• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Дазволіўшы стварэнне бясплатных бібліятэк для бедных пластоў насельніцтва, царскі ўрад адразу ж паставіў іх пад строгі кантроль. На Найсвяцейшы Сінод і Вучоны камітэт Міністэрства народнай асветы ўскладаўся
    Каталог мінскай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.
    Вільня, 1913 г.
    158
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    абавязак прагляду каталогаў бібліятэк і стварэння так званых «міністэрскіх каталогаў», якія вызначалі склад кніжных фондаў народных бібліятэк. Першыя такія каталогі былі складзены ў 1888 г., а ў 1890 г. зацверджаны «Правілы аб бясплатных народных чытальнях і парадку нагляду за імі», у адпаведнасці з якімі за бібліятэкамі ўсталёўваўся нагляд трох ведамстваў: Міністэрства народнай асветы, Міністэрства ўнутраных спраў і духоўнага ведамства. Акрамя таго, уводзілася пасада назіральніка, а бібліятэкі Віленскай навучальнай акругі знаходзіліся яшчэ і пад кантролем папячыцеля навучальнай акругі. У адпаведнасці з «Правіламі...» бібліятэкі маглі набываць толькі тыя выданні, якія былі ўхвалены Вучоным камітэтам і ўваходзілі ў «Каталог кніг і пачасовых выданняў, дапушчальных да ўжывання ў бясплатных чытальнях». Фактычна «Правілы...» абмяжоўвалі камплектаванне бібліятэк нават той літаратурай, якая афіцыйна была дазволеная цэнзурай.
    У 1892 г. папячыцелем Віленскай навучальнай акругі быў выдадзены цыркуляр, у якім прапаноўвалася дырэктарам народных вучылішчаў адкрываць бібліятэкі для народнага чытання пры сельскіх вучылішчах (пачатковых школах). Да сярэдзіны 1890х гг. на тэрыторыі Віленскай навучальнай акругі для «распаўсюджання і сцвярджэння пачаткаў рускай народнасці і праваслаўя», у асноўным на сродкі самога насельніцтва, былі адкрыты 733 такія бібліятэкі. Іх фонды былі малалікія і ўтрымлівалі ў асноўным рэлігійнамаральную літаратуру. На адну такую бібліятэку ў Гродзенскай губерні прыходзілася ў сярэднім 122 экз. кніг, у Віцебскай — 124, у Магілёўскай — 98.
    Рэвалюцыйны ўздым пачатку XX ст. унёс вызначаныя карэктывы ў дзейнасць прышкольных народных бібліятэк. Адмена «Правіл аб бясплатных чытальнях і парадку нагляду за імі» 1890 г. і «Алфавітных спісаў кніг, забароненых да звароту ў публічных бібліятэках» дала магчымасць значна пашырыць асартымент набытай народнымі бібліятэкамі літаратуры. У іх фондах прыкметна скарацілася доля рэлігійнамаральнай літаратуры, а мастацкай і галіновай — узрасла. Вырасла і колькасць бібліятэк — у 1911 г. у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернях Віленскай навучальнай акругі народныя бібліятэкі дзейнічалі ўжо пры 1280 (або 15%) пачатковых школах (табл. 2).
    Ініцыятыва стварэння народных бібліятэк у Расійскай імперыі належала земствам. Паколькі на тэрыторыі Беларусі земствы
    з’явіліся толькі перад пачаткам Першай сусветнай вайны, грамадскай сілаю, якая ўзялася тут за арганізацыю бібліятэк для сялян, стала мясцовая інтэлігенцыя, у першую чаргу студэнты пецярбургскіх вышэйшых навучальных устаноў і вясковыя дэмакратычна настроеныя настаўнікі.
    У гэты час у Пецярбургу сваю дзейнасць па арганізацыі народных бібліятэк развівае Паўленкаўскі фонд. Паводле завяшчання вядомага рускага кнігавыдаўца Фларэнція Фёдаравіча Паўленкава на адпісаныя ім грошы яго душапрыказчыкі адкрылі ў Расіі на пачатку XX ст. больш за 2000 бясплатных народных бібліятэкчытальняў, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, якія атрымалі назву паўленкаўскіх.
    Ініцыятарамі стварэння бібліятэкі ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага павета сталі студэнты Пецярбургскага універсітэта браты Сяргей і Мікалай Раманскія — сыны астрамечаўскага свяшчэнніка і два іх сябры з Брэста — Capreft Басякоў і Яўген Жуковіч. Скарыстацца сродкамі з Паўленкаўскага фонду можна было, калі меўся дазвол губернатара на адкрыццё бібліятэкі і сведчанне з воласці або ад настаўніка, што на месцы сабралі грашыма або кнігамі не менш за 30—50 рублёў; «тады з фонду імя Паўленкава высылаюць кніжак на 150 рублёў і далей памагаюць. Так, у адкрытыя з 1905 па 1910 год бібліятэкі імя Паўленкава ў Гродзенскай губерні выслалі адразу кніг на 150 рублёў, а цяпер зноў выслалі на столькі ж і яшчэ будуць высылаць» (Наша ніва. 1910. № 52).
    Афіцыйна загадчыкам Астрамечаўскай бібліятэкі губернатар назначыў мясцовага свяшчэннікаЛ.Раманскага,анаглядальнікам — настаўніка народнага вучылішча Антона Зянкевіча. Па сутнасці ж свяшчэннік не меў дачынення да работы бібліятэкі. Усё ўзяў на сябе Антон Паўлавіч Зянкевіч. Ён і ўвайшоў у гісторыю як першы бібліятэкар гэтай кніжнай установы.
    Кнігі збіраліся арганізатарамі са сваіх хатніх бібліятэк і часткова на ахвяраванні мясцовай інтэлігенцыі. Бібліятэкачытальня размяшчалася ў будынку школы, у асобным пакоі. Кнігі мясціліся ў дзвюх вялікіх шафах. У 1907 г. Астрамечаўская бібліятэка мела ўжо больш за тысячу кніг. У наступным годзе яе фонд значна папоўніўся ў сувязі з наступнымі абставінамі. Гродзенская дырэкцыя народных вучылішчаў вырашыла адкрыць у Астрамечаве пры народным вучылішчы другую бібліятэку. Для гэтай мэты было адпушчана, па словах А. Зянкевіча, 400 рублёў. На гэту суму настаўнік склаў спіс літаратуры для новай бібліятэкі так, што ада
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎПЕРЫЯДРАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    159
    браныя ім кнігі не ішлі насуперак ідэйнаму кірунку паўленкаўскай бібліятэкі. Юрыдычна новая бібліятэка лічылася самастойнай. На яе кнігі быў складзены асобны інвентарны вопіс, аднак гэта не мяняла сутнасці справы. Фактычна другой бібліятэкі не існавала. Была і заставалася адна бібліятэка — паўленкаўская.
    У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. былі адменены правілы 1884 г. аб міністэрскіх каталогах і часовыя правілы ад 15 мая 1880 г. аб народных бібліятэках і парадку нагляду за імі, якія абмяжоўвалі камплектаванне фондаў публічных бібліятэк. У сувязі з гэтым бібліятэкі атрымалі магчымасць набываць літаратуру, якая мелася на кніжным рынку. Паводле сведчання А. Зянкевіча, здараліся выпадкі, калі нелегальныя кнігі і забароненыя выданні мелі агульны пераплёт з легальнымі, так што іх цяжка было выявіць.
    Бібліятэка ператварылася ў сапраўдны культурны цэнтр — яе чытачамі стала амаль усё пісьменнае насельніцтва вёскі. Затым адкрываюцца бібліятэкі ў сёлах Даўгінава, Клёніках, Ступніках, Трасцянцы, Шчытах і г.д. Усяго на сродкі паўленкаўскага фонду ў Беларусі было адкрыта 13 бібліятэк332. Народныя паўленкаўскія бібліятэкі мелі кнігі на роднай беларускай мове, знаёмілі сваіх чытачоў з творамі Я. Коласа, Я. Купалы, Ф. Багушэвіча, Цёткі. Усё гэта стварыла ім вялікую папулярнасць сярод вясковага насельніцтва краю. У перыядычным друку таго часу ёсць паведамленне, што Астрамечаўская бібліятэка атрымала дапамогу грашыма і кнігамі ад «аднаго таварыства з Францыі, ад расейскага пісара Максіма Горкага» (Наша ніва. 1908. № 46). Дасылала сюды свае выданні беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», бібліятэка атрымлівала таксама газеты «Наша доля» і «Наша ніва», іншыя перыядычныя выданні.
    У 1911 г. тыраж «Нашай нівы» складаў каля 3000 экзэмпляраў. Яна бясплатна высылалася ў народныя бібліятэкі, у тым ліку і ў Астрамечаўскую, за што А. Зянкевіч і М. Паўлючык, добры памочнік бібліятэкі і адзін з першых яе чытачоў, падзякавалі рэдакцыі і пажадалі ёй «далейшай карыснай працы ў імя беларускага народа». Гісторыя захавала яшчэ некалькі прозвішчаў актыўных чытачоў таго часу: А. Мацвяюк, А. Данілюк, М. Місюк, П. Шыш, С. Краўчук і інш.
    На старонках «Нашай нівы» неаднаразова паведамлялася пра дзейнасць Астрамечаўскай бібліятэкі. «За 1908 год бібліятэка выдала 2 тысячы 500 кніг. Найбольш кніг чытаюць по
    зняй восенню. Чацвёртая частка чытачоў — кабеты і дзяўчаты. Карысць ад кніг вялікая. У іх напісана ўся мудрасць, да каторай дайшоў свет. Адзін чалавек, як пачаў чытаць кніжкі, дык кінуў піць гарэлку», — чытаем у адным з нумароў. Там жа надрукавана: «Астрамечаўская бібліятэка прасіла ў воласці 25 рублёў з штрафаў, каб паправіць кніжкі, што бадзяюцца па руках, падзёрліся. Воласць павінна адпусціць, бо чытаюць усе вёскі гэтай воласці» (Наша ніва. 1909. № 17).
    Наведвальнікі бібліятэкі не ў апошнюю чаргу цікавіліся новымі творамі беларускіх аўтараў. «Бо ж дагэтуль, бадай, не было друкаванага беларускага слова, бадай, зусім не было пісьменнікаў. А калі і жыў адзіндругі з іх, дык моўчкі пісаў дзесь у цішы, рэдка калі выдаваў штонебудзь (дый то невялікай вартасці) і не быў нічым звязаны са сваім чытачом. Можа, праз гэта ніводзін з іх і не вырас у праўдзівага пісьменніка свайго часу, бо толькі адна глеба можа ўзгадаваць такога. Гэта глеба — чытач. У неразрыўнай еднасці, у жывых стасунках увесь час павінен знаходзіцца пісьменнік са сваім народам. А такой супольнасці не мела папярэдняя беларуская літаратура. Праз гэта і згінула яна для свайго часу, застаўшыся нам не як жывое слова, а толькі як гістарычны ўспамін» (Наша ніва. 1910. № 70). Валодаючы багатым фондам класічнай рускай і замежнай літаратуры, бібліятэка далучала насельніцтва навакольных вёсак да скарбаў сусветнай культуры.
    Восенню 1912 г. А. Зянкевіч паехаў з Астрамечава ў Пецярбург вучыцца, але бібліятэка працягвала сваю плённую дзейнасць і пасля ад’езду загадчыка. Яна праіснавала да моманту акупацыі ў 1915 г. тэрыторыі Заходняй Беларусі войскамі кайзераўскай Германіі333.
    Студэнты арганізавалі і іншыя бібліятэкі для жыхароў Беларусі. Так, у 1905 годзе была адкрыта бібліятэка ў мястэчку Жыровічы Слонімскага павета, а ў 1906—1907 гг. узніклі бібліятэкі ў Бельскім і Кобрынскім паветах. У 1908 г. сіламі беларускага гуртка і навучэнцаў Глухаўскага настаўніцкага інстытута была арганізавана бібліятэка, якая імкнулася дапамагчы самаадукацыі сельскага насельніцтва ў нацыянальным духу.
    Аднак падобных бібліятэк было мала, дзейнасць іх была кароткачасовай. Пераважная колькасць народных бібліятэк мела абмежаваныя фонды, якія падвяргаліся пастаяннаму кантролю з боку ўлад, не дапускаўшых прагрэсіўнай і нацыянальнай літаратуры334.
    У 1911 г. у Беларусі з’яўляюцца народныя бібліятэкі Д.Д. Палубаярынава, створаныя на
    160
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Рэклама беларускіх кніг, прыдатных для народных бібліятэк, у кнізе «Калядная пісанка 1913». Вільня, 1913 г.
    сродкі, адпісаныя заможным пецярбургскім кнігавыдаўцом Міністэрству народнай асветы на адкрыццё народных бібліятэк пры двухкласных вучылішчах у губернях з праваслаўным насельніцтвам Расіі, Украіны і Беларусі. Такіх бібліятэк было адкрыта па дзве ў Віленскай, Магілёўскай, Мінскай губернях і чатыры ў Гродзенскай. Іх фонды фарміраваліся ў адпаведнасці са спецыяльна складзеным каталогам з кніг, дазволеных цэнзурай335.