• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    w W I L N I E
    u Alexandra Zolkow skiego vv Drukarni XX. Piiariw
    1818,
    w Miiiskn dnia 7. Marca 1818.
    Тытульны ліст кнігі «Змест навук на публічны перапіс вучняў Жыровіцкай базыльянскай школы». Вільня, 1818 г.
    Т R Е S С N A U К
    NAPUBLICZNY POPIS
    UCZNIOW SZKOLY PLBLICZNEY.
    ZYROWI СКІЕ Y
    В A Z Y L I A N S К I Е Y
    Z iVauki Chrzeicianskiey, Muralney, Grammatyki j^zykow Pulskiego i Lacinskiego, Jrytmeiyki, Jeometryi we wszystkich czficiach sllgebry, Loikt . Ogrodnictu a , Ihstoryi naturalney, Chrmii, Fizyki, Ц \mowy , Poezyi , Prawa przyrodzonego, Polilycznego , Narodow y Jeograjii polityczney , Historyi A'aroduw, iako lei; z j^zykow Rossyyskiego i Francuzkiego.
    Boku 1818 w Dniti 29. Czerwca
    31.1A ШКЛФ1» полкл N4
    той час удзельніку бітвы пад Мацяёвіцамі пад сцягамі Касцюшкі. Гэта выданне віленскіх піяраў змяшчае шмат унікальнай інфармацыі аб уганараванні Касцюшкі ў Мінску: прамовы М. Зяновіча, эксмаршалка Ігуменскага павета Л. Голак Ашторпа і мулы мінскіх татар Я. Здановіча; паведамляецца пра акалічнасці ўрачыстай цырымоніі, прынамсі пра тое, што мінскі кафедральны касцёл быў упрыгожаны багатымі аксамітамі, захаванымі пасля пахавання князя Гераніма Радзівіла ў Нясвіжы і пазычанымі з нясвіжскага парафіяльнага касцёла. Пасля 1833 r. А. Жулкоўскі стаў уладальнікам маленькай кнігарні ў Вільні, друкаваў абразкі святых і гандляваў гэтай прадукцыяй135.
    Друкарня да 1832 г. выпусціла больш за 100 кніг.
    w Drukarni XX В a z y l і д n 6 w.
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    71
    Прыватныя кнігавыдавейтвы
    Скасаванне ўказа Кацярыны II аб закрыцці вольных (прыватных) друкарняў і правядзенне паліятыўных рэформ друку і кнігавыдання ў 1801—1804 гг. спрыялі развіццю прыватных кнігавыдавецтваў, на рахунак якіх прыпадае асноўная частка выпуску кніжнай прадукцыі Беларусі 1795—1917 гг. Ужо ў 1802 г. аднавілася дзейнасць друкарні гродзенскага шляхціца Я. Ясінскага (праз год абсталяванне друкарні прададзена Віленскаму універсітэту). Новыя прыватныя выдавецтвы ствараліся ў губернскіх цэнтрах: Вільні, Гродне, Мінску, Магілёве, Віцебску, а таксама ў павятовых гарадах і мястэчках: Копысі, Шклове, Брэсце і інш.
    Найбольшымі віленскімі прыватнымі выдаўцамі ў 1800—1900 гг. былі A. Ac, С. Блюмовіч, Т. Глюксберг, А. Марціноўскі, Б. Нойман, М. Оргельбрант, Ю. Азенбоўскі, I. Пшыбыльскі, Р. Рафаловіч, Ю. і А. Завадскія. Актыўнай дзейнасцю вызначыліся гродзенскія і мінскія выдаўцы А. Марціноўскі, 3. Нахімовіч, I. Стафановіч, Ё. Дворац, А. Валіцкі.
    Друкарня Юзафа Завадскага ў Вільні. Ю. Завадскі нарадзіўся ў 1781 г. у Польшчы, вучыўся ў піяраў у Рыдзыне і Калішы, набываў практычны вопыт па друкарскай справе ў Вроцлаве (друкарня Корна), Познані (друкарня Кюна), Лейпцыгу (фірма Breitkopf und Hartel). У ліпені 1803 г. Ю. Завадскі ўладкаваўся падмайстрам у кнігарні Я. Бэйца ў Вільні136. У 1804 г. ён заснаваў уласную друкарню, а праз год, 28 жніўня, быў прызначаны тыпографам Віленскага універсітэта. 3 ім на ільготных умовах быў заключаны кантракт на валоданне друкарняй тэрмінам на 10 гадоў (пазней працягнуты яшчэ на 10 гадоў). Сярод першых выдадзеных Ю. Завадскім кніг знакавы твор Ганны з Радзівілаў, графіні Мастоўскай «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца. Беларуская аповесць, расказаная стогадовай дамай». Ва ўступе (які называецца Тлумачэнне) аўтарка без аніякага страху быць абвінавачанай у плагіяце піша, што прадстаўленая аповесць — амаль даслоўны пераклад аповесці «нямецкага» аўтара Лафантэна «Выпрабаванне», але нават тым, хто тую аповесць ужо чытаў, яна спадзяецца даставіць прыемнасць і зацікавіць сваёй працай, як творам новым, «што да даўных звычаяў нашага народу наўмысна ёсць прыстасаваны». I сапраўды, напісаная княгіняй Радзівіл аповесць пачынаецца са слоў: «Даўно, перад першым падзелам той часткі Літвы, якая завецца Белай Руссю, жыў у той правінцыі
    NIE ZAWSZE TAKSIECZYNI, ІАК ЗІ^ MOWL
    POYVIESC BIALORUSKA
    PRZEZ STOLETNIA DAM^ OPOWIADANA.
    PRZEZ
    ANNS >ХІД2ДТ RADZWItlOW П R A B I N Д MOSTOWSKEJ.
    Тытульны ліст кнігі Г. Мастоўскай «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца. Беларуская аповесць, расказаная стогадовай дамай». Вільня, 1806 г.
    w W IL NI Ei NitlADlH i DitiKM 1ОІЕГ* Z*w*rc*riuo Umws* імгеялтоп. Trroe**r*.
    i 8 o 6,
    багаты шляхціц, які меў толькі адну дачку, імем Элеанора...».
    Ю. Завадскі пераабсталяваў прадпрыемства, у якім стала 12 друкарскіх варштатаў; павялічыў колькасць рабочых (з 8 да 35). Атрымаўшы манапольнае права на выданне падручнікаў, календароў і рэлігійнай літаратуры, ён засноўвае філіялы ў Варшаве і пазней у Кіеве (апошні ўзначальваў яго сын Восіп, які арандаваў друкарню універсітэта св. Уладзіміра)137; наладжвае супрацоўніцтва па набыцці шрыфтоў з гродзенскім словалітчыкам 3. Нахімовічам (друкарня якога ў Гродне некаторы час таксама з’яўлялася яго філіялам); праводзіць рэарганізацыю кіравання кніжнай крамай універсітэта (заснавана пры друкарні ў 1681 г.); арганізоўвае кнігагандлёвыя склады ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску, Нясвіжы і іншых месцах. Да 1810 г. яму ўдалося разгарнуць шырокую сетку падобных невялікіх складоў па розных гарадах Віленскай навучальнай акругі138. Вядома, што Ю. Завадскі ў такіх «пунктах кнігараспаўсюджання» прымаў таксама і тэксты для друку ў Вільні. Прыбытак прыносіла і створаная ім «бібліятэкапазычальня».
    72
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст і старонка кнігі І.Э. Лахніцкага «Статыстыка ЛітоўскаГродзенскай губерні». Вільня, 1817 г.
    Вокладка і тытульны ліст брашуры «Верш з прычыны перанясення і павелічэння кнігарні ў горадзе Вільні пад фірмай Юзафа Завадскага...». Вільня, 1858 г.
    5а
    n'zc trzy wvrazne і oddzielnc stany, toicsl: sldii wzroslti, skin spuczynkn i stun upadku. tXayogolnicxszy podziul hiduosd pmirtyw nance rzqdvwey iest na ij M.sm? I czy/Ші; czyli/ t dm> ina 2) Idas $ 6/c/7. ^ czvli шсркЛпц. W p;emszey umies' za a rolnikow , n kodzirlnikmv i t. d.: do drugiry odsybiq sczrgblmcy szlacht?, dinhowienstwo, nczonwh it. (I. Podziat ten zasadza si? na prawdzie wzgl?dney, loiest: gdy za iedyne bogactwo narodu uwazamy same tvlko plody zicmskic i r?kodzi<4nicze. Lecz I poniewaz nic zaprzeczona iest, ze sity Panstwa skbdaiq si? z sil lizycznycb 1 innyslowych, przeto niestusznie by lb by nada\уаё nazwisko Massy nd ezynncy i bierney hidzioni, ktbrzy przcz cvviczcnie i sprawowanic wbdz muyslowych, wyprowadzah prawdzhvc bogactwa. Pod Ivin nazwaniem zaymuieiny sprawowanio urzeddw publicznvch i plody iiczonc, iakich wi(;ksza czosc za ропюсц druku, staic si? istutnyni handlu przediniotem.
    Dia ubtwicnia spcsobu opisania ludnosci, prdjelilismy iq w caley gubernii 1) na szL ute, 2) nadiichnwienshvo, 3) na miosz • czan, 4.) na iydbw, 5.) na cyganow, (i.) na tatardw, 7. na ndnikow poddanych , 8) na robikdw skarbov v< h , () na rolnikbw vvolnvcb, 10.) na rolnikbw k