Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Пад уплывам рускіх, украінскіх і польскіх вызваленчых ідэй прадаўжалася фарміраванне ўласнай беларускай моўнай формы, якой паступова вярталася яе кірылічная аснова.
Сталы ўплыў на фарміраванне нацыянальнай свядомасці пачынальнікаў беларускай выдавецкай справы аказвала асяроддзе сталічнага Пецярбурга, у якім студэнтыкатолікі з Беларусі таксама спрабуюць вызначыцца сваім нефармальным згуртаваннем. Першай грамадскай культурнаасветнай арганізацыяй беларускіх студэнтаў (ці, як піша Ю. Туронак, «прыватным пагадненнем людзей добрай волі, якіх яднала агульнае імкненне выдаваць і папулярызаваць беларускую кнігу») становіцца «Круг беларускай народнай прасветы», створаны па ініцыятыве студэнта Тэхналагічнага інстытута Вацлава Іваноўскага «на ўзор польскага» Круга67. На пачатку 1902 г. на аснове беларускага студэнцкага гуртка В. Іваноўскі засноўвае нелегальную Беларускую рэвалюцыйную партыю (БРП). Для друку на ўласныя сродкі ён набывае гектограф і пры дапамозе Мечыслава Міхаловіча (дзеяч ППС) выдае адозву БРП «Да інтэлігенцыі» на польскай мове (выйшла ўвосень 1902 г.)68, якая змяшчала накід першачарговых задач арганізацыі асветнай і выдавецкай працы па адраджэнні беларускай мовы. Гэта стала сведчаннем з’яўлення не столькі новай палітычнай сілы, колькі самой канцэпцыі беларускага нацыянальнага адраджэння.
Вацлаву Іваноўскаму належыць і ідэя нелегальнага выдання часопіса «Свабода» як органа БРП. У падрыхтоўцы да друку «Свабоды» прымалі ўдзел Іван Луцкевіч, Рамуальд Мілер (ППС), Язэп Малецкі (магчымы аўтар названай адозвы), браты Валейкі, брат В. Іваноўскага Тадэвуш. На думку Ю. Туронка, выданне было аддрукавана ў Лябёдцы (на радзіме Іваноўскіх пад Ваўкавыскам) у снежні 1902 г. накладам 200 экзэмпляраў усё на тым самым гектографе. Аб’ём першага нумара «Свабоды» складаў восем старонак, a датавалася выданне, паводле Ю. Туронка, 1903 г. Адзін экзэмпляр часопіса быў канфіскаваны паліцыяй у брата Юрыя ў Варшаве, a лябёдкаўскі тыраж зза ўмяшальніцтва бацькі ліквідавалі, відаць, самі ж выдаўцы6’. Вядома, што ў «Свабодзе» былі надрукаваны вершы А. Пашкевіч «Мужыцкая доля» і пераробленыя «Добрыя весці» У Сыракомлі.
«Круг беларускай народнай прасветы» стаў, па сутнасці, першым беларускім выдавецтвам. У яго склад уваходзілі студэнтыбеларусы, якія
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
39
атрымлівалі адукацыю ў розных навучальных установах СанктПецярбурга. У 1903 г. у легальным друку з’явілася першае кніжнае выданне «Круга» — «Вязанка» Я. Лучыны, якая стала, як адзначыў Зміцер Жылуновіч, «першай цаглінай у будынак наладжанага беларускага выдавецкага дзела»70. Вядома, што цэнзурнаму камітэту рукапіс быў прадстаўлены як балгарскі. Яшчэ адным легальным выданнем гурткоўцаў сталі «Казкі» (1904), аўтарам якіх, па меркаванні Ю. Туронка, быў Казімір Кастравіцкі, а фінансаванне выдання ажыццявіў яго брат Амброжы (яго ініцыялы пазначаны на тытуле кнігі)71. Тыпаграфскія работы былі замоўлены і выкананы ў пецярбургскай друкарні К. Пянткоўскага. Акрамя названых выданняў «Круг» ажыццявіў і два нелегальныя — «Калядная пісанка» (1903) і «Велікодная пісанка» (1904), якія студэнты аддрукавалі на гектографе В. Іваноўскага. Апошняя пачынаецца кароценькай прадмовай «Да чытацялёў»: «Выдаючы нашу велнкодную пмсанку, дзякуем уснм прыяцелем нашым, што памаглн яе выдаць н працай сваей н грашмн. He вельмі багата н ў гэтай напнсана, дзякаваць добрым людзям, што больш, як у «каляднай». Уснх нх спатыкаем старой песьней: «Будзь багаты, як зямля, будзь здаровы, як вада». Круг беларускн у велнкнм тыдню 1904 року». У «Велікоднай пісанцы» змешчаны таксама два вершы Цёткі пад псеўданімам Гаўрыла — «Немаш але будзе» і «Музыкант беларускі», a таксама пераклад з польскай мовы апавядання Маўрыцыя Жыха «Да свайго бога». Завяршала выданне невялічкая бібліяграфія беларускіх кніг, а таксама кніг пра Беларусь і беларускую мову. Пэўным крокам наперад было імкненне маладых выдаўцоў выпрацаваць і замацаваць нарматыўныя асновы літаратурнай мовы, якая адпавядала б не пэўнай мясцовасці, а ўсёй Беларусі.
Па даручэнні «Круга беларускай народнай прасветы» ў кракаўскай друкарні Уладзіслава Тэадарчука ў 1904 г. выйшлі яшчэ чатыры беларускамоўныя выданні: пераклады апавяданняў «Janka Muzykant» («Янкамузыкант») Генрыка Сянкевіча і «Wiedzma» («Ведзьма») невядомага аўтара — лацінкай, зборнік вершаў Ф. Багушэвіча, А. Пашкевіч, К. Кастравіцкага «Песні» і адозва «Царская гаспадарка» — кірыліцай. Да рэалізацыі выдавецкага праекта мелі дачыненне: у якасці перакладчыка — Мар’ян Фальскі (псеўданім Янка Сваяк), спонсара — Кацярына Ячыноўская, арганізатараў — Вацлаў Іваноўскі і Сцяпан Багушэўскі. Як адзначае Ю. Туронак, апошні
рабіў пэўныя захады да стварэння пры Ягелонскім універсітэце гуртка пад назвай «Акадэмічнае краязнаўчае беларускае кола», якое так і не было дазволена, аднак справа паспрыяла друку названых выданняў. Галоўным месцам захоўвання беларускай друкаванай прадукцыі быў кніжны склад кракаўскай выдавецкай суполкі «Ksi^zka» («Кніга»; кіраўнікі — сацыялісты Зыгмунт Марэк, Лявон Васілеўскі, Баляслаў Енджэёўскі, члены — У Тэадарчук, Вітаўт НаркевічЁдка). На ўсіх выданнях адсутнічалі дадзеныя аб месцы друку, а на адвароце вокладкі «Песень» былі змешчаны фіктыўныя дазвол пецярбургскай цэнзуры ад 17 снежня 1903 г. і назва друкарні — «Сннодальная тнпографня», што ўвяло ў зман не толькі імперскую паліцыю, але і даследчыкаў беларускай кнігі, якія парознаму атрыбутавалі дадзеныя выданні72. Так, па сцвярджэнні С. Александровіча, друк ананімнага зборніка на кірыліцы «Песні» быў ажыццёўлены ў Лондане.
Сёння вядома, што ў канцы 1902 г. і ў студзені 1903 г. у Лондане ў друкарні ППС В. НаркевічЁдка арганізаваў друк трох кірылічных беларускамоўных агітацыйных брашур, якія праз Б. Енджэёўскага былі туды дастаўлены: «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць», «Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце» і «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу». Рукапісы былі падрыхтаваны гродзенскімі дзеячамі ППС у Літве (створана ў 1902 г. як партыйны аддзел беларускалітоўскіх зямель) пры ўдзеле Беларускай рэвалюцыйнай грамады (таксама створана ў 1902 г.). У 1903 г. ППС у Літве выпусціла і адно выданне на беларускай мове лацінкай —«Do braci muzykou»73. Гэтыя выданні сталі вынікам прынятага ППС рашэння аб выпуску агітацыйнай літаратуры на беларускай мове, змест якой тым не менш не кранаў пытанняў нацыянальнага адраджэння беларусаў. Галоўным ворагам (паводле гэтых тэкстаў) было самадзяржаўе, але не польскія памешчыкі.
Першай беларускай палітычнай арганізацыяй, якая змагла развіць да ўзроўню светапогляду нацыянальны культурнаасветніцкі рух, выкарыстоўваючы магчымасці беларускага друкаванага слова, стала Беларуская рэвалюцыйная грамада, перайменаваная ў 1903 г. (па іншых звестках у кастрычніку 1904 г.74) у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Ля вытокаў арганізацыі стаялі беларусы браты Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), літовец Аляксандр Бурбіс, як казаў пра яго Сцяпанас Кай
40
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
М. Косіч. Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускую гаворку. Чарнігаў, 1903 г.
рыс, «летувіс з прозвішчам і беларус з пераканання»75. Выдавецкая дзейнасць БСГ пачынаецца з 1905 г. у Вільні, Мінску, Пецярбургу ў супрацоўніцтве з іншымі польскімі і літоўскімі сацыялістычнымі і сацыялдэмакратычнымі партыямі.
Усяго на працягу XIX ст. і да 1904 г. было выдадзена каля 40 назваў асобных кніг і брашур на беларускай мове: каля паловы (пераважна лацінскім шрыфтам) выйшлі за межамі Расій
скай імперыі (Кракаў, Лондан, Львоў, Тыльзіт, Жэнева), крыху болей — у яе межах. Асноўная тэндэнцыя ў развіцці беларускага друкаванага слова — гэта яго з’яўленне ў складзе польскаі рускамоўных выданняў, колькасць якіх паступова павялічваецца (у 2й палове XIX ст. выйшла больш за 200 выданняў, што амаль у чатыры разы перавысіла колькасць падобных выданняў 1й паловы стагоддзя).
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
41
АВАЯКІМІ ЗНАКАМІ, АДНОЙ МОВАЙ — БЕЛАРУСКАЙ (1905—1917)
Новыя змены ў кнігавыданні вызначыліся яшчэ напрыканцы 1904 г. Так, 24 лістапада гэтага года ўступілі ў дзеянне «Часовыя правілы аб друку» (адмянялі «Часовыя правілы» ад 1865 г.), a 12 снежня быў падпісаны царскі ўказ, «у якім здымаліся ранейшыя абмежаванні на выкарыстанне мясцовых моў у дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі — Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай, Падольскай, Віленскай, Віцебскай і Валынскай». Як удакладняе Ю. Туронак, дадзеныя меры царызму былі пэўнай спробай зняць палітычную напружанасць у грамадстве зза рускаяпонскай вайны. Аднак, толькі 1 мая 1905 г. камітэт міністраў пастанавіў «распарадзіцца адмяніць меры, якія абмяжоўваюць ужыванне мясцовых моў у Заходнім краі», нават калі забарона выкарыстання лацінскага шрыфту ў мясцовым друку і былаўжо знята. Ідучы насустрач патрэбе мясцовай інтэлігенцыі ў нацыянальным друку, тым самым улады спадзяваліся (у каторы раз гуляючы ў тую ж ідэалагічную гульню) «прыгарнуць іх сімпатыі да Расіі, а тым самым стварыць сур’ёзную процівагу польскім палітычным уплывам» (асабліва ППС). Адным з асноўных спажыўцоў кнігі была школа, якая ў «Заходнім краі» набыла магчымасць дэклараваць сябе як беларуская толькі пасля рэвалюцыі 1917 г.76
Ужо ў 1905 г. у Вільні пачынаюць легальна выходзіць польскія і літоўскія перыядычныя і кніжныя выданні, засноўваюцца новыя, аднак беларускія ў гэты год яшчэ не з’явіліся77. Хоць яшчэ ў 1904 г. Казімір Кастравіцкі безвынікова звяртаўся да царскіх улад з прашэннем наладзіць у Мінску выданне беларускай газеты «Палессе»; «...прнбегаю с покорнейшей просьбой к Вашему Смятельству оказать нам велнчайшую мнлость, нсходатайствовав право нздавать лнтературнохозяйственную газету на белорусском языке под названнем «Полесье». Однако ж лнтвнны, полякн, еврен нмеют свон кннгн н газеты, а чем же белорусы хуже нх (Ноябрь 28 дня 1904 года)».
У развіцці беларускай выдавецкай справы аказаліся найбольш зацікаўлены члены БСГ, аднак іх ідэалагічныя погляды стваралі складанасці ў пошуку мецэнатаў з кола прыхільных да беларускага руху землеўладальнікаў (як А. Ельскі ці Э. Вайніловіч). Да месца тут словы Э. Вайніловіча з яго «Успамінаў» (Вільня, 1931): «Прымаючы сякітакі матэрыяльны