Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Суполка наладжвала кніжныя сувязі і адкрывала свае контрагенцтвы ў Варшаве, Вільні, Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, куды
44
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
беларускія кнігі перасылаліся з Пецярбурга. Акрамя таго, давала аб’явы ў «Нашай Ніве» пра выхад сваіх кніг і магчымасці іх набыцця з дасылкай. У 1913 г. быў нават аб’яўлены конкурс на лепшыя сцэнічныя творы для выдавецтва, за якія абяцалася грашовае ўзнагароджанне. У выдавецтве прадаваліся таксама кнігі пра Беларусь на рускай і польскай мовах. Гэта ўсё дазваляла рабіць немалыя тыражы выданняў. Напрыклад, большасць кніг з серыі «Беларускія песняры» выходзілі колькасцю 4300 экзэмпляраў.
Можна меркаваць, што ў 1916 г. выдавецтва паспрабавала аднавіць сваю дзейнасць, выпусціўшы п’есу Я. Коласа «Антось Лата» (1ю дзею) пад назвай «Чарка ўсё на свеце робіць»; на кнізе было пазначана «Працяг будзе». Аднак на гэтым выдавецкая дзейнасць суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», перапыненая ваеннымі і рэвалюцыйнымі падзеямі, закончылася. Яшчэ ў першай друкаванай адозве суполкі 1906 г. звяртаюць на сябе ўвагу такія словы: «Маем надзею, што прыклад Пецярбурга не астанецца без адзыву. Цяпер можна легальна склікаць і злажыць разам шмат параскіданых сіл». Спадзяванні членаў суполкі спраўдзіліся. Прыклад Пецярбурга, як паказала гісторыя беларускага кнігадрукавання, не застаўся бясследным.
У Пецярбургу, акрамя калектыўнага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», існавала прыватнае беларускае выдавецтва, дзейнасць якога звязана з імем Антона Грыневіча. Калежскі сакратар А. Грыневіч усе свае сродкі аддаваў на выданне кніг. Прыехаў у Пецярбург у 1896 г., быў актыўным членам суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Адчуваючы высокую вартасць народнага песеннага мастацтва, у 1910 г. ён выдаў зборнік сваіх фальклорных запісаў «Bielaruskije Piesni z notami», які вызначаецца як першы том. Другі (матэрыял быў сабраны разам з паэтам А. Зязюлем) выйшаў пазней, у 1912 г., калі ў А. Грыневіча з’явілася ўласнае прыватнае выдавецтва. У 1910 г., на пачатку самастойнай выдавецкай дзейнасці А. Грыневіча, у яго сціпла рэалізаваных выдавецкіх планах дзве кнігі Я. Купалы — драматычная паэма «Адвечная песня» і зборнік вершаў «Huslar». Найбольшы размах выдавецкая дзейнасць набыла ў 1913 г.: надрукаваны кнігі «Тоўстае палена», «Нёманаў дар», «Прапаў чалавек» Я. Коласа, «Апавяданні» У. Галубка, «Пракленашы» Л. Гвазда, «Аб чым шапацелі лісця» Таўруса. Невялічкія кнігі прозы сведчылі пра прыход у беларускую літаратуру новых
сіл і паступальнае развіццё гэтага жанру. Усяго вядома 11 кніг, якія выдаў А. Грыневіч у 1910— 1913 гг. Як і суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», ён карыстаўся паслугамі друкарні К. Пянткоўскага, а часцей — А. Колінса (былой Ю. Эрліха).
У 1906—1907 гг. у Пецярбургу выйшлі агітацыйныя выданні нелегальнага таварыства «Грамада», якая выступала ў якасці арганізатара, ідэйнага і палітычнага кіраўніка беларускага нацыянальнавызваленчага руху. Толькі адна кніга надрукавана паралельна кірыліцай і лацінкай — «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» (1906), астатнія чатыры выйшлі кірыліцай.
Пецярбургскія выдавецтвы ўнеслі свой значны ўклад у станаўленне самастойнай беларускай літаратурнай мовы, граматычных і правапісныхнорм.Гэтаму паспрыялі шматлікія публікацыі мастацкай і навуковапапулярнай літаратуры на пачатку XX ст., стварэнне перыядычных органаў друку. I хоць беларуская мова не дапускалася ў школы і афіцыйныя сферы, але працэс фарміравання літаратурнай мовы актывізаваўся, і яна склалася ў многім дзякуючы пачынальніцкай выдавецкай дзейнасці пецярбургскіх беларусаў.
Узмацненне беларускага нацыянальнага руху ў Вільні было звязана з перамяшчэннем сюды цэнтра дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады. Выдавецкая дзейнасць БСГ была пачата з нелегальнага выпуску адозваў на беларускай і літоўскай мовах. За 1905 г. было выпушчана больш за 20 адозваў на беларускай мове. Ва ўспамінах А. Луцкевіча адзначаецца, што ў перакладах на літоўскую мову БСГ у Вільні аказваў дапамогу Вацлаў Біржышка, «ды і ён жа браўся і за друк»80. Так, у 1906 г. сумеснымі намаганнямі была выдадзена брашура на літоўскай мове «Як трэба праводзіць забастоўку», якую, відаць, друкавалі ў падпольнай тыпаграфіі Літоўскай сацыялдэмакратычнай партыі (у той час з’яўлялася адной з наймацнейшых палітычных груп у Вільні)81.
Акрамя таго ў 1906 г. з’явілася ўласная падпольная друкарня БСГ у Мінску і выдавецтва «Грамада» — у Пецярбургу82.
Дзякуючы БСГ адбылося нараджэнне першай легальнай беларускай газеты (па прапанове Івана Луцкевіча83), якая выйшла 1 верасня 1906 г. пад назвай «Наша Доля». Пасведчанне № 11532 віленскага губернатара, што давала права на выданне і рэдагаванне штотыднёвай грамадскапалітычнай і літаратурнай газеты «рускнмн н польскнмн
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯДРАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
45
лнтерамн», было выдадзена віленскаму жыхару Івану Адамавічу Тукеркесу84.
Фактычна газета з’яўлялася органам нелегальнай БСГ. Ідэйнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі выдання першых чатырох нумароў былі Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Іван і Антон Луцкевічы, Якуб Колас, Ядвігін Ш. Газета вылучалася вострапубліцыстычнымі матэрыяламі, рэзкай крытыкай самадзяржаўя. Нярэдка размяшчала матэрыялы асветнага характару ў галіне палітыкі, культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі. Значнае месца адводзілася літаратурнапубліцыстычным і мастацкім творам, публікацыям матэрыялаў з іншых віленскіх перыядычных выданняў («Naujoje Gadyne», «Kurjer Litewski», «Echo», «Volkszeit», «СевероЗападный Голос», «Свободное Слово», «Страна», «Понедельннк», «Смоленскнй Вестннк», «Речь», «Товарніц» і інш.).
Пасля выхаду чацвёртага нумара адбыўся раскол у рэдакцыі (першы, трэці і чацвёрты нумары былі канфіскаваны) і было абвешчана ад імя рэдакцыі аб спыненні выдання, але рэдактарвыдавец Іван Тукеркес паспрабаваў прадоўжыць яго самастойна. У пятым і шостым нумарах «за рэдактара» выступаў ужо Адам Гедвіла. Змяніліся, не ў лепшы бок, змест тэкстаў і якасць мовы газетных публікацый (адбілася слабае веданне беларускай мовы). Асабліва пацярпеў літаратурны аддзел газеты. 1 снежня 1906 г. датуецца апошні друкаваны нумар «Нашай Долі».
«На стронках «Нашай Долі» беларуская ідэя выступала, у першую чаргу, як ідэя сацыяльнага вызвалення беларускай беднаты ад расійскага царызму і памешчыкаў. Уласна нацыянальны кампанент беларускай ідэі разглядаўся, хутчэй, як сродак сацыяльнай мабілізацыі беларускага сялянства на палітычную барацьбу. Фактычна, была зроблена спроба сфармуліраваць сацыялістычны варыянт нацыянальнай ідэі»85.
Пасля першай спробы выдання беларускай газеты была зроблена другая — з 10 (23) лістапада 1906 г. у Вільні пачаў выходзіць штотыднёвік «Наша Ніва», рэдакцыю якога склала большасць супрацоўнікаў, якія пакінулі «Нашу Долю». Газета, улічыўшы папярэдні вопыт, перайшла на больш ліберальныя пазіцыі, спадзеючыся выкарыстаць палітычныя змены, якія прынесла рэвалюцыя.
На працягу 1906—1915 гг. другі газетны праект БСГ здолеў стаць цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. У адрозненне ад «Нашай Долі» праграма «Нашай Нівы» была разлічана на ўвесь беларускі народ, прызначалася ўсім беларусам і тым, хто ім спачуваў. Нашаніўцы
абяцалі імкнуцца да таго, каб «усе беларусы, што ня ведаюць, хто яны ёсць, — зразумелн, што яны беларусы [.. .]»86.
Першым рэдактарамвыдаўцом газеты быў адстаўны тытулярны саветнік, віленскі шляхціц Сігізмунт Уладзімір Юльян Францавіч Вольскі87, а крыху пазней — Аляксандр Уласаў (з № 5 ад 8.12.1906). 3 № 10 ад 7 сакавіка 1914 г. «Нашу Ніву» рэдагаваў Я. Купала, а з 16 мая 1914 г. і да канца яе існавання ён быў яшчэ і выдаўцом газеты. У рэдакцыі працавалі лідэры БСГ браты Луцкевічы, У. Іваноўскі, А. Пашкевіч. Рэдактарамі аддзелаў у розны час былі Я. Купала, Я. Колас, 3. Бядуля, X. Імшаннік, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, С. Палуян, А. Бульба і інш. Вакол газеты групаваліся аўтары (больш за 3 тыс.) усіх рэлігійных канфесій і кірункаў, якія выступалі за культурнанацыянальнае адраджэнне Беларусі. Рэдакцыя паслядоўна прапагандавала канцэпцыю адзінства беларускай нацыі, культурна і духоўна адрознай ад польскай і расійскай. Важнейшым кірункам у газеце заставаўся культурнаасветны, арыентаваны на папулярызацыю кніжных ведаў, стварэнне бібліятэк, школьнай адукацыі на роднай мове, узнаўленне вышэйшай адукацыі — Віленскага універсітэта, асвятленне нацыянальных пытанняў іншых народаў, развіццё беларускай літаратуры і г.д. Пастаяннымі ў газеце былі карэспандэнцкія рубрыкі «3 Беларусі і Літвы», інфармацыйныя звесткі з іншых перыядычных выданнняў «3 усіх старон». У артыкуле «Год выдання «Нашай Нівы» (№ 33 ад 10 лістапада 1907 г.) было вызначана крэда газеты: «Свайго не цурайся — чужому навучайся!».
Аднак на з’яўленне ў продажы газеты «Наша Ніва», як успамінае Кветка Вітан88, віленчукі амаль не звярнулі ўвагі. Паланізаванае гарадское асяроддзе з пагардай гаварыла, што гэта «chlopska gazeta». 3 часам газеце ўсё ж удалося прыцягнуць да сябе ўвагу перадавой польскай і расійскай інтэлігенцыі.
«Наша Ніва» выдавалася ў друкарні Марціна Кухты, дзейнасць якой калінікалі прыпынялася ў сувязі з цэнзурнымі ганеннямі. Так, № 33 за 10 лістапада 1907 г. быў надрукаваны ў друкарні I. Блюмовіча.
У № 19 за 11 верасня 1908 г. «Наша Ніва» размясціла зацемку з ілюстрацыяй «Лнтоускне газеты»: «Як стаіць нацнональная справа у суседзяў н сваякоў нашых — лнтвнноу, вндаць с таго, што яны ў сваей роднай мове выдаюць аж дзесяць газэт. У тым дзьве — штодзенные, шэсць выходзяць кожная раз у тыдзень, тры — раз у месяц н адна — раз у год; спамеж нх сем друкуюцца ў Внльнн, дзьве — ў Коўне н
Газета «Наша доля». 1906 г.
1 верасня.
46
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Цана асобнаго нумэру 5 кап. (10 грошэй).
Вплыія, 1 еенцября НКМ» г.
Kama Ноля
пбршая бедоруская газэта дря вёсковаго нместоваго рабочаго народу. ВЫХОДЗНЦЬ РАЗ У ТЫДЗЕНЬ рускнмн н польекммн лнтерамм. Адрзс рэдакцпп іі адмішпстрацпіі: ^йльха, ^йлехская будйца 32.
Цана: з перасылкані ндастаукан да хаты: на 1 год—8 руб.. ua 6 упчяцоу 1 руб. 50 кап.. па 3 мес. 75 па.. на 1 мес. 25 кап. І.і а дастаукн н перасылкн: на 1 г<>д — 2 р. 40 «., на 6 мес. 1 р. 20 «., на 3 мас. 60 кап.. на 1 мее. — 20 кап. За гранііцою: на 1 п>д 4 руб.. на 6 мес. 2 р.. на 3 мес.—1 руб. Ііерамаііа адрэеу 20 кап.