• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    У 1908—1909 гг. Вульф Ільіч Тасьман стаў адным з заснавальнікаў «Таварыства Мінчанін», якое ўзяло на сябе выданне штодзённай грамадскапалітычнай і літаратурнай газеты «Мннское эхо». У апошні час, з 12 мая да 3 кастрычніка 1909 г., права на выданне газеты належала выключна В. I. Тасьману.
    Валодаючы значнымі сродкамі (часткова прыватнымі дамамі), а таксама шырокім колам заказчыкаў, адзначаныя друкалітаграфіі Саламонава, Дворжацаў, Тасьманаў ужо ў 1904 г. мелі значную колькасць рабочых: Дворжацы — 80, Тасьманы — 61, Саламонаў — 58. Большасць уладальнікаў друкалітаграфій асабіста загадвалі сваімі прадпрыемствамі, некаторыя, як Лея Дворжац, Ілья Каплан, наймалі вопытных кіраўнікоў. Аднак удзел у кнігавыдавецкім працэсе нават буйнейшых друкалітаграфій у 1865—1904 гг. заключаўся ў рэалізацыі сумесных з іншымі ўстановамі выданняў. Выключэнне складалі асабістыя наклады друкароў (Тасьманы). Большасць друкарняў гэтага перыяду (Каплана, Нахумава, Някрасава, Форына) толькі пачыналі сваю дзейнасць, іншыя (Кліёрынай, Соськіна, Шапіры, Рубенчыка, Данцыга) знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным стане, былі вымушаны весці канкурэнтную барацьбу «шляхам штучнага зніжэння цэн на заказы і шукаць дзе б ні было работы, а таму, напэўна, не грэбавалі выкананнем не зусім легальных заказаў». Дзейнасць друкарняў такога кшталту была эпізадычнай і кароткачасовай. Аднак яе нельга выключыць з кнігавыдавецкага працэсу, які падпарадкоўваўся кан’юктуры капіталістычнага рынку. Тэхнічнае развіццё, удасканаленне абсталявання друкарняў спрыяла пашырэнню спектра выдавецкіх паслуг. Дзейнасць друкарняў, звычайна, пачыналася з дробных заказаў, што выконваліся на адной тыпаграфскай машыне ці ручным станку,
    86
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    якія ў большасці сваёй развіваліся да друка і электрадрукалітаграфічных прадпрыемстваў з розным спектрам тыпаграфскіх паслуг (Саламонава, Тасьмана, Някрасава, Нахумава, Форына, Каплана, Грынблата). Буйнейшыя з іх былі сямейнымі прадпрыемствамі, іншыя пераходзілі з рук у рукі (Шапіры, Мазо, Дворжац, Кліёрынай, Бляхава).
    Яскравым прыкладам развіцця такога прадпрыемства з’яўляецца электрадрукалітаграфія мінскага мешчаніна Неваха Моўшавіча Нахумава (1892—1917), які пасля 12гадовай працы наборшчыкам у I. Тасьмана (у 1883—1885 гг.), атрымаў у 1892 г. дазвол і пасведчанне аб праве «ўтрымліваць у Мінску машыну для друкавання агульнажыцейскіх і хатніх прадметаў, а таксама машыну для ціснення каўчукавых штэмпеляў». Праз год Нахумаў звярнуўся з просьбай адкрыць ужо «хуткадрукарскае прадпрыемства». 3 захаваных архіўных дакументаў, а менавіта з «Выпіскі з кнігі для запісу работ, якія выконваюцца ў друкарні Н. М. Нахумава за 1896 год, пранумараванай і змацаванай», можна меркаваць, што дзейнасць Нахумава насіла спачатку толькі тыпаграфскі характар. Праз два гады Нахумаў набыў яшчэ адну нямецкую машыну хуткадруку праз пасрэдніцтва словалітні Б. Эрленбаха ў СанктПецярбургу і зноў звярнуўся з просьбай аб адкрыцці «тыпаграфскага прадпрыемства». Дазвол быў атрыманы ў пачатку 1899 г. Набыўшы машыны хуткадруку і іншае абсталяванне для друкарні, у 1903—1904 гг. Нахумаў здолеў нарэшце заявіць аб сабе як аб кнігадрукары, уладальніку друкалітаграфіі, у якой налічвалася 16 рабочых. 3 1905 г. прадпрыемства Н. М. Нахумава стала электрадрукалітаграфіяй. Аднак найбольш актыўная кнігавытворчасць адзначаецца ў 1913—1917 гг., калі Нахумаў стаў адным з першых мінскіх друкароў, хто сумесна з такімі мінскімі выдавецтвамі, як «Саха», «Лучынка», «Вясёлка», «Вольная Беларусь», пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове: сельскагаспадарчыя — «Гадоўля кролікаў (трусоў)» А. Вілецкага, «Найвялікшы наклад у гаспадарцы» (абедзве 1914 г.); мастацкія — «Беларускія жарты» (1915), «Дзіцячая чытанка», «Сцэнічныя творы» (абедзве 1917 г.) Я. Коласа, «Літаратурны зборнік «Вольнай Беларусі» (1917 г.); грамадскапалітычныя — «Мэморыя прадстаўнікам Беларусі на ІІІй канферэнцыі» ў перакладзе на беларускую мову Б. ЭпімахШыпілы (1917), «Аўтаномія Беларусі» Я. Лёсіка (1917). Такім чынам, значную частку кнігавыдавецкай прадукцыі Н. М. Нахумава складалі літаратурнамастацкія выданні —
    23,8%; вучэбныя і выданні для вольнага часу — па 14,3%; даведачныя — 9,5%, што адрознівала прадпрыемства ад іншых мінскіх друкарняў, у якіх першыя пазіцыі ў выдавецкім рэпертуары займалі афіцыйныя выданні.
    Адной з буйнейшых у Віцебску была прыватная друкарня купца 2й гільдыі М. Нэймана, якая была заснавана ў 1818 г. і праіснавала больш за стагоддзе. Аднак, як і большасць прыватных паліграфічных прадпрыемстваў, яна займалася ў асноўным друкам этыкетак, прэйскурантаў, візітовак, бланкаў, канвертаў, рэкламы, афіш і аб’яў. 3 канца 1870х гг. стала называцца «друкарняй нашчадкаў М. Нэймана». Найбольш актыўнай кнігавыдавецкай дзейнасцю вызначаецца друкарня на пачатку XX ст. Ёй належала 13—14% ад усёй кнігавыдавецкай прадукцыі Віцебска159.
    Яшчэ адным сямейным прыватным прадпрыемствам у Віцебску была друкарня братоў Г. і П. Падземскіх, арганізаваная ў 1870 г. Выпускам кніг пачала займацца ў асноўным з 1900 г. Некалькі дзесяткаў кніг надрукавана ў невялікай віцебскай друкарні Г. Малкіна (1871—1899), сярод іх працы А.П. Сапунова, У.К. Стукаліча, Е.Р. Раманава, 16 апошніх выпускаў «Нсторнкоюрнднческнх матерналов, нзвлеченных нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской».
    Ажыўленне кнігавыдання ў Віцебску ў канцы 1880—1890х гг. звязана з навуковай дзейнасцю вядомага гісторыка і краязнаўца, прафесара, правадзейнага члена Імператарскага геаграфічнага таварыства, гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, члена іншых таварыстваў Аляксандра Парфёнавіча Сапунова. Ім было выдадзена ў Віцебску 44 кнігі і брашуры, сярод якіх тры тамы «Віцебскай даўніны» (1883, 1885, 1888), «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія альбо Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна» (1893) і інш. А. П. Сапуноў з’яўляўся найбольш буйным прыватным кнігавыдаўцом 2й паловы XIX—пачатку XX ст.160 Яго выданні вызначаліся высокім паліграфічным узроўнем, ілюстраванымі матэрыяламі. У некаторых выданнях выкарыстаны каляровы друк: «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерніі» (1896), «Віцебская даўніна». Трохтомнік «Віцебская даўніна» ў паліграфічных адносінах з’яўляецца лепшым у кнігавыданні Беларусі XIX ст.: мае маляўніча аформлены тытульны аркуш, шматлікія малюнкі, партрэты, карты, факсіміле выяў рэдкіх рукапісных кніг і інш.161
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫI (1 795—1917)
    87
    У Гродне ў 2й палове XIX ст. існавалі прыватныя друкарні О.Я. Гурвіча (1875—1880), Я.М. Памяранскага (працавала 4 гады), I. і М. Харыных, Д. Мейлаховіча (дзейнічала 20 гадоў), якімі было выпушчана толькі 43 назвы кніг, што склала амаль пятую частку ўсёй друкаванай прадукцыі Гродна162. У параўнанні з іншымі губернямі друкарская справа ў Гродзенскай губерні развівалася вельмі слаба. Лічаныя друкарні ў Гродне (С. Лапіна, Э. Мейлаховіча) і Брэсце (I. Ракава, I. Кобрынца) выпусцілі 10—15 выданняў163.
    Асноўную частку кніжнай прадукцыі прыватных выдавецтваў Магілёва складала рэлігійная і афіцыйная літаратура. Выйшла некалькі кніг прыродазнаўчага характару. Найбольшую каштоўнасць уяўляюць выданні, прысвечаныя статыстычным аглядам мясцовасці, якія выйшлі ў 1880я гг. у друкарнях Ш. Фрыдланда і Я. Падземскага.
    Прыватныя друкарні працавалі і ў павятовых гарадах і мястэчках: Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Пінску. Напрыклад, пінскія прыватныя друкарні Р. Вільковіча і інжынераў Б. і А. Валераў спецыялізаваліся на выпуску навуковатэхнічнай і навучальнай літаратуры, а таксама справаздач навучальных устаноў. Шэсць друкарняў дзейнічалі ў канцы XIX ст. у Гомелі. Найбольшую колькасць кніг выпусціла друкарня Ш. Фрыдланда (з 1887 да 1900 г. — 25 кніг), іншыя абмежаваліся выданнем 1—3 кніг'64.
    3 1905 г. і да пачатку Першай сусветнай вайны (1914—1915) у Брэсце налічвалася таксама 6 дзеючых друкарняў — I. Л. Ракава, I. Кобрынца, М. Л. Глікмана, братоў Глікман, А. Гендлера (1909—1912), О. (А?) Глікмана (1912—1913), якія выпусцілі 49 назваў выданняў165. Мова выяўленых брэсцкіх выданняў 1905—1915 гг. — выключна руская. Аднак у гэты час у Брэсце выходзіла літаратура і на ідыш, сведчаннем чаму з’яўляецца каталог кніг яўрэйскай бібліятэкі I. Рыбацкага на ідыш і на рускай мове166.
    Развіццё прыватнага кнігавыдання ў 2й палове XIX — пачатку XX ст. сведчыць аб яго далейшым развіцці і ўзмацненні: ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці да сямейных прадпрыемстваў (Завадскіх, Дворжацаў, Тасьманаў); вызначаецца тэндэн
    цыя ўтварэння на аснове грамадскіх выдавецкіх таварыстваў кааператыўных.
    Дзякуючы прыватным кнігавыдавецтвам у Беларусі з’явіліся першыя кнігі навуковага характару па айчыннай гісторыі, медыцыне, ветэрынарыі, сельскай гаспадарцы, дамаводстве, маляванні і інш. Універсальны характар кніжнай прадукцыі прыватных друкарняў садзейнічаў пашырэнню сферы распаўсюджання кнігі і стымуляваў дзейнасць творчай інтэлігенцыі.
    Усяго ў межах сучаснай Беларусі на працягу XIX — пачатку XX ст. дзейнічала каля 250 прыватных друкарняў.
    Тытульны ліст кнігі «Рака Заходняя Дзвіна». Віцебск, 1893 г.
    88
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Грамадскія кнігавыдавентвы
    Другая палова XIX — пачатак XX ст. характарызуюцца актыўным развіццём грамадскіх кнігавыдавецтваў. Гэта таварыствы выдаўцоў і тыпографаў; выдавецтвы палітычных арганізацый; прамысловых, спажывецкіх, крэдытных і страхавых таварыстваў; культурнаасветных і навуковых таварыстваў; таварыстваў дабрачыннасці, сацыяльнай і медыцынскай дапамогі; спартыўных і ахоўных таварыстваў; рэлігійных устаноў і таварыстваў. Аднак, дзейнасць многіх з іх была кароткачасовай або заключалася толькі ў арганізацыі друку штогадовых справаздач.
    Аднымі з першых грамадскіх таварыстваў, якія пачалі займацца выдавецкай дзейнасцю яшчэ на пачатку XIX ст., былі таварыствы дабрачыннасці (у Вільні, Мінску), а таксама спецыяльныя прафесійныя таварыствы, першым з якіх было «Towarystwo typograficzne w Wilnie» («Тыпаграфічнае таварыства ў Вільні»), якое было створана ў 1818 г. з мэтай працягу выдання месячніка «Dziennik Wilenski» па ініцыятыве Віленскага універсітэта. У ліку яго заснавальнікаў былі віленскія выдаўцы Ю. Завадскі і А. Марціноўскі. Прэзідэнтам таварыства быў абраны Міхал Клеафас Агінскі, які з 1812 г. падтрымліваў цесныя сувязі з культурным і інтэлігенцкім асярод