Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
3 2й паловы 1850х гг. мінская кнігарня братоў Г. і С. Бейліных вызначаецца актыўным удзелам у кнігавыданні. Першымі ўладальнікамі кніжнай крамы былі Ілья (Элья) Мардуховіч Бейлін і яго сын Сымон (Шымон), якія нават не валодалі «ўзаконенай граматай», a мелі толькі яўрэйскую. Як адзначыў «Віленскі кур’ер», менавіта дзякуючы кніжнаму гандлю, а ў мінскай кнігарні Бейліных налічвалася да 5 тыс. тамоў найноўшых твораў сучасных пісьменнікаў, Бейліны мелі цесныя
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
83
.•1. Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Вільня, 1859 г.
выдавецкія сувязі з варшаўскімі (I. Унграм, С. Оргельбрантам), віленскімі (А. Сыркіным), мінскімі (Ё. Дворацам) друкарамі. Кнігавыдавецкая дзейнасць Бейліных была накіравана на падтрымку мясцовых аўтараў (В. ДунінМарцінкевіч, А. Плуг, У. Сыракомля, М. Шышка). Выдаючы менавіта мастацкую літаратуру, яны спрабавалі здзейсніць адначасова як камерцыйныя, так і асветныя мэты. Выданне арыгінальных мастацкіх твораў мясцовых аўтараў садзейнічала развіццю беларускай літаратуры. Асаблівай з’явай у кнігавыданні гэтага перыяду сталі менавіта мастацкія творы на беларускай і польскай мовах, выдадзеныя ў Мінску накладам Гірша Бейліна, сярод якіх — «Гапон» В. ДунінаМарцінкевіча (1855). Яшчэ ў 1870—1880я гг. адзначаецца дзейнасць у Мінску кнігарні Бейліных, Ёселя і Мордуха, магчыма, сыноў тых Бейліных, якія займаліся актыўнай кнігавыдавецкай дзейнасцю ў 1850я гг. Аднак пазнейшы перыяд у дзейнасці кнігарні быў звязаны толькі з гандлем.
Асноўным выдаўцом і накладцам нотнамузычнай літаратуры ў 1860я гг. у Мінску быў Аляксандр Валіцкі (1859— 1863), літаратар, музычны крытык, а таксама ўладальнік мінскай кнігарні. Ён падтрымліваў сувязі з такімі літаратарамі, як В. ДунінМарцінкевіч, А. Кіркор, У. Сыракомля і
кампазітарамі Д. Стафановічам, С. Манюшкам, Ф. Міладоўскім, Ю. Сікорскім і інш. Для выдання нотнамузычнай літаратуры А. Валіцкі наладзіў кантакты з тыпаграфскімі прадпрыемствамі не толькі ў Мінску (літаграфія Э. Адамовіча), але і ў Варшаве (друкарнягравёрня Г. Гебетнера і Р. Вольфа, літаграфія У. Ота), Лейпцыгу (літаграфія і гравёрня К. Г. Родэра). Тэхніка глыбокага друку дазваляла шматразовае выкарыстанне зробленых матрыц у залежнасці ад попыту на той ці іншы музычны твор. Да адкрыцця ўласнай гравёрні кнігавыдавецкая фірма Гебетнера з Варшавы таксама друкавала свае нотныя выданні ў Лейпцыгу. У канкурэнтнай барацьбе ў галіне нотадрукавання выходзілі на першыя месцы менавіта спецыялізаваныя прадпрыемствы. Так, вядома 26 назваў нотнамузычнай літаратуры, якую А. Валіцкі выдаў сумесна з вядучымі польскімі літографамі. Гэта былі песні, у тым ліку з аперэт, танцавальная музыка такіх кампазітараў, як С. Манюшка, Ф. Міладоўскі, В. Пшыбора, А. Грунер, К. Лада, А. Бартэльс158. А. Валіцкі ўдзяляў значную ўвагу рэкламе сваіх выданняў, выкарыстоўваючы пры гэтым самі ж выданні. Фундаментальны твор Камілы Марцінкевіч 1861 г.
84
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
«Reve du passe» — фантазія для фартэпіяна, прысвечаная графіні Марыі Тышкевіч, быў, відаць, выдадзены менавіта А. Валіцкім, які добра ведаў сям’ю Марцінкевічаў і высока цаніў творчасць дачкі В. ДунінаМарцінкевіча Камілы. Аддрукавана ж выданне было ў Варшаве ў літаграфіі У. Ота. Высокая дынаміка нотавыдання ў параўнанні з іншымі тыпамі літаратуры мела першапрычыну менавіта ў культурнамастацкім развіцці Мінска, на якое значны ўплыў зрабіў і сам А. Валіцкі.
Найбольш значным і адметным сярод аўтараўвыдаўцоў 1й паловы XIX ст. з’яўляецца Вінцэнт ДунінМарцінкевіч. Яго выдавецкая дзейнасць заключалася ў зборы тыражу і грашовых сродкаў на публікацыі сваіх беларускіх і польскіх мастацкіх твораў, якія яму ўдалося ажыццявіць у Мінску і Вільні ў 1846—1861 гг. Пяць выданняў 1846, 1854— 1857 гг. змяшчалі беларускія тэксты лацінкай, адно было на польскай мове. Адзінае цалкам беларускамоўнае мінскавіленскае выданне — пераклад першай часткі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча (1859). Перакладчыкам і выдаўцом выступаў В. ДунінМарцінкевіч, выданне ажыццёўлена ў асноўным на сродкі па падпісцы ў віленскай друкарні А. Сыркіна. На кнігу падпісалася 79 чалавек, з іх 78 замовілі па адным экзэмпляры, а мінскі суддзя Дмахоўскі — 12. Выданне меркавалася прадоўжаць, аб чым сведчыць і надпіс на тонкай папяровай вокладцы «Вокладка часовая»: пасля выхаду ўсіх частак можна было іх пераплесці пад новай, «сталай» вокладкай. Тыражы выданняў сваіх твораў у Мінску В. ДунінМарцінкевіч атрымліваў і ад мінскага друкара Ё. Двораца (1850—1857), кнігарні братоў Бейліных (1855), постаці якіх атрымалі адлюстраванне ў вершаваных творах паэта. Усё гэта сведчыла аб разуменні ролі беларускага слова не толькі на ўзроўні вуснарукапіснага яе існавання, але і ў друкаваным выглядзе. А гэта ў сваю чаргу з’яўлялася неад’емным фактарам фарміравання нацыянальнай свядомасці народа.
У 2й палове XIX ст. з развіццём капіталістычных адносін ва ўсіх сферах эканомікі адбываецца далейшы рост і ўдасканаленне паліграфічнай базы Беларусі, узнікаюць новыя выдавецкія прадпрыемствы. Гэта друкарні Беркі Саламонава (234 выданні), Тасьманаў (226), Дворжацаў (звыш 90) у Мінску; Я. Падземскага (102), Ш. Фрыдланда (100) у Магілёве; М. Нэймана (88), Г. Малкіна — у Віцебску і інш.
Мінская друкалітаграфія Беркі Ісакавіча Саламонава (1874—1917) за перыяд сва
ёй дзейнасці надрукавала 234 выданні (да 1905 г. —167) разнастайнай тэматыкі: сацыяльнаэканамічныя, рэлігійныя, па адукацыі і асвеце, гісторыкакраязнаўчыя, юрыдычнаправавыя, па мовазнаўстве, бібліяграфіі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, матэматыцы, псіхалогіі, тэхніцы, гідратэхніцы, мастацкай літаратуры, мастацтва і літаратуразнаўстве, геаграфіі, прыродазнаўстве. Асноўнае месца ў выдавецкатыпаграфскай дзейнасці Б. I. Саламонавазаймае сацыяльнаэканамічная літаратура. Рост заказаў гэтай тэматыкі быў звязаны з адкрыццём і дзейнасцю ў горадзе шматлікіх грамадскіх, дзяржаўных, прыватных устаноў. Адным з найбольш актыўных друкароў, з якімі яны супрацоўнічалі, быў Б. I. Саламонаў. Кола яго кнігавыдавецкіх сувязей ахоплівала звыш 30 такіх устаноў. Асноўную частку выданняў складалі штогадовыя справаздачы аб іх дзейнасці або іншыя афіцыйныя выданні, сярод якіх можна вылучыць статуты, пратаколы, каштарысы, даклады. Значная частка выданняў Б. I. Саламонава адносілася да рэлігійнай літаратуры, сярод іх вучэбныя выданні настаўніка Закона Божага Ф. I. Міткевіча; папулярныя пропаведзі і словы епіскапа Яўгенія, А. Юрашкевіча, Я. А. Варанцова; навуковадакументальныя матэрыялы рэлігійных дзеячаў Антонія Зубко, Віктара Садкоўскага, Георгія Каніскага. На трэцяй пазіцыі ў кнігавыдавецкай тэматыцы друкалітаграфіі — выданні па адукацыі афіцыйнага характару. Тры названыя вядучыя пазіцыі ў выдавецкай дзейнасці Б. I. Саламонава адпавядалі асноўным тэндэнцыям развіцця тагачаснага грамадства і вызначаліся як сацыяльнаэканамічным, так і рэлігійным, ідэалагічным фактарамі. На змену польскаму ўплыву прыйшла палітыка русіфікацыі, якая абапіралася на рэлігію і адукацыю, пра што яскрава сведчаць выданні Б. I. Саламонава. Пэўныя тэндэнцыі развіцця гісторыкакраязнаўчых даследаванняў адлюстравалі таксама і выданні гэтай тэматыкі менавіта ў друкалітаграфіі Б. I. Саламонава (творы А. П. Смародскага, М. I. Андэрсана, П. А. Аляксандрава, Я. I. Варанцова, М. I. Вержбаловіча, Я. А. Альбоўскага, A. I. Мілавідава і інш.). Увогуле ж тэматыка выданняў друкалітаграфіі Б. I. Саламонава была універсальнай.
Друкарня Равекі Мордухавай Дворзкац (1880—1893), магчыма жонкі Ёкеля Двораца (Янкеля Дворжаца), па нашых меркаваннях, прадоўжыла сямейную справу і заставалася адным з вядучых прыватных друкалітаграфскіх прадпрыемстваў Мінска ў
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
85
1880—1890я гг. Вядомы дазвол на пацвярджэнне дзейнасці друкалітаграфіі ўжо ад 1895 г., які атрымалі нашчадкі Дворжаца, a менавіта ЗэльманЭлья Янкелеў Дворжац, які выступаў ад імя і іншых нашчадкаў. Друкалітаграфія супрацоўнічала з Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі, што вызначыла і замацавала адпаведную спецыялізацыю і ў далейшай працы ўжо друкарні Хаіма Якаўлевіча Дворжаца, сына Ё. Двораца, у 1894—1904 гг., яго жонкі Леі Гдалеўны Дворжац у 1904—1914 гг. На працягу сваёй дзейнасці друкарня спецыялізавалася на выпуску акрамя сельскагаспадарчай яшчэ юрыдычнай і сацыяльнаэканамічнай літаратуры.
Друкалітаграфія Тасьманаў (1878—1917) таксама дзейнічала як сямейнае прадпрыемства. Заснавана мінскім мешчанінам Ільёй Абрамам Ісакавічам Тасьманам на аснове сумеснага з мінскім купцом 2й гільдыі Самуілам Меяровічам Фідэрфонам прадпрыемства (1878—1881). 18гадовы стаж работы ў Мінскай губернскай друкарні, дзе 1. Тасьман «друкаваў, набіраў і трымаў першую карэктуру, па ўсіх выданнях, якія друкавала Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі», а таксама тры гады сумеснай працы з Фідэрфонам дазволілі яму атрымаць дазвол на адкрыццё ўласнага прадпрыемства. Дзейнасць друкарні I. Тасьмана пачалася з набыцця друкалітаграфскіх станкоў у Коўне, Пецярбургу, Лейпцыгу, Варшаве, Берліне. Перыядычна да тыпаграфскіх работ далучаліся камерцыйныя кампаньёны Тасьмана З.А. Д. Мейлаховіч, мастак і тыпограф з Гродна, і Ш. А. Левін, былы наборшчык Мінскай губернскай друкарні, якія ўтваралі часовыя друкарскія таварыствы. Так, у 1893 г. у наборшчыкі да I. Тасьмана і Ш. Левіна паступіла ўжо 12 чалавек, што можа быць сведчаннем арганізацыі малога тыпаграфскага прадпрыемства. Друкалітаграфія I. Тасьмана выступала і як выдавецкае прадпрыемства «Тасьман і сыны» (1893—1902), часцей — як «Друкалітаграфія I. і В. Тасьман» (1899—1917). Пашырэнне дзейнасці фірмы Тасьмана звязана з адкрыццём пры друкалітаграфіі ў 1899 г. кнігарні, праца якой, відаць, мела часовы характар і не атрымала пэўнага адлюстравання ў дакументах ці іншай літаратуры.
За гады сваёй дзейнасці друкалітаграфія выпусціла 226 выданняў, заняўшы другую пазіцыю сярод прыватных друкарняў. Да 1905 г. выйшла 85 выданняў. Як і друкалітаграфія Б. I. Саламонава, значную колькасць сваёй прадукцыі яна выпусціла сумесна з іншымі дзяржаўнымі, грамадскімі і прыватнымі
выдаўцамі, якія прадстаўлены больш чым 40 установамі. Кніжную прадукцыю сямейнага прадпрыемства Тасьманаў у 1905—1917 гг. складалі ў асноўным афіцыйныя выданні (91,4%). Аднак, як і ў папярэдні перыяд, калі друкалітаграфія пачынала сваю дзейнасць, яе ўладальнікі спрабавалі захоўваць пэўны прыярытэт у выданні медыцынскай, юрыдычнай і сельскагаспадарчай літаратуры. У параўнанні з агульным аб’ёмам выданняў, якія выйшлі ў друкарні (141), аб’ём выдадзенай літаратуры названай тэматыкі здаецца зусім нязначным — 21 выданне, аднак казаць аб яе прыярытэце магчыма ўжо ў параўнанні з колькасцю аналагічных выданняў у іншых друкарнях.