Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Літаратура, якую выпускалі езуіты, у асноўным была арыгінальнай, пераклады склалі ўсяго 19 назваў. Больш за палову выданняў (296 назваў з 502) — польскамоўныя, трэць (161 назва) — літаратура на латыні. На ёй выдаваліся падручнікі па арыфметыцы, алгебры, геаметрыі, трыганаметрыі, рыторыцы, творы рымскіх класікаў; дапаможнікі па лацінскай мове — класічная граматыка Э. Альвара «Е Societate Jesu de Institutione Grammatika Lingvae Latinae», хрэстаматыя лацінскай літаратуры, лацінскія, лацінапольскія, лацінанямецкія і лацінафранцузскія слоўнікі; творы філасофскага і багаслоўскага зместу, оды, казанні, каталогі і г.д.
Выданні на заходнееўрапейскіх мовах — французскай (16), нямецкай (9), італьянскай (5) — былі прадстаўлены галоўным чынам багаслоўскай літаратурай. Чатыры назвы былі на латышскай мове (на латгальскім дыялекце), у асноўным гэта выданні катэхізічнага характару, якія прызначаліся для рэлігійнай адукацыі латышоў. Полацкая друкарня выпускала кнігі грамадзянскім шрыфтам на рускай мове, напрыклад, выйшла два выданні хрэстаматыі рускай літаратуры «Краткне выпнскн, собранные нз некоторых пнсателей в пользу обучаюіцегося юношества росснйскому языку» (1816 г.; тыраж першага выдання 1809 г. склаў 1000 экзэмпляраў). Невядома, ці друкавалі ў Полацку кнігі на беларускай мове, хоць езуіты пісалі на ёй сцэнарыі для тэатралізаваных прадстаўленняў, якія выконваліся выхаванцамі Полацкай акадэміі.
Арганізатарам друкарні і яе першым прэфектам быў, па ўсёй верагоднасці, Васіль Шыркевіч, які ў 1788 г. у дакументах ордэна
фігуруе як кіраўнік друкарні, а ў пазнейшых — як друкар. Наступнымі прэфектамі былі:
1789—1797 — Мацей Ракеты (адначасова выконваў функцыі ордэнскага цэнзара)
1797—1805 — Тадэвуш Бжастоўскі (пазней стаў генералам ордэна)
1805—1806 — Алаізы Лянкевіч (выконваў абавязак 7 месяцаў, потым памёр)
1806—1809 — Геранім Гарабурда (першы тэрмін)
1809—1811 —Ян Заранак (адначасова цэнзар кніг, пазней рэктар калегіума ў Віцебску)
1811—1814 — Геранім Гарабурда (другі тэрмін)
1814—1818 — Ігнат Хадыкевіч (адначасова прэфект бібліятэкі)
1818—1820 — Вікенці Жолуд (адначасова прэфект школ, дэкан аддзялення моў)132
Пасля забароны дзейнасці езуітаў і выгнання іх за межы Расійскай імперыі ў 1820 г. полацкая друкарня была перададзена ва ўласнасць адкрытага ў 1822 г. у горадзе Вышэйшага вучылішча ордэна піяраў. За сем гадоў іх дзейнасці (1824—1831) было надрукавана 32 кнігі. У выдавецкім рэпертуары полацкіх піяраў пэўнае месца займала свецкая літаратура: навучальныя праграмы, прамовы, граматыкі лацінскай мовы. У друкарні выйшла адно з першых арыгінальных даследаванняў філасофскай думкі канца 1820х гг. прафесара Віленскага універсітэта, ураджэнца Беларусі А. Доўгірда, зборнік польскіх вершаў Я. Аношкі133. Пасля выгнання піяраў з Полацка друкарня была перададзена Кіеўскаму універсітэту.
Друкарня Рымскакаталіцкай кансісторыі ў Магілёве была заснавана па хадайніцтве Станіслава БогушСестранцэвіча, першапачаткова размяшчалася ў двухпавярховай прыбудове да касцёла кармелітаў, а потым у палацы архіепіскапа за горадам, у Пячэрску. Прадукцыя мела пераважна свецкую накіраванасць. У друкарні былі тры варштаты. У 1776 г. яна атрымала дазвол на друк выданняў на рускай мове грамадзянскім шрыфтам: «Сенат слушал рапорт Генералгубернатора Захара Грнгорьевнча Чернышева, что Станнслав Сестренцевнч де Богуш, епнскоп Белорусскнх Католнцкнх церквей н Кавалер уведомнл его, что он по прежнему обычаю завел прн Конснсторнн своей Тнпографню, купнв за свой счёт буквы для печатання элементарных кннг на разных дналектах в пользу тамошнего юношества, а сверх того, дабы оному юношеству подать знанне Росснйского языка»134. Паводле ўказа Кацярыны II ад 1780 г. друкарня Рымскакаталіцкай кансісторыі абавязана была
66
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Ода да імператрыцы Кацярыны I/. Магілёў, 1789 г.
выконваць функцыі магілёўскай губернскай (урадавая была заснавана толькі ў 1833 г.). У гэтым жа годзе з нагоды прыбыцця імператрыцы ў Полацк магілёўская друкарня выдала кнігу од да гасударыні, напісаных на французскай, польскай і нямецкай мовах беларускімі манахамідамініканцамі. Назвы трох частак, у залежнасці ад мовы, адрозніваліся.
Найкарацейшай была французская назва: «Ода, прысвечаная яе вялікасці імператрыцы і самаўладніцы ўсерасійскай etc.etc.etc. ад усяго ордэна святога Дамініка на яе прыбыццё ў Полацк 1780». Польская была «разгорнутая»: «На шчаслівае прыбыццё найяснейшай і наймагутнейшай манархіні Кацярыны II імператрыцы ўсяе Расіі etc.etc.etc. пані нашай
БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
67
міласцівай у горад свой Полацк ад верных падданых прапаведніцкага ордэна святога Дамініка на праяву сваёй вернасці і ўдзячнасці за манаршую найвялікшую пратэкцыю напісаны верш году 1780»; гэтаксама і нямецкая: «Die Gliicklige ankunft Der Allerdruchlautigsten und Uniiberwindlichen Catharina der II. Kaiserin in gantz Rossland &c.&c.&c. unser allergnadigsten herscherin in die stadt Polocka von ihro getreiien unterthanern aus dem prediger orden des h. Dominicus zum zeiichnusz wahrer treiie und danckbarkeit vor den allerhochsten kaiserlichen schutz mit wunsch verschen beschrieben».
Для патрэб каталіцкай царквы друкаваліся штогадовыя календары, дырэкторыумы, каталогі асоб каталіцкай іерархіі. На рускай мове выходзілі афіцыйныя, навучальныя выданні, а таксама календары. У 1777 г. у друкарні выйшла першая ў Беларусі кніга на рускай мове грамадзянскім шрыфтам «Учреждення для управлення губерннй» (або «Кацярыны II пастановы для кіравання губерняў»), За час існавання ў друкарні выпушчана 65 кніг, у тым ліку на польскай (43) і лацінскай (12) мовах. Вядомы вучэбныя выданні, такія як «Кароткая французская граматыка»; даведачныя — «Беларускія календары», «Каталогі...»; афіцыйныя — «Трактат вечнага міра і дружбы»; навуковыя і мастацкія — «Аб Заходняй Русі», «Аб паходжанні сарматаў і славян», «Гіцыя ў Таўрыдзе» С. БогушСестранцэвіча, «Тры кнігі аб паэтычным мастацтве» Ф.Пракаповіча (1786) і інш. Значны працэнт выданняў — панегірыкі, большасць з якіх звернуты да БогушСестранцэвіча ў дні яго імянін альбо нават з такой экзатычнай нагоды, як выезд архіепіскапа з Магілёва ў Херсон у 1783 г.
Актыўнай выдавецкай дзейнасцю сярод друкарняў манаскіх ордэнаў вызначалася і друкарня ордэнамісіянераў у Вільні, створаная для патрэб Віленскай дыяцэзіі ў 1799 г. на аснове перавезенай з Гродна друкарні А. Тызенгаўза. Асноўнай задачай гэтага прадпрыемства было прадукаванне рэлігійных кніг на патрэбу каталіцкай царквы. Друкарня місіянераў на працягу першага 40годдзя XIX ст. стала вядучым прадпрыемствам на тэрыторыі Літвы і Беларусі па выпуску каталіцкай літаратуры, якую выдавала на розных мовах (польскай, літоўскай, латышскай, беларускай). Менавіта віленскай дыяцэзіяльнай друкарні належыць першая спроба ўзнаўлення ў XIX ст. беларускага друкаванага слова ў выглядзе асобнага выдання, якім з’явіўся катэхізіс пад назвай «Krotkie zebranie nauki Chrzesciaiiskiej. Dia wiesniakow mowiacych
Тытульны ліст панегірыка «Верш. ахвяраваны яснавяльможнаму ягамосці ксяндзу Станіславу СестранцэвічуБогушу магілёўскаму архіепіскапу...». Магілёў, 1783 г.
j^zykiem polskoruskim wyznania Rzymskokatolickiego» (1835). Большасць кніг мясцовай тэматыкі выдавалася папольску, напрыклад, у 1811 г. надрукаванае місіянерамі «Апісанне парадку закладання Мінскім таварыствам дабрачыннасці вугольнага каменю для шпіталя міласэрнасці» з прамовамі мінскага каталіцкага епіскапа Я. Дзядзеркі, падкаморыя вілейскага павета Я. Ходзькі і эксмаршалка шляхты Мінскай губерні С. Ваньковіча. Асаблівасцю друкарні было тое, што на тытульным аркушы змяшчаўся парадкавы нумар выдання. Ордэн місіянераў быў скасаваны ў 1842 г., разам з ім зачынілася і друкарня. За перыяд з 1803 па 1842 гг. у ёй выйшла больш за 500 назваў.
Працяглы час дзейнічала друкарня піяраў у Вільні, якой да 1833 г. кіраваў Аляксандр Жулкоўскі, пазней саступіўшы яе Забагоньскаму. У 1816—1818 гг. тут друкаваўся часопіс «Віленскі веснік магнетызму». Сярод больш як 150 кніг, якія выйшлі зпад яе варштатаў, шмат прынагодных выданняў, напрыклад, «Апісанне працэдуры жалобнага набажэнства за душу св. пам. Тадэвуша Касцюшкі, якое адбылося ў Мінску дня 7 сакавіка 1818 годаўкафедральным касцёле». Аўтар на тытульным аркушы не пазначаны, але можна меркаваць, што гэта быў мінскі губернскі маршалак шляхты, стацкі саветнік М. Зяновіч, ініцыяламі якога падпісана прысвячэнне графу А. Пацею — жывому на
Старонкі панегірыка «Верш, ахвяраваны яснавяльможнаму ягамосці ксяндзу Станіславу СестранцэвічуБогушу магілёўскаму архіепіскапу...». Магілёў, 1783 г.
c tcnwrcm
^Wittite
orsan
vaec o
Virgil Жпеісі: Lib; Лто
memmi/se jura
relocate atumos moe
o za los, zwykfy tor rzeczy odmienia?
Czy wftecz do swego Dniepr ply me ftrumienia?
Strumien do zrzodia? Stance wschodzac gasnie , I Co zwyklo osmy dzieri oswiecac iasnie (*)
£| Pod znakiem blizniat ; nie dobiegszy gj Na siodmym promien swoy zmyka:
mety, nieftety!
Niknie w naturze, i zywosc , i cera , Omdlewa trawka , kwiatek obumiera , Gaie, i sady, zbywszy swey ozdoby, Widok okropney ksztaltuia zataby; Lotnych spiewakow zamilkla muzyka, Ni szpaczek gwarzy, ni czyzyk wykrzyka.
РеЬ
CD Osmego Ліііа S. Stamflaiia B. i JL DzieiV^mienin £[№.
Л ARCI'BISKUPA.
70
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульны ліст кнігі «Парадак дзённага абыходу 30 жніўня 1811 года пры ўрачыстасці імянін найяснейшага імператара Аляксандра I...». Вільня, 1811 г.
Тытульны ліст кнігі «Апісанне працэдуры жалобнага набажэнства за душу св. памяці Тадэвуша Касцюшкі...».
Вільня, 1818 г.
Р 0 R Z 4 D Е К
OBCHODU СALODZIEXNEGO
50. AUGUSTA isn. ROKU
PRZY UROCZYSTOSCI IMIKNTN N AYJASNILYSZEGO IMPER ATOR A ALEX A N I) R A I
a r a z
A K C 1 E O Г » A K C I A MINSKIEGO TOW ARZYSTWA
DOBROCZYNNOSCI
przy zakladzic Kamienia Wegiclncgo w KO SCI ELE MIN SKIM
S Z I* I T A L A MIL O S I E R D Z I A
JVro 431. Za iviedza Ziuierzchnoici.
w W I L N I E u XX. Missyopa r z 6 W 18 11.
OPISANIE
OBCHODU ZALOBNEGO XABOZENSTWA ZA DUSZE s. p.
TADEUSZA KOSCIUSZKI,
roku w koscicle Katedralnym.