• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    У 1907 г. пецярбургскай суполкай, з якой супрацоўнічаў К. Каганец, магчыма, не без яго ўдзелу была распачата серыя «Беларускія песняры», выданне якой, як абвяшчалася,
    БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    135
    «будзе дваякае: дарагое на пекным паперы, быццам старасьвецкім, ці на грубым бедым, на выбар, у пекнай, з беларускім узорам, вокладцы, з партрэтамі песьняроў, падклеенымі на шурпаты папер»261. Вокладка лепшага выдання, як занатаваў 3. Жылуновіч, была аздоблена беларускім паяском у некалькі фарбаў. Кнігі можна было ўжо «ўзяць у рукі і паказаць людзям». Хоць у афармленні названай серыі і былі дасягнуты пэўныя вынікі ў следаванні аднаму стылю, што пацвярджаў і фармат выданняў, аднак да дасканаласці выдаўцам было яшчэ далёка: разнароднасць выкарыстання шрыфтоў, перагружанасць вокладкі тэкстам, недасканаласць у структуры зместу зніжалі каштоўнасць кніг.
    Адным з паспяховых кнігавыдавецкіх праектаў пецярбуржцаў і мінчукоў стаў выпуск «Жалейкі» Я. Купалы (1908). Паводле звестак, якія пакінуў Б. ЭпімахШыпіла, вокладку зборніка аформіў мастак (?) Якубоўскі. Кнігу ўдалося надрукаваць дарагім і звычайным выданнямі.
    Сярод пачынальніцкіх заслуг выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» быў друк (з 1906 г.) беларускіх паштовак, якія выдаваліся «на добрай паперы, адным колерам (у чорным або карычневым адценні), але ўсё ж цана іх без маркі была адносна вялікая — пяць капеек», у той час, калі «Беларускі лемантар» і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» каштавалі па 6 капеек.
    Падобна да пецярбургскай выдавецкай суполкі беларусаў працавала і віленскае выдавецтва «Нашай Нівы», першыя кніжныя выданні якога выйшлі ў 1907 г. Сярод іх апавяданне Э. Ажэшка «Гэдалі», выпушчанае сумесна з выдавецтвам «Мінчук», яно было аздоблена малюнкамі С. БогушСестранцэвіча — як на вокладцы, так і ў тэксце. Паводле мастацкага афармлення гэта была лепшая тагачасная беларуская кніга. Нямногімі скупымі штрыхамі мастак вымалёўвае характары людзей: пана Карэйбу — самазадаволенага багацея, які судзіць бедняка Гэдалі за жменьку гароху з яго поля; шляхціца Тамкевіча — лакея без уласнага погляду і чалавечага гонару. 3 вялікай сімпатыяй падаецца Гэдалі, вобраз якога сустракае чытача ўжо на вокладцы. Як адзначаюць мастацтвазнаўцы, ілюстрацыі С. БогушСестранцэвіча зроблены ў лёгкай, нібы эскізнай манеры натуральнага малюнка ці больш дакладна, накіду. Смелым, упэўненым контурам мастак здолеў стварыць яркія сацыяльныя тыпы262.
    3 восені 1908 г. з «Нашай Нівай» пачаў супрацоўнічаць яшчэ адзін беларускі мастак —
    HALJAS LEUCYK.
    CYZYK
    BIELARUSKI.
    гэта Язэп Драздовіч, які заклікаў сваіх братоў па цэху: «Рысуй народ, падай чалавека працы. Рысуй яго хату і дзяцей, раскажы пра яго мову і долю. Падымі некранутыя пласты гісторыі». У 1909 г. Я. Драздовіч выканаў вокладку для «Першага Беларускага календара «Нашай Нівы» на 1910 год». У малюнку адчуваецца імкненне да сімволікі: аратыселянін, яркае сонца, што ўздымаецца над гарызонтам. Побач сімвал варожых сіл — сава. Для ўнутранага афармлення выдання ён шырока выкарыстоўваў застаўкі, канцоўкі, віньеткі. У 1914 г. у Беларускім выдавецкім таварыстве ў Вільні ўбачыў свет зборнік вершаў К. Буйло «Курганная кветка», вокладку да якога таксама зрабіў Я. Драздовіч. Вырашана яна памастацку проста, лаканічна: буйным планам намалявана на ёй загадкавая сімвалічная кветка, сілуэт якой нагадвае галаву жанчыны. Мастацтвазнаўцы характарызуюць малюнак як выкананы смелай энергічнай штрыхоўкай263.
    Г. Леўчык. Чыжык беларускі. Вільня, 1912 г.
    136
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Часопіс «Лучынка». Пачынаючы з 1910 г. пецярбургскія і 19,4 г	віленскія выдавецтвы перайшлі да друку
    больш дасканалых у мастацкіх адносінах выданняў, у якіх таксама назіраецца імкненне да аздаблення вокладкі, прымянення калонтытулаў на старонках, падбору лепшых шрыфтоў, — гэта «Песні жальбы» Я. Коласа і «Адвечная песня» Я. Купалы. Апавяданне М. Горкага «Архіп і Лявонка» ў перакладзе Т. Гардзялкоўскай, выпушчанае ў тым жа годзе «Нашай Нівай» сумесна з выдавецтвам «Наша хата», суправаджалі малюнкі Яніслава Валакіты: мастацкія вобразы размяшчаліся на верхняй і ніжняй вокладках, змест разнастаілі 7 малюнкаў, а верхні і ніжні калонтытулы у выглядзе прамой лініі надавалі большую завершанасць выданню. Таксама ў «Нашай хаце» былі праілюстраваны кнігі апавяданняў «Дым» М. Канапніцкай (1909) і «Дзядзька Голад» С. Віткевіча (1911)2М.
    Дзякуючы «Нашай Ніве» ў 1910 г. з’явілася ў друку «Кароткая гісторыя Беларусі» Власта (Вацлава Ластоўскага) з 40 малюнкамі,
    стылізаванай вокладкай і арнаментаваным калонтытулам. У аб’яве, змешчанай у газеце выдавецтва, даводзілася: «Кніжка вельмі харошая, у прыгожай акладцы з малюнкам, перэрысованым з старасьвецкаго акуцьця дзьвярэй і прэдстаўляючым гэрб даўнейшаго беларускалітоўскаго княжэства. I ў сярэдзіне бачым багата пекных рысункаў, між каторымі ёсць і такіе, якіх ніхто дагэтуль не знаў» (Наша Ніва. 1910. 23 вер. №39. С.1,6).
    Вылучаюцца сваім афармленнем і тыя выданні, што друкаваліся ў М. Кухты: «Першы беларускі каляндар «Нашай Нівы» на 1910 год», у якім змешчаны шэраг канцовак, віньетак і заставак; «Калядная пісанка, 1913 год», тытул якой упрыгожаны арнаментаванай рамкай з выкарыстаннем сыгнета Францыска Скарыны; біяграфічныя нарысы Р. Зямкевіча 1911 г., прысвечаныя Я. Баршчэўскаму (уключае застаўкі, канцоўкі і гравюры паводле малюнкаў, сярод аўтараў якіх прачытваецца імя Р. Жукоўскага, літаграфаваныя партрэты Я. Баршчэўскага), а таксама А. Кіркору (у
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    137
    тэксце змешчаны два партрэты, на адным з якіх подпіс: «Павялічыўперамадяваў [з фота] Гальяш Леўчык»265). Імя паэта Г Леўчыка (Ілья Ляўковіч) сустракаецца нам яшчэ раз — у мастацкім афармленні вокладкі зборніка яго вершаў «Чыжык» (1912), для якой аўтар выканаў малюнак і клішэ266.
    У 1911 r. М. Кухта надрукаваў падрыхтаваны да 50годдзя смерці Т. Шаўчэнкі віленскім выдавецтвам «Палачанін» (пад рэдакцыяй Я. Купалы) пераклад паэмы ўкраінскага пісьменніка «Кацярына». Вокладка кнігі ўпрыгожана малюнкам слуцкага пояса, перад тэкстам змешчаны партрэт Кабзара.
    Альманах «Маладая Беларусь», які выдаваўся ў 1912—1913 гг. суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», стаў пэўным крокам наперад у галіне развіцця беларускага кніжнага друку з пункту гледжання як структуры зместу, так і знешняга выгляду. Нягледзячы на тое, што яшчэ не была пераадолена мешаніна двух шрыфтоў, выданне выглядала даволі цэласным у сваім мастацкім аздабленні. На вокладцы — прыгожая рамка ў дзве фарбы — шэразялёную і сінюю, скамбінаваная з узораў слуцкага пояса з калекцыі «Нашай Нівы» і малюнкаў двух каўшоў зпад Чашнікаў з калекцыі Ю. Валатковіча. У верхніх кутках рамкі размяшчаліся фірмавыя надпісы на двух шрыфтах. Што тычыцца ўнутранага афармлення, то для зборніка Власт (Вацлаў Ластоўскі) спецыяльна намаляваў застаўкі і канцоўкі з узораў слуцкіх паясоў з уласнай і нашаніўскай калекцый. Тэкст у зборніку размяшчаўся даволі свабодна, выкарыстоўваліся пропускі нават цэлых старонак, што было абумоўлена друкам асобных адбіткаў твораў з «Маладой Беларусі». Таму атрымлівалася, што выданне складалася з асобных сшыткаў. Аўтарам вокладкі быў нехта Г. М. (пададзена лацінкай), а цынкаграфічную працу па афармленні вокладкі і заставак выканаў С. ПракудзінГорскі.
    Вызначаўся сваім мастацкім аздабленнем і ілюстраваны часопіс «Лучынка», які ў 1914 г. выдаваўся ў Мінску (выйшла 6 нумароў). Вядома, што ў афармленні некаторых кніжных выданняў рэдакцыі часопіса прымаў удзел нехта Л. Навіцкі. У прыватнасці, ён упрыгожыў вокладку невялічкага зборніка апавяданняў у перакладзе Т. Гардзялкоўскай «Што б не здарылася — вытрымаю» (Мінск, 1914 г.).
    У 1914 г. была ажыццёўлена і адзіная спроба наладзіць выданне ў Вільні спецыяльнага беларускага ілюстраванага часопіса «Сябра»,
    які павінен быў выходзіць кірыліцай і лацініцай. Э. Будзька атрымаў нават дазвол на гэта віленскага губернатара, збіраўся матэрыял, але па невядомай прычыне выданне так і не выйшла267.
    Пра арыгінальнае афармленне вокладкі пачало клапаціцца «Беларускае выдавецкае таварыства», якое займела свой адметны знакэмблему — белага лебедзя. Стылізаваны віленскай мастачкай В. Флеры герб роду Завішаў сведчыў таксама і пра фундацыю кніг Магдаленай Радзівіл268. Пад знакам лебедзя на тытульным аркушы выйшла і адно з першых выданняў таварыства — «Вянок» М. Багдановіча (1913). У мастацкім афармленні вокладкі, выкананай у тэхніцы двухколернага друку, Вацлаў Ластоўскі выкарыстаў малюнак вучня Шпігаліцкай школы, які нагадваў вянок (Ластоўскі В. Mae ўспаміны аб М. Багдановічу // ЛіМ. 1989. 22 верасня).
    Як можна заўважыць, афармленнем тых кніг, што рыхтаваліся да друку, даводзілася займацца самім выдаўцам, некаторыя з якіх самі спрабавалі свае сілы ў мастацтве кніжнай графікі. Да іх адносіцца і выдавец з СанктПецярбурга Антон Грыневіч, які займаўся афармленнем вокладкі для «Гусляра» Я. Купалы (1910). «Зрабіў два рысункі і абодва забракаваў: каб не страціць больш часу, пусціў так, без рысунка і агледзеўся, як бачу, будзець дужа добра», — успамінаў А. Грыневіч269. Упрыгожанне вокладкі дасталася наступнаму выданню, складальнікам якога быў сам выдавец — «Беларускія песні з нотамі» (т. 1. 1910. Т. 2. 1912).
    He ўсім кніжным выданням пашчасціла застацца ў гісторыі з адзнакамі аўтарства іх стваральнікаў, перакладчыкаў і мастакоў. Яшчэ не раскрыты і некаторыя біяграфічныя звесткі, ініцыялы тых самаадданых працаўнікоў, дзякуючы якім з’явіўся на свет шэраг выданняў.
    Такім чынам, беларуская кніга, якая выходзіла ў самастойнае жыццё, перажывала сваё сталенне. У сацыяльным працэсе яе вытворчасці яшчэ не было строгай дыферэнцыяцыі, бо не было яшчэ значнай друкаванай прадукцыі, адсюль і такая карпаратыўнасць у яе стварэнні, што вымагала не толькі супрацоўніцтва пісьменнікаў, выдаўцоў і мастакоў — нярэдка кожны з іх выступаў і тым, і другім, і трэцім. Гэта была цэхавая, супольная кніга, і ўсе стваральнікі яе належалі ў прамым сэнсе да цэху кніжнікаў — у лепшым значэнні гэтага слова.
    138
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА