Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
У пачатку 1860х гг. беларускае слова стала і адным са сродкаў агітацыйнай публіцыстыкі паўстанцаў. Вядомы як лістоўкі, брашуры, загады паўстанцаў, якія выходзілі ў нелегальным друку, так і іх разнастайныя беларускамоўныя рукапісныя варыянты. У падобных творах выкарыстоўвалася ў асноўным лацінская графіка, як у выданнях «Piesni naboznyja» і «Elementarz dla dobrych dzietak katolikau» (выйшлі ў 1861 г., як пазначана, y Варшаве). У першым выданні, якое складалася з 8 старонак, быў змешчаны ў перакладзе на беларускую мову польскі рэвалюцыйны гімнмалітва «Божа,
ты Польшчы праз доўгія векі...», названы «Марсельезай 1863 года». Пэўным прыкрыццём паўстанцкай задумы была каталіцкая малітва на беларускай мове «О наш Божа, верым Тобе...», якой пачыналася брашура52. «Elementarz» прызначаўся беларускім сялянамкатолікам у якасці буквара і змяшчаў беларускія тэксты лацініцай. Як можна меркаваць, быў выдадзены з асветніцкаідэйнымі мэтамі і накіраваны на сцвярджэнне адзінства польскага народа — і паноў, і сялянства ў змаганні з царызмам.
Падобным да названых выданняў была і кіеўская (як пазначана на тытуле) брашура на 16 старонках «Pieredsmiertnyj rozhowor Pustelnika Pietra, katoryj zyu u puszczy dziewiecdziesiat let, a pamior majuczy sto sorok let», якое C. Александровіч таксама датуе пачаткам 1860х гг. Асноўная ідэя выдання заключалася ў словах: «Вы, дзеці моі мужыкі! Ідзіце за шляхтою і памагайце полякам, бо чэрэз іх только достанеце землю і вольносць во векі векоў». Крытыка царскіх парадкаў, ідэалізацыя «Польшчыматкі» прадстаўлены яшчэ адным выданнем — «Крыўда і праўда» (Пецярбург, 1863).
Звычайным падманным ходам у адносінах да царскай цэнзуры ў друку беларускамоўных выданняў лацініцай была пазнака несапраўднага месца публікацыі, як гэта адбылося з творам «Hutarka staroha dzieda». У першым выданні «Гутаркі» месцам друку значыцца Познань (1861), у другім — Парыж (1862). «Парыжскае» выданне лепш адрэдагавана і, акрамя ўсяго, уключае беларускі верш У. Сыракомлі «Добрыя весці». Аднак, як удалося высветліць Г. Кісялёву, гэты твор быў надрукаваны ў падпольнай друкарні ў Беластоку выдаўцамі Браніславам Шварцэ (з восені 1861 г. быў кіраўніком беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі), Адольфам Белакозам і Ігнатам Грынявіцкім. Мяркуецца таксама, што «Hutarka staroha dzieda» выдавалася яшчэ і літаграфічным спосабам, аднак месца яе друку застаецца неўстаноўленым.
Сёння вядома звыш 60 кніжных выданняў з уключанымі беларускамоўнымі тэкстамі лацінкай ці кірыліцай, якія выйшлі з друку ў 1й палове XIX ст. (да 1865 г.). З’явіліся ў гэты час і першыя асобныя выданні цалкам на беларускай мове, у болынасці лацінскім шрыфтам. Асноўнымі месцамі друку беларускамоўных твораў былі СанктПецярбург (20 выданняў), Вільня (13), Масква (7), Лондан (6), Мінск (5), Познань (3), Кіеў, Варшава, Беласток (па 2), Магілёў, Коўна, Парыж (па адным выданні).
32
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
КНІГІ НА «НАРЕЧМН» I СКАРЫНАУСКІЯ TPAAblUbll (1865—1904)
Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. царскі ўрад пачаў ажыццяўляць, хаця і са значным спазненнем у параўнанні з самой Расіяй, шэраг буржуазных рэформ (сялянскую, судовую, земскую, гарадскую, школьную) і ў «неблаганадзейным» ПаўночнаЗаходнім краі. Правядзенне гэтых рэформ дало новы імпульс развіццю капіталістычных адносін. У гарадах адзначаецца далейшы рост насельніцтва. На сацыяльнаэканамічнае становішча краю значна паўплывала будаўніцтва ЛібаваРоменскай і МаскоўскаБрэсцкай чыгунак (1870я гг.), новых заводаў і фабрык (1870—1890я гг.). На пачатку XX ст. у гарадах ствараюцца прамысловыя акцыянерныя таварыствы і сіндыкаты.
Рэзкі спад у прыватным кнігавыданні 2й паловы 1860х — пачатку 1870х гг. змяняецца паступальным ростам выпуску кнігавыдавецкай прадукцыі і развіццём кнігавыдавецкай сферы. У 1869 г. былі скасаваны некаторыя надзвычайныя меры, якія дзейнічалі ў выглядзе асобных цыркуляраў генералгубернатараў ПаўночнаЗаходняга краю Мураўёва і Каўфмана, і пашыраны на заходнія губерні агульныя законы аб друку Расійскай імперыі. У Вільні была ўведзена ўнутраная (для мясцовых выданняў) і знешняя (для замежнай літаратуры) цэнзура. Папярэдняй цэнзуры падлягалі ўсе рукапісы, якія прызначаліся для друку, за выключэннем выданняў духоўнага ведамства. Любыя адступленні ад афіцыйнай палітыкі прыводзілі да забароны выданняў.
Беларускае слова ў 2й палове XIX ст., нягледзячы на свой статус «наречня», «говора» ў Расійскай імперыі, усё часцей стала з’яўляцца ў друку. У 1860—1890я гг. былі сабраны і апублікаваны унікальныя па багацці і каштоўнасці дакументы па гісторыі ВКЛ, гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні, зборы фальклору, апісанні звычаяў і абрадаў беларусаў, якія раскрывалі духоўную культуру беларускага народа. Насуперак прарасійскай і прапольскай грамадскай думцы, якая сцвярджала адсутнасць беларусаў як этнасу, вышукваючы доказы іх прыналежнасці да тых ці да іншых, гэтыя творы аб’ектыўна засведчылі факт існавання асобнага народа.
3 аднаго боку, русіфікацыя і барацьба з «пальшчызнай», у тым ліку забарона публікацый лацінскім шрыфтам, не дазвалялі
развівацца беларускаму друкаванаму слову, на якое ў той час аказвала моцны ўплыў польская культурная традыцыя, што выяўлялася найперш у прымяненні лацінкі. 3 другога — паступова ішоў працэс вяртання да сваіх вытокаў, скарынаўскіх традыцый у друку. Гэта засведчылі і беларускія творы, большасць якіх у 2й палове XIX — пачатку XX ст. выйшлі ўжо на кірыліцы.
Беларуская тэматыка ў друку не толькі не знікае, а наадварот, прыкметна пашыраецца. Са стварэннем Віленскай археаграфічнай камісіі і ПаўночнаЗаходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства актывізуюцца даследаванні ў галіне гісторыі, этнаграфіі, фальклору. Старажытная беларуская мова з’яўлялася ў такіх выданнях, як «Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов» у 39 тамах (Вільня, 1865—1915 гг.), «Археографнческнй сборннк документов, относяшнхся к нсторнн Северозападной Русн, нздаваемый прн Управленнн Внленского учебного округа» у 14 тамах (Вільня, 1867— 1904 гг.), «Грамоты велнкнх князей лнтовскпх с 1390 по 1569 год» (Кнев, 1868 г.), «Лнтовская метрнка» (СанктПетербург, 1903 г.) і інш.
Значным дасягненнем у 1865—1890х гг. сталі друкаваныя працы фалькларыстаў і этнографаў П. Гільтэбранта (1866), М. Дзмітрыева (1868, 1869), 1. Насовіча (1866, 1868, 1874), П. Бяссонава (1871), А. Семяноўскага (1872), П. Шэйна (1874, 1887—1902), П. Быкоўскага (1878), Э. Івашкевічавай (1879), У Дубоўскага (1881, 1886), Е. Раманава (1885, 1887, 1891, 1894, 1896, 1901), Я. Карскага (1885, 1888, 1889), Я. Карловіча (1887), М. Карпінскага (1888), М. ДоўнарЗапольскага (1888, 1893, 1895), У. Вярыгі (1889), У Дабравольскага (1891—1903), М. Нікіфароўскага (1895, 1897, 1898, 1903), М. Федароўскага (1902, 1903) і шэрагу іншых, якія выйшлі як на рускай, так і на польскай мовах.
Паглыблена даследуецца беларуская мова, што пацвярджаюць грунтоўныя працы такіх аўтараў, як I. Ярэміч (1868), I. Насовіч (1870, 1881), М. Гарбачэўскі (1874), Я. Карскі (1885, 1893, 1896, 1897, 1898—1903), Е. Раманаў (1901), В. Астапчук (1902) і інш. Значнай падзеяй стаў выхад у друкарні Расійскай акадэміі навук у СанктПецярбургу ў 1870 г. першай фундаментальнай працы I. Насовіча — «Словаря белорусского наречня». Выданне,
БЕЛАРУСКАЯ КНIГА V ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
33
якое не страціла каштоўнасці і ў нашы дні, было вынікам карпатлівай працы, падарожжаў па Беларусі. Першыя мовазнаўчыя публікацыі I. Насовіча ў «Нзвестнях» акадэміі з’явіліся амаль за 20 гадоў да выхаду слоўніка. Прыезд Насовіча ў Пецярбург у 1864 г., яго праца ў архіве Імператарскай публічнай бібліятэкі паскорылі выхад слоўніка, у якім, акрамя фактычнага матэрыялу, выкарыстаны ў якасці прыкладаў прыказкі, радкі з песень, этнаграфічны матэрыял. Аднак, як і ў 1й палове XIX ст., большасць беларускамоўных тэкстаў толькі ўключаюцца ў рускамоўныя ці польскамоўныя выданні.
У губернскіх гарадах ПаўночнаЗаходняга краю — Вільні, Віцебску, Мінску, Гродне і Магілёве з 1860—1880х гг. выдаюцца памятныя кніжкі, гісторыкастатыстычныя апісанні асобных паветаў, мястэчак, што дазволіла сканцэнтраваць значныя мясцовыя грамадскія сілы і развіваць краязнаўчы рух. Над падрыхтоўкай гэтых выданняў старанна працавалі выдавецтвы губернскіх статыстычных камітэтаў, Віцебскі архіў старажытных актаў, якія ў сваю чаргу таксама паспрыялі з’яўленню асобных беларускамоўных выданняў.
У канцы 1880х — пачатку 1890х гг. адзначаюцца публікацыі беларускамоўных мастацкіх твораў на кірыліцы ў перыядычным друку. Так, у прыватнай газеце «Мннскнй лнсток» былі змешчаны беларускамоўныя творы Я. Лучыны (1889, 1890), У Сыракомлі (1890), К. Каганца, А. Бярозы, Р. Цягло, А. Шункевіча. Паэма «Тарас на Парнасе», якая да гэтага распаўсюджвалася ў рукапісным выглядзе, атрымала ў 1889 г. друкаванае графічнае афармленне ў той жа газеце. Пазней паэма не аднойчы перавыдавалася ў Віцебску (1896,1898,1904), Гродне( 1896), Магілёве(1900, 1902). Асобным дадаткам да газеты з 1888 г. выходзіў «СевероЗападный календарь». У канцы 1880х гг. у Маскве дзякуючы намаганням М. ДоўнарЗапольскага пачало выходзіць падобнае выданне — «Календарь СевероЗападного края» (на 1889 г.), у якім друкаваліся і беларускамоўныя творы: народныя песні і апавяданні, артыкул М. ДоўнарЗапольскага «Гапон, повесть в стнхах на белорусском наречнн В. ДунннаМарцннкевнча (йз нсторнн белорусской пнсьменностн)» з тэкстам паэмы. Пасля выхаду чарговага зборніка на 1890 г. выданне календара было перанесена ў Мінск, дзе пад рэдакцыяй A. I. Слупскага ў губернскай друкарні з’явіліся наступныя выпускі на 1892 і 1893 гг. У працяг традыцыі, закладзенай
У. Гаршын. Сігнал.
Масква, 1891 г.
М. ДоўнарЗапольскім, у календары значнае месца адводзіцца літаратурнаму альманаху, дзе друкаваліся папулярныя беларускамоўныя творы Я. Лучыны і У. Сыракомлі. «Аб’яднанне» такім чынам выдання ўсё ж не зрабіла яго жыццё даўгавечным. У гэты самы час у Маскве ў 1891 г. асобнай брашурай выходзіць апавяданне У. Гаршына «Сігнал», перакладзенае на беларускую мову Ядвігіным Ш. (кірыліцай). Прадмова да другога выдання апавядання (1914) сведчыць аб гісторыі яго стварэння ў маскоўскай Бутырскай турме.