• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Грунтоўнай бібліяграфічнай крыніцай аб 17 тыс. выданняў на яўрэйскіх мовах (ад пачатку друку да 1868 г., у тым ліку на тэрыторыі Беларусі) служыць «Рэпертуар яўрэйскіх друкаваных і рукапісных кніг», які выдаў Якаб Беньякоб у 1880 г. у Вільні12. У алфавіце назваў складзеныя каталогі збораў рукапіснай і друкаванай кнігі на яўрэйскіх мовах, якія адначасова пабудаваны на выкарыстанні матэрыялаў з названага бібліяграфічнага выдання, а таксама яго працягваюць і дапаўняюць. Гэта «Bibliotheca Friedlandiana. Catalogus librorum impressorum Hebraeorum in Museo Asiatico Imperialis Academiae Scientiarum Petropolitanae asservatorum» (t. 1—7. Petropoli, 1893—1918) i «Bibliographic der OsterHaggadach. 1500—1900» (St. Petersburg, 1902) Самуэля Вінэра (Samuel Wiener), y якіх адлюстраваны не толькі яўрэйскамоўныя выданні з Беларусі, але і калекцыі буйнейшых збораў, напрыклад, М.Л. Фрыдланда, Д.Г. Гінцбурга, І.Д. Бампі, Л. Рабіновіча, самога С. Вінэра. Прадмовы Вінэра да каталога «Bibliotheca Friedlandiana» выконваюць ролю своеасаблівых гістарычных і бібліяграфічных аглядаў яўрэйскай кнігі. Аднак пошук менавіта беларускіх яўрэйскіх выданняў патрабуе таксама прымянення метаду суцэльнага прагляду. Праўда, магчыма выкарыстанне некаторых сучасных выданняў, як, напрыклад, «Hebrew printing from its beginning until 1948. A gazetter of printing, the first books and their dates with photographed titellpages and bibliographical notes» (Jerusalem, 1992) M. Розенфельда (M. Rosenfeld), дзе яўрэйскія першадрукі пададзены паводле геаграфічнага прынцыпу. Адзінай бібліяграфічнай крыніцай, складзенай у Беларусі, у якую ўвайшлі і некаторыя яўрэйскія выданні, з’яўляецца праца «Летопнсь печатн БССР. Часть 3. 1917—1924. Тетрадь 2. Нздання на русском, польском, еврейскнх языках» (Мннск, 1969) укладальнікаў Ю. Бібілы і Ф. Мерынай. Яўрэйскай тэматыцы прысвечаны паказальнікі літаратуры пецярбургскіх аўтараў Віктара Кельнера і Дзмітрыя Эльяшэвіча13, у якіх упершыню адлюстраваны некаторыя выданні на рускай мове, не ўлічаныя ў айчыннай бібліяграфіі. Аднак
    12
    беларускія выданні на ідыш, якія ў значнай колькасці захоўваюцца ў Пецярбургу, яшчэ чакаюць свайго даследчыка, а таксама бібліяграфавання.
    Невялікія тыражы мясцовых выданняў маглі стаць прычынай для залічэння іх у кола рэдкіх і нават антыкварных выданняў, таму зпад увагі даследчыка беларускай кніжнасці не павінны выпадаць і каталогі букіністычнага гандлю14, а таксама асобных выдавецтваў, бібліятэк і да т.п.15
    Сярод ранейшых галіновых бібліяграфічных прац, у якіх ўпершыню ўлічана беларускамоўная і беларусазнаўчая літаратура, а таксама зроблены спробы выяўлення, сістэматызацыі і распрацоўкі прынцыпаў ідэнтыфікацыі помнікаў менавіта беларускага пісьменства і друку, сталі публікацыі Аляксандра Ельскага16 і Яўхіма Карскага17.
    Найбольш поўна адлюстроўвае кніжны рэпертуар Беларусі XIX і пачатку XX ст. зводны каталог «Кніга Беларусі. 1517—1917» (Мінск, 1986; з абноўленым і дапоўненым варыянтам на кампактдыску 2006 г.), які ўлічвае выданні са збораў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША і іншых краін. Асноўнымі бібліяграфічнымі крыніцамі па друку савецкага часу выступаюць «Летапіс друку БССР», а таксама рэтраспектыўныя статыстычныя зборнікі Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі «Друк Беларускай ССР» за 1918—1980 і 1981—1990 гг. (Мінск, 1983— 2002). Аднак, што датычыць выданняў як ваеннага (1941—1945), так і міжваеннага часу (1921—1939), асабліва ў Заходняй Беларусі, то і «Летапіс друку БССР. Кнігі і брашуры, выпушчаныя выдавецтвамі БССР за 1941—1945 гг.», выдадзены ў 1947 г., і асноўныя кнігазнаўчабібліяграфічныя працы, напрыклад, «Окупацнонная печать на террнторнн Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны» Сяргея Жумара (Мннск, 1996) ці «Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы 1921—1939» і «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)» Юрыя Туронка18, на сённяшні час патрабуюць яшчэ дапаўнення, а гэта значыць і пошукавай, і навуковабібліяграфічнай працы. Застаецца адкрытым пытанне бібліяграфавання небеларускамоўнай кнігі савецкага перыяду. Публікацыі пазацэнзурнага друку часткова прадстаўлены каталогам «Пазацэнзурны перыядычны друк Беларусі (1971—1990)», складзеным Юрыем Лаўрыкам і Ларысай Андросік (Мінск, 1998), а таксама каталогам Расійскай нацыянальнай бібліятэкі «Без цензуры: перноднка «самнздата» до н после распада СССР в фондах Росснйской нацнональной бнблнотекн» (СанктПетербург, 1999). Аднак асобныя кніжныя выданні, якія друкаваліся на тэрыторыі Беларусі ці за яе межамі, да сённяшняга дня не сталі аб’ектам бібліяграфавання.
    Дзякуючы дзяржаўнаму бібліяграфічнаму ўліку праз Нацыянальную кніжную палату Беларусі і яе бібліяграфічным паказальнікам сучасныя беларускія выданні амаль поўнасцю атрымліваюць адлюстраванне і аналітыкастатыстычную характарыстыку. Тым большае значэнне ў сувязі з гэтым маюць грунтоўныя рэтраспектыўныя паказальнікі выданняў за межамі Беларусі, такія як «Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія» Вітаўта і Зоры Кіпеляў (НьюЙорк; Варшава, 2006)
    13
    ці «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі, 1945— 2005» Юрыя Гарбінскага (НьюЙорк; Варшава, 2009).
    Шэраг беларускіх выданняў XVIII—XIX стст., і нават некаторых з 1й паловы XX ст. і да нашых дзён, застаюцца зафіксаванымі толькі ў карткавых каталогах розных замежных і айчынных бібліятэчных і архіўных кнігазбораў (нават тое, што захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, не ўсё ўлічана ў каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917»). Шматлікія мінскія выданні XIX — пачатку XX ст. на рускай, польскай і яўрэйскай мовах19 упершыню былі выяўлены зусім нядаўна.
    Пэўныя цяжкасці рэтраспектыўнага бібліяграфавання разнамоўнай выдавецкай прадукцыі Беларусі звязаны і з тым, што шэраг выданняў захоўваецца за межамі краіны — у Расіі, Літве, Польшчы, Украіне і інш., што таксама выклікае праблемы іх выяўлення і вывучэння.
    Што датычыць першых уласна беларускіх публікацый па гісторыі кнігі, якія адзначаюцца яшчэ з «нашаніўскіх часоў», то яны ў большасці сваёй толькі канспектыўнага характару, хоць зпад увагі даследчыкаў не павінны выпадаць. Бо як асобны кірунак кнігазнаўчых даследаванняў, што вызначыўся ў 1920я гг., дадзеная праца была звязана з нацыянальным адраджэннем, падчас якога беларуская кніга стала адным з галоўных апірышчаў у працэсе самаідэнтыфікацыі нацыі. Такія выдатныя дзеячы беларускага адраджэння, як У. Пічэта, Я. Карскі, А. Шлюбскі, Б. ЭпімахШыпіла, М. ДоўнарЗапольскі, В. Ластоўскі, М. Шчакаціхін, 3. Даўгяла, С. Некрашэвіч, М. Мялешка, М. Каспяровіч, 3. Жылуновіч, А. Станкевіч і інш., значную ўвагу надавалі кнігазнаўчым праблемам. У большасці сваёй іх працы акцэнтаваліся на пытаннях гісторыі беларускага пісьменства, рукапісных і старадрукаваных выданняў, што паказаў зборнік навуковых прац «Чатырохсотлецце беларускага друку. 1525—1925» (Мінск, 1926). Асобую крыніцазнаўчую каштоўнасць у сувязі з гэтым набываюць тагачасныя перыядычныя выданні: часопісы «Асьвета», «Беларуская культура», «Кніга — масам», «Крывіч», «Маладняк», «Наш край», «Полымя», «Узвышша», газеты «Беларуская доля», «Беларуская крыніца» і інш., а таксама навуковыя выданні, напрыклад, «Запіскі аддзелу гуманітарных навук» Інстытута беларускай культуры, на старонках якіх разглядаліся пытанні гісторыі кнігі, створанай як беларусамі, так і іншымі народамі Беларусі, што сведчыла аб фарміраванні ўжо ў тыя часы шырокага разумення такога феномена, як «беларуская кніга»20.
    3 сярэдзіны 1950х — пачатку 1960х гг. адзначаецца паступовае вяртанне да спецыяльных навуковых кнігазнаўчых даследаванняў. Аднымі з першых публікацый па гісторыі кнігі ў межах вызначанага перыяду сталі артыкулы «Беларускія нелегальныя выданні ў XIX ст.» С. Варановіч (Беларусь. 1955. № 9) і «3 гісторыі друкарскай справы ў Мінску» (з канца XVIII і да сярэдзіны XIX ст.) Сэндэр Палееса (Беларусь. 1957. № 9). На пачатку 1960х гг. беларускае кнігазнаўства папаўняецца даследаваннямі Г. Галенчанкі21, В. Зайцава22, таксама абагульняючымі працамі, змешчанымі ў зборніках «400 лет русского кннгопечатання. Русское кннгопеча
    14
    танне до 1917 года» (М., 1964) і «450 год беларускага кнігадрукавання» (Мінск, 1968).
    Як найбольш плённыя ў галіне новых пачынанняў можна адзначыць 1970—1980я гг., калі былі апублікаваны працы Лідзіі Збралевіч23 і Яўгеніі Умецкай24 па гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі ў канцы XVIII і ў XIX ст., у якіх утрымліваецца значны гістарыяграфічны, крыніцазнаўчы і фактычны матэрыял. У 1970 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР было распачата выданне першых кнігазнаўчых навуковых зборнікаў «Нз нсторнн кннгн, бнблнотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн». У 1977 г. з'явілася і асобнае выданне — гістарычны нарыс «Кннгонздательское дело в Белорусспн» А. Воўка і А. Раковіча, які, нягледзячы на абмежавальныя ідэалагічныя падыходы, і сёння яшчэ служыць пэўным фактаграфічным дапаможнікам па развіцці друку ў савецкай Беларусі.
    Сярод замежных выданняў гэтага часу адной з самых адметных з’яўляецца праца «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства» Аўгена Калубовіча25, насычаная фактаграфічнымі дадзенымі па гісторыі беларускай кнігі.
    3 канца 1980х гг., на хвалі пераасэнсавання сістэмы каштоўнасцей, узрасла таксама цікавасць да кнігі мінулага часу як да помніка матэрыяльнай, мастацкай і духоўнай культуры, што, у сваю чаргу, садзейнічала павелічэнню колькаснага і якаснага складу гісторыкатэарэтычных даследаванняў па кніжнай культуры Беларусі. Новай з’явай стаў першы і адзіны альманах бібліяфілаў «Свіцязь» (Мінск, 1989), які змяшчаў як тэматычныя публікацыі, так і некалькі кнігазнаўчых даследаванняў рэгіянальнага кірунку. У 1990 г. выйшла кніга Н. Бярозкінай «Роль печатн в распространеннн научных знаннй в Белорусснн. 1861—1917», у якой даследавана роля друку Беларусі ў распаўсюджванні прыродазнаўчых і тэхнічных ведаў у вызначаны перыяд. Пазней з’явілася яшчэ адна праца дадзенага аўтара, рэкамендаваная ў якасці падручніка па гісторыі кнігадрукавання Беларусі да пачатку XX ст.26 Аднак паза ўвагай даследчыка засталася дзейнасць беларускіх друкарняў па выданні літаратуры на польскай, лацінскай, яўрэйскай і іншых мовах.