Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
На пачатку дзейнасці выдавецтва адкупіла ў «Нашай Нівы» ўсю беларускамоўную кніжную прадукцыю, што была на складзе, перакупіла таксама выданне «Беларускага календара», два выпускі якога былі надрукаваны кірылічным і лацінскім шрыфтамі. БВТ толькі дзве кнігі выпусціла лацінкай — «Apawiedannia і lehiendy wiersam roznych autarati» i «Kantyczka» (1914), астатнія выйшлі кірыліцай: зборнік апавяданняў «Васількі» Ядвігіна Ш., «Рунь» М. Гарэцкага, «Родныя з’явы» Я. Коласа,
першы зборнік вершаў «Курганная кветка» К. Буйло, «Апавяданні» Пётры Беларуса (усе 1914 г.), «Стражнік» Сцёпкі Бірылы (1915). Адзіная перакладная кніга — перавыданне апавядання «Сігнал» У. Гаршына (1914). Адметнасць БВТ была ў тым, што яно мела эмблему (белы лебедзь), якая звычайна размяшчалася пад назвай кніг, што друкаваліся за кошт Магдалены Радзівіл. Ваенныя падзеі перапынілі выдавецкую справу віленскіх беларусаў, аднак на пачатку 1920х гг. выдавецтва ўзнавіла дзейнасць, выпускаючы беларускія кнігі ўжо ў межах Другой Рэчы Паспалітай.
Таксама ў Вільні дзейнічала выдавецтва «Bielarus» (1913—1915), якое значную ўвагу аддавала выпуску рэлігійнай літаратуры. Усе выданні надрукаваны выключна лацінскім шрыфтам, сярод іх зборнікі вершаў «Z rodnaha zahonu» Андрэя Зязюлі, апавяданне «Міаtawyja listoczki» (абодва 1914 г.), п’еса «Betlejka»(1915).
Вядомы два выданні віленскага таварыства «Палачанін» — зборнік гумарыстычных вершаў «Снапок» А. Паўловіча (1910) і паэма «Кацярына» Т. Шаўчэнкі ў перакладзе X. Чарнышэвіча пад рэдакцыяй Я. Купалы (1911). У 1917 г. віленскай газетай «Гоман» заснавана яшчэ адна кніжная серыя (акрамя «Беларускіх песняроў» выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца») — «Беларускія легенды», у якой выйшлі два выданні твораў Я. Баршчэўскага«Начэпнасць» і «Чарнакніжнік і змяя, што вылупілася з петушынага яйца». Шматнацыянальная прастора Вільні, культурныя ўзаемаўплывы садзейнічалі выяўленню і крышталізацыі нацыянальнай самасвядомасці. Для беларусаў Вільня — месца адраджэння нацыянальнага друку, які ў сваю чаргу (асабліва перыядычны друк) стаў унікальным феноменам не толькі набілітацыі беларускай мовы, літаратуры, кнігі, культуры, але і самой беларускай нацыі.
У Мінску таксама спрабавалі не толькі наладзіць распаўсюджанне беларускіх кніг з Вільні і Пецярбурга, але і займацца самастойнай выдавецкай дзейнасцю. Выданне твораў мастацкай літаратуры стала адным з вядучых кірункаў для кніжнага таварыства «Мінчук», дзейнасць якога пачалася з 1 снежня 1906 г. У стварэнні таварыства прянялі ўдзел Багдан Куштэлян, Антон Шабуня, Канстанцін Шпакоўскі, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і Вацлаў Іваноўскі. Сваёй мэтай «Мінчук» ставіў «выданне і распаўсюджванне кніг і газет, карысных і даступных беларуска
Старонка з кнігі «Як зрабіць добрыя рамовыя вуллі».
Вільня, 1910 г.
54
ГІСТОРЫЯ БЕ/\АРУСКАЙ КНІГІ
му насельніцтву». 3 архіўных дакументаў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, некаторыя з якіх захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва, можна даведацца пра сумеснае з «Нашай Нівай» выданне кірыліцай і лацінкай апавядання «Гэдалі» Э. Ажэшка (1907). Лічыцца, што іншых самастойных ці сумесных выдавецкіх праектаў у «Мінчука», акрамя падрыхтоўкі да друку «Жалейкі» Я. Купалы, не было, аднак існаванне таварыства да 30 снежня 1909 г. (у артыкуле «Мінчук» у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» пададзена, што таварыства існавала ў Мінску ў снежні 1906—1907 гг.), пацверджанае В. Іваноўскім, дае падставу меркаваць, што высілкамі сяброў «Мінчука» падтрымлівалася дзейнасць «Нашай Нівы» ў Вільні. Сведчаннем гэтаму служаць і справаздачныя дакументы таварыства за 1907 г., дзе таксама паведамляецца пра павелічэнне колькасці яго ўдзельнікаў з 6 чалавек да 13, сярод якіх Пётр Юзэфовіч і князь Уладзіслаў Масальскі з Докшыц, Вікенцій Брадоўскі з Халопенічаў, Станіслаў Цюндзявіцкі з Новабарысава, Ігнат Цюндзявіцкі з Барысава, Эдвін Піятроўскі і Баляслаў Свянціцкі з Зембіна, князь Еранім ДруцкіЛюбецкі з Ракава. Таварыства «Мінчук» стала першай спробай стварэння ў Мінску беларускай выдавецкай арганізацыі.
«Мінчук» меў цесныя сувязі з беларускай выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу. Так, член «Мінчука» В. Іваноўскі ўзначальваў пецярбургскую суполку, Б. Куштэлян распаўсюджваў яе прадукцыю (напрыклад, «Дудку беларускую»). Пазней, у 1913 г., шляхціцы В. Іваноўскі і К. Шпакоўскі сталі аднымі з заснавальнікаў БВТ у Вільні.
Наступнымі па часе існавання ў Мінску былі выдавецтвы часопісаў «Саха» (1913— 1915) і «Лучынка» (1914), стварэнне якіх ініцыявалі з Вільні А. Уласаў і А. Пашкевіч (Цётка). Дзейнасць «Сахі» і «Лучынкі» ў сувязі з ваеннымі падзеямі была непрацяглай. «Саха» выпусціла пяць навуковапапулярных сельскагаспадарчых выданняў, «Лучынка» — адзін зборнік апавяданняў для дзяцей. «Лучынкай» фактычна кіравала Цётка, фінансавую дапамогу аказвала Тэрэза Гардзялкоўская. Створаны ў 1912 г. на аснове сельскагаспадарчага аддзела газеты «Наша Ніва», віленскі часопіс «Саха» праз два гады стаў мінскім перыядычным выданнем, выдавецкі аддзел якога заняўся выпускам навуковапапулярнай літаратуры па сельскай гаспадарцы на беларускай мове. Асноўную
ролю ў выданні і распаўсюджанні мінскіх кніг «Сахі» адыграў А. Уласаў, «самы цярплівы і «доўгатэрміновы» выдавецрэдактар «Нашай Нівы», заснавальнік таксама беларускага выдавецтва «Наша хата». Яму ж і А. Пашкевіч належыць стварэнне мінскага дзіцячага часопіса «Лучынка», які адначасова з’яўляўся выдавецтвам. Дзякуючы выдавецкай дзейнасці А. Уласава ў Вільні і Мінску ўзмацняўся і пашыраўся беларускі нацыянальны рух (і ён, і Цётка былі членамі БСГ), а беларускае кнігавыданне паступова выходзіла за межы свайго гістарычнага цэнтра.
Спробай калектыўнага супрацоўніцтва была дзейнасць у Мінску выдавецтваў «Вясёлка» (1915), якое выпусціла адну кнігу («Беларускія жарты»), і «Вольная Бе.іарусь» (1917), якое вызначылася найбольшай колькасцю выдадзенай у гэты час у горадзе літаратуры на беларускай мове (шэсць назваў). У «Вольнай Беларусі» упершыню ў Мінску надрукаваны на беларускай мове «Дзіцячая чытанка», паэма «Тарас на Парнасе». Таксама выйшлі кнігі Я. Лёсіка, Я. Коласа і інш.
Сярод выданняў часоў Першай сусветнай вайны — лістоўкі на актуальныя тэмы. Збераглася адозва «Да грамадзян Беларусі» (вясна 1915 г.), у якой «усіх шчырых беларусаў і ўсіх праўдзівых грамадзян Беларускага краю» заклікаюць дапамагаць працай і грашамі «Беларускаму таварыству помачы пацярпеўшым ад вайны». Адозва падпісана на манер актаў ВКЛ: маршалкам Іваноўскім, намеснікамі маршалка А. Луцкевічам і В. Ластоўскім, пісарамі П. Алексюком і I. Біндзюком, атаксама членамі камітэта С. Савіцкім, Н. Клімам і Н. Буйніцкім. Надрукавана гэта адозва ў друкарні М. Кухты ў Вільні. Іншая лістоўка пачыналася словамі «Пагалелым ад вайны беларусам памажыця!», а заканчвалася фразай «За шчырую дапамогу будзіць шчыры дзякуй». У архівах захаваўся цікавы комплекс дакументаў аб дзейнасці «Беларускага таварыства помачы пацярпеўшым ад вайны»; пратаколы сходаў, тэлеграмы і перапіска беларускіх арганізацый у Пецярбургу, Мінску, Вільні і Смаленску100.
У 1905—1917 гг. убачылі свет каля 150 беларускіх кніг агульным накладам больш за 315 тыс. экзэмпляраў. Асноўную часткускладалі выданні беларускіх таварыстваў: у Вільні — «Наша Ніва», «Наша хата», «Палачанін», Беларускага выдавецкага таварыства, «Гоман», «Bielarus»; у Пецярбургу — «Загляне сонца і ў наша аконца», выдавецтва А. Грыневіча, «Грамада»; у Мінску — «Мінчук», «Саха», «Вя
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
55
Часопіс «Саха».
Ліпень 1913 г.
сёлка», «Лучынка», «Вольная Беларусь». Яны дзейнічалі ў цеснай узаемасувязі (палітычнай, культурнай, нацыянальнай), падтрымліваючы адно аднаго ў выданні і распаўсюджванні беларускіх кніг. У гэты час назіраўся таксама значны колькасны рост кніжных выданняў, якія змяшчалі беларускія тэксты: больш за 230 назваў. Друкаваліся яны акрамя Пецярбурга,
Вільні і Мінска ў Віцебску, Кіеве, Маскве, Варшаве, Харкаве, Львове, Смаленску, Полацку, Барысаве, Пінску.
З’яўленне ў поўным сэнсе нацыянальнай выдавецкай справы адыграла важнейшую ролю ў станаўленні і развіцці новай беларускай літаратурнай мовы, фарміраванні нацыянальнай свядомасці.
56
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ІМПЕРСКІЯ ВАРШТАТЫ: ДЗЕЙНАСйЬ АСНОУНЫХ ТЫПАУ
ВЫДАВЕЦКІХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ
Дзяржаўныя выдавейтвы. Выдавейкая дзейнасйь Віленскага універсітэта (1803—1832)
Віленскі універсітэт згодна са статутам з’ўляўся навуковым і навучальным цэнтрам, a таксама органам, які кіраваў справай асветы на тэрыторыі 8 губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай з насельніцтвам у 9 млн. чалавек. Віленская навучальная акруга была адной з самых моцных у Расійскай імперыі. Так, з 494 школ, якія існавалі ў 1803 г. у Расіі, у Віленскай навучальнай акрузе знаходзілася 132, а з 23 345 навучэнцаў — 11 43210'. У 1810 г. да яе была далучана Беластоцкая навучальная акруга. Праўда, з часам некаторыя з губерняў адышлі, аднак пазіцыі Віленскай навучальнай акругі не змяніліся. Напрыклад, у 1824 г. у Маскоўскай навучальнай акрузе было 11 880 навучэнцаў, а ў Віленскай — 20 665102.
Віленскі універсітэт акрамя таго ажыццяўляў нагляд за ўсімі друкарнямі навучальнай акругі. Паводле яго статута 1803 г. і ў адпаведнасці з цэнзурным статутам 1804 г. пры ім быў створаны Цэнзурны камітэт, у абавязкі якога ўваходзіў прагляд твораў, выдаваных самой гэтай установай і замежных, а таксама ўсіх кніг, друкаваных у Віленскай навучальнай акрузе. Гэты камітэт дзейнічаў да 1827 г., а ў жніўні 1827 г. быў заснаваны іншы — Віленскі цэнзурны камітэт, які знаходзіўся ў падпарадкаванні апекуна Віленскай навучальнай акругі. Статут 1828 г. вызначаў склад камітэта, у які ўваходзілі прафесары і ад’юнкты універсітэта. У красавіку 1829 г. адкрыўся адзіны цэнзурны камітэт у складзе чатырох членаў, які займаўся ўнутранай і замежнай цэнзурай, у штат былі ўведзены таксама дзве асобыя пасады для прагляду выданняў на яўрэйскіх мовах103. Аднак і пасля закрыцця Віленскага універсітэта цэнзурны камітэт узначальвалі яго прафесары, апекуны Беларускай (да 1850 г.), а затым Віленскай навучальнай акругі (1850—1863).