• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 853 кніг, надрукаваных у друкарні Ю. Завадскага, толькі каля 320 былі выкананы як тыпаграфскі заказ. Друкаваліся і «прынагодныя» (часам іх называюць «лятучыя») выданні, прыкладам можа быць некралог, датаваны 15 мая 1851 г., на скон былога маршалка шляхты Мінскай губерні Л. Ошторпа. Тэкст з трох па
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    75
    лос фармату 2° паведамляе пра заслугі гэтага чалавека і асаблівасці яго смерці: «...ехаўшы з Мінска 31 сакавіка, а 5й гадзіне папалудні, за 10 вёрст ад Дукоры, з прычыны зламання маста на рацэ Свіслач, гэты годны вечнай памяці пан на 66 годзе жыцця аддаў душу Богу... Як электрычная іскра, вестка пра гэта ў адну хвіліну абегла ўсю Літву і выклікала найсмутнейшыя ўражанні...».
    Тэматыка выданняў Ю. Завадскага была універсальнай: матэматыка, прыродазнаўства, медыцына, сельская гаспадарка, грамадскія навукі, мастацкая літаратура, рэлігія. Асноўную частку кнігавыдавецкай прадукцыі па мэтавым прызначэнні складалі навуковыя (244), вучэбныя (229), літаратурнамастацкія (127), рэлігійныя (35), даведачныя (15) выданні. Мова друкаў была таксама разнастайнай, хоць пераважала польская (376), былі выданні на латышскай (152), французскай (53), нямецкай і рускай (па 24), італьянскай і грэчаскай (па 7), літоўскай і англійскай (4)141, яўрэйскай. Значныя прыбыткі прыносіў фірме продаж двух выданняў для жанчын: кнігі кухонных рэцэптаў «Літоўская кухарка» (з 1860 па 1890 г. выйшла 9 выданняў) і кніга карысных парад па гаспадарцы «Літоўская гаспадыня» (да 1914 г. выйшла 11 выданняў), аўтаркай якіх была В. А. Л. Завадская. Спрычынілася тыпаграфія і да друку беларускамоўных твораў: «Сялянскія песенькі» Я. Чачота (1844, 1846), «Сялянка» В. ДунінаМарцінкевіча (1846), «Песня з паклонам» В. Каратынскага (1858). Фірма «Юзаф Завадскі» праіснавала да 1940 г.142
    Друкарня Антонія Марціноўскага. А. Марціноўскі, беларус па паходжанні, нарадзіўся ў 1781 г. у Радашковічах у сям’і уніяцкага святара. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску, працаваў настаўнікам у прыватных дамах. У 1804 г. паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, стаў сябрам Таварыства філаматаў, займаўся тэарэтычнымі пытаннямі педагогікі, прапагандаваў у Літве і Беларусі метады навучання Песталоцы, займаўся распрацоўкай удасканалення жаночай адукацыі. У 1815 г. па рэкамендацыі рэктара Віленскага універсітэта Я. Снядэцкага ён стаў рэдактарам і выдаўцом «Літоўскага кур’ера» («Kurier Litewski»). А. Марціноўскі вёў актыўнае грамадскае жыццё, удзельнічаў у рабоце разнастайных віленскіх грамадскіх таварыстваў. Ён стаў адным з заснавальнікаў «Віленскага тыпаграфічнага таварыства» (1818) і «Таварыства дапамогі бедным навучэнцам Віленскага універсітэта».
    У пачатку 1818 г. А. Марціноўскі адкрыў уласную друкарню, з якой выйшла значная колькасць кніг і дзе друкаваліся перыядычныя выданні «Літоўскі кур’ер», «Віленскі дзённік», «Навіны з бруку». Першым значным прадпрыемствам новастворанай друкарні стала перавыданне Статута ВКЛ «...за шчаслівым панаваннем імператара і самаўладцы Усяе Расіі, караля польскага Аляксандра I без усялякіх змен, паводле віленскага выдання 1786». На тытульным аркушы Статута паведамлялася пра тое, што першае выданне выйшла ў 1588 г. у Кракаве, і гэта была хутчэй за ўсё наўмысная памылка — у Вільні заўсёды добра памяталі Льва Сапегу.
    3 выдадзеных А. Марціноўскім кніг лакальнабеларускай тэматыкі можна прыгадаць брашуры «Змест навук, што выкладаюцца ў Слуцкай гімназіі» і «Абрад урачыстага адкрыцця Слуцкага апякунскага нябогаў Камітэта Імператарскага чалавекалюбівага таварыства... у дні 23 красавіка 1822 года». Каштоўнасць апошняй кніжачкі — у
    Тытульны ліст кнігі «Змест навук, што выкладаюцца ў слуцкай гімназіі». Вільня, 1823 г.
    76
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    «Статут ВКЛ ... за шчаслівым панаваннем імператара і самаўладца Усяе Расіі, караля польскага Аляксандра I без усялякіх змен паводле віленскага еыдання 1786».
    Вільня, 1818 г.
    Вокладка кнігі А. Кіркора «Прагулкі па Вільні і яе ваколіцах».
    Вільня, 1856 г.
    дакладнай інфармацыі аб абставінах пабудовы ў Слуцку Дома міласэрнасці. У канцы выдання падаецца спіс членаў Апякунскага камітэта — лепшых прадстаўнікоў інтэлігенцыі Слуцка: старшыня — павятовы маршалак шляхты А. Непакайчыцкі, члены — настаяцель царквы св. Юр’я С. Салаўевіч, пробашч рымакаталіцкага касцёла Шантыр, віцэсеньёр Беларускай акругі евангелічнай царквы П. Рэнчынскі, настаяцель царквы св. Мікалая Ян Лойка, палкоўнік літоўскауланскага палка А. Чэчэнскі, слуцкі гараднічы барон Ф. Штэль, былы слуцкі падкаморы I. Даманскі, адстаўны палкоўнік Д. Рэйтэн, слуцкі земскі спраўнік, прэзідэнт павятовага суда і інш. (усяго 17 асоб).
    Пасля смерці А. Марціноўскага ў 1855 г., яго друкарня існавала да 1862 г. За час яе дзейнасці было выпушчана каля 400 выданняў універсальнага характару. Найбольшую колькасць складала літаратура па сельскай гаспадарцы, мастацкія творы, літаратуразнаўчыя і гістарычныя працы. Асноўная частка выданняў выйшла на польскай мове (больш за 277), былі таксама выданні на лацінскай, літоўскай і рускай мовах.
    Выдавецкая дзейнасць Тэафіля Глюксберга першапачаткова звязана з Віленскім
    універсітэтам. 3 снежня 1827 г. ён заключыў дзесяцігадовы кантракт на ўтрыманне універсітэцкай друкарні. Пасля закрыцця універсітэта ў 1832 г., каб кампенсаваць страты выдаўца, ён быў прызначаны друкаром Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, а таксама ўсёй Беларускай акругі. У яго друкарні публікаваліся часопіс Ю. Крашэўскага «Atheneum» і альманах А. Кіркора «Тека Wilenska». Выдавецкая дзейнасць Т. Глюксберга адзначаецца да 1859 г., пасля чаго яго друкарню набыў Адам Кіркор. Усяго за 1827— 1831 гг. ім выдадзена каля 40 назваў кніг, большую частку якіх складаюць падручнікі для школ143.
    Выдавецкая дзейнасць Адама Кіркора. Вядомы беларускі і польскі гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст144 А. Кіркор нарадзіўся ў 1818 г. у вёсцы Слівіна, што на Магілёўшчыне (цяпер Смаленская вобласць), у сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. У пачатку 1840х гг. стаў займацца літаратурнай і выдавецкай дзейнасцю. На польскай мове выдаў навуковалітаратурныя альманахі «Radegast» (1843) пры ўдзеле Ю. Крашэўскага і М. Грабоўскага, пазней пад псеўданімам Jan ze Sliwina — зборнік у 3
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    77
    кнігах «Pami^tniki umyslowe» (1845—1846). У 1850—1854 гг. А. Кіркор рэдагаваў штогадовыя «Памятные кннжкн Внленской губернян», у якіх публікаваліся таксама і яго артыкулы па краязнаўстве, гісторыі, этнаграфіі Беларусі і Літвы. У 1856 г. пад тым жа псеўданімам выдае ў друкарні А. Марціноўскага кнігу «Przechadzki ро Wilnie і jego okolicach» («Прагулкі па Вільні і яе ваколіцах»), якая прынесла яму значную папулярнасць у мясцовым грамадстве.
    3 канца 1850х гг. А. Кіркор — найбольш заўважная асоба ў культурным жыцці Вільні. Яго дом стаў своеасаблівым салонамгуртком, дзе штотыднёва збіралася мясцовая інтэлігенцыя, паэты, музыканты, вучоныя, супрацоўнікі газеты «Kurier Wilenski», якую ён рэдагаваў. Вялікую ролю ў кансалідацыі літаратурных і культурных сіл Літвы і Беларусі меў альманах «Тека Wilenska» (у 1857—1858 гг. выйшла 6 кніг). Калі ён быў забаронены, каб разлічыцца з падпісчыкамі і апублікаваць сабраныя матэрыялы, А. Кіркор друкуе дзве кнігі пад назвай «Pismo Zbiorowe Wilenskie» (1859, 1862). Гэтыя выданні змяшчалі паэзію, прозу, пераклады, навуковыя і публіцыстычныя артыкулы.
    У 1859 г. А. Кіркор стаў уладальнікам друкарні і заснаваў выдавецтва, якое займалася выпускам пераважна навуковай і асветнай літаратуры на польскай, рускай, літоўскай мовах, а таксама газеты на польскай і рускай мовах «Kurier Wilenski» («Внленскнй вестннк», 1859—1865 гг.). У рэдакцыю газеты ўваходзілі У. Сыракомля, С. Манюшка, В. Каратынскі, якія на старонках выдання «радасна віталі» першыя беларускамоўныя кнігі В. ДунінаМарцінкевіча145. У гэты ж час А. Кіркор і М. Акялайціс планавалі наладзіць выданне ў Вільні танных народных бібліятэчак для Літвы і Беларусі (у друкарні А. Кіркора выйшлі толькі 5 літоўскіх кніг, адрасаваных сялянству, а беларускія па невядомых прычынах не з’явіліся). Праўда, да беларускага слова ў друку А. Кіркор усё ж меў дачыненне. Як піша Р. Зямкевіч, на прыезд у Вільню ў 1858 г. Аляксандра II «Кіркор друкуе на прывітаньне альбом «В память пребывання Государя ймператора Александра ІІго в Внльне, 6 н 7 сентября 1858 г.». У альбоме колькі прац памешчана ў польскай і французскай мове і стацьця Кіркора парасейску «Очерк нсторнн города Внльнп». Апроч гэтага ў канцы альбома памясціў Кіркор два вершыкі: адзін літоўскі
    Тытульны ліст кнігі «Падручнік размоўпагаданак з жанчынай з народа». Вільня; Мінск, 1910 г.
    Вокладка кнігі Ю. Ляскоўскага «Беларускі бандурыст». Вільня, 1861 г.
    Bid Вільні з кнігі
    А. Кіркора «Прагулкі rm Вільні і яе ваколіцах».
    Вільня, 1856 г.
    
    80
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст кнігі У. Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусця». Вільня, 1861 г.
    М. Акелевіча, а другі беларускі «Песня з паклонам ад літоўскарусінскай мужыцкай грамады» Вінцука Каратынскага»146. Як вядома, друк альбома быў ажыццёўлены В. Завадскім, а рыхтаваў яго да выдання, як відаць, А. Кіркор.
    Апошняй працай А. Кіркора, звязанай з уласнай выдавецкай дзейнасцю, стала газета «Новое время» ў Пецярбургу (у 1868—1871 гг. ён быў яе рэдактарам і адным з выдаўцоў). Потым ён пераязджае ў Кракаў. Самымі значнымі яго працамі, якія выйшлі ў гэты час, становяцца «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе», што ўвайшлі ў склад 3га тома «Жывапіснай Расіі».
    Калі да XVIII ст. тэрміны «друкар» і «выдавец» былі, за малым выключэннем, сінонімамі, то ў XIX ст. у кніжнай справе паскорыўся працэс размежавання выдавецкай і друкарскай дзейнасці. Выдаўцамі часта рабіліся дзяржаўныя ўстановы, грамадскія і царкоўныя арганізацыі, гандляры (найперш — кнігагандляры). Далёка не ўсе з іх мелі ўласныя друкарні. 3 другога боку, павялічвалася колькасць прыватных друкарняў, якія выконвалі заказы розных выдаўцоў. У буйнейшым кнігавыдавецкім цэнтры Беларусі, Вільні, на патрэбу насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю працавалі і некалькі невялікіх друкарняў.