Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
дзем Вільні. Асноўнай ідэяй таварыства было распаўсюджанне чытання сярод народу праз выданне кніг пры найменшым іх кошце. Таварыства, такім чынам, займалася не толькі выдавецкай дзейнасцю (фінансавала выданне месячніка), але і фарміраваннем чытацкага густу, самой патрэбы набыцця неабходных і паўсядзённых кніг для хатніх бібліятэк. Нягледзячы на пэўныя памылкі ў працы і нядоўгае існаванне, таварыства з’яўлялася першай спробай стварэння грамадскага выдавецтва, дадатным пачынам у развіцці кнігавыдавецкай справы ў Беларусі і Літве.
Шэраг грамадскіх ініцыятыў у галіне выдавецкай справы 1й паловы XIX ст. насілі эпізадычны характар, некаторыя так і засталіся толькі ў праектах, як выдавецкія планы таварыства філаматаў па выпуску часопіса ў 1818— 1820х гг.
Адраджэнне беларускамоўнага друку звязана з узнікненнем і дзейнасцю на пачатку XX ст. шэрагу беларускіх грамадскіх кніжных таварыстваў у СанктПецярбургу, Вільні, Мінску: «Круг беларускі», «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша Ніва», «Мінчук», Беларускае выдавецкае таварыства і інш., прая якія ішла гаворка вышэй.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
89
Выдавентвы палітычных арганізайый
У канцы XIX — пачатку XX ст. у Беларусі дзейнічалі падпольныя выдавецтвы арганізацый: народнікаў «Чорны перадзел» (Мінск), Беларускай сацыялістычнай грамады (Мінск, Вільня, Пецярбург), РСДРП (Бабруйск, Барысаў, Вільня, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, Орша і інш.), у якіх выпускаліся ў асноўным брашуры і лістоўкі. Адным з ранніх з’яўляецца выдавецтва «Чорны перадзел» — нелегальная друкарня народніцкай арганізацыі ў Мінску, заснаваная ў 1881 г. пасля разгрому пецярбургскай. «У выданні і распаўсюджанні нелегальнай народніцкай літаратуры значнае месца займала Беларусь і беларусы, якія вучыліся ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга і іншых гарадоў Расіі»167. У Пецярбургу выдавалася разнастайная публіцыстычная літаратура на рускай мове дзеля прапаганды ідэй народніцтва сярод насельніцтва беларускіх губерняў168. 3 выдадзеных у Пецярбургу на гектографе каля дзесятка брашур, па сведчанні С. X. Александровіча, знойдзена тры, а таксама два нумары часопіса «Гоман». Паводле беларускіх даследчыкаў, у Мінску «Чорны перадзел» у 1881 г. выдаў дзве пракламацыі, тры нумары газеты «Чорны перадзел», чатыры нумары газеты «Зярно». Мінская падпольная арганізацыя праіснавала нядоўга. У канцы 1881 г. паліцыя арыштавала частку актыўных народнікаў, некаторыя эмігрыравалі. Дзейнасць друкарні спынілася. Абсталяванне і шрыфты ўдалося перахаваць, як сведчыць А. Я. Багдановіч, у вёсцы Сёмкаў Гарадок. Праз дзесяць гадоў яго спрабавалі выкарыстаць для друкарні «Народного права» ў Вільні, дзе A 1. БончАсмалоўскі спрабаваў арганізаваць новае выдавецтва народнікаў. Аднак зза арышту яму гэта не ўдалося169.
Ва ўспамінах A. I. БончАсмалоўскага, нарадавольцачорнаперадзельца, зафіксавана дзейнасць у 1905 г. трох нелегальныхдрукарняў: у Мінску, Бабруйску, Гомелі, якія, як зазначыў БончАсмалоўскі, называліся «Звёздочкамн»170. Друкарню ў Мінску арганізаваў БончАсмалоўскі. «Усе 3 друкарні працавалі ў згодзе паміж сабою; некаторыя рэчы друкаваліся адначасова па частках ва ўсіх трох друкарнях. Менская друкарня была пераведзена чамусьці ў Смаленск. Да абвяшчэння кастрычніцкага маніфесту ў іх было надрукавана каля 40 пудоў нелегальнай літаратуры, большай часткай — розных пракламацый, а таксама 1ы нумар
«Зямля і воля»171. Па меркаванні вучоных, выданні беларускіх народнікаў спрыялі развіццю тагачаснай беларускай мастацкай публіцыстыкі.
У 1902—1906 гг. у Брэсце выдавецкай дзейнасцю займаліся арганізаваныя палітычныя партыі: БУНД, Брэсцкая арганізацыя ППС у Літве, Брэсцкая арганізацыя РСДРП, якія практыкавалі захоп прыватных друкарняў і выдавалі такім чынам лістоўкі, адозвы, пракламацыі. He менш за 12 назваў такіх выданняў было аддрукавана на тыпаграфскіх станках брэсцкіх друкароў I. Кобрынца і I. Л. Ракава.
Выдавецтва Мінскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. 3 канца 1905 г. у Мінску пачала дзейнічаць падпольная друкарня БСГ. Сярод першых выданняў — лістоўка праграмы партыі, пракламацыі за ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з супольным сеймам для ўсіх народаў і прадстаўленне кожнаму народу права мець свой сейм, адозвы. У снежні 1905 г. Беларуская сацыялістычная грамада выдала ў перакладзе на беларускую мову «Маніфест» Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, Галоўнага камітэта Усерасійскага сялянскага саюза, ЦК і АК РСДРП, ЦК ПСР, ЦК ППС з заклікам да фінансавага байкоту антынароднага рэжыму.
У наступныя гады выдавецкая дзейнасць БСГ была найбольш звязана з Вільняй, куды быў перамешчаны яе цэнтр, і выпускам там першых легальных газет на беларускай мове («Наша доля» і «Наша ніва»).
У Мінску выдавецкая дзейнасць Грамады была адноўлена толькі ў 1917 г., калі выйшлі праграмныя дакументы: «Чаго хоча БСГ: Праэкт праграмы», «Праграма БСГ», «Пратакол III з’езду БСГ». У канцы брашуры з праектам праграмы БСГ быді надрукаваны адрасы размяшчэння часовага ЦК партыі (Петраград, Знаменская, 36—54) і мінскай арганізацыі БСГ (Захараўскі завулак, 6). Мінскія выданні арганізацыі друкаваліся ў прыватнага друкара Я. Грынблата і ў «Тнпографнн ннвалндов». Вядомы пяць выданняў гэтага перыяду.
Найбольш актыўна дзейнічала ў 1917 г. выдавецтва «Звязда» пры Мінскім камітэце РСДРП. У кнігах серыі «Бібліятэка пралетарыя», а таксама ў іншых выданнях, як грамадскапалітычных [праграма
90
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Праект праграмы Беларускай сацыялістычнай грамады. Мінск, 1917 г.
М.ЮЙ.І. 247
ПРАЭ Т
іірагрмы б!Ж8І1І ЙРЛІПЬІІМІ Г№й№.
Іразгледжапы і іірыпяты Петроградскай копфэранцыей Бел. Соц. Гр. 4 G чзрвеня 1917 года].
Беларуская СоцыалФті.ічная Грамада задаецца справаіі увядзеныія соцыалістычнаго парадку црраз разьвіцьці: кляссавой барацьбы і соцыалыіую рэволюцыю.
Тым часам Беларуская Соцыалістычная Гра.чада дамагаецца вось якіх раформаУ:
iijwiHiiiiyii):
У паоітычным парадку.
£ I. Вольпасьць слова, друку, сходак.грамадаў і хауруеаў, позачзпнасыіь асобы, дому, перапіскі, права волыіаго пераезду, поўнае распараджэныія сваой асобай: адмепа паіппартоу.
§ 2. І’оўпае права усіх грамадзян як мужчып, так і жапок, по знажаючы па кляс, нацыіо і веру, да якіх япы па ісжуць.
£ 3. Агульнае, простае. роўнае, патаечвае і пропорцыаналыіае выборчао права для кожпага даросшаго 1 8 гадоу грамадзяніна. му.кчып і жанок. пры выбарах да У'Таноучаго ('абраньня, а так сама і да парлямзшу і органоу менцовяіо самоўлрауленьня.
£ 1. Учшыц’ самога грамадзянсіна у выдаваныіі заіпшау, цераз даетаўлічіыіо яму права закоподаўчай іпіцыатыпн і ужывапыіе рэфэрэпдума для рашэныія найболып нажных спранаў.
§ 5. Установа у Расеі Дэмократычпай Фэдэратыўвай Гасдублікі.
ПРОЕКТЬ
п^огрнммы ВІІОРУЙКОЙ Соцішінстнчесйіі Грампды.
(разсмотрФнный іі прннятый Пггроградской копференціей БФл. Соц. Грамады 4—6 іюня 1917 года].
БФлорусская Соціалнстнческая Грамада нмЬеть своей конечной цФлью осуіцествлопіе соціалік тнческаго строя посредствомь развптія классовой борьбы іі соціалыюй революціп.
Вь блнжайшее время БФл. Соц. Грамада будоть тробовать сліідуюцнхь реформі:
(iWMirajft):
Ві полмтмческомь строі:
$ 1. Свобода слова, печатп, собрапій, обіцествь п союзовь; непрнкосновепность лнчпостн. жнлніца. переппскп; полная свобода распоряженія своей лпчпостью; отмйпа паспортовк
£ 2. Равноправіе всЬхь граждань безі разлнчія пола, класса, національностн п релпгін.
§ 3. Влеобшее, прямое, равное, тайное іі проіюрціопалыіоо нзбврательпое право для каждаго граждашша дж пігшаго 18 лііть, без'ь разлнчія пола. прп ныборахь какь ві Учреднтелыюе Собраніе, такь я вг парламенть п органы міктнаго самоуправЛРНІЯ.
§ I. Участіе іамого обіцрства ві закоподателы твФ посредствомь права законодательной мшіціатпвы п употребленія референдума для pimema найболЬе важныхь вопросовь.
§ 5. Устаяовлепіе вь Россін демократнческой Федератшшоц республякн.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
91
РСДРП(б), творы У. Леніна, А. Калантай], так і літаратурнамастацкіх (творы М. Горкага), прапагандаваліся ідэі партыі бальшавікоў. Вядомы чатыры выданні з серыі «Бібліятэка пралетарыя» (№ 6, 7,8,9), сярод якіх — апавяданні М. Горкага «Макар Чудра» (№ 6), «Таварышы» (№ 7), «Дружкі» (№ 9). Можна меркаваць, што брашуры выдавецтва, пазначаныя «РСДРП. № 1» (або № 2, 14, 15, 19, 21), таксама належалі да той жа серыі. Відавочныя прагалы ў апісанні астатніх нумароў серыі даюць падставу меркаваць, што іх колькасць была значна большай.
Кнігавыдавецкая дзейнасць іншых палітычных партый, як «Саюз 17 кастрычніка», «ПаалейЦыён», «Сацыялдэмакрат» і інш., была нязначнай (вядомы адзінкавыя выданні). Рэвалюцыйныя арганізацыі, у большасці, практыкавалі часовы захоп легальных прыватных друкарняў і выданне ў іх масавым тыражом лістовак, якія былі іх асноўнай выдавецкай прадукцыяй.
Культурнаасветныя таварыствы падзяляліся на рускія, польскія, яўрэйскія і беларускія. Дзейнасць Таварыства а.матараў мастацтва ў Мінску (1898—1906) арыентавалася на даволі шырокую культурнаасветную працу, аднак выдавецкай дзейнасці было адведзена вельмі нязначнае месца. Толькі статут Мінскага музычнага таварыства (1880— 1884) уключаў параграфы аб выданні «за свой кошт... лепшых музычных твораў рускіх кампазітараў», а таксама сведчыў аб намеры «выдаваць ухваленыя цэнзураю творы і кіраўніцтвы, якія тычацца музычнага мастацтва»172. Сціпла паказваў на выдавецкую дзейнасць статут «Таварыства аматараў мастацтва» (1898), і зусім не ўключаў яе статут «Таварыства сяброў музыкі» (1912). Можна пагадзіцца з даследчыкамі, што асноўнай прычынай гэтага быў недахоп сродкаў на выданне. Таму і дайшлі да нас толькі тры статуты адпаведных таварыстваў (1880, 1898, 1912).
У 1905 г. было створана кніжнае выдавецтва «Фэрлаг Культур» («Выдавецтва Культура») у Мінску, якое займалася выданнем яўрэйскамоўнай літаратуры. Вядомы 38 выданняў выдавецтва на ідыш і іўрыце, якія прадстаўлены арыгінальнымі і перакладнымі літаратурнамастацкімі і масавапалітычнымі творамі. «Фэрлаг Культур» стала адным з першых выдавецкіх таварыстваў у горадзе, выконвала функцыі яўрэйскага інфармацыйнакультурнага цэнтра і мела цесныя сувязі з друкарнямі Варшавы і Кракава173.