• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    запісаў для розных навук» 1812 r. (Dziennik Wilenski. 1816. № 2. S. 144—162). У камітэт па запісах пры універсітэце сталі паступаць фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, некаторыя з якіх знаходзілі адлюстраванне ў перыядычным друку (М. Чарноўская, К. ЛяхШырма, 3. ДаленгаХадакоўскі), у лекцыях выкладчыкаў універсітэта (напрыклад, Л. Бароўскага). Беларускі фальклор і мова ўваходзяць у паэтычныя творы Яна Чачота і Адама Міцкевіча — найбольш яскравых прадстаўнікоў рамантычнага кірунку ў літаратуры Беларусі. Праўда, як вядома, «не ўсё, створанае імі на беларускай мове, трапіла ў друк. Многае, застаўшыся ў рукапісах, загінула, у тым ліку беларускамоўная спадчына А. Міцкевіча»36. У віленскай дру карні Юзафа Завадскага з’яўляюцца першыя выданні паэта на польскай мове: у 1822 г. «Poezja» («Паэзія»), у 1823 г. — «Ballady і romanse» («Балады і рамансы»), выдаваць якія дапамагаў Я. Чачот. У аснове твораў А. Міцкевіча — беларускі фальклор, гісторыя ЛітвыБеларусі. Да беларускага фальклору ў сваіх творах звярталіся Т. Зан, А. Ходзька і іншыя «паэтырамантыкі, якія пісалі папольску, але сваім паходжаннем і жыццёвым лёсам лучыліся з беларускім краем, а ў гістарычных уяўленнях — з колішнім Вялікім княствам Літоўскім»37. Пры гэтам з’яўляліся безумоўна слабыя творы, накшталт п’есы К. Навінскага «Аблога горада Мінска. Гістарычная трагедыя», з прысвячэннем мінскаму маршалку Гілярыю Хмары, надрукаваная асобнай кніжкай «у Аляксандра Жулкоўскага ў друкарні ксянзоў піяраў» (Вільня, 1820 г.).
    Шэраг беларускамоўных твораў, якія не траплялі ў друк, распаўсюджваліся ананімна ў спісах, як парадыйныя паэмы «Энеіда навыварат» В. Равінскага (1820я гг.) і «Тарас на Парнасе» К. Вераніцына (1850я гг.).
    Першыя публікацыі беларускай песеннай творчасці звязаны з імем выпускніка наваградскай гімназіі Яна Чачота (1796—1847). Пры жыцці паэта з віленскай друкарні Юзафа Завадскага выйшлі дзве яго кнігі, якія змяшчалі беларускія тэксты. Першая (1844) называлася «Сялянскія песенькі знад Нёмана і Дзвіны, з дадаткам першатворных у славянакрывіцкай мове». Невялічкую прадмову да яе аўтар скончыў бібліяграфічным аглядам выданняў, у якіх можна знайсці прыклады вырашэння эканамічных праблем большасці народа (сялян і беднай шляхты), акцэнтуючы ўвагу на «Ласкава зацьверджаных 25 верасня 1817 г. праз векапомнай памяці імператара Аляксандра 1
    Тытульны ліст кнігі «Аблога Мінска.
    Гістарычная трагедыя». Вільня, 1820 г.
    24
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст кнігіЯ. Чачота «Сялянскія песенькі знад Нёмана і Дзвіны, з дадаткам першатворных у славянакрывіцкай мове». Вільня, 1844 г.
    Тытульны ліст кнігі Я. Чачота «Сялянскія песенькі знад Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыслоўі і ідыёмы ў славянакрывіцкай мове са зробленымі над імі назіраннямі». Вільня, 1846 г.
    
    OSNKI WIESNIACZE
    Z NAD MEMNA I DZWIM,
    z <1 о 1 q с z е м і е пі
    PIER WOT WO RUY CH
    to mo to і t
    SLAWIANOKREWICKIEJ.
    7Л" 17 0. Dbukiem Jozefa Zawabzkiego.
    1» 11.
    Палажэння i Уставы аб сялянах Курляндскай губерні, а таксама аб Уставе сялян Эстонскай губерні. Тыя паважныя справы, натхнёныя сапраўды хрысціянскімі пачуццямі, на падставе дасведчанасці і чыстага розуму, Чачот рэкамендуе ўвазе паважаных чытачоў, дзеля таго, каб яны вызваліліся ад сумнай патрэбы наракання на ўбоства і цяжкае жыццё каханых падданыхкмёткаў». Але пачынаецца прадмова разважаннямі пра духоўнасць крывіцкага народа, вось першы сказ: «Паэзія, якую называюць цяпер правінцыйнагміннай, была праз стагоддзі для нашых продкаў агульнай: панскай, княжацкай, словам, народнай; яна павінна стаць вартай увагі нават тых, хто нічога добрага не хоча бачыць у правінцыйным і сялянскім»38.
    Другая беларуская кніга Я. Чачота выйшла праз два гады, у 1846 г., і мела назву «Сялянскія песенькі знад Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыслоўі і ідыёмы ў славянакрыўскай мове са зробленымі над імі назіраннямі». Пры тых жа фармаце (in 40) і колькасці старонак (132), што і ў першай кнізе, яна змяшчала нашмат
    больш матэрыялу, дзякуючы шчыльнаму набору і меншаму кеглю. Як і ў першай кнізе, тут ёсць набраныя лацінкай народныя песні, арыгінальныя вершы Я. Чачота на беларускай мове, але дададзены яшчэ прымаўкі, прыказкі і невялікі беларускапольскі тлумачальны слоўнічак. Змешчаныя на першых 29 старонках кнігі назіранні Чачота былі не толькі першым грунтоўным нарысам асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з іншымі славянскімі, найперш рускай і польскай, гэта была таксама праграма рознабаковага вывучэння «славянакрывіцкага» народа, яго духоўнай спадчыны, матэрыяльнай і побытавай культуры: «...Варта нават зрабіць калекцыю сялянскага хлеба, які ўжываецца ў розных месцах у розныя поры году: зацікавіла б гэта нашчадкаў і больш карысная была б навука для сучаснікаў, чымсьці калекцыя каштоўных мінералаў»39.
    Да адраджэння беларускай мовы ў друку праз польскае пасрэдніцтва мелі непасрэднае дачыненне народжаныя ў Беларусі пісьменнікі А. Рыпінскі, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, В. ДунінМарцінкевіч, В. Каратынскі і інш.,
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1 795—191 7)
    25
    Разварот кнігі
    Я. Чачота «Сялянскія песенькі знад Нёмана іДзвіны». Вільня, 1846 г.
    творы якіх былі праявай культуры беларускапольскага памежжа.
    Для 1840—1850х гг. для кніжнасці Беларусі характэрным тыпам кнігі з’яўляюцца зборнікі з уключэннем беларускамоўных твораў лацінскім шрыфтам і тэкстаў на польскай мове. Сярод іх (акрамя згаданых кніг Я. Чачота) выдадзеныя ў эміграцыі пасля паўстання 1830—1831 гг. творы Аляксандра Рыпінскага. У парыжскай «ksi?gotloczni J. Marylskiego» выйшла яго кніга «Bialorus. Kilka slow о poezji tego prostego ludu tej polskiej prowincji: o jego muzyce, spiewach, tancach...» (1840). Ba ўласнай друкарні, заснаванай y Лондане paзам з I. Яцкоўскім, адвакатам з Наваградка, А. Рыпінскі выпусціў у 1850я гг. аўтарскую беларускую баладу «Niaczyscik, ballada bialoruska» (1853) і аповесць I. Яцкоўскага «Powiesc z czasu mojego, czyli przygody litewskie» (1854), дзе быў змешчаны ў польскім перакладзе беларускі верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы». Балада «Нячысцік» акрамя Лондана выйшла таксама ў Познані (1853 г., друкарня Мерзбаха). Была спроба яе выдан
    ня і ў СанктПецярбургу, але ў адпаведнасці з рэцэнзіяй на яе прафесара I. Сразнеўскага, да якога звярнуўся цэнзурны камітэт, яна не выйшла: «кніжка гэтая не можа быць ухвалена да друку рускаю цэнзурай, — папершае, таму, што аўтар яе Аляксандр Рыпінскі вядомы як пісьменнік, адданы бунтоўным ідэям, і выказаў іх, між іншым, і ў дачыненні да Беларусі ў кніжцы «Bialorus»; падругое, таму што яго балада «Niaczyscik» прапануецца да друку лацінскімі літарамі, тады як яна напісана паруску на мясцовай гаворцы праваслаўных жыхароў Беларускага краю і хоць бы без шкоднай наўмыснай, але ўсётакі не без магчымасці распаўсюджання ў народзе пісьменнасці лацінскай»40.
    У 1846 г. у Вільні ў «Друкарні Юзафа Завадскага» (як пазначана на тытуле выдання)41 быў выдадзены і першы друкаваны твор В. ДунінаМарцінкевіча «Sielanka» («Сялянка»), у якім разам з польскай мовай выкарыстоўвалася беларуская. У наступных чатырох выданнях В. ДунінМарцінкевіч следуе вызначанаму кірунку і публікуе пры падтрымцы мінскага
    Убранне сялян з ваколіц Барысава.
    Гравюра з кнігі Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета...». Вільня, 1847 г.
    Тытульны ліст кнігі Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета...». Вільня, 1847 г.
    OPISAJOE
    POWIMJ B0BIS0W8KIEG0
    FOP WZGLEPEM STATYSTYCZNYM, GEOGNOSTYCZNYM, HISTORYCZNYM, GOSPODARCZYM , PRZEMYSLOWOHANDLOWYM 1 LEKARSK1M.
    Z dodauiem wiadomoiti: o Obyeeajach, Spiewach, ₽r»yslowiack 1 Vbiorach Ludut GuAlach, Zabobonacli i t. d.
    Pour toute critique nous n’avons qu'un mot a repondre : Faites mieux cl nous vous lirons avec plaisir, avec reconnaissance, W e i s i.
    >—»*—вййяв S' в>й® *