Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ЙЖ^ 'Ж ^Я
Кніжнасць новай Беларусі (ХІХХХІ стст.)
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Y ДВУХ ТАМАХ
Пад агульнай рэдакйыяй доктара філалагічных навук М. В. Нікадаева
РЭДАКЫЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
Т. У. Бялова
В. В. Калістратава Р. С. Матульскі Б. У. Святлоў Л. Г. Кірухіна М. В. Нікалаеў М. Р. Баразна Л. I. Доўнар Л. У. Языковіч
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Том 2
М. В. Нікалаеў, A. I. Доўнар, М. А. Аукоўская, Р. С. Матульскі
Кніжнасйь новай Беларусі (X1XXXI стст.)
Мінск «Беларуская Энйыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2011
УДК 655.11(476X091)
ББК 76.10(4Бен)
Г51
Выданне выходзіць з 2009 года
Навуковыя рэдактары тома: В.В. Антонаў, М.В. Нікалаеў
Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI Г51 стст.) / М.В. Нікалаеў [і інш.]; навук. рэд.: В.В. Антонаў, М.В. Нікалаеў. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 436 с.: іл.
ISBN 9789851105997.
Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з’яўлення першых рукапісных кніг да пачатку XXI стагоддзя. Другі том прысвечаны беларускай кніжнай культуры ад часу ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі да нашых дзён. Шматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры.
УДК 655.11(476)(091)
ББК 76.10(4Бен)
ISBN 9789851105997 (т. 2)
ISB9789851104808
© Нікалаеў М.В., Доўнар Л.І., Лукоўская М.А., Матульскі Р.С., 2011
© Мацур Г.І., дызайн, 2011
© Афармленне. РУП «Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2011
5
ПРАДМОВА
Кніжная Рэч Паспалітая з падзеламі не знікла. У Беларусі яе існаванне працягвалася ў паэтычных зборніках мясцовых лірнікаў; у альварах, прыродазнаўчых падручніках і іншых кнігах, што выдаваліся Віленскім універсітэтам; у рэпертуары полацкай і магілёўскай друкарняў. Гандляры прапаноўвалі мясцовай публіцы варшаўскія і пазнанскія кнігі, польскія
выданні з аўстрыйскіх цяпер Кракава і Львова — і публіка іх купляла. Кнігі з Расіі асаблівым попытам не карысталіся, а калі беларуская шляхта і набывала творы рускіх аўтараў, дык у польскіх перакладах. Пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863— 1864 гг. на беларускіх землях павялічылася колькасць землеўладальнікаўрасіян, якія збіралі ў сваіх новых маёнтках уласныя бібліятэкі. Польскія і лацінскія кнігі, канфіскаваныя ў дамах сасланых у Сібір паўстанцаў і ў зачыненых каталіцкіх манастырах, перадаваліся ў гімназіі і музеі Гродна, Вільні, Віцебска; самыя каштоўныя кніжныя помнікі вывозіліся ў СанктПецярбург. На берагах Нявы, у Імператарскай публічнай бібліятэцы апынулася значная частка кнігазбору Сапегаў, кнігі з Полацкага іезуіцкага калегіума і Глыбоцкага кляштара кармелітаў босых; у зборы Акадэміі навук да бібліятэкі Радзівілаў, вывезенай сюды яшчэ ў 1772 г., былі далучаны кнігі Іосіфа Жабы, лепшая частка бібліятэкі і архіва Жыровіцкага манастыра (калекцыя епіскапа Паўла Дабрахотава) і шмат іншых.
Ціарская адміністрацыя неўзабаве ўзяла пад кантроль выдавецкую справу ў ПаўночнаЗаходнім краі: ва ўсіх губернскіх гарадах былі арганізаваны ўрадавыя друкарні, з варштатаў якіх сыходзілі не толькі найвышэйшыя загады, але і афіцыйныя газеты — губернскія і епархіяльныя ведамасці, памятныя кніжкі губерняў. Іх чытачамі былі не толькі чыноўнікі і вайскоўцы з Расіі, але і мясцовыя служачыя, святары, землеўладальнікі, прамыслоўцы, якія скончылі рускія паводле ідэалогіі краёвыя школы. Хаця рэпертуар мясцовых выданняў і пашыраўся, яны ўжо належалі да перыферыі, галоўны выдавецкі цэнтр перамясціўся ў сталіцу імперыі — СанктПецярбург. Тут былі падрыхтаваны і выдадзены дзесяткі прысвечаных Беларусі навуковых прац — па прыродазнаўстве, фалькларыстыцы, гісторыі. Пры гэтым сталічны рэпертуар беларускай тэматыкі заўсёды быў шматмоўным — спачатку ў пераважнай меры польскім, потым рускім, а ад пачатку XX ст. у значнай ступені беларускім.
3 тэхналагічнага боку развіццё кніжнасці ў XIX—XX стст. можна падзяліць на некалькі этапаў.
Першы, цесна звязаны з папярэднімі стагоддзямі, вызначаецца як «эпоха ручнога прэсу» — фармальна ён заканчваецца ў 1830я гг. (агульнапрынятая для Еўропы і Расіі дата; для Беларусі яна крыху пазнейшая — машыны тут з’явіліся праз дзесяцігоддзе: напачатку ў Вільні, потым у іншых выдавецкіх цэнтрах). Другі
6
этап — масавай машыннай кнігавытворчасці — цягнецца дагэтуль, перажыўшы некалькі хваляў эвалюцыйнай (удасканаленне паліграфічнай тэхнікі) і рэвалюцыйнай (укараненне камп’ютэрных сродкаў падрыхтоўкі і выканання друку) мадэрнізацыі. 3 канца XX ст. імкліва нарастаюць адзнакі надыходу новай эпохі, якую дапасаваць да кніжнай культуры можна толькі з доляй умоўнасці: гэта час узнікнення мультымедыйнай электроннай прасторы. Яна дапускае, з аднаго боку, існаванне кнігі ў віртуальнай форме (у якасці матэрыяльных носьбітаў тэксту выступаюць аптычныя дыскі, флэшкарты і інш., што самі патрабуюць машынных сродкаў для чытання), а з другога — магчымасць інтэрактыўнага, сумеснага ўспрымання інфармацыі і нават уздзеяння на яе (у выглядзе адказаў, водгукаў, рэдагавання і г.д.).
У агульным плане гэтае двухсотгоддзе натуральным чынам рассякаецца амаль роўна напалам вялікай гістарычнай падзеяй — рэвалюцыяй 1917 г. у Расіі. Яна ўвасобіла ў сабе вышэйшую форму не толькі сацыяльнай, але і нацыянальнавызваленчай барацьбы. Таму мы маем права ў адносінах да Беларусі вылучыць асобы перыяд, для якога рэвалюцыйныя падзеі — не пераломны рубеж, а хутчэй храналагічны цэнтр, што з’явіўся кульмінацыяй папярэдняга і штуршком для наступнага развіцця, — перыяд «нацыянальнага адраджэння», ад яго першых адзнак у часы царскай імперыі (канец XIX — пачатак XX ст.) да ідэалагічнага і арганізацыйнага разгрому савецкай уладай у 1930—1938 гг.
Аа пачатку XIX ст. беларуская кніга як самастойны феномен не існавала. Віленскі універсітэт з яго магутнымі выдавецкімі і інтэлектуальнымі рэсурсамі, якія распаўсюджваліся амаль на ўсю сістэму школ краіны, і разнастайныя каталіцкія, у тым ліку базыльянскія ордэнскія, друкарні выпускалі лацінкай польскамоўную кніжную прадукцыю, якая нічым не адрознівалася ад кнігі кароннай Польшчы. Віленскі бібліёграф Адам Ёхер без агаворак далучаў кніжную культуру ВКЛ і навейшую кніжнасць на яго землях да польскай традыцыі, што бачна ў назве яго грунтоўнай працы: «Бібліяграфічнагістарычны вобраз літаратуры і навук у Польшчы ад пачатку ў ёй кнігадрукавання да 1830 года ўключна»1.
Расійскі ўрад, усведамляючы небяспеку пашырэння ў Беларусі вызваленчага руху, які ў 1831 г. цалкам, а ў 1863 г. у пераважнай сваёй частцы прыняў формы руху нацыянальнапольскага, пачаў праводзіць натуральную ў такім выпадку двухвектарную палітыку: абмежаванне праяў польскасці і падтрымку «рускага пачатку». Прыкметы апошняга няцяжка было знайсці ў старой кніжнасці і былым справаводстве ВКЛ — іх мова і кірылічны алфавіт былі гэтаму відавочным аргументам. Беларуская кніга нечакана атрымала магчымасць адраджэння, якое заахвочвалася з двух бакоў. Русіфікатары апеліравалі да «даўніны», а значыць падтрымлівалі вывучэнне і публікацыю помнікаў старога пісьменства. 3 другога боку, мясцовы, істотна спольшчаны «шляхецкі народ» ужо не мог не заўважаць вялізнага непісьменнага «сялянскага народу», які жыў побач з панскім маёнткам і гаварыў пабеларуску і да якога звярталася расійская ўлада. Дзякуючы гэтаму палітычнаму аспекту павінна была з’явіцца і з’явілася пэўная плынь «легітымацыі»
7
беларускасці — яе праявы мы бачым ужо ў 1773 г. у Пецярбургу, калі Кацярына II засноўвае Беларускую каталіцкую епархію, і ў 1784—1795 гг. у Магілёве, дзе друкарня рымакаталіцкага архіепіскапа выдае, хай сабе і на польскай мове, «Kalendarz bialoruski...», і на пачатку наступнага стагоддзя ў Вільні, дзе выходзіць у свет «беларуская аповесць» Ганны Мастоўскай з Радзівілаў, якая пачынае расказ са знакавага вобраза злучанай БеларусіЛітвы: «Задоўга перад першым падзелам той часткі Літвы, якая завецца Белай Руссю, жыў у той правінцыі багаты шляхціц.. ,»2. Але акрамя ідэалагічнага быў не менш важны аспект — эстэтычная значнасць мясцовай мовы і набыткаў народнай літаратуры. Этнографы і філолагі з абодвух бакоў літаральна накінуліся на распрацоўку гэтага амаль нечапанага «радовішча»: з рускага боку гэта былі ўраджэнцы Беларусі Іван Насовіч, Павел Шэйн, Аляксандр Сержпутоўскі, з польскага — Ян Чачот, Міхал Федароўскі і інш. Яны пісалі прадмовы да сваіх вялізных збораў адпаведна паруску альбо папольску, але асноўным напаўненнем гэтых тамоў былі аўтэнтычныя народныя казкі, прымаўкі, прыказкі, песні. Сама колькасць гэтых публікацый дапамагла нараджэнню магутнай плыні новай беларускай культуры, хаця Першая сусветная вайна і аслабіла сілу не да канца яшчэ падрыхтаванага зараду.
Адразу пасля рэвалюцыйных падзей 1905 г. разначынная беларуская інтэлігенцыя ў двух сталіцах — Вільні і Пецярбургу — пачала кнігавыданне на адроджанай беларускай мове (назваць яе літаратурнай доўга яшчэ не выпадала). He дзіва, што адразу ж з’явіліся аўтарытэтныя крытыкі. Пецярбургскія знакамітасці — паляк з французскім прозвішчам і вялікім навуковафілалагічным наробкам, прафесар Іван Бадуэн дэ Куртэнэ і не менш славуты акадэмікславіст Ізмаіл Сразнеўскі — адносна беларускай мовы паказалі аднолькавую рэакцыю: Сразнеўскі як цэнзар забараніў беларускую кніжку Аляксандра Рыпінскага, як рэдактар — «замарозіў» «Словарь белорусского наречня» Насовіча, а Бадуэн адзначыўся выразным двухмоўным запісам на падоранай яму беларускай кніжцы: «Glupstwo kapitalne!» і «Ерунда, белнберда, сапогн всмятку!»3. Падобныя карыфеі ў навуцы, як і ў палітыцы, сцішвалі працэс беларускага адраджэння. За акадэмічным Сразнеўскім праглядаліся фігуры значна больш прамалінейных русіфікатараў накшталт Аляксандра Мілавідава — дырэктара віленскага музея М. М. Мураўёва. Трэба сказаць, што спольшчаная шляхта з павагай прыслухоўвалася да такіх аўтарытэтаў Мясцовая дэмакратычная інтэлігенцыя нават у пачатку XX ст. дэманструе, пры наяўнасці нейкага піетэту да «беларускасці», поўную адсутнасць хоць чагосьці, што нагадвала б нацыянальную ідэалогію. Выдадзеная ў Вільні ў 1907 г. польская кніжка з разважаннямі аб гістарычных правах розных нацый даволі нечакана заканчваецца сентыментальным беларускім вершам: