• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    A
    Тытульны ліст кнігі «Палажэнне аб размежаванні ЛітоўскаВіленскай губерні, распаўсюджанае ўказам Сената і на ЛітоўскаГродзенскую губерню». Гродна, 1811 г.
    Тытульны ліст кнігі «Публічнае адкрыццё судовай адукацыйнаіі камісіі для губерняў Літоўскіх, Беларускіх і Мінскай». Гродна, 1808 г.
    адукацыі зводзілася да падрыхтоўкі лаяльных да царызму спецыялістаў.
    3 пачатку XIX ст. царскі ўрад праводзіць рэформу друку і кнігавыдавецкай справы. Згодна з указамі ад 31 сакавіка 1801 г. і 9 лютага 1802 г. была, па сутнасці, скасавана забарона вольнага (прыватнага) друку, якая дзейнічала ў Расіі ў 1783—1796 гг., і было дазволена прыватнае кнігадрукаванне. Указ 1807 г. абавязваў губернатараў выдзяляць сродкі на заснаванне і ўтрыманне пры губернскіх праўленнях дзяржаўных губернскіх друкарняў. Цэнзура перадавалася універсітэтам вучэбных акруг, а агульнае кіраўніцтва — Міністэрству народнай асветы. Згодна з прынятым у 1804 г. статутам аб цэнзуры на цэнзурныя камітэты універсітэтаў ускладалася задача цэнзуравання кніг свецкага зместу. Паводле названага статута быў створаны Цэнзурны камітэт пры Віленскім універсітэце для прагляду твораў, якія выдаваліся універсітэтам і атрымліваліся ім зза мяжы, а таксама ўсіх кніг, што друкаваліся ў Віленскай навучальнай акрузе. Узначальваў камітэт рэктар. Гэта быў параўнальна ліберальны цэнзурны статут, які садзейнічаў стварэнню спрыяльных умоў для развіцця прыватнага кнігадрукавання.
    Наступныя цэнзурныя статуты 1826 і 1828 гг. у адносінах да зместу кнігі мелі больш жорсткі і рэакцыйны характар. У адпаведнасці з цэнзурным статутам 1826 г. Цэнзурны камітэт пры Віленскім універсітэце
    быў закрыты, а замест яго ў жніўні 1827 г. быў створаны Віленскі цэнзурны камітэт, які паранейшаму знаходзіўся ў падпарадкаванні апекуна Віленскай навучальнай акругі і складаўся з трох членаў, адзін з якіх быў старшынёй30.
    Згодна са статутам 1828 г. старшынёй камітэта прызначаўся апякун акругі, а цэнзарамі — прафесары і ад’юнкты універсітэта. Кнігі рэлігійнага зместу знаходзліся пад кантролем нават двайной і трайной цэнзуры. Жорсткія меры ўрада наносілі вялікія страты яўрэйскаму кнігадрукаванню і асвеце, бо ў гэты час навучанне яўрэйскіх дзяцей вялося па рэлігійных кнігах, друк якіх на тэрыторыі Беларусі быў забаронены ў 1836 г. (акрамя Вільні). Для ўзмацнення нагляду за друкам у 1848 г. у СанктПецярбургу быў створаны сакрэтны камітэт, які ажыццяўляў цэнзуру, займаючыся праглядам выданняў пасля іх выхаду ў свет. Дзейнічаў камітэт да 1855 г. У 1850 г. цэнзура была канчаткова аддзелена ад універсітэтаў, а на пасады цэнзараў прызначаліся чыноўнікі Міністэрства народнай асветы. 3 1863 г. цэнзура перадавалася Міністэрству ўнутраных спраў.
    На дэмакратызацыю кнігавыдання ў Беларусі аказала ўплыў паўстанне 1830—1831 гг., хоць яго наступствы былі звязаны з узмацненнем русіфікатарскай палітыкі ў галіне адукацыі і рэлігіі: быў закрыты Віленскі універсітэт, ліквідавана Віленская навучальная акруга (1832); у 1839 г. ажыццёўлена
    20
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    /4/г^
    '44/^
    ^/і^^г;
    к&амнж
    /^^ tvTZ^^^/w^^ ^й^^ ^/г^е^е/г
    77У і мкя і, ?^^х г?^ j*^4 '^Х/
    ^^<^^^^^^ t/^t^TL^w
    ь^^к ^ ■  >^^^ і^/^^	/г^ /^
    
    г/шгі/ & /i^szza^a^
    rfZZoKZHZ ^t^^Z^J/M^y^^Z' ^^^4^v/^ 7^>£айг^7%Лх^^
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    21
    Асноўныя звесткі пра Віцебскую і Віленскую губерні ў даведніку «Peuples Russes». 1я пал.
    XIX cm.
    масавая кампанія па «пераводу» уніятаў у праваслаўе, а уніяцкія і каталіцкія вучылішчы і школы пераўтвораны ў расійскія навучальныя ўстановы; у 1840 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г., а замест назвы «Беларусь» стаў ужывацца тэрмін «ПаўночнаЗаходні край».
    Палітыка, якую царскі ўрад праводзіў пасля паўстання 1863—1864 гг., рэзка змяніла сітуацыю як у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, так і ў кнігавыданні. Рэпрэсіі супраць носьбітаў ідэй вызвалення сталі рэпрэсіямі найперш супраць усяго польскага і наогул нацыянальнаадметнага. Адной з мер стала забарона польскага шрыфту ў 1864 г. Дазволенымі прызнаваліся рускі і заходнееўрапейскія. Пад строгі царскі кантроль трапілі друкарні, кнігарні і бібліятэкі. Амаль уся паліграфічная і выдавецкая база была пераарыентавана на выпуск рускамоўнай літаратуры, а кнігарні і бібліятэкі — на яе распаўсюджванне. Разам з указам аб забароне польскага друку ў Беларусі адбывалася ўвядзенне ў дзеянне з 6 красавіка 1865 г. «Часовых правіл аб цэнзуры». Паводле гэтага цэнзурнага статута паліграфічныя прадпрыемствы аддаваліся пад кантроль чыноўнікаў для асобых даручэнняў пры губернскіх уладах — інспектараў, у абавязкі
    якіх уваходзіла «папярэджанне і спыненне тайнага кнігадрукавання». Ад папярэдняй цэнзуры (для арыгінальных твораў менш 10, а для перакладаў — 20 друкаваных аркушаў) вызваляліся Пецярбург і Масква, але не правінцыя, дзе папярэднінаглядажыццяўляўся агульнай і ведамаснай цэнзурамі. Перыядычныя выданні маглі быць вызвалены ад папярэдняй цэнзуры толькі спецыяльным рашэннем міністра ўнутраных спраў і пры ўмове вялікага грашовага залогу. Друк трапіў пад строгі кантроль карнай цэнзуры, які выконвала Трэцяе аддзяленне Міністэрства ўнутраных спраў.
    30 верасня 1865 г. міністр унутраных спраў царскай Расіі Валуеў спецыяльным цыркулярам загадаў губернатарам: «1. Забараніць усім уладальнікам друкарняў, літаграфій і хромалітаграфій друкаваць на прадпрыемствах, якія належаць ім, якіянебудзь выданні на літоўскім і жмудскім дыялекце лацінапольскімі літарамі. 2. Ужыць усе сродкі, якія будуць у руках губернатара, каб забараніць перавоз, продаж і распаўсюджванне такіх выданняў. 3. Паведаміць пра гэта распараджэнне ўсім уладальнікам друкарняў, літаграфій і хромалітаграфій, а ў выпадку парушэння гэтага цыркуляра канфіскаваць забароненыя выданні»31.
    Асноўныя звесткі пра Магілёўскую губерню ў даведніку «Peuples Russes». 1я пал. XIX cm.
    22
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Цэнзурны статут. Вільня, 1827 г.
    Буквар для навучання чытанню паруску і папольску. Вільня, 1826 г.
    уСТАВЬ 0 ЦЕНЗуРЬ.
    no PocciucKii ii no llo iWKU, J J сь прнбавленіемь морала, анекдо J { шовь, собранія нужніаішнхь > * CAOBB, СПІНХОВЬ 11 проч. <
    еАЛЙАЛАЛ*****1**********^
    
    USTAWA CENZURY.
    D L
    po Ro 3 syy s kIt l p o Polsku, z dodatkiem tuoraluosci, anegddt, zbioru^otrzebnieyezych «vyrazdw, wierezy i l. d.
    W I L N 0.
    JoZEF Zawaozki wt.asnym, nakeadem.
    i 8 я 7.
    ILNO. W PRUKARX1 VNlWBpYTECKlBY
    1 8 2 6.
    Некаторыя беларускія даследчыкі, напрыклад Л. Лыч і У. Навіцкі, гавораць пра спецыяльны царскі ўказ 1867 г., якім забаранялася друкаванне кніг на беларускай мове32. Аднак, як адзначаў яшчэ калісьці А. Шлюбскі33, а ў наш час і В. Герасімаў, пацвярджэння гэтаму факту ў нарматыўных актах няма34. Дакументальна аформленая забарона была б адначасова фактам афіцыйнага прызнання беларускай мовы, што было на той час проста немагчыма.
    У 1й палове XIX ст. (да 1864 г.) дамінуючым тыпам культуры заставалася польскамоўнае літвінства, засвоіўшы форму якой і ўзяўшы за аснову асветніцкі кірунак, развівалася і беларуская кніжная культура. Улічваючы палітычныя рэаліі і практычную неабходнасць, друкарня універсітэта распачынае выданне двухмоўнага рускапольскага буквара: тэксты для першай дзіцячай кнігі часткова паралельныя (пры канцы рускамоўных больш), вызначаюцца талерантнасцю (фігуруюць апавяданні, дзе галоўны герой — «адзін багаты музульманін»), як кур’ёз успрымаецца падзел лічбаў на «касцельныя» і «арабскія». Беларускія (альбо літвінскія) рэаліі ў гэтым папулярным (вядома пра 15 выданняў за 1826—1854 гг.) падручніку зусім не ўлічаны.
    Тым часам узаемадзеянне беларускай і польскай моўнапісьмовых сістэм, якое адбывалася на працягу XIX ст., выпрацоўвала не толькі інерцыю стрымлівання беларускамоўнага адраджэння, але і энергію яе выхаду з анабіятычнага стану35. Значны польскі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў быў адначасова адказам на расійскую экспансію: моўную, рэлігійную, культурную.
    Для гэтага часу характэрна праяўленне агульнасці творчых і ідэйных мэт мясцовай інтэлігенцыі (найперш аднаўленне Рэчы Паспалітай і ВКЛ), што выражалася ў дзейнасці такіх згуртаванняў, як Таварыства шубраўцаў (1817—1822), Таварыства філаматаў Віленскага універсітэта (1817—1823), Таварыства мыслячай моладзі (1817—1820), Віленскае літаратурнае таварыства (1819—1820), антыпрамяністыя (1820), Віленскае тыпаграфічнае таварыства, Саюз дастойных мужоў (1820), Маральнае таварыства ў Свіслачы (1819—1820), дэмакратычнае таварыства Ф.А. Савіча ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі (1836—1839), Братні саюз літоўскай моладзі (1846—1849), Caros літоўскай моладзі (1847—1851), патрыятычны вучнёўскі саюз у Свіслацкай гімназіі (1826),
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1 795—191 7)
    23
    OBLE^EME MIASTA
    М I N S К A
    TRAGEDYA HISTORYCZNA
    z DZIEJOW OYCZYSTYCI1 NAPISANA
    w CZTERECH АК.ТАСН.
    Г R Z Е Z
    К. NOWLNSKIEGO Л. D. Т. Р.
    OOOaOOOOOOUOOC^OOUOUOUOOOOOG.
    WILNO, u Alexandra Zolkowskiego w Drukai ni XX. Pijarow.
    1 8 s o.
    «Племя сарматаў» y Вільні (1827) i інш. Усе яны следавалі польскай культурнай традыцыі і спадзяваліся з дапамогай мастацкага слова распаўсюджваць маральнасць і асвету сярод сялян, садзейнічаць узаемаразуменню паміж панам і селянінам. У шляхецкім асяроддзі фарміраваўся і нацыянальнавызваленчы рух (паўстанні 1830—1831, 1863—1864 гг.). Менавіта ў гэты час духоўнакультурныя запатрабаванні беларускага грамадства знаходзілі ўвасабленне ў першых спробах вяртання беларускага друкаванага слова праз польскае пасрэдніцтва, моўнае і графічнае. Віленскія перыядычныя выданні «Kurier Litewski», «Dziennik Wilenski», «Tygodnik Wilenski» былі месцам фарміравання i канцэнтрацыі мясцовага патрыятычнага актыву.
    Ужо ў 1810—1820я гг. у віленскім друку пачынаюць з’яўляцца творы, звязаныя ў першую чаргу з цікавасцю да «краёвай» гісторыі, чаму спрыяла асветная праца членаў Таварыства філаматаў Віленскага універсітэта, якую яны спалучалі з імкненнем асэнсаваць інтарэсы народа. Падмацоўваўся гэты кірунак і афіцыйнай пазіцыяй самога універсітэта, які ў 1816 г. вяртаецца да ідэі пашырэння краязнаўчай дзейнасці, замацаванай «Інструкцыяй да складання па гімназіях і павятовых школах