• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    На 1803 г. у Вільні існавала 6 друкарняў104, адна з якіх, універсітэцкая, з’яўлялася буй
    нейшай на тэрыторыі Беларусі і Літвы (пасля скасавання ордэна езуітаў друкарняй кіраваў астраном М. ПачобутАдляніцкі, з 1804 г. — адміністратар піярскай друкарні ксёндз Р. Даніловіч). Аднак першачарговыя задачы універсітэта па масавым выпуску новых падручнікаў яна, як аказалася на той час, не змагла задаволіць, хоць кіраўніцтвам універсітэта была запланавана сума ў памеры 3000 рублёў на паляпшэнне стану друкарні, у 1803 г. набыта абсталяванне друкарні Якуба Ясінскага з Гродна105. Выхад быў адшуканы тады, калі універсітэцкую друкарню вырашылі перадаць у арэнду прыватнаму прадпрымальніку (ім з 24 жніўня 1805 г. стаў Юзаф Завадскі), які абавязваўся ўдасканаліць яе дзейнасць у адпаведнасці з патрэбнасцямі Віленскай навучальнай акругі. Наступным і апошнім арандатарам універсітэцкай друкарні быў Тэафіль Глюксберг, які заключыў дзесяцігадовы кантракт на яе ўтрыманне 3 снежня 1827 г.
    У 1807 г. па ініцыятыве рэктара універсітэта Я. Снядэцкага быў арганізаваны часовы школьны камітэт па падрыхтоўцы падручнікаў для вучылішчаў (праіснаваў да 1822 г.). Аднак праца камітэта звялася да разгляду рукапісаў некалькіх падручнікаў, большасць з якіх па розных прычынах былі адхілены. Сярод выпушчаных былі, напрыклад, кнігі: «Pan Jan ze Swisloczy, kramarz w^drowny» («Пан Ян ca Свіслачы, вандроўны гандляр», 1821 г.) Я. Ходзькі — для ўжывання ў прыходскіх вучылішчах; польскалацінскі слоўнік М. Баброўскага; некаторыя перавыданні ранейшых падручнікаў. Камітэтам былі таксама выдадзены дзве праграмы для складання польскай граматыкі.
    Загадчык кафедры старажытных моў Годфрыд Гродэк заснаваў у 1810—1824 гг. «філалагічны семінарыум» — своеасаблівы гурток з паглыбленым вывучэннем старажытных моў і гісторыі. Адной з задач семінарыума была падрыхтоўка школьных падручнікаў па старажытнай геаграфіі, міфалогіі, антычнай гісторыі, выданне класікаў з каментарыямі (фінансаваў выданні А. Чартарыйскі). Адпаведна гэтаму ў 1815 г. быў створаны камітэт для выдання кніг, граматык і слоўнікаў для школ універсітэта, які ўзначаліў Г. Гродэк; у склад увайшлі лепшыя навучэнцы універсітэта Ш. Жукоўскі, Л. Лялевель, ад’юнкты А. Лявіцкі
    БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    57
    і С. Чэрскі, настаўнік старажытных моў Віленскай гімназіі С. Чэрскі.
    У 1824 г. новы рэктар універсітэта, стаўленік М. Навасільцава В. Пелікан, які бачыў у падручніках галоўную крыніцу патрыятычных настрояў моладзі, паставіў сваёй мэтай змяніць сітуацыю, стварыўшы вучылішчнае аддзяленне праўлення універсітэта па падрыхтоўцы і выданні новых падручнікаў. Аднак у асноўным аддзяленне займалася рэцэнзаваннем прысланых настаўнікамі падручнікаў.
    Значны ўклад у выдавецкую справу зрабілі прафесары Віленскага універсітэта, якія сталі аўтарамі шэрагу падручнікаў для студэнтаў (А. і Я. Снядэцкія, А. Доўгірд, М. Мяноўскі і інш.). Яшчэ ў 1800 г. быў створаны першы універсітэцкі падручнік па хіміі (у 2 т.) А. Снядэцкага,у 1804—1811 гг. выйшлi2тaмыяroпpaцы «Тэорыя арганічных істот», якая была перакладзена на нямецкую і французскую мовы. Выдатны плён мела дзейнасць прафесара медыцыны 1. Франка, вучоныхграмадазнаўцаў, якія распрацоўвалі гістарычныя пытанні мінулага Вялікага Княства Літоўскага, — I. Анацэвіча, М. Баброўскага, I. Даніловіча, I. Лялевеля, Т. Чацкага, Ю. Ярашэвіча. У апошнія гады існавання Віленскага універсітэта з 47 прафесараў 36 былі ўраджэнцамі Беларусі і Літвы106.
    Недахоп у мясцовых падручніках запаўняўся перакладамі з іншых моў. Пэўны кірунак у выдавецкай практыцы універсітэта прысвячаўся стварэнню падручнікаў па вывучэнні рэлігіі.
    У выданні падручнікаў для вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі універсітэт выступаў часта як выдавец, поўнасцю або часткова выдзяляючы фінансавыя сродкі на іх друк107, аказваў матэрыяльную падтрымку аўтарам.
    3 1805 г. універсітэт выдаваў штомесячны навуковалітаратурны часопіс «Dziennik Wilenski». Выдавецкая дзейнасць універсітэта насіла не толькі афіцыйны, але і прыватны характар. У розныя часы тут існавалі грамадскія арганізацыі, якія мелі свае выданні. Так, у 1816 г. узнікла легальнае таварыства шубраўцаў, ядро якога складалі выкладчыкі універсітэта. Таварыства выдавала штотыднёвую газету «Wiadomosci Brukowe» («Навіны з бруку»), рэдактарам якой быў А. Снядэцкі108. Газета выходзіла рознымі фарматамі, на паперы рознага памеру, без ілюстрацый (толькі асобныя нумары мелі пры загалоўку гумарыстычную гравюру «Шляхціц на лапаце».
    У 1818 г. універсітэт выступіў ініцыятарам стварэння грамадскага аб’яднання «Тыпа
    Газета «Навіны з бруку». 1821 г. 17 снежня.
    графічнае таварыства ў Вільні» («Towarystwo typograficzne w Wilnie»)109.
    Адным з фактараў паспяховага наладжвання выдавецкай справы ў Віленскім універсітэце была наяўнасць развітай гравёрнай справы, неабходнай для выканання высокаякасных ілюстрацый, асабліва для кніг па геаграфіі, гісторыі, картаграфічнай прадукцыі. Так, у 1805 г. універсітэт заснаваў пры факультэце літаратуры і свабодных мастацтваў школу гравёраў, а ў 1819 г. — першую на тэрыторыі Беларусі і Літвы літаграфію. Вялікае значэнне мела і супрацоўніцтва са словалітняй 3. Нахімовіча, якой універсітэт неаднаразова аказваў матэрыяльную падтрымку110.
    Асноўнымі афіцыйнымі выданнямі універсітэта з’яўляліся прамовы і навуковыя даклады публічных пасяджэнняў універсітэта, расклады лекцый (на польскай і лацінскай мовах), фінансавыя каштарысы, розныя статуты, праспекты лекцый, праграмы конкурсаў на падручнікі і інш.111
    58
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі адкрываюцца губернскія друкарні, якія сталі асноўным тыпам прадпрыемстваў дзяржаўнага характару: Мінская (1795—1917), Віцебская (1797—1917), Гродзенская (1820— 1915), Магілёўская (1833—1917), Віленская (1838—1916). Падставай для стварэння ва ўсіх губернях Расійскай імперыі дзяржаўных друкарняў, якія павінны былі служыць мэтам «прнказнослужнтелям облегчення, а паче к постоянному выполненню налагаемых по входяшнм документам резолюцнй», служыў урадавы загад ад 24 студзеня 1773 г.112
    Ранейшай па часе заснавання з’яўляецца Мінская губернская друкарня. Пачаткам яе дзейнасці прынята лічыць 1797 г. Аднак, як сведчаць дадзеныя НГАБ у справах Мінскага губернскага праўлення за 1831 г., «за далучэннем тутэйшага Краю да расійскай дзяржавы ў 1795 г., дадзеная друкарня [ордэна базыльян, якая, як адзначаецца, дзейнічала ў Мінску з 1790 г. — Л.Д.] ўзята ў ведамства Губернскага Началкства, якім пакінута пры Губернскім Праўленні [...] у 1798 годзе зроблена пераробка з славянскіх на грамадзянскія, [...] польскіх не псаваўшыхся літар, з памнажэннем ліку такіх, і дапаўненнем другога станка, купленага ў Маскве»113, а таксама звесткі з «Віленскага кур’ера» за 1860 г. № 71, дзе называецца выданне друкарні на польскай мове за 1796 г., даюць падставу выказаць меркаванне, што Мінская губернская друкарня была створана да 1797 г., відавочна ў 1795 г.
    Друкарня дзейнічала на сродкі Мінскага губернскага праўлення, што вызначыла яе тып як дзяржаўнае прадпрыемства. Яшчэ напачатку XX ст. вучоныя характарызуюць губернскія друкарні як «казённакамерцыйныя». Каб паменшыць выдаткі на іх утрыманне, дазвалялася прымаць прыватныя заказы на друкарскую работу. Акрамя таго, кіраванне друкарняй даручалася прыватнай асобе па заключаным з Губернскім праўленнем кантракце. Напрыклад, у 1818—1835 гг. яе утрымліваў Зымель Прэс. Такім чынам, губернская друкарня з’яўлялася па характары свайго падпарадкавання дзяржаўнай установай, а па сутнасці сваёй дзейнасці — камерцыйнай.
    Першыя кнігі, друкаваныя грамадзянскім шрыфтам, першыя навуковыя і вучэбныя выданні ў Мінску — заслуга і Мінскай губернскай друкарні. «Мннскне губернскне ведомостн», «Памятные кннжкн Мннской губернмя», «Обзоры Мннской губерннн», якія
    выдаваліся тут, сёння справядліва лічацца важкімі гісторыкакраязнаўчымі крыніцамі114.
    За час дзейнасці друкарні выйшла 330 выданняў, што склала больш за 10% ад усёй кнігавыдавецкай прадукцыі Мінска за перыяд з 1795 па 1917 гг. Да 1845 г. выданні выходзілі ў асноўным на польскай мове, адзінкавыя — на латыні, а таксама з уключэннем тэкстаў на рускай мове. Пазней асноўнай кніжнай прадукцыяй (89%) сталі рускамоўныя выданні. Уздым дзейнасці друкарні прыйшоўся на пачатак XX ст. (1907—1914), калі за адзін год у свет выходзіла столькі выданняў, колькі за першае трыццацігоддзе існавання прадпрыемства. Стабільнасць у дзейнасці Мінскай губернскай друкарні можна адзначыць ужо пачынаючы з 2й паловы 1860х гг., што выяўлялася ў выпуску штогод ад двух да шасці выданняў. На пачатку 1890х гг. друкарня налічвала ў сваім складзе да 30 супрацоўнікаў1'5. Па неабходнасці, пры павелічэнні заказаў на друк, павялічваўся склад наёмных рабочых116. Асноўны прыбытак друкарня атрымлівала менавіта дзякуючы прыватным друкарскім работам, а таксама аб’явам, якія друкавала ў «Мннскнх губернскнх ведомостях»117. Эканамічнае развіццё Мінска садзейнічала ўдасканаленню тэхнічнага абсталявання друкарні: набываліся тыпаграфскія машыны расійскіх і замежных фабрык, якія завозіліся з Вільні, Пецярбурга і Лейпцыга.
    Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі Мінская губернская друкарня ў 1906 г. па даходнасці займала трэцяе месца, уступаючы толькі Пермскай і Віленскай. Менавіта з 1906 г. адзначаецца новы і даволі істотны рост аб’ёмаў кнігавыдання друкарні. Своечасовае тэхнічнае пераабсталяванне і фінансавапрыбытковая ўстойлівасць зрабілі яе канкурэнтаздольным прадпрыемствам. Рэзкі спад вытворчасці друкарні адбыўся ў 1914 г. Аб’ектыўнымі таму прычынамі сталі дзеянні Першай сусветнай вайны, якія асабліва негатыўна адбіліся менавіта на казённых выдавецтвах.
    Па сваім змесце і мэтавым прызначэнні кніжная прадукцыя губернскіх друкарняў была універсальнай: мастацкая, навуковая, навуковапапулярная, навучальная, даведачная па разнастайных галінах ведаў. Даволі значнае месца займала афіцыйная і рэлігійная літаратура. Адначасова губернскія друкарні зрабілі значны ўклад у папаўненне рэпертуару выданняў краязнаўчай тэматыкі. Асабліва вызначаецца ў гэтым кірунку дзейнасць Віцебскай губернскай друкарні, заснаванай у