• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    59
    зала 20 шкафі.Х^" цолка а/
    ;	?
    " ВЙТЕБСКАЯГОРОДСШДЕПУТАЦІЯ $
    вь mocked 5
    *	5s
    Н	ІАТОРХІСТВАіг	t
    I йцяі йртмія і
    Д Hxt Вмператорскнхь Ег.шчесте:
    ® ГОСГДАРЯ HJI11EPAT0PA ІШКО.ІАЯ АЛЕ £
    КЕАНДРОВМЧА II ПМУДАРЫНЛ ІІМПЕРА > ТРВЦЫ АЛЕКСАНДРЫ ВЕОДОРОВНЫ f
    Зборнік «ПолацкаВіцебская даўніна». Кніга 1. Віцебск, 1911 г.
    Вокладка кнігі «Віцебская гарадская дэпутацыя ў Маскве на ўрачыстасцях свяшчэннага каранавання ...». Віцебск, 1896 г.
    1797 г., прадукцыя якой насіла найбольш выразны краязнаўчы характар (асабліва з 2й паловы XIX ст.), што пацвярджаецца выпускам кніг па гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі М.Я. Нікіфароўскага, Е.Р. Раманава, А.П. Сапунова, У.П. Цеханавецкага, У.К. Стукаліча і інш. Першае выданне «Пахвальная песня пры ўступленні на прастол... імп. ўсёй Расіі Паўла Пятровіча Першага...» надрукавана ў 1799 г. на рускай мове грамадзянскім шрыфтам. Падчас вайны 1812 г. друкарня была знішчана. Пасля ўзнаўлення друкавала «Внтебскне губернскне ведомостн» (з 1838 г.), «Памятную кннжку Внтебской губерннн» (з 1860 г.), «Нсторнкоюрнднческне матерналы...» (1871—1906), «Внтебскую старнну» (1883, 1885, 1888). УІй палове XIX ст. у друкарні выйшла некалькі кніг па гісторыі на польскай мове, напрыклад, «Жыццё Януша Радзівіла...» Э. Катлубая (1859). Віцебская друкарня мела дачыненне і да выпуску кніг на беларускай мове, якімі сталі 3 выданні паэмы «Тарас на Парнасе» (1896, 1898, 1904). Усяго налічваецца больш за 250 назваў кніг, якія былі выдадзены ў Віцебскай губернскай друкарні118.
    3 магілёўскім перыядам дзейнсці Е.Р. Раманава (1895—1903) звязана павелічэнне
    колькасці выданняў краязнаўчага характару ў кніжным рэпертуары Магілёўскай губернскай друкарні. Дзейнічала яна з 1833 г. пры губернскім праўленні. У 1846 г. была папоўнена тыпаграфскім абсталяваннем кансісторскай друкарні, зачыненай у 1844 г. У асноўным займалася друкам газеты «Могнлевскне губернскне ведомостн», штогадовых «Обзоров Могнлевской губерннн» (1879—1915), «Памятных кннжек Могнлевской губерннн» (1861— 1916), афіцыйных матэрыялаў губернскага праўлення, мясцовых устаноў і арганізацый. Першым кніжным выданнем з’яўляецца «Магілёўская флора» Р. Пабо і К. А. Чалоўскага (1853—1855)"’. У 1900, 1902 гг. надрукавана пабеларуску кніга «Тарас на Парнасе і іншыя беларускія вершыкі». Сярод кніг краязнаўчага характару працы М. В. Фурсава, Ф. А. Жудро, М. П. Сазонава і інш. Усяго выйшла каля 217 назваў літаратурнамастацкіх, навуковых, даведачных выданняў на рускай мове, каля 5% ад агульнай колькасці якіх складалі рэлігійныя.
    Каля 150 назваў кніг на ліку Гродзенскай губернскай друкарні, дзейнасць якой адзначаецца з 1820 г.120 Акрамя афіцыйных матэрыялаў, друкаваліся газеты «Гродненскне губерскне ведомостн» (з 1838 г.), «Адрес
    60
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі «Прамова ў час губернскага сейміка». Гродна, 1830 г.
    календарь н справочная кннжка Гродненской губерннн» (выдаваўся і пад назвай «Памятная кннжка Гродненской губерннн», 1858— 1915 гг.), «Памятная кннжка Гродненской днрекцнн народных учнлніц» (1890—1906), працы па гісторыі і краязнаўстве Беларусі і Гродзенскай губерні на рускай і польскай мовах М. А. Дзмітрыева, М. Г. Мілакоўскага, Л. С. Паеўскага, М. Дзікоўскага, М. В. ДоўнарЗапольскага, А. Я. Багдановіча, Я. Ф. Арлоўскага, I. А. Раманоўскага, Л. Саланевіча, У. С. Манасеіна, Дз. М. Мілюціна і інш. Выходзілі ў друкарні і творы мастацкай літаратуры, нотнамузычныя выданні. У 1896 г. была надрукавана на беларускай мове паэма «Тарас на Парнасе». Значную частку выданняў друкарні, як і іншых губернскіх, складалі невялічкія брашуры — адбіткі з мясцовай губернскай газеты. Дзейнасць друкарні была спынена ў сувязі з акупацыяй Гродна германскімі войскамі.
    Дзейнасць Віленскай губернскай друкарні гісторыкамі цалкам не распрацоўвалася і застаецца амаль не раскрытай. На пачатку сваёй
    дзейнасці яна называлася «Урадавая друкарня пры паліцыі». Ад 1815 г. захавалася выдадзеная тут кніжка А. Паслаўскага «Сакрэт адгадання хто каго кахае? Альбо хто аб кім думае. A таксама адкрыццё жаданняў каханкаў». Гэта кніжкагульня змяшчала нумараваныя спісы жаночых і мужчынскіх імёнаў, а таксама магчымых жаданняў, падарункаў і да т.п. — ахвотнікі з дапамогай нумералогіі маглі «вылічыць» свайго каханка і яго жаданні.
    Як адно з галоўных паліграфічнавыдавецкіх прадпрыемстваў Беларусі, Віленская губернская друкарня спрычынілася да ажыццяўлення буйнейшых праектаў па друку гісторыкакраязнаўчых і некаторых перыядычных выданняў. Будучы ў падпарадкаванні губернскага праўлення, яна была асноўным выдаўцом кніг, падрыхтаваных Віленскай археаграфічнай камісіяй, тут друкаваліся і афіцыйныя «Внленскнй вестннк», «Внленскнй временннк»121. Выдавала кнігі пераважна на польскай і рускай мовах; першым выданнем на літоўскай мове стаў маніфест аб адмене прыгоннага права (1863). Размяшчалася друкарня ў
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯДРАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1 795—1917)
    61
    памяшканні рэзідэнцыі віленскага грамадзянскага губернатара.
    3 1838 па 1915 гг. у Віленскай губернскай друкарні выпускаліся «Внленскне губернскне ведомостн». Паводле зместу матэрыялаў у іх асабліва вылучаўся неафіцыйны аддзел, які асвятляў мясцовае жыццё, змяшчаў нарысы па гісторыі і этнаграфіі краю А. Кіркора, Р. 1. Кулжынскага і інш. Газета выходзіла 2 разы на тыдзень. Рэдактарамі яе былі: А.І. Глінскі; з 1 студзеня 1864 г. — Л. О. Леванда; з 10 мая 1865 г. —В.П. Дабравольскі;з 1 ліпеня 1867 г. — A. М. Чысцякоў; з 2 кастрычніка 1869 г. I. О. Горскі; з 2 сакавіка. 1871 г. — 1.1. Патулаў; з 31 верасня 1874 г. — Т. Е. Лісіцын; з 10 студзеня 1883 г. — А. П. Львоў122.
    Больш за 70 гадоў — да Першай сусветнай вайны — праіснаваў «Віленскі кур’ер» («Kurier Wilenski») (1841—1915). Рэдактарамі ў газеце былі А. Э. Адынец (1841—1859), А. Кіркор (1859—1865), М. дэ Пауле, П. Р. Бывалькевіч і інш. Друкаваліся ў тым ліку працы па беларускай этнаграфіі A. М. Булгакава, А. Я. Васільевай, М. А. Дзмітрыева, М. В. ДоўнарЗапольскага, Я. Ф. Карскага, П. П. Дземідовіча і інш., выданні па гісторыі, эканоміцы і культуры беларускіх гарадоў і мястэчак, мастацкая літаратура. У газеце супрацоўнічалі беларускія польскамоўныя пісьменнікі У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. ВярыгаДарэўскі і інш. У 1841—1865 гг. афіцыйныя матэрыялы друкаваліся на рускай і польскай мовах, неафіцыйныя — пераважна на польскай. 3 мая 1863 г. віленскім генералгубернатарам газета пераўтворана ў орган урадавай адміністрацыі, з 1865 г. выдавалася толькі на рускай мове123.
    У 1904—1915 гг. у друкарні Віленскага губернскага праўлення быў выдадзены зборнік навуковых прац па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, статыстыцы Беларусі і Літвы «Внленскнй временннк» (у 6 кн.), у 1й кнізе якога змешчаны «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1904), у 2й — этнаграфічныя працы М. Я. Нікіфароўскага, A. М. Харузіна, у 3—5й — разнастайныя гісторыкакраязнаўчыя матэрыялы і дакументы на рускай, польскай, літоўскай, французскай і нямецкай мовах, якія адносяцца да ПаўночнаЗаходняга краю.
    Значны ўклад у развіццё дзяржаўнага кнігавыдання Беларусі ўнеслі губернскія спіатыстычныя камітэты (з 1860х гг.). Яны пачалі стварацца ў 1857 г. у адпаведнасці з Палажэннем аб губернскіх і абласных камітэтах. Іх асноўнай задачай было складанне адміністрацыйных статыстычных справаздач, падрабязнае апісанне гарадоў, мясцовасцей, выданне адпаведных прац у выглядзе
    Тытульны ліст кнігі «Забавы для каханкаў». Вільня, 1815 г.
    асобных зборнікаў, памятных кніжак, аглядаў, артыкулаў у мясцовых губернскіх ведамасцях і іншых матэрыялаў.
    Трэба адзначыць, што першыя «Памятныя кніжкі» з’яўляюцца ў Мінску ў 1845 г., у Гродне ў 1847 г. 3 1860 г. іх выпуск становіцца сістэматычным і амаль штогадовым і ў Віленскай, Віцебскай, а з 1861 г. — у Магілёўскай губернях. Асноўнай мэтай рэдакцый «Памятных кніжак» быў збор, апрацоўка і публікацыя статыстычных звестак і разнастайных матэрыялаў, якія маглі стаць крыніцай для вывучэння беларускіх губерняў. У друку названых выданняў быў зацікаўлены і ўрад, якому неабходна было валодаць не толькі інфармацыяй аб прадукцыйных сілах і эканамічных рэсурсах заходніх губерняў, але і трымаць толькі ў межах краязнаўства развіццё мясцовай гістарычнай навукі. Таму, як адзначаюць даследчыкі, у першую чаргу «Памятныя кніжкі» сталі асноўнымі органамі мясцовай краязнаўчай грамадскасці і адной з дакладных крыніц для гісторыкаархеалагічнага вывучэння губерняў. Яны змяшчалі гісторыкаэтнаграфічныя нарысы, заснаваныя на архіўных і дакументальных крыніцах, а такса
    62
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    ма арыгінальныя літаратурнамастацкія творы. Сярод складальнікаў «Памятных кніжак Віцебскай губерні» члены статыстычнага камітэта і мясцовыя краязнаўцы С. К. Садоўскі, A. М. Семянтоўскі; «Памятных кніжак Мінскай губерні» — сакратар Мінскага статыстычнага камітэта А. П. Смародскі.
    «Памятныя кніжкі», звычайна, складаліся з чатырох раздзелаў: I — адраскаляндар з пералікам губернскіх і павятовых урадавых і грамадскіх устаноў і іх асабісты склад; II — даведачны і адміністрацыйны аддзел са шматлікімі звесткамі пра адміністрацыйнае дзяленне губерні, паштовыя і тэлеграфныя аддзяленні, шляхі зносін са спісамі станцый, фабрыкі, заводы, навучальныя ўстановы, музеі, бібліятэкі, кніжныя крамы і друкарні; III — статыстычны раздзел, які падаваўся ў выглядзе штогадовых аглядаў губерняў з табліцамі і іншымі статыстычнымі звесткамі (дэмаграфічнымі, сельскагаспадарчымі, судовымі, медыцынскімі, фабрычназаводскімі, землеўладальніцкімі, адукацыйнымі і г.д.); IV — літаратурнамастацкі (або гістарычны) раздзел, што змяшчаў матэрыялы па вывучэнні краю, летапісы гарадоў, артыкулы па мясцовай гісторыі, этнаграфіі, фальклоры, эканоміцы, біяграфіі мясцовых дзеячаў, мастацкія творы.
    3 1879 г. пачалі друкавацца агляды губерняў, першымі з якіх былі «Агляды Магілёўскай губерні», у 1880 г. — Гродзенскай, у 1882 г. — Віленскай, Мінскай і Віцебскай. Гэта былі штогадовыя даведачныя выданні пра адміністрацыйную і гаспадарчаэканамічную дзейнасць губерні, уключаліся статыстычныя звесткі пра прамысловасць, гандаль, сельскую гаспадарку, стан народнай адукацыі, аховы здароўя і рух насельніцтва за папярэдні год. Звычайна на вокладцы аглядаў і памятных кніжак змяшчаўся герб адпаведнай губерні. Агляды з’яўляліся «адзіным у дарэвалюцыйнай Беларусі выданнем, у якім рэгулярна публікаваліся мясцовыя статыстычныя матэрыялы»124.