• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    На беларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад Расіі, аж да 1845 г. дзейнічала мясцовае права, замацаванае Статутам ВКЛ. Аднак выданняў Статута на рускай мове не было. Створаная ў СанктПецярбургу Камісія М. Спяранскага па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў разгледзела сітуацыю і прыняла рашэнне лічыць за ўзорны беларускамоўны тэкст Статута, які выдала друкарня Мамонічаў у Вільні ў 1588 г. У працы Камісіі ўдзельнічаў гісторык і правазнавец, сын уніяцкага святара Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (1787—1843). Нарадзіўся ён у вёсцы Грынявічы Бельскага павета, у 1812 г. скончыў Віленскі універсітэт і выкладаў у ім права. У 1830 г. быў выкліканы ў Пецярбург для працы ў Камісіі М. Спяранскага. Для яе Даніловіч падрыхтаваў «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства», у якім даў характарыстыку развіцця права ў Беларусі і Літве. У гэтай жа Камісіі працаваў
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯДРАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1 795—1917)
    119
    вілянчук Францішак (Франц Сямёнавіч) Малеўскі (1800—1870), які стаў сваяком Адама Міцкевіча (іх жонкі былі сёстрамі), з 1827 г. асеў у Пецярбургу і зрабіў тут кар’еру. Пад кіраўніцтвам М. Спяранскага Малеўскі прымаў удзел у кадыфікацыі заканадаўства Расіі (у тым ліку ў прыстасаванні Статута ВКЛ да расійскіх законаў), працаваў у газеце «Tygodnik Petersburgski» (1830), быў дырэктарам вывезенага ў Пецярбург нацыянальнага архіва Вялікага княства — Літоўскай метрыкі; даслужыўся да генеральскага звання тайнага саветніка. Малеўскі меў трох сыноў, якія пайшлі на расійскую дзяржаўную службу, a яго дачка Марыя ў 1860я гг. выйшла ў Парыжы замуж за свайго стрыечнага брата, сына Адама Міцкевіча Уладзіслава.
    Дзейнасць Даніловіча па вывучэнні і публікацыі юрыдычных дакументаў пазней
    прадоўжыў у Пецярбургу беларус Іасафат Агрызка, які перавыдаў у 1859—1860 гг. 8 тамоў «Volumina legum» — збору старажытных законаў Каралеўства Польскага і ВКЛ.
    Іасафат Пятровіч Агрызка (1826—1890) нарадзіўся ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні, у 1841 г. скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, у 1844 г. з выдатнымі адзнакамі — Мінскую гімназію. У 1845 г. I. Агрызка паступіў на юрыдычны факультэт у Пецярбургскі універсітэт, скончыў яго са ступенню кандыдата права. 3 1850 г. служыў у камісіі па рэвізіі і складанні законаў для Царства Польскага. Іасафат Агрызка зрабіў у сталіцы бліскучую кар’еру. 3 1861 г. ён працаваў у Дэпартаменце падаткаў і збораў Міністэрства фінансаў, а ў лютым 1863 г. быў прызначаны віцэдырэктарам гэтага дэпартамента. Акрамя дзяржаўнай службы займаўся
    А. Ходзька. Паэзія. СанктПецярбург, 1829 г.
    120
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    выдавецкай дзейнасцю, прытым так паспяхова, што змог набыць уласную друкарню. Агрызка выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава (т. 1—4, 1862 г.), некаторыя тамы «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба» (па Віленскай, Гродзенскай губернях, 1861—1863 гг.), з 1859 г. выдаваў у Пецярбургу на польскай мове газету «Слова» («Slowo»), якая пазней была забаронена ўрадам. У друкарні I. Агрызкі выходзілі ў свет часопісы «Народная бяседа», «Салдацкі журнал», «Архітэктурны веснік», «Часопіс Міністэрства народнай асветы», «Горны журнал». Са студэнцкіх гадоў Агрызка ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, падтрымліваў цесныя сувязі з М. Чарнышэўскім, таварыствам «Зямля і воля»; у лютым 1863 г. прызначаны галоўным прадстаўніком варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14 лістапада 1864 г. яго арыштавалі і перавезлі для следства ў Вільню, дзе асудзілі на 20 гадоў катаргі. Памёр I. Агрызка ў Іркуцку229.
    Перанос віленскага духу шубраўцаў на берагі Нявы, у сталіцу імперыі, адбыўся дзякуючы газеце «Баламут» (выходзіла з 1830 да 1832 г., напачатку пад назвай «Баламут Пецярбургскі»), якая па форме і стылю нагадвала віленскія «Wiadomosci brukowe». Рэдактарамі «Баламута» былі А. Рагальскі, М. Канарскі і В. Сянкоўскі, у газеце супрацоўнічалі Ф. Булгарын, Ю. Крашэўскі. «Баламут» надрукаваў некалькі перакладаў баек 1. Крылова, фрагменты твораў расійскіх пісьменнікаў М. Загоскіна і А. Грыбаедава, што стварала грунт паразумення паміж польскамоўнымі і рускамоўнымі літаратарамі адной дзяржавы.
    Значная частка польскамоўных беларусаў гуртавалася вакол газеты «Tygodnik Petersburgski», якую заснавалі ў 1830 r. В. Пшэцлаўскі са Слоніма і вілянчук Ф. Малеўскі. Выданне гэта зрабілася з 1832 г. «афіцыйнай газетай Каралеўства Польскага» і дажыло, дзякуючы ўрадавым датацыям, да 1858 г. 3 «Тыгоднікам» супрацоўнічаў шэраг таленавітых аўтараў, сярод якіх вылучаўся пісьменнік з Валыні Генрых Жавускі (1791—1866). Асаблівую славу Жавускі зарабіў пасля таго, як выдаў у 1839 г. у Парыжы кніжку «Мемуары Сапліцы» — выдатны літаратурны твор, у якім каларытна выпісаны звычаі і норавы апошніх гадоў Рэчы Паспалітай. Пры гэтым значная частка персанажаў — рэальныя асобы; большасць герояў жывуць у Беларусі: у Навагрудскім, Віцебскім, Полацкім, Мінскім і Мсціслаўскім ваяводствах. У мастацкім апавяданні навагрудскага адваката і гаспадара Дактаровічаў
    Сапліцы (асобы прыдуманай) Генрых Жавускі партрэтызаваў рэальных (і прыдуманых) шляхціцаў ВКЛ як шчырых палякаў, іх норавы, густы, законы (Статут ВКЛ) — як старадаўнія польскія (пры гэтым у рэал ьным жыцці Жавускі прытрымліваўся праўрадавай ідэалогіі і часам выступаў як яе рупар). Сіла літаратурнага слова была настолькі моцнай, што большасць чытачоў Жавускага (адукаванай беларускай шляхты каталіцкага веравызнання, даўніх літвінаў) пачынала пазіцыяніраваць сябе як палякаў.
    Яшчэ адно польскамоўнае перыядычнае выданне, альманах «Літаратурны штотыднёвік» («Tygodnik literacki»), выдаваў у Пецярбургу на працягу 1843—1849 гг. выпускнік Віленскай гімназіі і Маскоўскага універсітэта Рамуальд Падбярэскі (ДруцкіПадбярэскі; 1812—1856 гг.). На старонках «Тыгодніка» друкаваліся і краязнаўчыя даследаванні, прынамсі праца Я. Баршчэўскага «Нарыс паўночнай Беларусі», якую адразу ж паруску перадрукаваў пецярбургскі часопіс «Ілюстрацыя» (1846, № 10).
    Шмат беларускай польскамоўнай шляхты гуртавалася вакол пецярбургскага грамадскапалітычнага тыднёвіка «Край» («Kraj»), які выходзіў з 1882 да 1909 г. Кароткай, але этапнай з’явай польскамоўнай журналістыкі Пецярбурга была газета «Слова» («Slowo»), якую ў 1859 г. пачаў выдаваць 1. Агрызка.
    У 3й чвэрці XIX ст. вялікай папулярнасцю ў чытачоў (і падтрымкай вайсковых улад) карысталіся часопісы «Салдацкая бяседа», «Народная бяседа» і «Адпачынак і справа» (для салдат і матросаў), якія выдаваў ураджэнец Полацка Аляксандр Фаміч Пагоскі (1816— 1874). Чытачам падабаліся найперш шматлікія апавяданні самога выдаўца, з ілюстрацыямі яго земляка і сябра М. Мікешына. Пасля смерці А. Пагоскага ў памяць аб ім Вольнае эканамічнае таварыства нават заснавала залаты медаль «за лепшы твор у галіне народнай літаратуры».
    Журналісцкай і выдавецкай дзейнасці прысвяціў сябе выхадзец з віцебскай шляхты Вісарыён Вісарыёнавіч Камароў (1838—1907). Кар’еру ён пачынаў як вайсковец: закончыў 2і кадэцкі корпус і Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. Служыў афіцэрам па асобых даручэннях пры М. Мураўёве і К. Каўфмане ў Вільні, у 1869—1870 гг. быў начальнікам штаба 37й пяхотнай дывізіі. У 1871 г.ён заснаваўкансерватыўнаапазіцыйную газету «Рускі свет». У 1876 г. палкоўнік расійскага Генштаба Камароў адправіўся ў
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    121
    Сербію, дзе заняў пасаду начальніка штаба ЦімокаМараўскай арміі М. Чарняева і атрымаў чын генерала сербскай арміі. Падчас рускатурэцкай вайны 1877—1878 гг. Вісарыён Камароў апынуўся на Балканах, але ўжо ў якасці журналіста. Пасылаў у Пецярбург падрабязныя і прафесійныя рэпартажы з тэатра вайсковых дзеянняў. Гэтыя рэпартажы друкавала галоўная газета краіны — «СанктПецярбургскія ведамасці», рэдактарам якіх Вісарыён Вісарыёнавіч стаў у 1877 г. У студзені 1881 г. газета паведамляла пра стан здароўя пісьменніка Фёдара Дастаеўскага, пра яго скон і пахаванне, а Вісарыён Камароў прыклаў шмат намаганняў, каб пісьменнік быў пахаваны ў АляксандраНеўскай лаўры, і прытым бясплатна — выпадак выключны па тых часах! Аднак прыходзіцца зазначыць, што пры Камарове «СанктПецярбургскія ведамасці» страцілі ліберальнага чытача; журналіст Міхневіч зрабіў з’едлівую выснову, сказаўшы, што газета не мела «ні таленту, ні сваёй думкі, ні фізіяноміі, ні зместу, ні чытачоў», і таму яе называлі «ведамасці для бабулек»230.
    У 1883 г., пасля заканчэння кантракта з «СанктПецярбургскімі ведамасцямі», В. Камароў усе сілы накіраваў на працу ў заснаванай ім новай таннай штодзённай газеце «Свет», дзе сам часта пісаў перадавыя артыкулы ваяўнічага характару. Акрамя газет, у 1886— 1891 гг. ён выдаваў часопіс «Звязда», а ў 1889— 1891 гг. — «Славянскне нзвестня».
    Яшчэ адзін беларусвайсковец у гэты ж час займаўся журналістыкай. У 1873 г. газету «Рускі свет», заснаваную В. Камаровым, набыў яго зямляк Міхаіл Рыгоравіч Чарняеў (1828— 1898). Газета выходзіла штодзень, з усіх вялікіх палітычных газет яна была самай таннай дзякуючы сродкам князя А. ЛабанаваРастоўскага, які адчуваў уціск ваеннаканцылярскага рэжыму і быў салідарны са славянафіламі. Новы выдавец — Міхаіл Чарняеў — быў постаццю легендарнай. Нарадзіўся ён у маёнтку Тубышкі Магілёўскага павета, у сям’і памешчыкабеларуса і францужанкі Эсфір Лекюе, з якой ён пазнаёміўся падчас французскага паходу расійскай арміі ў 1814 г. Сямігадовым хлопчыкам Міхаіла з берагоў рэчкі Вабіч перавезлі на берагі Нявы. Выхоўваўся Чарняеў у Кадэцкім корпусе на Васільеўскім востраве, пазней вучыўся ў акадэміі Генеральнага штаба, у генерала Івана Сухазанета. Падчас Крымскай вайны быў у Севастопалі, удзельнічаў ва ўсіх бітвах севастопальскай кампаніі, ад бітвы пад Інкерманам 24 кастрычніка 1854 г. да Малахава кургана. У 1864 г. невялікі атрад Чарня
    ева дзейнічаў у Сярэдняй Азіі: заняў крэпасць АўліеАта і ў чэрвені 1864 г. ўзяў штурмам Чымкент, які лічыўся непрыступным. Войскі праніклі ў яго па водаправодзе, праз адтуліну ў сцяне крэпасці, і гарнізон быў так уражаны з’яўленнем непрыяцеля ў горадзе, што не даў ніякага адпору. Дзейнічаючы на свой страх, Чарняеў у ноч з 14 на 15 чэрвеня 1865 г. узяў штурмам Ташкент. Пад яго камандай на той час было каля 2 тыс. чалавек пры 12 гарматах, а 100тысячны Ташкент абараняла 30 тыс. чалавек войска, сярод трафеяў былі 63 гарматы. Дыпламатычны ціск Англіі прывёў да адстаўкі М. Чарняева. Лічачы сябе пакрыўджаным, Чарняеў у газеце праявіў сябе ненавіснікам пецярбургскага рэжыму і зблізіўся з колам маскоўскіх патрыётаўславянафілаў, якія групаваліся вакол I. Аксакава. У 1876 г. Чарняеў — галоўнакамандуючы сербскай арміяй, ваяваў з туркамі ў Югаславіі. У 1878 г. ён вярнуўся ў Пецярбург, дзе перадаў правы на выданне «Рускага свету» іншым асобам. Кола сяброў, знаёмых і аднадумцаў Міхаіла Чарняева ў значнай ступені беларускае — гэта славянафілыпрафесары А. Будзіловіч і М. Каяловіч, пісьменнік Ф. Дастаеўскі, журналісты М. Сямеўскі і В. Камароў, мастак М. Мікешын, вайскоўцы Д. Наглоўскі і I. Гурка.