Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Найбольш рэакцыйнай пазіцыяй вылучаліся газеты «Ммнское русское слово», «Мннскмй голос», «Мннское слово», «Внтебское церковнообіцественное слово» і інш. Адначасова афіцыйныя перыядычныя выданні звярталіся да чытача з ліберальных пазіцый.
У гэты час кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады прымаюць рашэнне аб стварэнні ўласнай нацыянальнай газеты. Галоўнае ўпраўленне па справах друку дае дазвол на выданне газеты на беларускай мове. 1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар легальнай беларускамоўнай газеты «Найіа Доля» («Nasza Dolia»). Канфлікт з мясцовай палітыкай прывёў да рэпрэсій газеты, і яна была закрыта на шостым нумары, заняўшы сваё месца ў гісторыі беларускага друку як першая беларуская грамадскапалітычная газета. 10 лістапада 1906 г. у Вільні выйшла наступная легальная беларускамоўная газета «Наша Ніва» («Nasza Niwa»), якая выдавалася да 7 жніўня 1915 г. і мела асабліва важнае значэнне для развіцця беларускага нацыянальнага руху, стаўшы яго цэнтрам. У склад рэдакцыі газеты ўваходзілі А. Уласаў, A. і I. Луцкевічы, В. Ластоўскі, Я. Драздовіч, Я. Купала, Я. Манькоўскі, С. Палуян, Ядвігін Ш. і інш. Газета вяла барацьбу за беларускую нацыянальную ідэю, нацыянальнае і дзяржаўнае самавызначэнне, свабоду, займалася папулярызацыяй беларускай культуры, выступала за адкрыццё школ на роднай мове, змяшчала пераклады рускіх, украінскіх і польскіх пісьменнікаў, іншыя творы сусветнай літаратуры. 3 дзейнасцю «Нашай Нівы» звязана і ажыўленне беларускага кнігадрукавання.
«Наша Ніва» стала асяродкам нацыянальнадэмакратычнай свядомасці, на падставе якой фарміруецца літаральна новая філасофія
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
111
людзей, закліканых рашуча перабудаваць сацыяльнаэканамічнае жыццё, зрабіць Беларусь свабоднай і незалежнай, забяспечанай матэрыяльна і духоўна. Усё гэта стала ідэйным зместам «Нашай Нівы» і галоўнай мэтай дзейнасці нацыянальнадэмакратычнага руху Беларусі. Максім Багдановіч гады дзейнасці газеты назваў нашаніўскім дзесяцігоддзем, падкрэсліваючы яе вялікае значэнне ў адраджэнні і развіцці беларускай культуры.
Перад пачаткам першай сусветнай вайны ў Беларусі выходзіла больш за 100 перыядычных выданняў, многія з іх — у Вільні. На польскай мове выдавалася 28 газет і часопісаў, на літоўскай — 13, на яўрэйскай — 12, на беларускай — 3, астатнія — на рускай мове209.
Сярод польскамоўных перыядычных выданняў вылучаецца мінскі каталіцкі часопіс «Gwiazda рогаппа» («Ранішняя зорка», 1890— 1914 гг.). Таксама ў Мінску ў 1914 г. выдаваўся часопіс «Nad Swislocza» («Над Свіслаччу»). 3 1913 па 1915 г. у Вільні выходзіла на беларускай мове лацінкай штотыднёвая каталіцкая газета «Bielarus», мэтаў якой было «...стаяць заўсёды на грунце хрысціянскакаталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую»210.
У перыяд акупацыі Вільні германскімі войскамі значная частка ўдзельнікаў нацыянальнавызваленчага руху выехала ў Мінск, Маскву, Пецярбург. У Вільні ж з дазволу акупацыйных улад выдавалася газета «Нотап» (1916—1918), заснавальнікам і выдаўцом якой быў В. Ластоўскі.
У лістападзе 1916 г. у Пецярбургу пачалі друкавацца дзве беларускія газеты — «Дзянніца» (рэдактар Зміцер Жылуновіч) і «Swietac» («Светач»), якую выпускаў Эдвард Будзька лацінскім шрыфтам. У рэчышчы дэмакратычнага друку выдавалася «Вольная Беларусь» (Мінск, 1917), «Грамада» (Мінск), «Беларуская крыніца» (Петраград).
У жніўні 1917 г. у Мінску выходзіла газета «Звезда», якая стваралася як бальшавіцкая рускамоўная газета. Бальшавікі надавалі вялікае значэнне развіццю свайго друку, таму быў створаны «Жалезны фонд «Звезды» для збору сродкаў на масавае выданне для працоўных211. 23 жніўня газета была закрыта і выдавалася пад іншымі назвамі «Молот», «Буревестннк». Выданні падтрымліваліся фінансава: грошы збіраліся ў працоўных калектывах, сярод салдат, добраахвотна распаўсюджвалася моладдзю. У лістападзе 1917 г. назва газеты была ўзноўлена.
Пачатак XX ст. для Беларусі адзначаны і выпускам беларускамоўных часопісаў:
Wilno, w paidzifrniku 1909 r. CENA 15 KOP.
SICZE 2 ШІ
JEDNODNIOWKA HUMORYSTYCZNO SATYRYCZNA.
Do nabycia w faiijgarniacb. kioskacli i u kolporleruw ulicznyeh. Skiad glvuny: Wilno, zaulek Sw.Michalski 6. m. 12
Аднадзённая газета «Бічы з пяску». Кастрычнік 1909 г.
сатырычнага «Крапіва» (1912), сельскагаспадарчага «Саха» (1912—1915), дзіцячага «Лучынка» і маладзёжнага «Раніца» (абодва 1914).
На рускай мове друкуюцца такія галіновыя часопісныя выданнні, як «Белорусскнй учнтельскнй вестннк», «Меднцннское дело» (1910), «Мннскне врачебные нзвестня» (1910—1915), «Врачебносаннтарная хроннка Внтебской губерннн» (1912—1915), «Педагогнческое дело» (Гродна, 1911—1914), «Болотоведенне» (Мінск, 1912—1917), «Сельскохозяйственный лнсток» (Магілёў, 1901), «Спорт» (1913), часопіс для дзяцей «Зорька» (1905—1912). Выдаюцца земскія часопісы «Вестннк Мннского губернского земства» (1914—1915), «Вестннк Могнлевского губернского земства» (1914—1917) і інш.
З’явілісяў пачатку XX ст. і беларускамоўныя альманахі: «Калядная пісанка на 1904 год» (Пецярбург, 1903 г.), «Велікодная пісанка» (Пецярбург, 1904 г.) першай беларускай
112
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
выдавецкай суполкі «Круг беларускай народнай прасветы»; «Маладая Беларусь» (Пецярбург, 1912—1913 гг., сш. 1—3) таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца»); «Зборнік «Нашай Нівы» (Вільня, 1912г., вып. 1—2) выдавецтва «Нашай Нівы»; «3 аколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912 г., на польскай мове); «Колас беларускай нівы» (1913 г., лацініцай на беларускай мове, гродзенскі гурток беларускай моладзі); «Калядная пісанка, 1913 год», «Велікодная пісанка» (1914), «Дзень штукарства» (Вільня, 1914 г., друкарня М. Кухты); «Могнлевскнй альманах за 1913 год» (Магілёў, 1914 г.); «Літаратурны зборнік «Вольнае Беларусі» (Мінск, 1917 г.).
У лютым — кастрычніку 1917 г., калі Часовы урад зацвердзіў «Правнла печатн», што знялі адміністрацыйныя абмежаванні ў адносінах да прэсы, перыёдыка Беларусі папоўнілася новымі выданнямі. Толькі ў Мінску друкавалася каля 30 выданняў — «Фронт», «Мннскнй голос», «Вестннк Комнтета Земского Союза Западного Фронта», «Рабочнй н солдат», «Нзвестня Советов» і інш. Газеты бальшавікоў, эсэраў, бундаўцаў, кадэтаў, духавенства, афіцыйных улад, Саветаў, арміі, устаноў і арганізацый выходзілі ў Гомелі, Віцебску, Магілёве, іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Разам — каля 80 газет на беларускай, рускай, польскай, украінскай і яўрэйскай мовах.
Сярод выданняў часоў Першай сусветнай вайны — лістоўкі на актуальныя тэмы. Збераглася адозва «Да грамадзян Беларусі» (вясна 1915 г.), у якой «усіх шчырых беларусаў і ўсіх праўдзівых грамадзян Беларускага
краю» заклікаюць дапамагаць працай і грашамі «Беларускаму таварыству помачы пацярпеўшым ад вайны». Адозва падпісана на манер актаў ВКЛ: маршалкам Іваноўскім, намеснікамі маршалка А. Луцкевічам і В. Ластоўскім, пісарамі П. Алексюком і 1. Біндзюком, а таксама членамі камітэта С. Савіцкім, Н. Клімам і I. Буйніцкім. Надрукавана адозва ў друкарні М. Кухты ў Вільні. Іншая з такіх лістовак (надрукаваная ўжо ў Пецярбургу) пачыналася словамі «Пагалелым ад вайны беларусам памажыця!», а заканчвалася фразай «За шчырую дапамогу будзіць шчыры дзякуй». Беларускія лістоўкі былі разлічаны на людзей, якія разумеюць беларускую мову. У архівах захаваўся цікавы комплекс дакументаў дзейнасці «Беларускага таварыства помачы пацярпеўшым ад вайны»: пратаколы сходаў, тэлеграмы і ліставанне беларускіх арганізацый у Пецярбургу, Мінску Вільні і Смаленску212.
За перыяд 1817—1916 гг. у Беларусі выйшла 249 перыядычных выданняў, з іх 13 беларускамоўныя.
Гаварыць сёння пра шляхі беларускай выдавецкай справы ў XIX — пачатку XX ст. — гэта значыць высвятляць не толькі гісторыю развіцця нашай кнігі. У надзвычай складаных гістарычных умовах таго часу развіццё беларускага друку стала часткай развіцця грамадскапалітычнай думкі. Само з’яўленне кожнай беларускай кнігі і перыядычнага выдання было значным грамадскім фактарам.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА V ПЕРЫЯА РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
113
БЕЛАРУСЫВЫДАЎйЫ Ў CTAAIUbl ІМПЕРЫІ
Буйнейшым выдавецкім цэнтрам Расійскай імперыі была яе сталіца — СанктПецярбург. Тут працавалі як дробныя кнігавыдаўцы, так і шэраг буйных прадпрыемстваў. Сярод паспяховых сталічных выдаўцоў аказаліся некалькі выхадцаў з Беларусі. Адной з такіх асоб быў Восіп Сянкоўскі — прафесар універсітэта і бліскучы лектар, знаўца ўсходняй літаратуры і Усходу ўвогуле, вучоны, які валодаў больш як 15 мовамі, таленавіты публіцыст, крытык, аўтар шматлікіх аповесцей, адзіны рэдактар і амаль адзіны супрацоўнік самага распаўсюджанага ў Расіі часопіса «Бібліятэка для чытання». Добрая памяць, бліскучы розум і не менш бліскучая фантазія, неверагодная працавітасць, рознабаковы талент і энцыклапедычная адукацыя рабілі гэтага чалавека адным з самых заўважных і ўплывовых пецярбургскіх літаратараў 1830—1840х гг.
Восіп Юльян Сянкоўскі нарадзіўся ў сям’і маршалка шляхты Ваўкавыскага павета Івана Сянкоўскага ў 1800 г. Вучыўся ў Мінску, потым у Віленскім універсітэце. У Вільні стаў літаратарам: далучыўся да студэнцкага «Таварыства абадранцаў» і пісаў для сатырычнагумарыстычнага часопіса «Навіны з бруку». Яго поспехі ў вывучэнні ўсходніх моў універсітэт вырашыў у 1819 г. замацаваць падарожжам па Усходзе. Па падпісцы сабралі грошы. ВосіпЮльян накіраваўся ў Турцыю, падарожнічаў па Егіпце, Нубіі, Верхняй Эфіопіі, пабываў у Сірыі.
У пачатку 1820 г. Сянкоўскі прыехаў у Канстанцінопаль, дзе яго цёпла сустрэў пасол Расійскай імперыі ў Атаманскай Порце барон Строганаў. Восіпа Іванавіча прынялі на расійскую дыпламатычную службу, залічылі драгаманам (перакладчыкам) у штат Канстанцінопальскай місіі з прадастаўленнем поўнай свабоды займацца навукамі і адзінаразовай выплатай 600 рублёў. Пасля заканчэння вандровак малады драгаман адразу паехаў у Пецярбург. Напрыканцы 1821 г. ён прывёз у паўночную сталіцу не толькі ўражанні, але і грунтоўныя веды арабскай, турэцкай і персідскай моў. Пасля экзамену ў акадэміка Фрэна 22гадовага юнака прызначаюць першым прафесарам усходніх моў нядаўна створанага СанктПецярбургскага універсітэта. Гэту пасаду ён займаў 25 гадоў (1822—1847).