• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    ўдзел у беларускіх суполках, я ў рэшце рэшт з іх выходзіў, бо праца, якая напачатку вялася ў іх у кірунку самапазнання і нацыянальнага адраджэння («Лучынка», «Саха», «Загляне сонца і ў наша аконца» і да т.п.), звычайна пад канец прысвойвала сабе сацыялістычныя лозунгі і накіраванасць, якую, насуперак усім перакананням, падтрымліваць я не мог»78.
    Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г., прыняцце закона аб свабодзе друку, а яшчэ праз паўгода — 18 сакавіка і 26 красавіка 1906 г. — указаў аб адмене агульнай і духоўнай цэнзуры значна паспрыялі легалізацыі і адраджэнню беларускага друкаванага слова, вяртанню яму этнакансалідуючай ролі. Аднак працэс самаідэнтыфікацыі беларусаў яшчэ не быў скончаны. Шляхта ў асноўным маніфеставала польскае паходжанне, на сялян значны ўплыў мела веравызнанне: католікі — палякі, праваслаўныя — рускія, але ўсе цалкам — «тутэйшыя», усё ж не падобныя ні да палякаў, ні да рускіх, са сваёю «простай мовай». Але народу ўжо недастаткова было схавацца ў чарговы раз у сваёй «тутэйшасці»: каб выжыць, трэба было стаць беларусамі і адстойваць сваю айчыну — Беларусь. Аднак разумелі гэта вельмі нямногія і захоўвалі самасвядомасць, называючыся палякамі, літоўцамі або рускімі. Тым не менш, узор арганізацыі актыўнай польскай, літоўскай і яўрэйскай выдавецкай дзейнасці становіцца адной з важных рухаючых сіл і для беларускіх першапраходцаў у гэтай справе.
    Пецярбург, Вільня і Мінск пасля рэвалюцыйных падзей 1905 г. вызначаюцца як галоўныя цэнтры беларускага нацыянальнага руху і, адпаведна, друку. Першая легальная беларуская кнігавыдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» заснавана ў маі 1906 г. у Пецярбургу. Натарыяльна пацверджаную дамову (ад 13 мая) падпісалі сем сяброўзакладчыкаў: старшыня суполкі Вацлаў Іваноўскі, сакратар выдавецтва чыноўнік Уладзіслаў Сталыгва, студэнт Горнага інстытута Вінцук Валейка, інжынертэхнолаг Юрый Іваноўскі, настаўнік Уладзіслаў Калашэўскі, педагог і супрацоўнік бібліятэкі Пецярбургскага універсітэта Браніслаў ЭпімахШыпіла, Сабіна Іваноўская (жонка Вацлава). На кватэры Б.ЭпімахШыпілы размяшчалася кантора суполкі. Таварыства, якое стала своеасаблівым працягам «Круга беларускай народнай прасветы», занялося сістэматычным і планамерным выданнем беларускіх кніг, зрабіўшы значны
    42
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Кароткі катэхізм для падрыхтоўкі дзяцей да першай споведзі. Вільня, 1907 г.
    Karotki
    Katachizm
    <11 A pryspasablednia dziaciej da picrsaj Spowiedzi i Kaniunji Swiatoj.
    PIERAROBLEXY z Katacbizmn Ks. R. Filacbooshlii PRAZ X.
    —3>:iXX=—<—
    ўклад y развіццё беларускага кнігавыдання79. Як сведчыць даследчыца дзейнасці выдавецтва Надзея Ракіцкая, за гады яго існавання было выдадзена «39 кніг літаратурнага, грамадскапалітычнага, бытавога, навуковапапулярнага зместу, агульным тыражом больш за сто тысяч экзэмпляраў». Дарэчы, у артыкуле названага аўтара, змешчаным у адзіным выпуску альманаха бібліяфілаў Беларусі «Свіцязь», прыведзены спіс кніг, выдадзеных суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, паводле якога можна папоўніць адным выданнем зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517— 1917» (Мінск, 1986 г.) — гэта «На дарозі да новага жыцця» А. Навіны (A. I. Луцкевіча) 1912 г., а таксама атрымаць звесткі аб месцы выдання і выдавецтве ў апісанні кнігі Я. Коласа «Чарка ўсё на свеце робіць» 1916 г. — апошнім друкаваным выданні суполкі.
    Для друку беларускамоўных кніг выдавецтва выкарыстоўвала два шрыфты — кірылічны і лацінскі. Выдаўцамі ўлічвалася культурная арыентацыя таго ці іншага аўтара, а таксама чытацкай аўдыторыі («польская» ці «руская»). Некаторыя выданні, як «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (1906), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі
    (1906), «Маладая Беларусь» (сш. 1—3, 1912— 1913 гг.) выйшлі і кірыліцай, і лацінкай.
    Большасць жа выданняў (20) суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» з’явіліся на свет у кірылічным афармленні: «Гутаркі аб небі і зямлі» (1907), «Жалейка» Я. Купалы (1908), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа (1909), «Сватанне. Жарцік» А.П. Чэхава, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» Э. Ажэшка (усе 1910), «У дому лепей» А. Новіча, «Міхалка» Далецкіх, «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (усе 1911), «Сон на кургане» Я. Купалы, «Хам» Э. Ажэшка, «На дарозі да новага жыцця» А. Навіны (усе 1912), «Паўлінка» Я. Купалы, «Амерыканец» А. Новіча, «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага (усе 1913), «Мядзведзь» А.П. Чэхава (1914), «Чарка ўсё на свеце робіць» Я. Коласа (1916).
    Адзінаццаць выданняў выйшлі выключна на лацінцы: «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча у перакладзе В. ДунінаМарцінкевіча (1907), «Гапон» (1907), «Вечарніцы» (1909), «Шчароўскія дажынкі» (1910) В. ДунінаМарцінкевіча, «Дудка беларуская» (1907, 1914), «Смык беларускі» (1908) Ф. Багушэвіча, «Батрак» Я. Коласа, «Песні цішы» Ц. Гартнага, «Абразкі» 3. Бядулі (усе 1913 г.).
    Першая кніга, выдадзеная суполкай, — «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (аўтары Вацлаў Іваноўскі і Карусь Каганец), тоненькая брашурка з 30 старонак. Хоць лемантар быў адрасаваны дзецям, паводле характару прадмовы можна меркаваць, што выдаўцы мелі яшчэ і другую мэту — навучыць чытаць беларускую сялянскую масу або прывучыць пісьменных у рускай ці польскай мове да беларускага друкаванага слова. У прадмове выдаўцы так тлумачаць сваю задуму: «Ведаем мы ўсе, што меж намн, палешукамн, беларусамн, цн як мы сябе яшчэ называем — тутэйшымн, йосць каталнкн н праваслаўные, каталнкн больш да лацннскнх лнтэр — што йнх несправядлнва «польскнмн» называюць, прывыклн, праваслаўные — да славянскнх — цн як кажуць да «рускнх» прывыклн». «Цн раз у нас сварка бывае: зыдуцца каталнк с праваслаўным н сваруцца «ах ты, кажэ, поляк, — а ты маскаль». й абодва ня ведама, што кажуць: анн той паляк, анн гэты маскаль, абодва яны хоць рожнае веры, а народу аднаго, бо абодва выраслн на зямельцы тутэйшай палескай — беларускай і першае слова ў мовн нашай бацькаўскай ад бацькоў пачулн, а сваруцца толькн сабе на крыўду н на сорам... Вось н знарок выдаем лемэнтар дваякнмн знакамн,
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    43
    выбнрай, што спанараўна, каб усякн пазнаў, што цн такне, цн сякне знакн, а зыкн, склады н словы тые ж, мова — тая ж н людзн, што мовай адной гавораць — браты родные».
    Для навучання суполка выдала яшчэ некалькі кніг, аўтарамі якіх з’яўляліся Цётка і Якуб Колас. Асноўнай жа кніжнай прадукцыяй беларускага выдавецтва былі творы мастацкай літаратуры, сярод якіх драмы і камедыі для тэатральнай сцэны, творы з беларускімі песнямі і нотнамузычным матэрыялам, пераклады з рускай, польскай і ўкраінскай моў: «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» Э. Ажэшка, «Сватанне» А.П. Чэхава, а таксама арыгінальны беларускі твор — вадэвіль К. Каганца «Модны шляхцюк», якія выйшлі ў 1910 г. У наступныя гады былі выдадзены кнігі «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх (абедзве 1911), «Паўлінка» Я. Купалы, «Хам» Э. Ажэшка (абедзве 1912), «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага, «Мядзведзь» А.П. Чэхава (абедзве 1913). Са сцэны загучала беларускае слова, нараджаўся беларускі тэатр, што стала яшчэ адным сведчаннем развіцця нацыянальнай культуры.
    У 1907 г. таварыства заснавала падпісную серыю «Беларускія песняры», у якой было запланавана да выхаду восем кніг. Але атрымалася выдаць усяго шэсць: том 1 «Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча; том 2 — «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча; том 3 — «Гапон» В. ДунінаМарцінкевіча (усе 1907); том 4 — «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча (1908); том 5 — «Вечарніцы» В. ДунінаМарцінкевіча (1909); тамы 6, 7 — «Шчароўскія дажынкі. Купала» В. ДунінаМарцінкевіча (1910).
    Восенню 1908 г. Віленскі часовы камітэт па справах друку адправіў аналагічнаму камітэту ў Пецярбургу кнігі Ф. Багушэвіча, выдадзеныя суполкай. На пасяджэннях 24 і 28 кастрычніка 1908 г. камітэт пастанавіў накласці на абедзве кнігі арышт і прыцягнуць да адказнасці выдаўцоў. Пра «Дудку беларускую» ў абвінавачанні напісана: «Брашура гэта ёсць зборнік вершаў, напісаных на тэмы з жыцця беларускага селяніна, і ставіць сваёй галоўнай мэтай паказаць беларуса, які пакутуе ад здзекаў улады і прыгнёту паноў». Толькі ў выніку доўгіх намаганняў выдаўцоў арышт быў зняты 23 лістапада 1910 г. і зборнікі паступілі ў продаж у 1911 г.
    У шостай кнізе з серыі «Беларускія песняры» быў змешчаны ў якасці ўступу даволі грунтоўны артыкул «Вінцук ДунінМарцінкевіч і яго жыццё» В. Тройцы (псеўданім Вацлава Ластоўскага) — адна з першых у
    беларускім літаратуразнаўстве спроб паказаць значэнне і месца В. ДунінаМарцінкевіча ў нашай літаратуры. Суполка таксама выпусціла тры навуковапапулярныя выданні па астраноміі, ветэрынарыі, пчалаводстве і адно масавапалітычнае.
    Упершыню выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» ажыццёўлены друк беларускіх паштовак («пісулек») з беларускімі краявідамі, партрэтамі беларускіх пісьменнікаў, тыпамі беларускіх сялян і сцэнамі з іх побыту. Усяго было надрукавана больш за 20 паштовак.
    Таварыства наладзіла партнёрскія стасункі з пецярбургскай друкарняй Казіміра Пянткоўскага і асноўную частку сваіх кніг выпускала на Вялікай Пад’ячаскай, 22, дзе і размяшчалася друкарня. Праўда, два выданні кірыліцай і лацінкай былі замоўлены ў віленскай друкарні Марціна Кухты («Як ратаваць уздутую жывёлу?» К. Дулембы ў перакладзе з польскай мовы А. Хатняга, 1909 г.) і адно ў пецярбургскай друкарні Юрыя Эрліха (зборнік вершаў «Шляхам гадоў» Я. Купалы, 1913 г., у выданні якога дапамог доктар Аляксандр Ярэміч). Грашовыя ахвяраванні паступалі суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца», а таксама «Нашай Ніве» ад княгіні Магдалены Радзівіл. Суполка супрацоўнічала і з іншымі выдавецкімі таварыствамі — «Мінчуком», які перадаў права выдання «Жалейкі» Я. Купалы сваім пецярбургскім калегам, і віленскім выдавецтвам «Наша хата», сумесна з якім выдадзена «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа. На пачатку 1909 г. выдавецтва, сутыкнуўшыся з пэўнымі фінансавымі цяжкасцямі, звязанымі з арыштам кніг Ф. Багушэвіча, вымушана было заключыць новую дамову на выдавецкую дзейнасць. Так, 30 красавіка 1909 г. адбылася пераарганізацыя таварыства: у яго ўвайшлі Антон і Юлія ТрэпкіНеканды, Антон Грыневіч, Генрых Ражноўскі, і праца была прадоўжана. Наладжваннем выдавецкай справы суполкі актыўна заняўся А. Грыневіч, якому ўдалося паспяхова завяршыць у гэты час падпісную серыю «Беларускія песняры». У 1913 г. упершыню выйшлі з друку зборнік вершаў «Песні» Ц. Гартнага і кніга прозы «Абразкі» 3. Бядулі. Суполка першая з усіх беларускіх выдавецтваў паспрабавала заснаваць беларускі часопіс (альманах). Ім павінна была стаць «Маладая Беларусь» (выйшлі тры нумары ў 1912—1913 гг.).