыі, якая закранула Беларусь і расцягнулася тут на многія гады. 4(16) красавіка 1803 г. імператар Аляксандр I падпісаў акт аб пераўтварэнні Галоўнай віленскай школы ў Імператарскі Віленскі універсітэт. Дзякуючы спрыяльным умовам, што забяспечваліся даходамі з паезуіцкіх маёнткаў, і апецы князя Адама Чартарыйскага універсітэт хутка развіваўся. У часы кіравання рэктара Яна Снядэцкага (1807—1814) да выкладання прыцягваецца ўсё больш мясцовых кадраў. Універсітэт становіцца цэнтрам патрыятычнага руху, узнікаюць таварыствы шубраўцаў, філаматаў і філарэтаў, большая частка якіх была закрыта з прызначэннем М. Навасільцава апекуном навучальнай акругі на месца А. Чартарыйскага ў 1824 г.29 Сутнасць арганізаваных Навасільцавым рэформ
БЕААРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯДРАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
19
ПОЛОЖЕНІЕ
о РАЗМЕЖЕВАНІЙ ЛйТОВСКО ВІІ ІЕНСКСЙ ГуБЕРНІЙ уклзом'Ь ПраБінпельствуюш«го Сенэта Маія 'р. дня ijii. года рспросііраііешюе u iu Лншоьско Гродненсную ГуберНію.
г CSTA NO WIENIE
о ROZGRAMCZENIU GUBERMI LITT: WILENSKIEY.
Ukasem Rxqdzqcego Senatu dnia 29. Maia 1811. Ru i do Gubernii LiUuskoGrodzicnskiey rozciaguione >
z Tlumaczenitm poprawnem.
Drukowano w Grodnic dnia 20. Pazdzitrnika iSn. jRu
PUBLICZNE OTWARCIE
Kommissyi S^dowey Edukacyyney dla Guberniy Litewskich, Bialo ruskich iMinskiey. 3U1
j ШКА«1> j
, паіклх N^jf
I\a .’7 Kwi tnia mkn biezn"'go 1808 o godzinie 11 2 rails wmikie Gubvrakie n Will», w.jli biblioteczney L’darerayleiu WileAski'go, bylo pnbliczne o warcie neardowan a Komazyi Sudowey tio ru>ir adukacyyoycX dla CubiTniy Lit w ki h Bialornakich i Midskicy, Nayryi • szym Ce=arskim Ukazem W dniu st Griid.ua roku pircazlego .8 7 ll.njiwnia S.natowi wydanym poilanonion y, ir przytomnosci J/WW. Generals oil lid.ntrryi Gnbernatora Woiemiego Litewakiego i Kawalera wiehi OrderAw Kurakoza, Sune Karyliaria i Wire Guben.atora Lit w ko WdeiLkiege Bihohuriita, Taynego Konayliarza Ohomiuskirgo, przeazlcgo Serfs Gwardyi Litt Tyzenhaaza, Konayliarza Siam. Niemwaica, Marudka Slonioiskiego Fi.du.vd i ja, prze.rl'go Oboznrgo Litewskirgo Poe ' ia . Xu pc.a Г) ...ki ;o Lobeekiego, llrabidrv Kazimierza iStanidasa Phiriae, i irielu innych tak a DtrhoairihUa ink z Urzgdnikdw i Obywatddw na ten Akt lieznie zgroniadzonydi, nismuiey tea w przytomnosci Rektora, Proftsso