Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
153
Бібліятэкі мужчынскіх і жаночых гімназій Табліца 4
Віленскай і навучальнай акругі ў 1911 г.
№ п/п Від бібліятэк Колькасць бібліятэк Аб’ём фонду назваў тамоў
1 Бібліятэкі мужчынскіх гімназій, у т.л. 31 89 903 195 325
1.1 урадавых, з іх 28 88 027 192 836
1.1.1 фундаментальныя бібліятэкі 14 58 683 139 284
1.1.2 вучнёўскія бібліятэкі 14 29 344 53 552
1.2 прыватных, з іх 3 1 876 2 489
1.2.1 фундаментальныя бібліятэкі 1 199 242
1.2.2. вучнёўскія бібліятэкі 2 1 677 2 247
2 Бібліятэкі жаночых гімназій, у т.л. 44 32 181 59 827
2.1 фундаментальныя бібліятэкі 22 10 975 25 052
2.2 вучнёўскія бібліятэкі 22 21 206 34 775
Усяго: 75 122 084 255 152
фундаментальныя бібліятэкі 37 69 857 164 578
вучнёўскія бібліятэкі 38 52 227 90 574
культуры і этнаграфіі Беларусі. У перыяд з 1900 па 1914 гг. у Беларусі былі адкрыты 54 таварыствы. 3 мэтай аб’яднання намаганняў навукоўцаў краю ў 1907 г. у Вільні было створана «Беларускае навуковае таварыства».
Найбольш актыўную дзейнасць у краі разгарнулі медыцынскія і сельскагаспадарчыя таварыствы. Адным з першых у Расійскай імперыі ў 1805 г. паўстала Віленскае медыцынскае таварыства, у 1862 г. было створана Магілёўскае медыцынскае таварыства, у 1867 г. — Мінскае, у 1869 г. Гродзенскае і ў 1877 г. Віцебскае. Актыўная праца членаў таварыства дазволіла ім дамагчыся значных вынікаў. Так, лекарамі Мінскага таварыства за 50 гадоў яго існавання было апублікавана больш за 500 навуковых прац і абаронена каля 30 дысертацый. Адным з найстарэйшых у Расіі з’яўлялася таксама Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, заснаванае ў 1826 г. у Віцебску. У 1876 г. ствараецца Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, а ў 1877 г. у Віцебску — Таварыства Віцебскіх сельскіх гаспадароў.
У галіне культуры найбольш вядомым было Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, якое налічвала каля 650 членаў і мела літаратурную, драматургічную, музычную і мастацкую секцыі.
Бібліятэкі, арганізаваныя пры навуковых і культурных таварыствах, абслугоўвалі, як правіла, толькі членаў таварыства і камплектаваліся, у першую чаргу працамі, якія
выдаваліся таварыствам, а таксама матэрыяламі, набытымі ў кнігагандляроў у адпаведнасці з іх профілем. Асаблівая роля ў папаўненні фондаў бібліятэк навуковых таварыстваў адводзілася кнігаабмену. Так, да канца XIX ст. Віленскае Медыцынскае таварыства абменьвалася выданнямі з 91 медыцынскім таварыствам, універсітэтамі і прыватнымі асобамі. Мінскае таварыства здзяйсняла абмен з 50 таварыствамі і універсітэтамі.
Самую багатую навуковую бібліятэку ў ПаўночнаЗаходнім краі сфарміравала Беларускае навуковае таварыства. Да 1914 г. яна мела каля 50 тыс. кніг і перыядычных выданняў, а таксама рукапісы па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі і Літвы318.
Сярод бібліятэк навуковых таварыстваў, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, асобнае месца займае бібліятэка Віцебскай навуковай архіўнай камісіі, узніклая па ініцыятыве мясцовых краязнаўцаў разам з Камісіяй у 1908 г. з мэтаю вывучэння гісторыі ПолацкаВіцебскага краю, аховы помнікаў гісторыі і культуры Віцебшчыны. Фонд бібліятэкі складалі дароўныя кнігі са збораў вядомых краязнаўцаў А. Сапунова, У. Арсеньева, У. Стукаліча, больш за 400 тамоў з бібліятэкі А. СемянтоўскагаКурылы, кнігі са збораў этнографа М. Нікіфароўскага і выданні, якія паступілі ад 103 універсітэтаў, музеяў, архіваў, статыстычных камітэтаў і
154
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
інш. арганізацый. Камісія абменьвалася сваімі выданнямі з Каліфарнійскім універсітэтам, Смітсанаўскім інстытутам у Вашынгтоне, НьюЙоркскай публічнай бібліятэкай. Сярод яе кніг былі працы вядомых краязнаўцаў і навукоўцаў: М. ДоўнарЗапольскага, Я. Карскага, У. і Ю. Арсеньевых, Б. і У. Мадзалеўскіх і інш. Да канца 1911 г. бібліятэка налічвала ў сваіх фондах 1859 назваў кніг і перыядычных выданняў у 3726 экз.
Значнымі былі таксама бібліятэкі таварыстваў лекараў, адкрытых у канцы XIX ст. у губернскіх цэнтрах Беларусі. Так, у 1909 г. у бібліятэцы Мінскага таварыства лекараў было 7417 экз. медыцынскіх выданняў на нямецкай, французскай і інш. мовах319. Бібліятэкі функцыяніравалі таксама пры Віленскім, Магілёўскім, Віцебскам і Гродзенскім таварыствах лекараў.
Невялікія бібліятэкі мелі і сельскагаспадарчыя таварыствы. У 1876 г. арганізуе бібліятэку Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. У пачатку XX ст. яе фонд склаў 1175 экз. кніг320. У 1878 г. адкрыла бібліятэку таварыства Віцебскіх сельскіх гаспадароў, у 1912 г. — ДавыдГарадоцкае сельскагаспадарчае таварыства. Значнай была бібліятэка Мінскай балотнай станцыі.
Спецыяльныя бібліятэкі дзейнічалі таксама пры кожным губернскім статыстычным камітэце. Невялікія бібліятэкі былі адкрыты Гродзенскім таварыствам «Муза» (1908), Мінскім таварыствам сяброў музыкі (1913) і інш. Бібліятэкі навуковых і культурных таварыстваў у пэўнай ступені кампенсавалі адсутнасць у Беларусі дзяржаўных навуковых і універсітэцкіх бібліятэк, але, натуральна, не маглі іх цалкам замяніць.
Распаўсюджванню спецыяльных ведаў сярод насельніцтва садзейнічала таксама дзейнасць спецыяльных ведамасных бібліятэк, арганізацыя якіх пачалася ў Беларусі з канца XIX ст. на чыгунцы. Найбольшай была бібліятэка пры ўпраўленні Палескай чыгункі ў Гомелі, у фондзе якой да канца XIX ст. налічвалася 8637 кніг і 39 назваў перыядычных выданняў. Невялікія бібліятэкі былі адкрыты на сваёй лініі, у т.л. і ў Мінску МаскоўскаБрэсцкай чыгункай. Пры ўпраўленні ЛібаваРоменскай чыгункі на станцыі Мінск у 1889 г. таксама адкрылася бібліятэка. У 1910 г. яна мела ў сваім фондзе 2682 кнігі і выпісвала 33 перыядычныя выданні. У 1908 г. гэтым жа ўпраўленнем была адкрыта бібліятэка для чыноўнікаў чыгуначнага вузла ў Гомелі.
Сур’ёзныя змены ў гэты перыяд адбыліся і ў развіцці публічных бібліятэк. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. для публічных бібліятэк беларускіх губерняў наступілі цяжкія дні. У мэтах барацьбы з паланізацыяй, у якой расійскія ўлады бачылі асноўную крыніцу сваіх бед, у Беларусі было забаронена адкрыццё публічных бібліятэк. Гэта надоўга затрымала развіццё ў краі сістэмы бібліятэк гэтага віду і з’явілася адной з прычын заняпаду створаных у 1830—40я гг. губернскіх публічных бібліятэк.
Выконваючы загады цыркуляра ад 28 сакавіка 1864 г. аб закрыцці ў ПаўночнаЗаходнім краі бібліятэк, аснову фондаў якіх складаюць польскія кнігі, мясцовыя ўлады зачынялі і тыя бібліятэкі, дзе польская літаратура складала толькі частку іх фонду. Такім чынам, нароўні з іншымі была прыпынена дзейнасць і губернскіх публічных бібліятэк. Паступова асноўную адказнасць за арганізацыю іх дзейнасці ўлады пераклалі на адміністрацыю вучылішчаў. Публічныя бібліятэкі апынуліся ў вельмі складаных умовах як у тым, што датычылася памяшканняў, так і адносна сродкаў на камплектаванне фондаў. 3 аднаго боку, ахвяраванні на іх дзейнасць былі вельмі мізэрныя, а з іншага, дырэктары вучылішчаў не маглі і не жадалі дзяліцца сродкамі на набыццё літаратуры для публічных бібліятэк. У выніку Міністэрства народнай асветы пры разглядзе пытання аб дзейнасці губернскіх публічных бібліятэк вымушана было канстатаваць, што сфарміраваныя ў іх фонды «...мала цікавяць большасць публікі...»321.
He вылучаючы неабходных сродкаў на функцыяніраванне бібліятэк, царскі ўрад тым не менш цвёрда кантраляваў іх дзейнасць. Нават у адносна вольныя 1890я гг. губернскім публічным бібліятэкам загадвалася «...аддаваць перавагу ... хрысціянскаму і асабліва праваслаўнаму элементу перад яўрэйскім і каталіцкім; ...не выпісваць кніг і часовых выданняў на польскай і яўрэйскай мовах». Акрамя таго, у губернскія публічныя бібліятэкі павінны былі дапускацца «...толькі яе члены і падпісчыкі...», якія ўносілі адпаведную плату за карыстанне. Доступ у бібліятэку «.. .бясплатных (па беднаце) і выпадковых наведвальнікаў, павінен быць выключаны...»322.
У выніку цэнзурных абмежаванняў і пастаяннага фінансавага голаду губернскія публічныя бібліятэкі існавалі ў Беларусі ў названы перыяд хутчэй дэюрэ, чым дэфакта. Так, пасля страт ад пажару ў маі 1865 г. Мінская губернская публічная бібліятэка фактычна пе
БЕААРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
155
ратварылася ў склад старых кніг і мясцовыя ўлады так і не знайшлі сродкаў на яе адкрыццё. Магілёўская губернская публічная бібліятэка, якая мела хранічны недахоп асігнаванняў, недахоп новых кніг і перыядычных выданняў, так і не аднавіла сваёй дзейнасці. He была адкрыта губернская публічная бібліятэка і ў Віцебску. Адзінай губернскай бібліятэкай, якая працягвала фармальна існаваць, з’яўлялася публічная бібліятэка ў Гродне, але і яна ледзьве зводзіла канцы з канцамі. У сілу гэтых прычын губернскія публічныя бібліятэкі не змаглі выканаць ускладзеныя на іх надзеі і стаць цэнтрамі кніжнасці, культуры і адукацыі на беларускіх землях.
Па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі ў Беларусі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. пачалося стварэнне грамадскіх публічных бібліятэк. Першая ж «агульная таварыская бібліятэка» была арганізавана віцебскай моладдзю яшчэ ў 1840х гг., але зза фінансавых цяжкасцей яна праіснавала ўсяго шэсць гадоў. Ідэя стварэння грамадскіх публічных бібліятэк атрымала шырэйшае распаўсюджанне ў пачатку 1860х гг. У гэты час адкрываецца грамадская бібліятэка ў Навагрудку, маладзёжная бібліятэка ў Ашмянах і іншых гарадах. У іх пераважалі польскія і французскія выданні, набывалася прагрэсіўная для таго часу літаратура323. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. шэраг грамадскіх бібліятэк быў зачынены, у т.л. і Навагрудская грамадская бібліятэка. Аднак пад уплывам грамадскасці царскія ўлады змушаны былі ў канцы 1860х гг. пайсці на дараванне некаторых дэмакратычных свабод, у т.л. на адкрыццё публічных бібліятэк. Але, каб не дапусціць распаўсюджвання праз бібліятэкі дэмакратычных ідэй, царскае самадзяржаўе цвёрда рэгламентавала іх дзейнасць. Асноўнай мэтай стварэння публічных бібліятэк была абвешчана асвета мясцовага насельніцтва, распаўсюджанне рускіх кніг і мовы.
Для ўсталявання за публічнымі бібліятэкамі належнага цэнзурнага і палітычнага нагляду яны ў 1867 г. зноў былі перападпарадкаваны Міністэрству ўнутраных спраў. У 1884 г. царскім урадам былі зацверджаны «Правілы адносна адкрыцця і ўтрымання публічных бібліятэк і кабінетаў для чытання», якія рэгламентавалі ўсе бакі іх дзейнасці. У адпаведнасці з правіламі кіраванне бібліятэкай здзяйснялася праз агульныя зборы, да ўдзелу ў якіх не дапускаліся асобы жаночага полу, выхаванцы навучальных устаноў, ніжнія воінскія чыны і асобы, якія падвергліся абмежаванню правоў паводле рашэння суда. Пад апошняе