Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
3 сярэдзіны 1890х гг. беларускамоўныя кнігі кірыліцай і лацінкай у СанктПецярбургу, Вільні і Віцебску легальна выдае Аляксандр Ельскі. Гэта асобныя выданні з яго ўласнымі творамі маральнапавучальнага зместу: «Сынок! Расказ з праўдзівага здарэння. Усім бацькам і дзецям для перасцярогі» (СанктПецярбург, друкарня Е.А. Еўдакімава, 1895 г.), «Слова аб праклятай гарэлцы» (СанктПецярбург, друкарня Г. Бернштэйна, 1900 г.), забаўляльныя: «100 прыказак, загадак,
Партрэт імператрыцы Кацярыны II у кнізе «Зборнік дакументаў якія маюць дачыненне да адміністрацыйнага падзелу ПаўночнаЗаходняга краю». Вільня, 1903 г.
Тытульны ліст кнігі «Зборнік дакументаў, якія маюць дачыненне да адміністрацыйнага падзелу ПаўночнаЗаходняга краю». Вільня, 1903 г.
Тeo Голмке н Вмльборгь.
38,36.1 'За БНБЛІОТЕКА гД : ч.
NiubuPATCrC'JJO
ІрмегБчеішв &cwa £Яел?<ЛР*»
СВОРННК'Ь
ДОКУ.МЕНТоВ'к
касаюшнхся адмшстратшаго устройства
СЬВЕРОЗАПАДНАГО НРАЯ
П Р м
НМПЕРАТРНЦБ ЕКАТЕРйН Ь II.
(17921796).
Мзданіе Вшнской Коммссій дл разбора древш'ь актоігь.
4>г«. «> t *?>< ^
8 М Л Ь Н А.
Тноографія іРусскій Почмнь . уг. Преображенской н Семеновской ул., Д. Мэцкевнча.
1 9 0 3.
36
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульны ліст кнігі А. Ельскага «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў...». Вільня, 1908 г.
Тытульны ліст кнігі «Пра багацце і беднасць». Жэнева, 1881 г.
100
■Ц Ж Mill і Ж
DIA PA2YTKU
Еіййі (Krywickabo) ml
Konstantin Jezovitov ОадтріГьШіеіаіеіагшз b«tvy a, btflU
1IP0 БАГАЦТВО
ДА
БЬЕДНОСЦЬ
Sabrftu A. J.
ПЬЕРЛКЛЛД 3 УКРА.ІІНСКЛГО
1881
ЖАНЬЕВА
ДРУКАУНЬЛ чРАКОТІШШ" j „ГРОМЛДН*
Drukawana u Wllni u drukarni Admunda Nawickaho 1908 roku.
прыдумак i гавендаў. Для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» (Вільня, друкарня Адмунда Навіцкага, 1908 г.), актуальнапалітычныя «Выбіраймася ў прочкі! Скарэй у Томск» (СанктПецярбург, 1896 г.; Віцебск, 1896 г.), «Гутарка аб том, якая мае быць “Зямля і воля” сельскаму народу. Праўдзівы абразок, жыўцом зняты з цяперашняго жыцця вёскі на Белай Русі, даўняй Крывіччыне» (Вільня, друкарня Адмунда Навіцкага, 1906 г.). Дазволенымі да друку былі і творы віцябляніна Аляксандра Пшчолкі, прысвечаныя беларускаму жыццю (Віцебск, 1898—1910 гг.), якія, праўда, з’яўляліся зусім слабымі як у моўным, так і ў літаратурнамастацкім плане. Тым не менш, да 1903 г. адбылося шэсць выданняў.
Наступствы падаўлення паўстання 1863—1864 гг. прывялі да перамяшчэння палітычнага друку ў эміграцыю. Так, у 1870 г. у Цюрыху выходзіць польскалітоўскабеларускаўкраінская газета «Zmowa — kupis susistarimas — hromadzki zhowor (ogloszenie)»53. У праграме газеты было закладзена не толькі імкненне да саюзу народаў былой Рэчы Паспалітай — Польшчы, Літвы і Русі, але і прызнанне права на самавызначэнне кожнага з народаў: «хіба польскі народ [...], стаўшы сапраўдным гаспадаром свайго будучага, хіба ён захоча пярэчыць Украіне, Беларусі і Літве атрымаць такія ж правы?»54. Ідэі
інтэрнацыянальнага адзінства, свабоды, роўнасці і братэрства, абвешчаныя ў выданні, засведчылі выхад на новы этап рэвалюцыйнадэмакратычнага руху55. У 1881 г. у Жэневе ў друкарні «Работніка» і «Грамады» выдаецца апавяданне С.А. Падалінскага «Пра багацтво да беднасць». Тэкст арыгінала быў не толькі перакладзены з украінскай на беларускую мову, але і дапасаваны да мясцовых рэалій і значна ўзмоцнены разнастайнымі літаратурнамастацкімі элементамі. У выданні была змешчана прадмова ўкраінскага публіцыста і гісторыка М. П. Драгаманава. Аўтар перакладу, на жаль, застаўся невядомы.
Працягам і прыкладам падобнага ўзаемадзеяння палякаў, літоўцаў, украінцаў і беларусаў сталі ў пачатку 1892 г. тыльзіцкія выданні сацыялістычнага характару: адно на беларускай мове — «Dziadzka Anton, abo Hutarka ab usim czysta, szto balic, a czamu balic — nie wiedaim...»(вядомы i больш раннія выданні: кірыліцай — Слуцк, 1885 г.; лацінкай — Львоў, 1886 г.) і два на польскай — «Kilka uwag» і «Jan Skiba»56, надрукаваныя ў літоўскай друкарні Марцінаса Янкуса (Крывіч. 1926. № 1. С. 106)57 Мар’янам Абрамовічам. «Dziadzka Anton» быў блізкі па зместу да жэнеўскага выдання — гэта быў працяг размовы, пачатай у брашуры «Пра багацтво да беднасць». Выданне вызначалася сваім эпіграфам — беларускай
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
37
прымаўкай «Загляне сонца і ў наша аконца», a завяршалася — баявым заклікам: «А цяпер — проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!».
Вядома, што да пачатку мая 1892 г. М. Абрамовіч перадаў для друку М. Янкусу яшчэ некаторыя выданнні на польскай, рускай і яўрэйскай мовах58, а магчыма, і на беларускай, як пра гэта ўспамінаў сам літоўскі выдавец: у друкарні Шэнка за грошы, атрыманыя Абрамовічам з Мінска, былі надрукаваны 3—4 першыя брашуры лацінскім шрыфтам, у іх ліку — беларускі лемантар, і яшчэ дзве брашуры59. Магчыма, сярод іх была і «Skrypaczka Bialaruskaja» Францішка Багушэвіча. У друкарні М. Янкуса кнігі, якія часова складзіраваліся для перепраўкі ў Польшчу, былі падчас аднаго з вобыскаў канфіскаваны, але дзякуючы намаганням Аляксандра Сулькевіча, лідэра Польскай сацыялістычнай партыі (ППС), прускія ўлады іх усё ж вярнулі. Са справаздач ППС таксама вядома, што ў 1895 г. праз пераходны пункт каля Таўрогаў (ля прускай мяжы) былі перапраўлены 332 экзэмпляры нейкіх беларускіх выданнняў60.
У пачатку 1890х гг. віленскі адвакат, колішні ўдзельнік паўстання 1863 г., Францішак Багушэвіч дзякуючы віленскакракаўскім кнігавыдавецкім сувязям, a менавіта падтрымцы Зыгмунта Нагродскага, Яна Карловіча, Уладзіслава Анчыца, a таксама Р. Нікульскага, лацінскім шрыфтам у Кракаве выдае свае беларускамоўныя творы — «Dudka Bialaruskaja» (1891, 1896), «Tralalonaczka» (1892) і «Smyk Bialaruski» [Познань (?), 1894 г.]. Першае выданне «Дудкі беларускай», якое выйшла тыражом у 3000 экзэмпляраў, вельмі хутка разышлося. Вядома, што віленскі сябар Ф. Багушэвіча, уладальнік крамы сельскагаспадарчых прылад Зыгмунт Нагродскі «надзяляў «Дудкаю» сваіх сялянпакупнікоў». Падтрымаў ён і другое выданне «Дудкі» ў 1896 г., выдзяліўшы кракаўскаму выдавецтву У Анчыца на яго друк 100 рублёў. Супрацоўніцтва Ф. Багушэвіча з кракаўскім выдавецтвам «У. Анчыца і суполкі» прадоўжылася апублікаваннем апавядання «Тралялёначка», якое выйшла за кошт выдавецтва, праўда, ананімна. Дзякуючы намаганням С. Александровіча быў адшуканы арыгінал гэтага выдання ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве і Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве61. Як не захавалася аўтарскіх рукапісаў Ф. Багушэвіча, так няма ў галоўных беларускіх дзяржаўных зборах арыгіналаў і першых друкаваных
беларускамоўных кніг пісьменніка. Іх можна пабачыць толькі ў копіях, якімі валодае Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Месцам захоўвання трэцяга друкаванага твора Ф. Багушэвіча «Smyk Bialaruski» (1894 г., пад псеўданімам Сымон Рэўка зпад Барысава) з’яўляюцца НьюЙоркская публічная бібліятэка і БАН у СанктПецярбургу62. У выхадных даных месцам выдання пазначана Познань, а выдаўцом — Р. Нікульскі. На думку А. Мальдзіса, і «Дудка», і «Смык» выйшлі зпад аднаго і таго ж прэса ў Кракаве, бо маюць значнае падабенства ў паліграфічным выкананні з друкамі У Анчыца. Застаецца загадкавым лёс «Скрыпачкі беларускай» (1900?) з партрэтам Багушэвіча. Яна напомніла аб сабе ў спісе запланаваных перавыданняў суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1906 г., але так і не была перавыдадзена. Згубіўся ў часе і рукапіс зборніка празаічных твораў пісьменніка «Беларускія апавяданні Бурачка» (таксама, відаць, лацінкай). Здадзены ім у Віленскую губернскую друкарню рукапіс не вярнуўся пасля накіравання яго віленскім асобым цэнзарам 16 сакавіка 1899 г. у Галоўнае ўпраўленне па справах друку...
У вядомай прадмове да «Дудкі беларускай» Ф. Багушэвіч сцвярджаў існаванне самастойнага беларускага этнасу, акрэсліваў яго гістарычныя тэрыторыі, выказваўся за роўнасць беларускай мовы з іншымі, папярэджваў свой народ аб тым, што страціўшы мову, ён як этнас загіне. Зразумела, што абуджэнне нацыянальнай свядомасці, да якой заклікаў беларускі пісьменнік, не магло імпанаваць царскаму ўраду, які падазраваў у падобных творах «тэндэнцыю акрамя «маларускай» стварыць яшчэ і «беларускую» літаратуру і такім чынам развіць і паслабіць літаратурнае і нацыянальнае адзінства, a ў выніку гэтага і палітычную магутнасць рускага народа»63.
За межамі Расійскай імперыі, у Львове, з’явіўся і беларускамоўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», які ажыццявіў Аляксандр Ельскі (1892). Кніга была надрукавана лацінскім шрыфтам, як і віленскае выданне В. ДунінаМарцінкевіча.
Адначасова ў 1870—1890я гг., калі ў нацыянальны рух уліваюцца ўжо не столькі шляхта і духавенства, выхаваныя пад уздзеяннем польскіх традыцый, сколькі разначынцы, адбываецца фарміраванне ідэйнага кірунку, які арыентуецца на поўную незалежнасць і самастойнасць. Спрыяльным асяроддзем для развіцця нацыянальнага руху літоўцаў у гэтым
38
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
кірунку аказалася Усходняя Прусія (Пруская Літва), для ўкраінцаў — Аўстрыйская Галіцыя. Пачынаюць выдавацца нацыянальныя па форме і зместу перыядычныя выданні (украінская «Грамада», літоўскія «Varpas», «Aiiszra» і «Ukinkas»). Што тычыцца традыцыі літоўскай кніжнасці, то яна не перарывалася з часоў Адраджэння, а ўжо ў 1й трэці XIX ст., як сведчыць Л. Васілеўскі, выйшлі ў свет 70 літоўскіх выданнняў64, што замацавалі лацінскую форму друку і яго нацыянальны змест.
Уся ж тэрыторыя Беларусі заставалася выключна ў межах Расійскай імперыі пад магутным уплывам русіфікацыі (рэлігійнай і моўнай). Сыходзіць не было куды, трэба было вяртацца з унутранай эміграцыі, што патрабавала самавызначэння ў той ці іншай форме:польскалацінскайаборускай.Традыцыя беларускамоўнай кніжнасці аказалася, па сутнасці, перарванай, яе кірылічная спадчына залічвалася да рускай, лацінская — да польскай, што рабіла складаным выбар той ці іншай формы, а тым больш стварэнне ўласнай. Адбівалася і блізкасць беларускай і рускай моў.
Ажыўленне ў беларускім грамадскім і літаратурным руху адбылося ў 1880я гг. Беларускія нарадавольцы, якімі ў той час быў арганізаваны падпольны друк публіцыстычнай літаратуры, у сваіх выданнях мясцовую мову не выкарыстоўвалі. Хоць нельга не згадзіцца з С. Александровічам, які залічвае да беларускіх выданні «К белорусской молодежн: Прнзыв» (1881), «Пнсьмо о Белорусснн. Пнсьмо первое» Данілы Баравіка (1882), «Посланне к землякамбелорусам» Шчырага Беларуса (1883). У 1884 г. беларускія народнікі выпускаюць рускамоўную газету «Гомон» (СанктПецярбург), а таксама выдаюць, як мяркуецца, у Вільні ў тым жа годзе «Программу» падпольнай арганізацыі «Народная Воля» (кіруючы орган — Цэнтральная група — знаходзіўся ў Вільні)65. Такім чынам, калі газетулістоўку «Muzyckaja ргайсіа» пісалі і выдавалі беларусыкатолікі польскага кірунку, то сярод беларускіх нарадавольцаўгоманаўцаў вылучылася праваслаўная інтэлігенцыя. Калі першыя яшчэ аглядваліся на Польшчу і на традыцыі ВКЛ, то другія, ігнаруючы польскалітоўскія шляхецкія традыцыі, злучалі лёс Беларусі з Расіяй66. Відавочна, што свае парасткі дала расійская культурная экспансія. Аднак выкарыстанне новай формы і ўплыў рускага асяроддзя не столькі перашкаджалі захоўваць і развіваць змест нацыянальнай ідэі, колькі замацоўвалі яшчэ адзін яе варыянт, які вітаў саюз народаў Расіі.