• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Некаторыя статыстычныя камітэты публікавалі агляды, у якіх абагульняліся дадзеныя за некалькі гадоў, як «Опыт опнсання Могнлёвской губерннн в нсторнческом, фнзнкогеографнческом, этнографнческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, меднцннском н статнстнческом отношеннях» (Магілёў, 1882— 1884). Ініцыятарам выдання і яго рэдактарам
    быў старшыня губернскага статыстычнага камітэта A. С. Дамбавецкі125. Выданне змяшчала каляндар народных звычаяў і абрадаў, каля 500 беларускіх народных песень, было добра ілюстравана фотаздымкамі Магілёва і Магілёўшчыны, картамі, статыстычнымі табліцамі.
    Распаўсюджаным відам мясцовых выданняў былі гісторыкагеаграфічныя і гісторыкастатыстычныя апісанні асобных гарадоў, паветаў, мястэчак Міншчыны, Гродзеншчыны, Віцебшчыны, якія выпускаліся як асобныя выданні або ўключаліся ў “Працы” таго ці іншага губернскага статыстычнага камітэта.
    Значны ўклад у кнігавыданне Беларусі ўнеслі Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў (1864—1915); Віцебскі архіў старажытных актаў (1871—1906), Мінскі царкоўны гісторыкаархеалагічны камітэт (1908—1915), якімі былі падрыхтаваны і выпушчаны шматтомныя зборы гістарычных дакументаў.
    3 1865 г. пачынаецца друк маштабнага выдання гістарычных дакументаў — «Актаў», якія рыхтаваліся Віленскай археаграфічнай камісіяй. За перыяд 1865—1915 гг. выйшла 39 тамоў126. Хоць асноўнай мэтай дадзенага праекта быў збор доказных матэрыялаў на карысць «рускасці» ВКЛ, аднак адначасова яны сталі важнай крыніцай вывучэння гісторыі і культуры Беларусі. Выданне актавых кніг было заснавана на дакументах Цэнтральнага архіва для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў, дзе былі сабраны старажытныя акты (да 1799 г. уключна) з гарадоў і мястэчак гэтых губерняў. 3 1871 г. пад рэдакцыяй віцебскага архіварыуса А. Сазонава пачалі выдавацца «Нсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской», якія сталі пэўнай з’явай у гісторыі кнігадрукавання Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Усяго Віцебскім архівам старажытных актаў было выдадзена 32 тамы, якія ўключалі 3921 дакумент, а агульны аб’ём выдання склаў 4021 друкаваны аркуш.
    Акрамя губернскіх друкарняў, а таксама губернскіх статыстычных камітэтаў, у якасці выдаўцоў у гэты перыяд маглі выступаць гарадскія думы, губернскія ўправы па справах земскай гаспадаркі, акцызныя ўпраўленні, упраўленні чыгунак, гімназіі і некаторыя іншыя дзяржаўныя ўстановы ў галіне адукацыі, гарадской гаспадаркі, аховы здароўя.
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    63
    Ыаркоўныя друкарні
    На пачатку XIX ст. на тэрыторыі Беларусі прадаўжалі працу дзве буйнейшыя царкоўныя друкарні. Адна з іх належала Полацкай езуіцкай акадэміі (1787—1820), другая — Рымскакаталіцкай кансісторыі ў Магілёве (была вядома пад назвай друкарні С. БогушСестранцэвіча або Магілёўскай прыдворнай друкарні, 1774—1844 гг.). Абедзве друкарні мелі добрае абсталяванне і вызначаліся актыўнай кнігавыдавецкай дзейнасцю. За перыяд з 1801 па 1832 гг. імі было надрукавана 512 выданняў, або больш за палову ўсёй кнігавыдавецкай прадукцыі Беларусі 1й трэці XIX ст.
    Ордэн езуітаў, альбо «Таварыства Ісуса», стварыў на тэрыторыі Беларусі моцную выдавецкую базу; езуіцкія друкарні ў Вільні, Пінску і Полацку працавалі амаль без перапынку на працягу 245 гадоў, нават пасля скасавання ордэна ў 1773 г. Выдавецкія праграмы друкарняў поўнасцю адлюстроўвалі мэты дзейнасці езуітаў у галіне адукацыі, распаўсюджвання і ўмацавання каталіцкага веравызнання ў Беларусі. Праз выданні антычных класікаў беларускі чытач знаёміўся з ідэямі гуманізму, якія неслі веру ў свабоду чалавечай асобы, павагу годнасці і правоў чалавека. Выкладанне фізікі ў Полацку было пастаўлена на вельмі высокі ўзровень: шмат сённяшніх школ не маюць такой фізічнай лабараторыі, якую мела полацкая школа амаль два стагоддзі таму. Шматлікія падручнікі, асабліва па дакладных навуках, а таксама разнастайныя граматыкі, слоўнікі, выданні прыкладнога і даведачнага характару, творы мастацкай літаратуры з’яўляліся сродкам назапашвання інтэлектуальнага і інфармацыйнага патэнцыялу, які аб’ектыўна садзейнічаў асвеце і агульнакультурнаму развіццю беларускага народа, далучэнню моладзі да еўрапейскага ўзроўню адукаванасці.
    Полацкая Акадэмія — вышэйшая школа з амбіцыямі універсітэта — мела ў гістарыяграфіі адмоўныя ацэнкі: яна супрацьстаўлялася асветніцкаму і ліберальнаму Віленскаму універсітэту, яе называлі абскуранцкай альбо іншымі малапрыемнымі азначэннямі. Гэты прычэрнены вобраз паспрабавала змяніць Ірэна Кадульская (пры гэтым польская аўтарка правакуе чытача пастаўленым у загаловак словам «крэсы» — правінцыя, не пазначыўшы, праўда, належыць Полацк да польскіх ці да расійскіх «крэсаў»127).
    Тым часам, друкарня полацкіх езуітаў была адной з самых моцных паліграфічных устаноў
    Вокладка кнігі «Сабранне навук, з якіх вучні Магілёўскай школы таварыства Ісуса...». Магілёў, 1816 г.
    канца XVIII — пачатку XIX ст. на тэрыторыі Беларусі. У 1811 г. яна мела тры друкарскія варштаты, у 1820 г. іх было ўжо чатыры, плюс два літаграфічныя станкі. У апошнія гады існавання ў друкарні была заснавана ўласная словалітня. У выніку яна атрымала магчымасць мець багаты набор шрыфтоў пяці алфавітаў — рускага, грэчаскага, яўрэйскага, нямецкага, лацінскага з дадатковымі літарамі для польскай і французскай моў. Падчас вайны 1812 г. друкарня была выратавана ад знішчэння дзякуючы таму, што езуіты далі французам мільён франкаў і выдзелілі памяшканне для пражывання французскім маршалам128. Месцілася друкарня ў будынку калегіума, які быў адбудаваны пасля пажару 1750 г. і прадстаўляў з сябе трохпавярховы гмах з трыма прыбудовамі, накшталт літары «Е», друкарня была ў сярэдняй прыбудове і займала 7 памяшканняў: у адным размяшчаліся друкарскія варштаты, у другім — наборны цэх (абодва памяшканні аднолькавай велічыні, з чатырма вокнамі), у трэцім (напалову меншым, з двума вокнамі) — пераплётная майстэрня, у астатніх — жылы пакой прэфекта друкарні, ліцейня, жыллё для хлопцаў і склад друкарскіх інструментаў (абодва малыя, з адным вакном)129.
    Усяго вядомы 494 выданні полацкіх езуітаў: у 1787—1800гг. выйшла82,аз 1801 да 1820 гг. —
    64
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст «Казання на смерць Ганны Храпавіцкай». Полацк, 1802 г.
    Тытульны ліст кнігі А. Тамашэўскага «Пра неадпаведнасць язычніцкай філасофіі напярэдадні прышэсця Ісуса Хрыста. Супраць Фрэрэ» з аўтографам аўтара. Полацк, 1808 г.
    DE L’INSUFHSANCE
    DE І.Л PHILOSOPHIE PAIENNE
    AVANT LA VENUE DE J. C.
    centre FRERET.
    DISCOURS PRONONCE
    A L' OUVERTURE DES LECONS DE THE0L0G1E
    Dom AUGUSTIN TOMASZEWSKI
    Pretre de I' Ordre de St. Bafile, Dotteur en Theologie, Profefseur
    Public Ordinaire de Theologie Dogmatique er d' Hijloire Ecclefiajlique, en rUniverJlte
    Imperiale de, Pilna. ,	•
    rrAie/l/r
    Traduit du Polonois par M. l’Abbe Harmaxb.
    i P O L O C K
    de Plmpriraerie du College de la Compagnie
    de JESUS.
    »808.
    415130. Тэматыка i відавая разнастайнасць выдавецкай прадукцыі друкарні залежала, у першую чаргу, ад яе мэтавага прызначэння — у асноўным гэта было забеспячэнне вучэбнага працэсу ў езуіцкіх школах, калегіуме, а пазней акадэміі (з 1812 г.). Цалкам кніжная прадукцыя Полацкай друкарні была універсальнай па змесце (гісторыя, філасофія, дакладныя і натуральныя навукі, творы мастацкай літаратуры). Амаль палову выданняў складалі падручнікі па гісторыі, замежных мовах, рыторыцы, геаграфіі і матэматыцы131. У дапамогу навучэнцам і педагогам прызначаліся таксама разнастайныя слоўнікі, хрэстаматыі, метадычныя матэрыялы.
    Шмат выданняў полацкіх езуітаў складалі пераклады на польскую мову асобных твораў антычных аўтараў, напрыклад, Марка Тулія Цыцэрона «Аб дзяржаве», «Разважанні пра старасць», «Разважанні пра сяброўства», «Разважанні аб абавязках» і інш. Мастацкая літаратура (81 назва) была прадстаўлена, у першую чаргу, класічнымі ўзорамі грэчаскай і рымскай літаратуры, а таксама творамі еўрапейскіх пісьменнікаў. Усе яны служылі як для мэт навучання, так і для чытання дзеля адпачынку. Разам з вучэбнай, навуковай, мастацкай літаратурай друкаваліся кнігі афіцыйнага і прыкладнога характару, «прынагодныя» панегірыкі. У маі 1802 г., напрыклад, былі выдадзены адра
    зу два панегірыкі на смерць жонкі брыгадзіра расійскіх войскаў генерала Храпавіцкага — гэта былі казанні епіскапа, полацкага суфрагана і магілёўскага прэлата Кіпрыяна Адынца, а таксама архікафедральнага магілёўскага каноніка Станіслава Шантыра, прамоўленыя пад час пахавання Ганны з Лузгіных Храпавіцкай у Віцебскім касцёле езуітаў. Абедзьве брашуры надрукаваны з выкарыстаннем наборных арнаментаў і разнастайных заставак.
    Значную частку рэпертуару друкарні, натуральна, утварала рэлігійная літаратура. Большасць выданняў адносілася да раздзелаў гамілетыкі, патралогіі і аскетыкі. Друкаваліся казанні П. Скаргі («Kazania przygodne...»), генералаў і правінцыялаў ордэна, рэктараў калегіума і акадэміі Т. Бжазоўскага, С. Чарневіча, Я. Дзядзеркі і інш.
    Полацкія езуіты выдавалі таксама «кніжнага тыпу» календары, якія сталі папярэднікамі адрасаўкалендароў і губернскіх памятных кніжак. На тытульным аркушы невялікай па памеры (кішэннага фармату) кніжачкі змяшчаўся герб Расійскай імперыі (двухгаловы арол) у лаўровым вянку, далей ішлі спісы свят дзяржаўнага і каталіцкага календара, членаў імператарскай фаміліі, іерархіі магілёўскай рымакаталіцкай і полацкай уніяцкай архідыяцэзій, чыноўнікаў віцебскай і магілёўскай губерняў па паветах, настаўнікаў
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    65
    і вучняў падпарадкаваных езуітам школ у Полацку, СанктПецярбургу, Віцебску, Магілёве, Мсціславе, Оршы, Ужвальдзе, Рызе, Астрахані, Раманаве і Адэсе.
    На працягу 1818 і двух месяцаў 1820 г. акадэмія выдавала літаратурнанавуковы часопіс «Полацкі штомесячнік» («Miesi^cznik Роіоскі») на польскай мове, заснаваны філосафам В. Бучынскім. Езуіты стараліся зрабіць часопіс разнастайным і цікавым, друкуючы польскія вершы полацкага паэта Г. Шапялевіча, гістарычныя і маральнафіласофскія артыкулы, нататкі пра помнікі літаратуры і нумізматыкі. Падпіска на часопіс каштавала 2 сярэбраныя рублі (з паштовай перасылкай — 4 рублі) і прымалася ў тых паштовых экспедыцыях, якія прымалі падпіску на «Літоўскі кур’ер».