Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
выдання часопіса ў духе праваслаўя і рускай народнасці».
На працягу ўсёй 1й паловы XIX ст. бясспрэчнае першынство сярод журналістаў Пецярбурга займаў пісьменнік і выдавец беларускага паходжання Фадзей Булгарын. Тадэвуш Венядзіктавіч Булгарын нарадзіўся 5 ліпеня 1789 г. недалёка ад Ушачаў (маёнтак Перэшава), у радавітай шляхецкай сям’і. Булгарыны лічылі сябе нашчадкамі славутага героя Шкандэрбека (Скандэрберга), выхадцамі з Балканаў, «з Булгарыі» (адсюль этымалогія прозвішча). Дзевяцігадовым хлопчыкам Тадэвуша аддалі ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Акрамя навукі ён захапляўся спевамі, удзельнічаў у царкоўным хоры кадэтаў пад рэгентствам вядомага расійскага кампазітара Бартнянскага. У 1806 г. выйшаў з корпуса карнетам і паступіў на службу ў кавалерыйскі полк. У баі з французамі пад Фрыдландам (чэрвень 1807 г.) быў паранены і нейкі час праляжаў у шпіталі ў Кёнігсбергу. У 1808 г. Тадэвуш удзельнічаў у шведскай кампаніі, ваяваў у Фінляндыі. Звольніўся з арміі ў 1811 г. і апынуўся праз год у Іспаніі, дзе ваяваў пад сцягамі аднаго з герояў таго часу — імператара Напалеона Банапарта. Пачынаў як радавы, а ў 1814 г. быў ужо ў чыне капітана. Удзельнічаў у вайне з Прусіяй пад камандаваннем маршала Удзіно, трапіў у палон, па абмену палоннымі быў вызвалены і паехаў на радзіму. Але спакойнае жыццё ў Вільні было не для Булгарына. У 1819 г. ён ізноў у Пецярбургу, дзе заняўся журналістыкай (у яго часопісе «Сын Айчыны» пачаў супрацоўнічаць зямляк В. Сянкоўскі)222, а з 1822 г. пачаў выдаваць «прысвечаны гісторыі, статыстыцы і падарожжам» часопіс «Паўночны архіў». Разнастайнасць і займальнасць матэрыялаў зрабілі новае выданне вельмі папулярным. Часопіс быў тоўсты (кожны нумар — да 100 старонак) і выходзіў раз у два тыдні. Праз год з’явіўся дадатак — «Літаратурныя лісткі». 3 1825 г. Фадзей Булгарын распачаў новае выданне — тры разы на тыдзень выходзіла газета «Паўночная пчала», якую ён рэдагаваў разам з Мікалаем Грэчам. Яна была першай у Пецярбургу неафіцыйнай газетай навін і свабоднай крытыкі. Гэта прадпрыемства было настолькі паспяховае, што з 1831 да 1859 г. «Паўночная пчала» выходзіла штодзённа. «Паўночны архіў» у 1828 г. спыніў існаванне, але выходзілі яшчэ булгарынскія часопісы «Сын Айчыны» (1825—1839), з 1826 г. — «Дзіцячы суразмоўца», у 1841—1845 гг. — «Эканом».
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
117
Акрамя выданняў для шырокай публікі, Булгарын супрацоўнічаў у так званай «Сакрэтнай газеце» — рукапісным зборніку агентурнай інфармацыі, які III аддзяленне імператарскай канцылярыі рыхтавала для цара. Супрацоўніцтва гэта шмат у чым засноўвалася на сяброўскіх адносінах Булгарына з упраўляючым III аддзялення ў 1826—1831 гг. Максімам Фокам — у выніку перапісаныя рукой Фока булгарынскія тэксты клаліся на стол імператару. Часта хітры літаратар выкарыстоўваў гэта. Вось прыклад запіскі ад 8 студзеня 1827 г., пад назвай «Чуткі аб сумніўных вершах у Полацкай школе»:
«У Полацкай школе знойдзены былі нейкія сумніўныя вершы, і пасля расследавання, як кажуць, справа была прадстаўлена Гасудару Імператару. Многія сем’і чакалі вялікага для сябе ўдару, як раптам справа была спынена і зусім сціхла. Прайшла чутка, што Гасудар Імператар закрыў справу і следства і загадаў надалей такімі дробязямі сябе не турбаваць. У цэлай Літве ўзрушэнне і радасць! Лепшыя фаміліі маюць намер перасяліцца ў Пецярбург, некаторыя ў рускую Украіну. Справы зусім спыніліся, кантракты аб’яўляюць адны банкруцтвы — цана на маёнткі спала»223.
У Пецярбургу Булгарын выступіў як пісьменнік, і поспех яго літаратурных твораў быў незвычайны — асаблівай папулярнасцю карысталіся раманы «Іван Выжыгін» (1829) і «Пётр Іванавіч Выжыгін» (1831). Добра была вядома сучаснікам і кніга «Расія ў гістарычных, статыстычных, геаграфічных і літаратурных адносінах. Ручная кніжка для рускіх усіх саслоўяў Фадзея Булгарына». Нядобразычліўцы за гэта выданне папракалі яго ў плагіяце, хаця Булгарын і зазначыў у прадмове, што для напісання кнігі выкарыстаны праца і веды Мікалая Іванова, кандыдата Казанскага універсітэта. Як літаратурны крытык Фадзей Булгарын выступаў супраць Пушкіна, Гогаля, Бялінскага і наогул рэалістычнага накірунку, які назваў у адным з артыкулаў «натуральнай школай». Яму адплочвалі з’едлівымі насмешкамі, але Булгарын быў не лепшы: у змаганні з ідэйнымі супраціўнікамі ён не грэбаваў аніякімі сродкамі, часта парушаючы пры гэтым прынятыя этычныя нормы. Напрыклад, пра аднаго са сваіх канкурэнтаў, выдаўца (з 1839 г.) часопіса «Айчынныя запісы» Андрэя Краеўскага ён піша: «Гэты чалавек нарадзіўся... ад няпраўнага шлюбу паміж былой гаспадыняй жаночага пансіёна... і нейкім незнаёмым. Прозвішча дзіцяці згадзіўся даць
за 300 рублёў асігнацыямі бедны і распусны беларускі шляхціц Краеўскі»224.
Беларусыдэмакраты адказвалі Булгарыну здзеклівай сатырай. Гэта зрабіў мяркуемы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», слухач ваеннай Медыкахірургічнай акадэміі Канстанцін Вераніцын:
«Памалу, братцы, не душыце Мой фельетон вы і «Пчалу», Мяне ж самога прапусціце I не дзяржыце за палу.
А не, дык дадушы ў газеце Я вас аблаю на ўвесь свет, Як Гогаля у прошлым леце, Я ж сам рэдактар ўсіх газет». Гляджу — аж гэта сівы, Кароткі, тоўсты, як чурбан, Плюгавы, дужа некрасівы Крычыць, як ашалелы, пан.225
Беларусыдзяржаўнікі глядзелі на Булгарына з захапленнем. У 1845 г. Пецярбург наведаў ураджэнец Магілёўскай губерні, археолаг і літаратар, выдавец і вандроўнік, палітычны дзеяч і журналіст Адам Ганоры Кіркор (1818— 1886). Ён пражыў у горадзе месяц і пра свае непасрэдныя ўражанні пісаў у Вільню, у часопіс «Атэнэум» у форме лістоў да рэдактара. Уражанні былі, адно слова, — захапленне! У прыватнасці, аб знаёмстве з Булгарыным: «... славуты рускі пісьменнік, творца некалькіх соцень тамоў [меўся на ўвазе, канечне, камплект газет і часопісаў]... Імя яго належыць цяпер цэлай Еўропе... меркаванні яго прымаюцца як бы аракул для грамадства... чалавек, імя якога вядома ад Нявы да Аракса, ад Віслы да Іртыша...».
Часта літаратурнакрытычныя артыкулы Фадзея Булгарына выглядалі як даносы на непрыяцеляў. Сучаснікі верылі, што пісаў ён у Трэцяе (цэнзурнае) аддзяленне і таемныя даносы на пісьменнікаў, за гэта папулярны газетчык і літаратар быў адораны шэрагам бязлітасных эпіграм пакрыўджаных калег, прынамсі, Міхаіл Лермантаў напісаў:
Расію прадае Фадзей
He першы раз, бо свет жа цесны!
Бадай, прадасць жану, дзяцей, I свет зямны, і рай нябесны.
Сумленне б ён прадаў за добрую цану — Шкада — закладзена ў казну.
Як бы там ні было, кнігі Булгарына сталі значнай з’явай у літаратурным жыцці Расіі,
118
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
сучасныя літаратуразнаўцы гавораць пра уплыў яго раманаў на «Барадзіно» таго ж Лермантава226. Акрамя ворагаў, меў ён у Пецярбургу і сяброўлітаратараў — з Аляксандрам Грыбаедавым, напрыклад, падтрымліваў добрыя адносіны да смерці апошняга.
Спрэчкі Тадэвуша Булгарына з ідэалагічнымі супраціўнікамі вельмі яскрава выявілі хіба не найважнейшую ўнутраную супярэчнасць як большасці пецярбургскіх беларусаў, так і большасці беларусаў у Расіі. Галоўны крытык някрасаўскага часопіса «Айчынныя запісы» («Отечественные запнскн»), «неўтаймаваны Вісарыён» (Бялінскі, якога Булгарын называў не іначай, як недавучаным студэнтам Маскоўскага універсітэта) папракаў Булгарына за тое, што той з гонарам называў сябе «баярынам» (нейкі паляк!). Душыў Бялінскага гнеў і за другое: як мог спяваць католік у праваслаўным хоры?! Велікарусразначынец В. Бялінскі не здолеў глядзець на уніяцтва як на кампраміс паміж каталіцызмам і грэкавізантыйскім праваслаўем і бачыць у талерантнасці Булгарына праяву гэтага кампрамісу. Адкуль было ведаць Бялінскаму, што католікі ў Беларусі часам ішлі на богаслужэнне ва уніяцкія храмы, каб задаволіць свае эстэтычныя патрабаванні традыцыйнымі візантыйскімі царкоўнымі спевамі, і гэта не лічылася чымсьці незвычайным! Тое самае і з літоўскарускім баярствам: не ведаючы Статута ВКЛ, Бялінскі кпіў з Булгарына... за нішто. Для нас найбольш цікава, як «апраўдваўся» Булгарын: ён сцвярджаў сваю рускасць, называў сябе рускім! Пры гэтым ён меў дастаткова аргументаў, каб даказваць, што ён не паляк, але даказаць, што рускі, — не мог. Ворагі гэта адчувалі, напэўна, адчуваў гэта ў душы і сам Тадэвуш Булгарын. Назвацца беларусам ён не жадаў. Для Булгарына «беларускі шляхціц» — гэта найменне зняважлівае. Успомнім беднага шляхціца Краеўскага, якога ён аблаяў беларусам! Як тут не прыгадаць дзіцячую казанку: «Хто абзываецца, той сам так называецца»227.
Сваёй працай і адданай службай расійскаму імператару Булгарын зарабіў (у 1846 г.) генеральскі чын сапраўднага стацкага саветніка. Жыў Тадэвуш Булгарын на Неўскім праспекце, 93. Ужо пасля таго, як у 1839—1844 гг. у Пецярбургу выйшаў поўны збор яго твораў у 7 тамах, Булгарын пераехаў у свой «благопрнобретенный» маёнтак Карлава паблізу Дэрпта, дзе і памёр 13 верасня 1859 г. Газета «Паўночная пчала» перажыла свайго рэдактарасузаснавальніка на пяць гадоў.
У часы імператара Мікалая I кнігі аўтараўбеларусаў на польскай мове часта выходзілі ў Ваеннай друкарні. Як адзін з прэцэдэнтаў можна ўспомніць выдадзеную ў 1830 г. у СанктПецярбургу ў альбомным фармаце кнігу «Ітіоппік». Яна змяшчала «Прадмову», пераклады з Пушкіна, некалькі паэтычных і празаічных твораў на польскай і рускай мовах. Аналіз «Прадмовы» паказвае, што аўтарам быў віцебскі шляхціц Дэспат Зяновіч — прадстаўнік аселага ў ВКЛ старажытнага сербскага роду. Першая частка «Ітіоппіка» прысвечана «Пятру Сяляве, прэзідэнту лепельскага суда, на памяць пра дні, што правялі разам, з верасня 1829 па люты 1830 г.», а другая частка, якая называецца ўжо паруску — «Альбомь», — мае прысвячэнне «Ея высокородню Анне Фёдоровне Селявнной, урождённой Кашталннской».
Знаёмства з Паўночнай сталіцай часам рабіла на чалавека такое ўражанне, што ён прысвячаў гэтай тэме паэтычныя радкі. Так зрабіў ураджэнец маёнтка Янаўшчына Пружанскага павета, выпускнік Свіслацкай школы Ігнат Кулакоўскі. Летам 1836 г. ён наведаў Пецярбург і напісаў чатыры вершаваныя «Успаміны Петраграду»228. Першы ўспамін датаваны «над берагам Нявы 29 чэрвеня 1836 г.», апошні — «Ад’езд» — 5 верасня таго ж года. Узрушанасць прыгажосцю горада, веліччу яго помнікаў і навакольнай прыроды Ігнат Кулакоўскі злучыў з захапленнем расійскім манархам. Вельмі аператыўна (27 кастрычніка) кніга атрымала цэнзурны дазвол і была надрукавана ў вайсковай друкарні. Пра аўтара вядома, што пасля вяртання ў Беларусь ён атрымаў пасаду дырэктара гімназіі ў Беластоку.