• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Станоўчыя змены ў развіцці бібліятэчнай справы ў Беларусі азначыліся ў 1870я гг. У 1868 г. спынілася следства па справах удзелу ў паўстанні 1863 г., некалькі аслабілася палітыка рэпрэсій, якая праводзілася пасля яго задушэння. Пад уплывам грамадскасці ўлады змушаны былі пайсці на ўвядзенне некаторых дэмакратычных свабод. Сярод іншага дазвалялася арганізоўваць публічныя бібліятэкі. Але, каб не дапусціць распаўсюджвання дэмакратычнай літаратуры, самадзяржаўе ўсяляк абмяжоўвала іх дзейнасць.
    У 1880я гг. у сувязі з зараджэннем у Расіі сацыялдэмакратычнага руху царскі ўрад узмацніў жорсткасць нагляду за грамадскімі арганізацыямі, у т.л. за бібліятэкамі. Выдадзеныя ў студзені 1884 г. «Часовыя правілы аб цэнзуры і друку» прадугледжвалі прызначэнне спецыяльных упаўнаважаных, адказных за адкрыццё і ўтрыманне бібліятэк. Губернатары атрымалі дазвол адхіляць ад
    працы загадчыка або чыноўнікаў у выпадку з’яўлення сумненняў у іх палітычнай добранадзейнасці. Міністру ўнутраных спраў было дадзена права вызначаць, якія творы друку не павінны трапляць у публічныя бібліятэкі і грамадскія чытальні, зачыняць іх у выпадку неабходнасці. Складзеныя ў адпаведнасці з гэтым «Алфавітныя спісы твораў друку, якія не павінны быць дапушчанымі да карыстання ў публічных бібліятэках і грамадскіх чытальнях» рэгламентавалі папаўненне бібліятэк. У Беларусі, дзе навуковыя бібліятэкі адсутнічалі, жорсткасць «Часовых правілаў...» была асабліва адчувальная.
    У гэты перыяд царскі ўрад дазволіў таксама стварэнне бясплатных народных бібліятэк для самых бедных пластоў насельніцтва, адначасова паставіўшы іх пад строгі кантроль. На Найсвяцейшы Сінод і Вучоны камітэт Міністэрства народнай асветы ўскладваўся абавязак прагляду каталогаў бібліятэк і стварэння так званых «міністэрскіх каталогаў», якія вызначалі б склад кніжных фондаў народных бібліятэк. Першыя такія каталогі былі складзены ў 1888 г., а ў 1890 г. зацверджаны «Правілы аб бясплатных народных чытальнях і парадку нагляду за імі», у адпаведнасці з якімі за бібліятэкамі ўсталёўваўся нагляд трох ведамстваў: Міністэрства народнай асветы, Міністэрства ўнутраных спраў і духоўнага ведамства308.
    4 лютага 1888 г. найвышэйшым загадам на Асобы аддзел Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы быў ускладзены абавязак перагляду каталогаў бясплатных народных чытальняў (як існуючых, так і новых)309. Цыркулярам ад .10 сакавіка 1888 г. губернатарам прадпісвалася адсылаць каталогі гэтых бібліятэк у Міністэрства народнай асветы. На кожнае новае выданне, ужо дазволенае цэнзурай, неабходна было атрымаць дазвол Вучонага камітэта310. У далейшым, калі колькасць народных бібліятэк значна павялічылася, замест прагляду каталогаў Вучоны камітэт пачаў выдаваць спісы кніг, рэкамендаваных для народных бібліятэк. Хутка яны зрабіліся абавязковымі. Цыркуляр ад 9 лютага 1889 г. дазваляў бясплатным народным чытальням выдаваць карыстальнікам кнігі, дазволеныя для вучнёўскіх бібліятэк сярэдніх навучальных устаноў, а таксама надрукаваныя з дазволу Найсвяцейшага Сінода.
    Пасля абнародвання Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., які абвясціў свабоду слова, усе каталогі забароненых кніг страцілі сваю сілу. У снежні 1905 г. было скасавана рашэнне аб
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    151
    абавязковым праглядзе Міністэрствам народнай асветы каталогаў народных бібліятэк. Таксама былі скасаваны выдадзеныя ў 1890 г. «Правілы аб бясплатных народных чытальнях і аб парадку нагляду над імі». У лютым 1906 г. Міністэрства народнай асветы зацвердзіла «Правілы аб народных бібліятэках пры ніжэйшых навучальных установах», паводле якіх на іх распаўсюджваліся агульныя ўказанні для публічных бібліятэк. У 1907 г. былі скасаваны алфавітныя спісы кніг, забароненых да звароту ў публічных бібліятэках і грамадскіх чытальнях. Гэта адыграла станоўчую ролю ў развіцці бібліятэк краю.
    У гады спаду рэвалюцыйнага руху і разгулу рэакцыі становішча бібліятэк рэзка пагоршы
    грамадства, у т.л. у бібліятэчнай справе, заняла руская праваслаўная царква.
    Разам з маёмасцю касцёлаў і кляштараў былі канфіскаваны і іх бібліятэкі. Некаторая іх частка трапіла ў іншыя бібліятэкі, у першую чаргу ў Віленскую публічную бібліятэку, а таксама асобныя прыватныя зборы. У той жа час актыўнае развіццё на беларускіх землях атрымліваюць храмавыя бібліятэкі рускай праваслаўнай царквы. Да канца XX ст. бібліятэка была ў кожным трэцімчацвёртым праваслаўным храме. Абапіраючыся на наяўныя статыстычныя дадзеныя (гл. табл. 1), можна выказаць здагадку, што ў той час пры праваслаўных храмах Беларусі дзейнічала каля 1000 бібліятэк.
    Храмавыя (царкоўныя) бібліятэкі рускай праваслаўнай царквы ў ПаўночнаЗаходнім краі ў канцы XIX — пачатку XX ст.311
    Табліца 1
    № п/п	Назва епархіі	Колькасць цэркваў	Колькасць бібліятэк
    1. 2. 3. 4. 5.	Гродзенская епархія	612	209 Літоўская епархія	411	160 Мінская і Тураўская епархія	1 228	500 Магілёўская епархія	816	Няма звестак Полацкая епархія	546	297 Усяго	3 613	797
    лася. Выдадзеныя царскай цэнзурай у 1908 і 1911 гг. спісы кніг, якія належала арыштаваць, зноў абмежавалі магчымасці папаўнення фондаў бібліятэк і прывялі да скарачэння іх колькасці. Як адзначаюць даследчыкі, «дзяржаўная палітыка ў галіне асветы ў XIX ст. была скіравана не на распаўсюджанне чытання, а на яго стрымліванне, абмежаванне даступнасці і скарачэнне кола чытання... Цэнзурнае заканадаўства вызначала не толькі тое, што нелыа чытаць, але менавіта тое (і толькі тое), што можна...»311.
    Развіццё бібліятэк розных рэлігійных канфесій у дадзены перыяд зведала значныя змены. За падтрымку паўстанцаў былі закрыты рымакаталіцкія саборы і кляштары, а іх маёмасць, як і маёмасць царкоўнаслужыцеляў, якія падтрымалі паўстанне, канфіскавана. Такім чынам, услед за скасаваннем грэкакаталіцкай царквы ў 2й трэці XIX ст., у 1860я гг. быў істотна скарочаны ўплыў рымакаталіцкай царквы. Пратэстантызм да таго часу ў Беларусі не іграў істотнай ролі. Дамінуючае становішча ў духоўным жыцці
    У той жа час змяняецца становішча і роля бібліятэк навучальных устаноў на тэрыторыі краю. Змагаючыся з польскім і каталіцкім уплывам, царызм пачаў больш актыўна праводзіць русіфікатарскую палітыку. У сакавіку 1864 г. у выніку паўстання, паднятага студэнтамі і выкладчыкамі, была закрыта адзіная на той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова — ГорыГорацкі земляробчы інстытут. Спыніла дзейнасць і яго бібліятэка. У тым жа годзе ўлады закрылі яшчэ шэраг сярэдніх навучальных устаноў, у якіх меліся бібліятэкі, у т.л. Маладзечанскую, Навагрудскую і Свіслацкую гімназіі313. Паводле «Часовых правілаў для народных вучылішчаў ПаўночнаЗаходняга краю» (1864) у школах забаранялася выкарыстанне польскай мовы: выкладанне і нават зносіны ў пазаўрочны час павінны былі ажыццяўляцца на рускай мове. Школы і іх бібліятэкі забяспечваліся навучальнай і рэлігійнамаральнай літаратурай, якая была накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў вернападданства.
    152
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    У пачатку XX ст. у развіцці сістэмы адукацыі назіраецца значны рост. Аднадзённы перапіс пачатковых школ, які праводзіўся ў Расійскай імперыі 18 студзеня 1911 г., зафіксаваў у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернях Віленскай навучальнай акругі 8384 пачатковыя школы, дзве трэці з якіх (5433) мелі настаўніцкія бібліятэкі, а ў 3495 былі зборы кніг для пазашкольнага чытання (табл. 2).
    кніг у 6 тыс. тамоў, а ў вучнёўскай — 1,8 тыс. назваў у 3,2 тыс. тамоў.
    Прыкладна ў той жа час у гімназіях навучальнай акругі дзейнічала 75 бібліятэк: 37 фундаментальных і 38 вучнёўскіх з сукупным аб’ёмам фонду больш за 250 тыс. экз. (табл. 4). Значная частка бібліятэк і іх фондаў (тры чвэрці) знаходзілася ў мужчынскіх гімназіях. Асноўную ролю ў сістэме сярэдняй адукацыі ігралі дзяржаўныя гімназіі, у фондах жа пры
    Бібліятэкі пачатковых школ Віленскай навучальнай акругі ў 1911 г.’н	Табліца 2
    Колькасць вучылішчаў, якія маюць
    Губерня	Агульная колькасць вучылішчаў	кнігі для пазакласнага чытання	настаўніцкія бібліятэкі	народныя бібліятэкі
    Віленская	1114	460	707	162
    Віцебская	1524	718	1131	228
    Гродзенская	1575	789	1049	147
    Ковенская	589	342	487	139
    Мінская	2086	756	1240	403
    Магілёўская	2085	772	1306	340
    Усяго	8973	3837	5920	1419
    У сувязі з развіццём сістэмы сярэдняй адукацыі атрымалі развіццё бібліятэкі рэальных вучылішчаў і гімназій. 1х асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў кожнай навучальнай установе дзейнічалі фундаментальная бібліятэка, прызначаная ў асноўным для выкладчыкаў, і вучнёўская бібліятэка.
    У 1910 г. у рэальных вучылішчах Віленскай навучальнай акругі дзейнічала 18 бібліятэк, у т.л. 9 фундаментальных і 9 вучнёўскіх, у якіх налічвалася амаль 42 тыс. назваў кніг у 82 тыс. тамоў (табл. З)315. У сярэднестатыстычнай фундаментальнай бібліятэцы рэальнага вучылішча ў той час знаходзілася прыкладна 3 тыс. назваў
    Бібліятэкі рэальных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі ў 1911 г.’11
    Табліца 3
    №	Від	Колькасць бібліятэк	Аб’ём фонду:	
    П/П ОЮЛІЯТЭК			назваў	тамоў
    1	Фундаментальныя бібліятэкі	9	25 914	52 843
    2	Вучнёўскія бібліятэкі	9	16 058	29 194
    	Усяго	18	41 973	82 037
    ватных гімназій знаходзілася меней за 1% выданняў. У сярэднім у фундаментальнай бібліятэцы гімназіі налічвалася 1,9 тыс. назваў у 4,4 тыс. тамах, а ў вучнёўскай — адпаведна 1,4 і 2,4 тыс. Разам з тым, фонды маглі значна адрознівацца. Так, у бібліятэцы Віцебскай губернскай гімназіі яшчэ ў 1880 г. налічвалася больш за 13 тыс. экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў.
    У апошняй трэці XIX ст. у Беларусі пачынаюць стварацца бібліятэкі навуковых і культурных таварыстваў, якія пачалі ўзнікаць яшчэ ў пачатку стагоддзя. Пасля паўстання 1863—64 гг. цікавасць грамадскасці да гісторыі, побыту і культуры Беларусі яшчэ больш узрастае. У 60— 70я гг. XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова становіцца справай мясцовай інтэлігенцыі, пачынаюць фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Даследчыкі краю аб’ядноўваліся вакол ПаўночнаЗаходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, Вольнага эканамічнага таварыства, а таксама іншых таварыстваў і гурткоў. Характэрнай асаблівасцю навукі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. становіцца стварэнне культурнаасветніцкіх навуковых устаноў, музеяў, розных таварыстваў, мэтай дзейнасці якіх было вывучэнне гісторыі, мовы, эканамічных умоў,