Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
3 базыльянскага кляштара ў Антопалі паходзіць недатаваны «Reiestr ksiag Biblioteki Antopolskiey» канца XVIII ст., у якім у прадметным парадку запісаны 624 кнігі. У базыльян у Хомску бібліятэка ў 1805 г. мела 190 кніг, у пратаколе візітацыі занатаваны яшчэ і царкоўныя кнігі. Сёстрыбазыльянкі ў Пінску карысталіся, паводле візітацыі Пасхазія Ляшчынскага 1814 г., невялічкім кнігазборам у 46 кніг.
У бібліятэчных інвентарах бернардзінцаў у Пінску занатавана некалькі соцень назваў, асобна вёўся запіс выдадзеных кніг. У зборы Віленскага універсітэта знаходзяцца каталогі бібліятэк бернардзінцаў у Брэсце, спісаныя пасля 1790 г.; пратакол візітацыі 1828 г. падае лічбу 439 кніг. У рэестры бібліятэчных кніг кляштара марыян у Раснай у 1804 г. занатавана 729 тамоў. Інфармацыя пра колькасць кніг і іх змест знаходзіцца ў інвентарах кляштара баніфратраў у Высокім Літоўскім. Пратакол візітацыі 1804 г. мае «Рэестр і апісанне Кніг, што знаходзяцца ў тым жа манастыры», у якім запісана 10 назваў у 14 тамах, а таксама «доктарскія кнігі» (42 назвы ў 60 валюмінах).
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
141
Падчас наступнай візітацыі 1820 г. ксёндз Ф. Клімашэўскі пацвердзіў, што «манастырская бібліятэка налічвае 46 твораў у 56 тамах, кнігі доктарскія — 26 назваў у 35 тамах і кнігі аптэкарскія — 2 назвы». Бібліятэка кармелітаў абутых у Крупчыцах налічвала ў 1819 г. 82 кнігі.
Усе згаданыя вышэй факты дазваляюць, абапіраючыся на захаваныя дакументы, зрабіць асцярожнае меркаванне пра тое, што ў названых манастырскіх бібліятэках у XIX ст. магло быць каля 17 тыс. кніг, якія ў выніку ліквідацыі кляштараў былі размеркаваны па некалькіх новаарганізаваных школьных, публічных і прыватных, а таксама касцельных дыяцэзіяльных бібліятэках альбо проста знішчаны.
Значным кнігазборам валодалі брэсцкія аўгусцінцы, якія напачатку мелі свой кляштар extra civitatem (за горадам). Ён згарэў падчас аблогі Брэста ў 1666 г., «адбудаваны са складак абывацеляў» і перанесены ў 1672 г. у цэнтр горада. Бібліятэка налічвала 1201 кнігу. «Бібліятэку страціў гэты манастыр праз двукротны пажар — першы раз у 1802м, а другі раз у 1808 г.»; у 1820 г. колькасць кніг толькі дасягнула лічбы 180. Гэты невялікі кнігазбор праіснаваў да ліквідацыі кляштара. Нялёгкі лёс быў і ў дамініканскіх кнігазбораў. Пры візітацыі 1816 г. адзначалася, што бібліятэка складаецца з 18 кніг, астатнія згарэлі ў пажары 1801 г.
Цікавай уяўляецца гісторыя бернардзінскага кнігазбору. Самы стары вядомы яго каталог паходзіць з канца XVIII ст., манахі карысталіся ім яшчэ на пачатку XIX ст. Вопіс 1820 г. паведамляе, што бібліятэка складалася з 439 тамоў, згаданы таксама «кнігі розныя» ў колькасці 335. У спісе 1822 г. сітуацыя падобная: названы касцельныя кнігі (21 экзэмпляр) і пададзены спіс бібліятэкі, які ахоплівае 925 пазіцый у 24 тэматычных аддзелах. Пра тое, штоў бернардзінскім кляштары кнігі збіралі па некалькіх групах, згодна з тагачаснай манастырскай традыцыяй, сведчыць факт захавання ў бібліятэцы ў Курніку кнігі з запісам: «Pro refectorio applicat[ur] ... 1777 in Conventu Brestensi sub Gvardianatu ARP Romualdi Fenikowski ejusdem Conventus Gvardiani»280. Варта занатаваць i іншыя захаваныя да нашага часу ў віленскай універсітэцкай бібліятэцы інкунабулы і палеатыпы з брэсцкага бернардзінскага кнігазбору: інкунабула «Epistolae familiares Piusa II», выдадзеная А. Кабергерам (1486), «Cathena» Фамы Аквінскага (1528) і эцьенаўская «ВіЫіа» (1545). На апошняй знойдзены запіс, які свед
чыць пра колішнюю фундацыю бібліятэкі для братоў меншых, менавіта: «Martinus Szyszkowskij Episcopus Plocensis pro Coenobio Brzestensi Fratrum Minorum de Observantia A° 1608 donavit»281. Няшмат вядома пра зборы брэсцкіх трынітарыяў: у 1816 г. яны мелі 416 кніг.
Згаданыя намі крыніцы не дазваляюць зрабіць комплексны аналіз кнігазбораў брэсцкіх канвентаў. Старэйшыя захаваныя спісы мясцовых бібліятэк досыць познія, a звесткі пра іх арганізацыю фрагментарныя. Ёсць, аднак, магчымасць вывучэння структуры фондаў, сістэматызаваных паводле зместу, адносін да забароненых выданняў, альбо карыстання кнігамі, якія акрэслены як «рускія». Захаваныя спісы інвентароў дакументуюць той факт, што звычайна манахі збіралі тыповую для свайго часу літаратуру282.
Яшчэ ў 1648—1650 гг. з фундацыі Казіміра Льва Сапегі паўстаў адзіны ў ВКЛ кляштар картэзіянцаўу Бярозе каля Брэста. Яго насельнікі збіралі кнігі, што служаць духоўнаму жыццю, а таксама для навуковай і душпастырскай працы. У 1805 г. кляштар у Бярозе быў вельмі негатыўна ацэнены віленскім біскупам Юзэфам Касакоўскім, які крытыкаваў вялікія выдаткі картузаў на алкаголь і зусім малыя на закуп кніг, галоўным чынам календароў. У 1820 г. у «Descripto Librorum Bibliotheca Carthusiensi existentium» вылучана 10 аддзелаў, абазначаных вялікімі літарамі лацінскага алфавіту і лічбавымі шыфрамі паводле фарматаў і бягучых нумароў — summa omnium librorum склала 2177 кніг. Кнігі захоўваліся ў асобнай зале, у шафах, абазначаных літарамі; вёўся каталог. Для патрэб літургіі меліся друкаваныя службоўнікі (імшалы; 18), градуалы (10), брэвіярыі (7), Біблія, Евангелле, Новы Запавет, Liber Episcoporum Apostolorum, рымскі Матрылогій, Статут ордэна (па 1 экзэмпляры), а таксама рукапісныя псалтыры (4), антыфаналы (9) і агенды (3). У 1830 г. былі вядомы 40 рукапісаў, з якіх 2 хронікі Францішка Пасекі (XVIII ст.) зараз захоўваюцца ў Курніцкай бібліятэцы ў Польшчы. 3 ліквідацыяй ордэна ў 1831 г. бібліятэка была распылена. Зараз частка яе фонду знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы ў Варшаве (175 тамоў), a рэшта — у іншых кнігазборах.
У 1670 г. з фундацыі брэсцкага падкаморыя Яўстафія Тышкевіча заснавана абацтва цыстэрцыянцаў у Вістычах. Перад ліквідацыяй кляштара ў 1832 г. тутэйшая бібліятэка налічвала, паводле візітацыі Я. Курчэўскага, каля 1500 экзэмпляраў кніг. Кляштар брыгітак у Брэсце быў фундаваны ў 1621 г. Вядома, што ў
142
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
канцы 18 ст. у абіцелі было 11 літургічных кніг, у т.л. 5 святочных імшалаў, адзін з якіх «рускі». У бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве да нашых дзён захоўваюцца 2 антыфанарыі, якія створаны ў гэтым кляштары. Першы, датаваны 1707 г., быў спісаны брыгіткамі Іаанай Пацей і Канстанцыяй Крупінскай. Ён вылучаецца багатай мастацкай аздобай: усе старонкі рубрыкаваны і ўпрыгожаны фігурнымі і расліннымі ініцыяламі, бардзюрамі з раслінным арнаментам. Том пераплецены ў дошкі, абцягнутыя ціснёнай скурай, з металічнымі навугольнікамі. Падобную аздобу мае антыфанарый 1720 г., ахвяраваны настаяцельніцы Барбары Пацей і, магчыма, выкананы тымі ж капіісткамі. Паводле дадзеных 1818 г. манастырскі кнігазбор налічваў 30 тамоў.
Бенедыкцінскае абацтва ў Гарадзішчы паўстала ў 1662 г. з фундацыі полацкага ваяводы Яна Караля Копця. Згодна з regula monasteriorum (манастырскім статутам) гэты манастыр быў «школай службы Божай», a манах праводзіў жыццё на вайне дзеля Бога, для чаго павінен быў чытаць не толькі молячыся, працуючы, ядучы, але і на адпачынку. Ролю чытання ў манаскім жыцці вызначала бібліятэка. Кнігазбор паводле каталога, што складзены ў часы абата Альфонса Аранскага «Generale Summarium omnium libror[um] in bibliotheca Monasterii Castro Casinensis alias Horodiscensis Reperibilium conscriptu[m] anno Dn 1783», быў арганізаваны тэматычна, y раздзелах, пазначаных 22 літарамі лацінскага алфавіта (A Z). Спіс 1797 г. паўтарыў гэту арганізацыю, далучыўшы 10 панегірычных тэкстаў і 100 італьянскіх, «патрэбных для набажэнства». Усяго мелася 3462 тытулы, да якіх на пачатку XIX ст. дадалося 97 тамоў. У бібліятэцы універсітэта ў Вільні захаваліся шматлікія рукапісы, што паходзяць з Гарадзішча, рознага зместу (між іншым рукапіс айца Бенядзікта Падлеўскага, гарадзішчанскага прафеса, лектара на генеральным капітуле 1774 г.). 3 захаваных рукапісаў вядома, што бенедыкцінцы займаліся тлумачэннем тэкстаў, капіравалі літургічныя кнігі, а абат Альфонс Аранскі «пакінуў кнігі з нотамі, уласнай рукой пісаныя».
Пяць кляштараў было ў 1804 г. у Слоніме: бернардзінскі, канонікаў рэгулярных латэранскіх, дамініканцаў, бенедыкцінак і бернардзінак. Найбольшым з іх быў бернардзінскі (Ordo Fratrum Minorum de Observantia), фундаваны ў 1630 г. Андрэем і Кацярынай Радванамі. Інфармацыя аб яго бібліятэцы захавалася ў дакументах візітацый, прынамсі, у візітацыі 1816 г. запісана: «Па
водле інвентара хаця і не ў вялікай колькасці кніг [бібліятэка] застаецца ў добрым парадку, пад наглядам кс. Гіпаліта Туровіча...». У 1820 г. кнігазбор налічваў 948 назваў, пераважна казанняў і тэалагічных, філасофскіх, рытарычных і гістарычных прац. Найбольшы прырост адбыўся ў 1й трэці XIX ст. — пры кляштары ў той час працавала школа. У 1822 г. бібліятэчны фонд дасягнуў колькасці 1766 тытулаў (плюс 17 кніг, што перахоўваліся ў сакрысціі касцёла), а ў 1830 г. — 1858 назваў. Значным папаўненнем сталі кнігі, перададзеныя з кляштара ў Брэсце (791 том), пасля чаго бібліятэка налічвала (паводле інвентара 1838 г.) 2177 тамоў. У візітацыйным акце апрача 75 кніг, што выкарыстоўваюцца непасрэдна пры выкананні літургічных абавязкаў, занатаваны вопіс бібліятэкі: сярод «кніг касцельных службовых» — антыфаналы, псалтыры, брэвіярыі, агенды, імшалы (службоўнікі), у т.л. «адзін імшал рускі». У бібліятэцы захоўваліся таксама кнігі прапаведніцкія, аскетычныя, гістарычныя, каментарыі Свяшчэннага Пісання, працы з галіны рыторыкі і граматыкі, паэзія, палітычныя творы пераважна на лацінскай, польскай і французскай мовах.
Значна меншай была бібліятэка слонімскіх дамініканцаў (Ordo Praedicatorum), якая знаходзілася ў кляштары, фундаваным у 1680 г. Крыштафам Пакрашынскім. У 1819 г. у акце візітацыі запісана: «Бібліятэка мізэрная, але ў добрым месцы размешчана. Кніг рознай матэрыі ёсць агулам 255».
Невялікую бібліятэку меў і манастыр канонікаў рэгулярных латэранскіх, які быў заснаваны ў Слоніме ў 1650 г. падкаморыем ВКЛ Лявонам Казімірам Сапегам. Паводле візітацыі 1820 г. у ёй знаходзіліся 243 кнігі, у 1830 г. кнігазбор дасягнуў 400 нумароў, а ў 1836 — 779 кніг. У 1845 г. гэты кляштар быў зачынены.
Сярод жаночых манастыроў найстарэйшым у Слоніме быў канвент бернардзінак (заснаваны ў 1645 г.). Інфармацыя пра яго бібліятэку вядома з візітацыі 1820 г., дзе запісана: «Бібліятэкі гэты кляштар не мае, акрамя некаторых кніг, патрэбных для набажэнства». Поўны спіс апошніх налічвае 29 пазіцый: лацінскія брэвіярыі, казанні Пятра Скаргі, лісты Фамы Кемпійскага. У 1838 г. пасля чарговай візітацыі быў складзены спіс «ksi^g koscielnych і obrzadkowych». які налічваў 37 назваў.