Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
L rowonu opisania Anlosla (ktorego Rcdakcya przylqcza portret) wNr. i. Pami^tnika magnetycznego wilebakiego i podanych pozniey uwag do pami?tnika warszawskiego w Nr. 20, oraz przedrnkowania onych w gazecie korrespondenta warszawskiego w Nr. 91. roku przeszlego; cywilny grodzieiiskiGubernalor dostrzegaiqc, ze okoliczno& ta niemato zaymuie ciekawoic powszechna, postanowii przez pami^taik magnetyczny uastfpuiqce otym Osobliwszym lekarzuogfosic drukiemsczcg"ly
Roku i8i6sierpnia 19 dnia Rz^n crodzienski gubernski po doniesieniu Sobic , ii Anlosko Goi.ec poddany W. Czariowskiego, wdobrach lego dziedziczuych J)ere«az, wpowiecic noyvogrodzkim mieszkaі<КУ » wieku Jat 17, zaymuie sie leczeuiem ludzi,wysIaItamkommisayiaz[oionHzPodkomorzegonowogrodzkiego J/arHetozcza, urz^dnika zdrowia Inspektora Radc? kollegialuego Afichehona, oraz nowogrddzkicgo ziemskiego Kommissarza i kawalera
2. Камісія падала думку, абы абавязаць В. Яна Чаркоўскага патрабаваннем, каб не дазваляў падданаму свайму Антоську лячыць хворых, каторага, як і пп. Чыжа і Сухоцкага, папярэдзіць, што следчая камісія, уваходзячы ў распазнанне гэтай справы, не знайшла ў ёй слядоў аніякай карыснай зацікаўленасці, як што да іх асоб, так і да самога Антоські Гальца, якому аднак пастанавіла забараніць пад якой ні было прычынай лячэнне. Бо права краю без здачы папярэдняга экзамену на Віленскім, альбо іншым універсітэце, практыкаваць не дазваляе.
3. Засведчыў Антоська, што ані хваробаў, ані раслін не ведае: лечыць хворых угляданнем у вочы і твар, а тады інстынктам ведае, якое трэба ўжываць лякарства. Шмат хворых адпраўляе і кажа ім пазней прыехаць, гаворачы, што зараз для іх лякарстваў няма, альбо што да іх інстынкту не чуе.
4. Травы, якія ўжываў Антоська для лячэння сваіх пацыентаў, вывучаны прызначаным на гэта камісіяй наваградскім аптэкарам Крацэвічам, і не былі прызнаны шкоднымі.
5. Камісія выказвае думку, што дзеянні Антоські не ёсць ані вынікам цуду, ані ўмельства, толькі самым сляпым праяўленнем у ім веры: якім спосабам яе Антоська атрымаў, высветліць тое немагчыма; несумненна толькі тое, што такі асаблівы лекар дае повад да розных высноў, галоўным чынам паміж простымі людзьмі, і да шматлікага зграмаджэння людзей з далёкіх старон больш як з блізкіх, у Наваградскі павет да фальварка В. Чаркоўскага Дзеравы, каля якога на адлегласці двух міль бярэ Антосек людзі ў курацыю.
Гэта ёсць асноўныя высновы вызначанай камісіі, аглашаючы якія цывільны гродзенскі губернатар абвяшчае адразу, што тым, хто падае просьбы аб дазваленні лячыцца ў
Разварот з гравіраваным партрэтам народнага лекара Антоські Гальца з часопіса «Віленскі дзённік магнетызму».
1817 г.№ 5. Том 2.
102
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульны ліст «Віленскага дзённіка магнетызму».
Вокладка часопіса «Ундзіна» Вып. 5.
Гродна, 1846 г.
P1MTE ТМК
с
MAGNETYCZ X Y WH J^SKL
Multa hoc ргіпшш cognovunus seculo, ct mulu vcnientis acvi poptilui ignoU nobis scict.
Skk ec. unEGU WIIAXHIhuO VMWAK.
MDCCCXVL
4'ydawca
KWOLFGANG.
Caly rod ludiki prosil o jtduo u Kuge, u swiellu.
KOK 1846.
Z e s z y t Pi^ty.
(П^ФШПЭ®
w Dhvkarm Bzadowij.
^ a Had ITj da w cy.
Антоські, пасля прынятай пастановы, у ніякі спосаб задаволіць учыніць гэта не можа; для тых, хто адчувае вельмі вялікі давер да таго лекара, застаецца вольнай дарога да вышэйшых улад па дазвол. 1817 года дня 7 студзеня ў Гродне».
Некаторыя перыядычныя выданні мелі кароткачасовы тэрмін існавання. Так, у вайну 1812 г. у Мінску выходзіла «Gazeta Tymczasowa Minska» («Мінская часовая газета»), якая змяшчала загады Напалеона на польскай і французскай мовах. Выходзіла 2 разы на тыдзень на 2—6 старонках. Друкавалася ў Мінскай губернскай друкарні. Палітычная платформа газеты будавалася на тым, што асобная частка мясцовай знаці прапаноўвала ідэю аднаўлення ВКЛ. Пасля выгнання напалеонаўскіх войск з тэрыторыі Беларусі і вызвалення Мінска газета была закрыта.
У 1818 і 1820 гг. у Полацку езуітамі выдаваўся «Mies?cznik Роіоскі» («Полацкі месячнік»). Гэта было навуковае, літаратурнае і тэалагічнае выданне, якое ставіла асветніцтва сваёй галоўнай задачай. Звяртаючыся да
чытачоў, рэдакцыя лічыла магчымым стварыць такія кнігі, «якія стануць гордасцю выдаўцоў, упрыгожаннем бібліятэк, каштоўнымі для людзей, скарбонкай інфармацыі для тых, хто займаецца стварэннем навуковых прац»198. Часопіс вёў палеміку з «Віленскім дзённікам» і «Навінамі з бруку» аб праблемах веры і свецкага жыцця, адносін паміж католікамі і праваслаўнымі. Вылучаўся добрым знешнім і ўнутраным афармленнем. Усяго выдадзена 14 нумароў. У часопісе было 6 раздзелаў: літаратура і свабодныя навукі, маральнафіласофскі, фізікаматэматычны, гісторыя, крытыка, літаратурныя навіны. У 1820 г. часопіс быў закрыты, калі ордэн езуітаў быў выгнаны з Расіі, а акадэмія дэпартавана ў Аўстрыю.
У 1830я гг., пасля падаўлення паўстання, прагал у культурным жыцці краю спрабавалі запоўніць такія віленскія штогоднікі і альманахі, як «Znicz» (1834, 1836), «Biruta» (1837, 1838), «Bojan» (1838), у якіх змяшчаліся і беларускія матэрыялы. Так, першы нумар альманаха «Баян» («Bojan»), у якім быў
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—191 7)
103
змешчаны верш на беларускай мове «Скажы, вяльможны пане...» мінчука Ігната Легатовіча, быў канфіскаваны.
3 1838 г. Віленскае, Віцебскае, Гродзенскае, Магілёўскае, Мінскае губернскія праўленні пачалі выдаваць афіцыйныя газеты — «Губернскйе ведомостй» («Губернскія ведамасці») на рускай мове, якія змяшчалі пастановы, распараджэнні, аб’явы, звесткі цэнтральных і мясцовых улад — у афіцыйнай частцы; мастацкія творы, фальклор, краязнаўчыя даследаванні, інфармацыю аб культурным жыцці — у неафіцыйнай.
Першай весткай ажыўлення літаратурнага РУХУ Ў 1840я гг. стала выданне альманаха «Niezabudka» (1840—1844), арганізаванага ў СанктПецярбургу Я. Баршчэўскім199, які ўзначальваў у сталіцы гурток беларускапольскіх пісьменнікаў. Выйшла 5 тамоў. У 1841—1851 гг. у Вільні з’яўляецца часопіс «Athenaeum», рэдактарам якога быў вядомы пісьменнік Ю.І. Крашэўскі. Затым —
«Rubon» (1842—1849). Гэтыя выданні адыгралі пэўную ролю ў вывучэнні гісторыі, фальклору і этнаграфіі паўночнаўсходняй Беларусі, змяшчалі літаратурныя і публіцыстычныя творы беларускіх і польскіх пісьменнікаў. Разам з пецярбургскімі альманахамі Р. Падбярэскага «Rocznik Literacki» (1843—1849) і «Pami^tnik NaukowoLiteracki» (1849—1850) названыя выданні аказалі моцны ўплыў на фарміраванне грамадскай думкі.
У 1844—1846 гг. у Гродзенскай губернскай друкарні выходзіў літаратурнагістарычны і медыцынскі часопіс ліберальнаасветніцкага кірунку «Ondyna druskienickich zrodel...» (поўная назва перакладалася так: «Ундзіна Друскеніцкіх крыніц. Зборнік для здаровых і хворых у часе чатырохмесячнага побыту ля мінеральных водаў»). Выдаваў часопіс уласным коштам Ксаверый Вольфганг на польскай мове адзін раз у месяц, у час курортнага сезона. Вядомы 24 нумары. Часопіс меў раздзелы медыцынскі, гістарычны, літаратурны і «Ro
Полацкі месячнік № 2. Люты 1820 г.
104
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Першае фота Мінска ў часопісе «Фатаграфічная ілюстрацыя». № 8—9.
Жнівень — верасень 1863 г.
zmaitosci». Тут быў надрукаваны «Спіс за жнівень і верасень 1863 г. Апошні здвоены нумар (па фінансавых прычынах часопіс больш не выходзіў) быў цалкам «беларускі» — змяшчаў краязнаўчыя артыкулы пра Мінск, Смаленск і Яблачынскі манастыр. Уклееныя ў яго ілюстрацыі — фатаграфічныя здымкі Мінска і Смаленска — зараз з’яўляюцца найбольш старымі апублікаванымі фатаграфіямі гэтых гарадоў.
Галоўнымі выданнямі, вакол якіх групаваліся культурныя сілы краю, быў часопіс «Тека Wilenska» (1857—1858), а ў пачатку 1860х гг.— газета «Kurjer Wilenski», рэдактарам і выдаўцом якіх з’яўляўся А. Кіркор. Ён прыцягнуў да супрацоўніцтва вядомых вучоных, публіцыстаў, літаратараў, якія жылі ў Вільні200. Выданні садзейнічалі ажыўленню грамадскакультурнага руху ў краі, а рэдакцыя
выданняў стала сапраўдным цэнтрам культурнай думкі Беларусі і Літвы.
Некаторыяпраектымясцовайінтэлігенцыіпа стварэнні беларускіх перыядычных выданняў у гэты час не былі ажыццёўлены, напрыклад, часопіс «Вязанка» з удзелам У. Сыракомлі, С. Манюшкі, В. ДунінаМарцінкевіча і інш. (у Вільні), часопіс «Белорусскнй вестннк» (планаваўся ў Магілёве), штотыднёвая газета «Буднльннк» (у Віцебску)201.
У 1860я гг. у сувязі з узмацненнем нацыянальнавызваленчага руху ў краі з’явіліся нелегальныя перыядычныя выданні, якія друкаваліся лацінкай. У Беластоку ў падпольнай друкарні Браніслава Шварцэ А. Белакозам і I. Грынявіцкім у 1861—1862 гг. выдавалася «Hutorka dwoch susiedoil». Адметнай рысай гэтай перыядычнай беларускай лістоўкі з’яўляецца тое, што яе змест падаваўся ў вершаванай форме. Асноўнымі тэмамі былі сялян
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
105
скае жыццё, прычыны цяжкага, прыгнечанага становішча працоўнага чалавека, крытыка парэформеннай палітыкі царскага ўрада. Газета адкрывала шлях распаўсюджанню дэмакратычнага друку і рэвалюцыйных ідэй.
Блізкай да «Гутаркі» была «Muzyckaja prauda» (1862—1863), якую выдавалі Кастусь Каліноўскі, Валерый Урублеўскі і Фелікс Ражанскі. На старонках гэтай нумараванай лістоўкі (часам беларускія даследчыкі называюць яе газетай) гучалі ідэі свабоды, аб’яднання сялянскіх мас у барацьбе з панствам і царызмам, злучэння беларускіх і літоўскіх зямель у суверэнную самастойную дзяржаву. Выйшла 7 нумароў «Мужыцкай праўды»: 6 — у 1862 г. і 1 — у 1863 г. К. Каліноўскі падпісваў лістоўку псеўданімам «Яська, гаспадар зпад Вільні». Друкавалася «Мужыцкая праўда» на Гродзеншчыне ў некалькіх друкарнях, распаўсюджвалася нават у самых аддаленых кутках Беларусі, Літвы, Латвіі. Адначасова выходзілі дзве падпольныя газеты паўстанцаў на польскай мове, сугучныя паводле стылю і тэматыкі з «Мужыцкай праўдай»: «Chor^gew Swobody» («Харугва свабоды», 1863 г.) і «Glos z Litwy» («Голас з Літвы», 1864 г.). Першую выдаваў у Вільні Літоўскі рэвалюцыйны камітэт, а другая друкавалася ў Кёнігсбергу па ініцыятыве К. Каліноўскага як неафіцыйны орган віленскага паўстанцкага цэнтра202.