Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Выдавецкая дзейнасць польскамоўных таварыстваў «Асвета» («Oswiata», 1908) і
«Агніска» («Ognisko», 1911) таксама адзначана выданнем у Мінску па адной пазіцыі адпаведна ў 1908 г. — гістарычнага апавядання Ф. Бернатовіча «Паята» і ў 1911 г. — «Каталога мастацкай выставы ў Мінскім памяшканні агульнага сходу Агніска», хаця статуты таварыстваў уключалі пункты па выданні і распаўсюджванні польскіх падручнікаў і педагагічнай літаратуры.
3 1916 г. у Мінску існавала Польская выдавецкая суполка, якая займалася, акрамя ўсяго, друкаваннем падручнікаў174. У склад суполкі ўваходзіў віленскамінскі кнігарвыдавец Вацлаў Макоўскі, з успамінаў якога пра дзейнасць у час Першай сусветнай вайны можна даведацца, што суполка была заснавана ў лістападзе 1916 г. У яе «ўвайшлі мясцовыя кнігары палякі — для сумеснага выдання школьных падручнікаў». Аўтар пералічвае шэсць з выдадзеных суполкай кніг175. Праўда, па ўспамінах Л. Жыцкай, Польская выдавецкая суполка ў Мінску са сваёй уласнай друкарняй распачала друкаванне «патрэбных падручнікаў» толькі ў 1918 г.176.
Выдзяляецца выдавецкая дзейнасць Таварыства польскіх вайсковых ведаў (1917—1919). Яно было заснавана ў 1917 г. пад кіраўніцтвам Генрыка Багінскага як таварыства для распаўсюджвання ваенных ведаў. Пачаўшы сваю дзейнасць у Кіеве, таварыства арганізавала выданне на польскай мове штогодніка «Вайсковыя навіны» і кніг «Бібліятэкі Вайсковых навін». Летам 1917 г. рэдакцыя таварыства была перанесена ў Мінск, дзе да канца 1917 г. выйшлі 40 нумароў «БВН» і была заснавана серыя «Кніжніца польскага жаўнера імя Т. Касцюшкі». Мінскія выданні таварыства — у асноўным вучэбныя (па ваеннай справе і па радыётэхніцы); даведачныя і масавапалітычныя, гістарычнай тэматыкі.
У кнігавыданні вызначыліся і таварыствы сельскай гаспадаркі (Мінск, Віцебск), таварыствы ўрачоў (Мінск). Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, створанае ў 1876 г., у сваім статуце зафіксавала права «выдаваць свой журнал па праграме, якая павінна быць прадстаўлена папярэдне на зацвярджэнне ўраду ва ўстаноўленым парадку, або, калі знойдзе гэта зручным, у адным з існуючых выданняў Міністэрства Дзяржаўных маёмасцей» (§ 22 «Статута Мінскага Таварыства сельскай гаспадаркі». Мінск, 1876. С. 10). Рэдагаваў выдавецкую прадукцыю прэзідэнт таварыства. За перыяд 1876 — 1917 гг. Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі заняло дамінуючае становішча сярод іншых таварыстваў, што
92
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
праявілася ў актыўнай выдавецкай дзейнасці, вынікам якой стала 260 выданняў. У асноўным гэта былі «журналы» (140), «пратаколы» (58), «справаздачы» (23), «запіскі» і «паведамленні» (7) і інш., якія асвятлялі разнастайныя кірункі дзейнасці таварыства: арганізацыйныя пытанні сельскай і лясной гаспадаркі; жывёлагадоўлі, конегадоўлі, вінакурэння, садаводства, агародніцтва, пчалярства. Таварыства спрыяла развіццю і ўкараненню навуковых метадаў гаспадарання, друкуючы асобнымі выданнямі навуковыя даклады, якія чыталіся на пасяджэннях, напрыклад, Дэлінгера (1893), ЯФ. Хрушчова (1895); «Працы» таварыства (1903, 1908, 1912); «Вынікі калектыўных доследаў...» (1915). 3 1900 г. Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі заснавала фонд імя Э. Вайніловіча на навуковыя стыпендыі. На 1901 г. таварыства налічвала 675 членаў, сярод якіх былі багатыя землеўладальнікі. Уплывовасць, культурнаасветная і навуковая дзейнасць Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі падтрымліваліся ў тым ліку і яго кнігавыданнем.
Таварыствы сельскай гаспадаркі былі створаны ў Віцебску, Магілёве, Мсціслаўлі і іншых гарадах. Для іх таксама характэрна актыўная выдавецкая дзейнасць. Найбольшы ўздым у выданні сельскагаспадарчых кніг прыходзіцца на 1890я гг. У гэты час узнікаюць як спецыялізаваныя выдавецтвы, так і кнігарні, напрыклад, кнігарня Д. Вінакура ў Бабруйску, якая спецыялізавалася на продажы кніг па садаводстве.
У выдавецкай дзейнасці Таварыства мінскіх урачоў, аднаго з першых мінскіх навуковых таварыстваў (1867 — 1914), можна вызначыць тры асноўныя накірункі: выданне афіцыйнай, навуковапапулярнай і навуковай літаратуры. Рэгулярнымі выданнямі таварыства былі «пратаколы» (32) і «працы» (20), у якіх абагульняліся вынікі медыкатапаграфічнага і санітарнастатыстычнага апісання гарадоў і мястэчак Мінскай губерні. У таварыстве праводзіліся чытанні навуковых дакладаў урачоў (В. Л. Лунц, I. Ц. Офеберг, С. М. Урванцаў, Федаровіч), якія потым друкаваліся асобнымі навуковымі выданнямі. Супрацоўніцтва мінскіх прыватных друкарняў Каплана і Тасьмана з Таварыствам мінскіх урачоў уплывала на іх спецыялізацыю.
Таварыствы ўрачоў былі таксама створаны ў Магілёве, Віцебску, Гродне. Яны праводзілі навуковаасветную работу, распаўсюджвалі медыцынскія веды, сістэматычна выдавалі свае справаздачы, пратаколы, працы, а таксама кнігі, прысвечаныя асноўным кірункам іх дзейнасці.
У 1909 — 1912 гг. Віцебская вучоная архіўная камісія (гістарычнае таварыства Віцебскай губерні, створанае па ініцыятыве Е. Р. Раманава, А. П. Сапунова, В. С. Арсеньева) выпусціла каля 40 кніг: працы, тры выпускі «ПолоцкоВятебской старнны», каталогі музея і архіва і іншыя матэрыялы краязнаўчага характару.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
93
РЭПЕРТУАР КНІЖНAM ПРАДУКЦЫІ У XIX — XX СТСТ.
У XIX — пачатку XX ст. кнігавыданне ў Беларусі было прадстаўлена не менш чым у 40 гарадах і мястэчках. Пераважная большасць кніг прадукавалася ў Вільні гістарычнай сталіцы Беларусі. Актыўнымі кнігавыдавецкімі цэнтрамі ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь былі Мінск (улічваючы выданні на розных мовах — 3125 назваў), Магілёў (1319 — на рускай мове), Віцебск (1007 — на рускай мове), Гродна (586 — на рускай мове). Усяго ж у зводным каталогу «Кніга Беларусі, 1517—1917» улічана 6536 назваў на рускай177 і 579 на беларускай мовах178, выдадзеных у XIX — пачатку XX ст. Да гэтага часу застаецца адкрытым пытанне поўнага ўліку і складання рэпертуару кнігі Беларусі на іншых мовах (польскай, лацінскай, яўрэйскіх і інш.). Толькі мінскія выданні адпаведнага перыяду ўлічаны на сённяшні дзень найбольш дакладна, з улікам іншамоўных, што паспрыяла вывядзенню зусім адрознай іх лічбы у параўнанні са зводным каталогам (паводле яго — 2308 выданняў). Нават дадзеныя вынікі і некаторыя ўдакладненні па выданнях на беларускай мове дазваляюць зрабіць выснову, што ў 1795—1917 гг. у межах сучаснай Беларусі было надрукавана не менш за 7500 кніжных выданняў на рускай, польскай, лацінскай, яўрэйскай, беларускай і іншых мовах.
Выданні свецкага зместу складалі каля 85%. Пераважала краязнаўчая тэматыка. Самых высокіх паказчыкаў кнігавыданне Беларусі дасягнула напярэдадні Першай сусветнай вайны, у 1913—1914 гг. Прыкладам можа паслужыць Мінск, дзе ў 1914 г. выйшла 224 выданні (216 — на рускай мове, 5 — на беларускай, 2 — на польскай, 1 — на ідыш і іўрыце).
Самай вялікай тэматычнай групай была мастацкая і грамадскапалітычная літаратура — 38,5% ад агульнай колькасці выданняў. Асабліва шмат было выданняў па гісторыі і археалогіі, этнаграфіі і фальклоры. Вялікую групу складала літаратура па праблемах адміністрацыйнага кіравання.
На другім месцы ў кніжным рэпертуары выдавецтваў Беларусі была рэлігійная літаратура — 15,5% (у XVIII ст. яна складала палову ўсіх выданняў). Гэта былі ў большасці
сваёй матэрыялы па гісторыі царквы, узаемаадносінах каталіцызму і праваслаўя, агіяграфія, гамілетыка.
На трэцім месцы былі выданні сельскагаспадарчай тэматыкі па праблемах жывёлагадоўлі, земляробства, паляводства, лесаводства, агародніцтва, пчалаводства, аховы раслін і інш. Наступнай тэматычнай групай былі медыцынскія выданні, якія выдаваліся ў асноўным урачаміпрактыкамі. Мала было выданняў па мастацтве, тэхніцы, прамысловай хіміі, будаўнічай справе, філасофіі, логіцы, этыцы.
Аўтары кніг часам самі з’яўляліся выдаўцамі сваіх твораў, аплочвалі друкарскія выдаткі і самастойна распаўсюджвалі тыраж. Аднак гэты шлях не заўсёды прыводзіў да поспеху. Прыкладам можа быць паэтычная эпапея Юльяна Крашэўскага «Witolorauda. Piesn z podan Litwy», надрукаваная ў віленскай друкарні Ю. Завадскага коштам аўтара ў 1840 г. Па традыцыі тых часоў для выдання кнігі была аб’яўлена падпіска, у канцы тома змешчаны пералік падпісчыкаў — 144 асобы з розных частак былой Рэчы Паспалітай: Кіева, Кракава, Плоцка, КамянцаПадольскага і г.д. У заканчэнні аўтар паведамляе, што аб’ява аб падпісцы была найперш змешчана на старонках сталічнай газеты «Tygodnik Petersburgski», потым у розных газетах, прычым у варшаўскай «Gazeta Рогаппа» запісалася спачатку вельмі шмат падпісчыкаў, аднак пазней, даведаўшыся пра цану, большая частка альбо зусім адмовілася, альбо заплаціла толькі частку кошту білета, і аўтар ледзьве змог акупіць выдаткі на друк. Тым не менш, «Плач па Вітаўту»179 чытачам спадабаўся, і Ю. Завадскі сваім коштам падрыхтаваў другое выданне, якое з’явілася ў 1846 г.
Асноўнай мовай выданняў у 1й палове XIX ст. у Беларусі была польская. Пасля ўвядзення абмежаванняў на польскамоўны друк (з 1864 г.) пачынае дамінаваць руская мова. Беларускамоўная прадукцыя (улічваючы беларускія тэксты ў польскамоўных і рускамоўных выданнях, а таксама выданні, што выйшлі паза межамі Беларусі) ад агульнай колькасці выданняў 1795—1917 гг. склала прыкладна каля 7%.
94
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
АД «НАВІН ГРОЗНЫХ» ПАЧАТАК: 3 ПСТОРЫІ УЗНІКНЕННЯ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ БЕЛАРУСІ
Як тып выдання газета склалася ў Еўропе ў пач. XVII ст. На тэрыторыі Беларусі першыя перыядычныя выданні з’явіліся ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. Імі былі газетыаднадзёнкі, у якіх асвятлялася жыццё народаў ВКЛ і іншых краін Еўропы. Першымі вядомымі газетаміаднадзёнкамі з’яўляюцца «Новіны грозныя а жалостлівые...», якія, мяркуецца, былі выдадзены С. Будным у 1562 ці 1563 г. у Нясвіжы. Газета распавядала пра паход маскоўскага цара Івана Грознага на землі ВКЛ. Сёння ў бібліятэцы Оксфардскага універсітэта ў Англіі захоўваецца 7 беларускіх старадрукаваных лістовак газетнага тыпу, сярод якіх «Новіна іста а правдіва о добытьі тыраном московскім места Полоцкого» (1571), «Эдыкт з замку Полоцкого» (1597), «Эдыкт з обозу под замком нашым Велікімі Лукамі» (1580), «Эдыкт з замку Полоцкого» (1593 ці 1597?), «Новіны о взятьі Смоленска» (1610), «Новіны о шчаслівом поступаньі на царство Московское Найясьнейшаго Владыслава, Короля Польского» (1617) і інш.180