• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    У 1834 г. газета стала двухмоўнай: выдавалася на польскай і рускай мовах. Значная частка матэрыялаў перадрукоўвалася з пецярбургскіх выданняў, змяшчаліся і артыкулы беларускай тэматыкі. У 1841 г. слова «Litewski» знікае з назвы і замяняецца і ў рускім, і ў польскім варыянтах («Внленскнй вестннк — Kurier Wilenski»). Паўстанне 1863—1864 гг. адбілася і на лёсе газеты: знікла польская палова, газета паводле загаду М. М. Мураўёва стала поўнасцю рускамоўнай і ператварылася ў афіцыйны орган ПаўночнаЗаходняга краю. Пад назвай «Внленскнй вестнмк» яна выходзіла да 1916 г.
    У лістападзе 1905 г. была адменена папярэдняя цэнзура, былі дазволены выданні на нацыянальных мовах. Праз 65 гадоў пасля выхаду апошняга нумара зноў з’явілася газета «Літоўскі кур’ер», якая выйшла на польскай мове. У 1905—1915 гг. яна стала адной з аўтарытэтных газет краю. Заснавальнік выдання I. КорвінМілеўскі выпусціў некалькі нумароў, а затым перадаў рэдагаванне газеты вядомаму публіцысту, крытыку і вопытнаму журналісту Ч. Янкоўскаму. Асобныя матэрыялы з газеты перадрукоўваліся ў выглядзе брашур і распаўсюджваліся як самастойныя выданні — прыкладам можа быць надрукаваная ў 1906 г. у віленскай друкарні А. Сыркіна брашура доктара Я. Офенберга «3 гісторыі
    Мінскага дабрачыннага таварыства. (3 нагоды адкрыцця новага шпіталя)», якая каштавала 25 капеек, прыбытак ішоў на карысць шпіталя. 3 1908 г. рэдактарам «Літоўскага кур’ера» стаў В. Бараноўскі, а літаратурным супрацоўнікам — папулярная пісьменніца Э. Ажэшка. Дадаткам да газеты выходзіў часопіс «Ілюстраванае жыццё», для чытачоў з Мінскай і Магілёўскай губерній рыхтаваўся спецыяльны раздзел «Мінскае рэха». Газета стала органам плыні «краёвага руху» ў Літве і Беларусі. Адным з важных кніжных праектаў гэтага часу быў вялікі, на 215 старонак, «Пуцевадзіцель па Літве і Беларусі», сабраны і апрацаваны Н. Роўбам (выдавецтва «Літоўскага кур’ера», накладам Эдмунда Навіцкага ў друкарні Юзафа Завадскага, Вільня, 1909 г.), а таксама «Карта Літвы і Белай Русі». Абодва выданні прадаваліся ў рэдакцыі «Літоўскага кур’ера» на Кафедральнай плошчы, 4. «Краёвы рух» ахопліваў землі Беларусі і Літвы, адпаведна «Пуцевадзіцелю» Н. Роўбы, які зазначаў ва ўступе: «Аб даследваннях этнаграфічных зараз няма гаворкі, але бяром адміністратыўныя адзінкі: ... губерні віленская, ковенская і гродзенская, называюцца звычайна Літвой, а тры астатнія — мінская, віцебская і магілёўская — Беларуссю. Для ўсіх аднак шасці Вільня ёсць бясспрэчным асяродкам, дзе
    БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    99
    Н. Роўба. Даведнік па Літве і Беларусі. Вільня, 1909 г.
    злучаюцца ўсе ніці жыцця Літвы і Беларусі»195. У кастрычніку 1910 г. «Літоўскі кур’ер» быў перайменаваны ў «Внленскнй курьер», але ў 1912 г. ён быў адноўлены пад сваёй першапачатковай назвай.
    Часопісы і газеты на польскай мове, якія выходзілі ў Вільні ў 1й палове XIX ст., значна паспрыялі і актывізавалі выдавецкія працэсы у краі. Акрамя «Літоўскага кур’ера» параўнальна працяглы час выходзілі штомесячны навуковалітаратурны часопіс «Dziennik Wileriski» (1805—1806, 1815—1830), «Tygodnik Wileriski» (1804, 1815—1822), дзе актыўна выступалі члены таварыства шубраўцаў, заснавальнікі сатырычнай штотыднёвай газеты «Навіны з бруку» («Wiadomosci Brukowe», 1816—1822 гг.), скіраванай супраць невуцтва, цемрашальства, шляхецкіх нораваў і прыгонніцтва.
    He толькі для лекараў і аптэкараў, але для ўсёй чытаючай публікі горада і павета стаў цікавай з’явай часопіс «Віленскі дзённік магнетызму», першы нумар якога выйшаў у студзені 1816 г. Выдаўцы паведамлялі, што часопіс быў створаны пры ўдзеле берлінскага прафесара Вольфарта па даручэнні доктара Фрыдрыха Антона Месмера (1734—1815). Друкаваўся «Віленскі дзённік магнетызму» у Аляксандра Жолкоўскага ў друкарні ксяндзоўпіяраў'96. Адукаваная шляхта з цікавасцю і не заўсёды
    разумеючы, аб чым ідзе гаворка, чытала тэарэтычныя артыкулы пра жывёльны магнетызм, астраномію, новыя фізічныя і хімічныя прыборы, хваробы і іх лячэнне. Паведамлялася пра розныя незвычайныя з’явы, напрыклад, прыжыўленне адрэзаных часцін чалавечага цела. Сярод матэрыялаў — артыкул Макара Багаткі «Звесткі аб метыарытных камянях, спадлых 29 мая ў Вільні ў 1816 г.», справаздачы аб метэаралагічных назіраннях у Свіслачы, фрагменты «магнетычнага дзённіка» клецкага фармацэўта Юрыя Конрата. Найбольшую ўвагу ў 1м нумары 1га тома прыцягнуў матэрыял «Асаблівы лекар ў Наваградскім павеце». Артыкул пачынаўся доўгімі развагамі пра тое, як ў адлеглых ад вялікіх гарадоў мясцовасцях у некаторых людзей праяўляюцца незвычайныя здольнасці, што могуць прыносіць як карысць (і тады могуць служыць грамадству), так і шкоду, якой трэба пазбаўляцца шляхам пераканання і асветы альбо нават «паліцыйнымі» сродкамі. Потым паведамлялася сутнасць справы: «У маёнтку пана Чаркоўскага у 6 міль ад Наваградка, а тры мілі ад Нясвіжа [літоўская міля роўная 3 вёрстам — M.H.] зусім просты хлопец, без ніякай адукацыі, з дзяцінства пастух, званы Антосек, ад колькіх гадоў пачаў праслаўляцца каля дому лячэннем такіх хвароб, напр. рака і воднай пухліны, якія ча
    100
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    ста лекарамі былі прызнаваныя за невылечныя. Вестка аб ім разыходзілася што раз шырэй, а зараз здараюцца шматлікія пацыенты з далёкіх старон прыбываюць. Узнагароды грашовай ніякай не бярэ, сам жыве паводле свайго становішча і паклікання, у прастаце сваёй не паказвае быстрага розуму, цьвярозы, набожны і добрых звычаяў. Mae на левым баку пляму. Калі хворы да яго прыйдзе па раду, у той час трымаецца рукой за тую пляму і адразу кажа пацыенту, ці можа быць вылечаны альбо не. У першым выпадку прыпісвае лекі з мясцовых траваў, называючы іх простымі назвамі. Здаралася, аднак, што прызначаў для ўжывання ром, мушкатны гарэх і гваздзіку: якіх рэчаў, як цьвердзіць, ніколі не бачыў і не ведаў, таму не па назвах іх называў, але па апісанні запаху, смаку і г.д. Яго эфектыўнае і дзіўнае лячэнне з’яўляецца ў тамтэйшых краях усеагульнай матэрыяй для размоў: нават да Вільны пішуць пра тое да розных асоб; а між іншымі пан граф Гінтэр атрымаў аб тым асаблівым лекары данясенне ад кіраўнікоў сваіх маёнткаў, ляжачых у тамтэйшых краях, а кс. канонік Паўлоўскі, што жыве пры акадэміцкім касцёле і ад колькіх год безвынікова лечыцца, атрымаў ліст ад знаёмага, які яму радзіў вясной пайсці да Антоська. Тыя, хто прыбывае з тамтэйшых ваколіц — абывацелі паважныя і годныя веры, упэўніваюць, што хаця звесткі паўсюль разыходзяцца, і з далёкіх старон пацыенты прыяжджаюць, але ніхто з людзей вучоных [таго феномена] не сочыў; сам нават пан Чаркоўскі ў тое не мяшаецца».
    Дадаецца яшчэ такое Антоськава апавяданне: «Быў ён тры гады хворы перад тым на грудзі пасля бойкі з другім пастухом, пайшоў у лес, каб пашукаць траваў на лячэнне. Там заўважыў на дубе старца, аброслага валасамі, адякогаўцякаўшы быўдагнаны і папярэджаны, што зёлкі, якімі хацеў лячыцца, шкодныя; але знайдзе такія і такія расліны ў садзе ў свайго пана, якія вылячаць: што і здзейснілася. Пры тым старац той ухапіў яго рукой за бок, ад чаго зрабілася пляма, якая і зараз ёсць, і ўпэўніў, што дае яму дар лячэння тым спосабам, што пра датыканні рукой тае плямы будзе ведаць, якія прыпісваць лякарствы. Тая карысная ўласцівасць, паводле слова старца, не будзе яму служыць, як толькі ў адлегласці двух міль ад месца, дзе жыве, і на працягу адзінаццаці гадоў, пасля чаго можа быць адноўлена, калі добра будзе выконваць, яшчэ з большай моцай. Той жа старац казаў не браць вялікай грашовай узнагароды. Трымаецца Антосік паводле інструкцый старца, эфектыўна ўжывае свае
    здольнасці і знаходзіць такіх, хто яму верыць і пра надзейнасць яго лячэння разпавядае»197.
    У заканчэнні невядомы аўтар выказвае абурэнне дзікунствам людзей, апеліруе да адукаванага грамадства і, між іншым, называе свой артыкул «данясеннем» — па сённяшніх мерках яго можна было б назваць і «даносам»: «А паколькі ва ўсім тым менш падабенства да праўды, аніжэлі ў аповесцях Шэхеразады ў «Тысячы і адной ночы», непрыстойнай за гэтым ёсць справай, каб у асвечаным павеце кружылі па дамах, нават абывацеляў, такія недарэчныя казкі: трэба спадзявацца, што нехта з тамтэйшых людзей светлых і справядлівых, тыя рэчы прыстойна разгледзіць і палічыць за вартую справу адкрыць крыніцу альбо повад фальшывых пагалосак, і праз тое пакладзе канец гэтай недарэчнасці, ахоўваючы легкаверных ад небяспекі і пагрозы стратаў і марных надзей, у такім разе намер цяперашняга нашага данясення будзе споўнены».
    Артыкул не застаўся без увагі. У наступным 1817 г., у 5м нумары 2га тома «Віленскага дзённіка магнетызму» з’явілася інфармацыя пад загалоўкам «Урадавае паведамленне аб Антоську. (Ліст, дасланы для апублікавання ад Яго Высокасці грамадзянскага Гродзенскага губернатара Станіслава Урсына Нямцэвіча)».
    Далей ішоў такі тэкст: «3 прычыны апісання Антоська ў № 1 Віленскага весніка магнетызму, цывільны гродзенскі Губернатар, заўважаючы, што гэта акалічнасць не мала займае ўсеагульную цікавасць, пастанавіў праз Веснік магнетычны наступныя аб тым асаблівым лекары абнародаваць падрабязнасці.
    19 верасня 1816 года гродзенскі губернскі ўрад пасля данясення, што Антосько Галец, падданы В. Чаркоўскага, пражывае ў яго спадчынным маёнтку Дзерэва ў Наваградскім павеце, веку 17 гадоў, займаецца лячэннем людзей, выслаў туды камісію, складзеную з наваградскага падкаморыя Маркевіча, інспектара здароўя, калежскага саветніка Міхельсона і наваградскага земскага камісара Берга, на зрабенне ў той справе следства і высвятлення, ці пад такім апраўданнем (мнімым прыкрыццём) не ёсць аснова праекта прыбытку і ці не хаваецца ў тамтэйшых краях якая асоба, якая займаецца лячэннем хвароб? Якая камісія калі тое следства на месцы распачала і закончыла, наступнае абвяшчэнне гэтага выпадку каротка робіць:
    1.	Па самым блізкім разглядзе камісія нікога не знайшла, хто б таемна дапамагаў Антоську, які не мае крыніц ніякай навукі лячэння і прыпісвання лекаў хворым.
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    101
    
    38
    URZEDOWA WIADOMOSC О ANTOSKU.
    (Pismo nadeslane do umieszczenia przez JW. Cywilnego grodzienskiego Gubernatora St#nisiawa Ursina Niemcewicza.)