Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
На мяжы XVII—XVIII стст. на Беларусі склаліся неабходныя ўмовы для выпуску перыядычных выданняў: вопыт кнігадрукавання, кнігавыдавецкія сувязі, публіцыстычныя сілы — усё спрыяла гэтаму працэсу. Ужо падчас працяглай Паўночнай вайны (1700—1721) узнікла ідэя стварэння газеты на тэрыторыі Беларусі, а ў 1707 г. інтэлігенцыя Мінска абгрунтоўвала неабходнасць друкаваць і распаўсюджваць бясплатныя перыядычныя выданні праз пошту181.
У 1718—1720 гг. у Караляўцы (Кёнігсберг, Прускае герцагства) лютэранскі святар Я. Рэкуць ужо выдаваў польскамоўную газету «Каралявецкая пошта» («Poczta Krolewiecka»), якая была разлічана на чытачоў Караляўца і Вільні, змяшчала навіны са сталіцы і іншых гарадоў ВКЛ182. Дзесьці ў сярэдзіне XVIII ст. былі спробы выдаваць «Нясвіжскую газету»т.
Аднак толькі езуітам удалося не толькі арганізаваць, але і падпарадкаваць сабе выданне газет у сталіцы ВКЛ. «Первая лмтовская газета был Лнтовскнй Курьер, начавшнй нздаваться в 1759 г. Право нздання на основаннн грамоты Августа III от 22 февраля 1760 г.» — гэта цытата са змешчанага ў пецярбургскім выданні «Жнвопнсная Россня» (1882) артыкула
А. Кіркора. Адзначаны прывілей 1760 г. быў, як заўважаюць даследчыкі, другім, а першы прывілей на выданне газет у ВКЛ езуіты атрымалі 5 лістапада 1757 г. У рэгістры (спісе) каралеўскіх прывілеяў ёсць пераказ яго зместу: «Прывілей, у якім айцамезуітам літоўскай правінцыі даецца права непрарыўна друкаваць свецкія звесткі на польскай, італьянскай, лацінскай і любой іншай падыходзячай мове, выключаючы французскую». Гэты ж прывілей упамінаецца і ў другім прывілеі — 1760 г. Менавіта на захаваны, другі прывілей як на галоўнае дакументальнае сведчанне з’яўлення перыядычнага друку на беларускіх землях спасылаюцца многія даследчыкі. Хутчэй жа за ўсё, ужо пасля атрымання першага прывілея езуітам удалося выпусціць некалькі нумароў газеты. Магчыма, гэта былі пробныя, нерэгулярныя выпускі, якія не атрымалі шырокага рэзанансу. Такога пункту гледжання прытрымліваюцца гісторыкі Г. Смольскі, С. Чарноўскі, В. Цэхоўскі, В. Абрамавічус, якія адносяць выхад першага нумара «Літоўскага кур’ера» да 1759 г. Першыя нумары газеты не захаваліся, як не захаваўся і прывілей 1757 г. на яе выданне.
3 1760 г. «Kurier Litewski», першае рэгулярнае перыядычнае выданне ў ВКЛ, выходзіў штотыднёва па пятніцах на польскай мове. У год закрыцця (1763) выйшла толькі 34 нумары. Выдавалася газета ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Рэдактарам быў Ф. Папроцкі (1760—1762). У выданні друкаваліся ў асноўным паведамленні пра палітычныя падзеі ў краіне і за мяжой. Мела 3 дадаткі «Літаратурныя навіны» («Wiadomosci literackie»), «Чужаземныя навіны» («Wiadomosci cudzodzemskie»), «Дадатак да Віленскай газеты» («Supplement do gazet Wilenskich»)184. Выданне было спынена зза студэнцкіх беспарадкаў, у выніку якіх рэдактары і выдаўцы пераехалі ў Коўна.
У 1764—1794 гг. замест названай газеты ў Вільні штотыднёва стала выходзіць «Віленская газета» («Gazety Wilenskie»), рэдактарамі якой былі А. Янушкевіч (1763—1764), К. А. Нарушэвіч (1766—1773), М. ПачобутАдляніцкі (1773—1794), аднак яе выданне спынілася з пачаткам паўстання 1794 г.185
У 1776—1783 гг., магчыма, спачатку па ініцыятыве сакратара мясцовай пошты Сабалеўскага, а пазней пад кіраўніцтвам
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
95
А. Тызенгаўза ў Гродне выдавалася «Гродзенская газета» («Gazeta Grodzenska») — першая ў межах сучаснай Беларусі. Друкавалася яна ў Каралеўскай друкарні, выходзіла 1 раз на тыдзень (у чацвер) на 2 старонках. У некаторых выпадках аб’ём мог павялічвацца ў 2 разы. Пасля выхаду першых 6 нумароў газету пачаў цэнзураваць газетны цэнзар, пасаду якога ўвёў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Мела тыраж 300 экзэмпляраў. Гэта была таксама польскамоўная газета, якая асвятляла падзеі з жыцця Рэчы Паспалітай і ВКЛ, Расіі, краін Еўропы, часцей перадрукаваныя з «Варшаўскай газеты»186.
У лістападзе—снежні 1792 г. у Гродне 2 разы на тыдзень выходзіў друкаваны орган Таргавіцкай канферэнцыі — газета «Гродзенскія ведамасці» («Wiadomosci Grodzenskie»), якая інфармавала пра падзеі, што адбываліся напярэдадні падзелу Рэчы Паспалітай.
У 1794 г., падчас паўстання Т. Касцюшкі выдавалася «Віленская нацыянальная газета»
(«Gazeta Narodowa Wilenska»), якая з’ўлялася органам Найвышэйшай Літоўскай рады — рэвалюцыйнага ўрада ВКЛ у час паўстання. Выходзіла на польскай мове 2 разы на тыдзень з 4 мая да 6 жніўня 1794 г. Рэдактарам быў прафесар Віленскай акадэміі П. Н. Галянскі, у выданні таксама ўдзельнічаў прафесар М. Ф. Карповіч187.
Першым у Беларусі і ВКЛ інфармацыйным бюлетэнем былі «Гродзенскія весці» («Awizy Grodzenske»), якія друкаваліся з 1678 г. да пачатку XVIII ст. Некаторыя даследчыкі лічаць іх першай газетай у ВКЛ. У Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве захаваўся толькі адзін нумар ад 13 снежня 1698 г. (фармат 13,5 х 20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы)188.
На пачатку XVIII ст. у ВКЛ пачынаецца актыўны друк календароў (першы каляндар надрукаваны ў Парыжы ў 1493 г.). Аднак можна адзначыць, што вытокі беларускага друкаванага календара можна знайсці яшчэ ў «Пасхаліі», заключнай частцы «Малой пада
Старонкі «Беларускага календара».
Магілёў, 1785 г.
96
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульныя лісты беларускіх календароў на 1910—1914 гг.
hod BIELARUSKI hod 1914. KALENDAR 1914.
BIELARUSKI KALENOAR
„NASAJE NIWY" na 1911 hod.
HOD BIELARISKI HOD 1913 KA LEND AR 1913
рожнай кніжкі» Францыска Скарыны (Вільня, каля 1522). Гэта быў першы ўсходнеславянскі друкаваны царкоўнаастранамічны каляндар на 1523—1543 гг. Ёсць звесткі, што ў Любчанскай друкарні ў 1650я гг. некалькі разоў выходзіў «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С. Фурмана (не выяўлены), у Слуцкай друкарні на пачатку 1670х гг. таксама планаваліся да друку календары. Першы рускі друкаваны каляндар «Святцы, або Каляндар» выйшаў у Амстэрдаме ў 1702 г., а яго выдаўцом быў беларус Ілья Капіевіч189. Відавочна, што друкаваныя календары, што выходзілі ў Кракаве, мелі шырокае распаўсюджанне і на тэрыторыі ВКЛ, як «Рымскі і рускі каляндар» на 1690—1724 гг. Ф. Нявескага і інш.
Аднымі з найранейшых з’яўляюцца супрасльскія уніяцкія «Календары польскія і рускія» на 1714, 1717, 1722, 1732, 1734 гг. 3 1737 г. да выдання календароў у Слуцку і Вільні прыступілі езуіты. У 1776—1800 гг. у Гродне і Вільні выдаваўся штогадовы «Гаспадарчы каляндар» («Kalendarz Gospodarski») на
польскай мове. Яго ініцыятарам быўпісьменнік, дырэктар каралеўскай друкарні К. Маліноўскі, выдаваў Т. Дубіткоўскі190. Каляндар змяшчаў парады па медыцыне, сельскай гаспадарцы і карыстаўся вялікай папулярнасцю на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Тыраж яго дасягаў 8 тыс. экзэмпляраў. У 1783—1795 гг. у Магілёве штогод выходзіў «Беларускі каляндар» («Kalendarz Bialoruski»), які выдаваўся С. БогушСестранцэвічам і вызначаўся высокім паліграфічным узроўнем. У канцы XVIII ст. календары выдаваліся таксама і полацкімі езуітамі19’. Неацэнная гістарычная каштоўнасць гэтых невялічкіх выданняў у тым, што яны адначасова выконвалі функцыю адрасоўкалендароў — часта толькі адсюль можна даведацца, хто займаў невысокія чыноўныя пасады ў беларускіх павятовых гарадах.
Календары і ў 19 ст. займалі паважнае месца ў дамах адукаваных беларусаў як універсальная кніга, прыдатная, кажучы сучаснай мовай, да «інтэрактыўнага карыстання» (заўваг, дапісак
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
97
мемарыяльнага характару, гаспадарчых нататак). Добрай ілюстрацыяй гэтага служыць успамін фатографа Яна Булгака аб падарожжы ў дзяцінстве (1870я гг.) з роднага Асташына (зараз Карэліцкі раён) у суседнюю вёску да цёткі Ідалькі, у доме якой ён сустракаў такую карціну: «На паліца^ сярод кніг знаходзілася мноства календароў, састаўленых па парадку гадоў, бо цёця збірала іх старанна і захоўвала на памяць як свайго роду дамашнюю хроніку. Трэба ведаць, што ў тыя часы каляндар меў ролю значна важнейшую і шырэйшую, чым яго сучасны паслядоўнік. Ён быў дзённікам дзеянняў і падзей і ў доўгім спісе запісаў ад рукі на палях вобразна прадстаўляў жыццё двара, нягледзячы на тое, што быў напісаны паруску... Адзінай уступкай рэлігійным пачуццям каталіцкага насельніцтва былі змешчаныя побач з тэкстам імёны святых на лаціне. Такія «западнорусскіе месяцесловы» друкаваліся ўтой час дляўсяго краю ўяўрэйскіх друкарнях Сыркіна і Рома|92з ухвалення ўраду, і толькі ў руках нашых жанчын гэтыя чужыя
і прыкрыя выданні набывалі рысы сваіх. На тытульнай старонцы нязменна пісаліся пад датай года сакраментальныя словы: «Дай, Божа, шчаслівы», а ў сярэдзіне на ўсіх белых месцах запісваліся розныя дамашнія здарэнні, не выключаючы цялення кароў, стрыжкі авечак і пакрывання кабылы. He абміналі, вядома, і метэаралагічных з’яў, асабліва ў сувязі з сяўбой, сенакосам і жнівом. Калі да гэтага старанная рука цёці Ідалькі дадавала нейкія дамашнія рэцэпты, кухонныя або лекарскія, факты з асабістага жыцця, выплаты, сустрэчы і іншыя заўвагі, гэты пануры афіцыйны «западнорусскій месяцеслов» — сродак чужой сілы і насмешкі — губляў сваю сухасць і станавіўся сапраўднай запісной кніжкай, старасвецкім «silva rerum», поўнай выразнасці, жыцця і значэння. Цёця шмат гадоў выпісвала календары і захоўвала іх на паліцы... Яна рабіла гэтыя запісы са сваёй звычайнай спакойнай разважлівасцю і няспешнай дакладнасцю, якая, зрэшты, адрознівала ўсіх тагачасных людзей, што не ведалі сучаснага бессэнсоўнага гарачкавага тэмпу».193
«Мінскі каляндар на 1912 г.». Вільня, 1912 г.
98
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульны ліст брашуры Я. Офенберга «3 гісторыі дабрачыннага таварыства». Вільня, 1906 г.
Перыядычны друк Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
У 1796 г. адбылося другое нараджэнне газеты «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер»), калі ў Гродне была заснавана прыватная газета з такой самай назвай. Уладальнікам і рэдактарам яе быў Тадэвуш Влодэк. У Гродне выйшла 52 нумары, а з 1 красавіка 1797 г. рэдакцыя газеты была перанесена ў Вільню і перададзена ў арэнду Галоўнай вышэйшай школе (Віленскаму універсітэту). 3 1800 г. і да закрыцця універсітэта ў 1832 г. «Літоўскі кур’ер» рэдагавалі яго прафесары. Так, у 1800—1809 гг. рэдактарам газеты быў Я. Ясінскі, у 1810—1811 гг. — К. Даніловіч, у 1812—1814 гг. — Э. Славацкі, а з 1815 г. — А. Марціноўскі. На старонках газеты адлюстроўвалася ліберальная атмасфера Віленскага універсітэта і пасля паўстання 1831 г. выданне часова было спынена, аднак усё ж праз два гады ўзнавілася і было адзіным перыядычным выданнем у Вільні на польскай мове, існаванне якога не было назаўсёды перапынена мерапрыемствамі царызму194.