• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Бібліятэкай Расійскай акадэміі навук быў падрыхтаваны і выдадзены паказальнік, (перавыдадзены ў 2005 г. у двух выпусках), куды ўключаны апісанні 1062 экзэмпляраў з бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, якія знаходзяцца ў яе фондах359. Праца па апісанні кніг з фондаў Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў вядзецца таксама бібліятэкай Маскоўскага універсітэта.
    Бібліятэкай Хельсінскага універсітэта таксама выдадзены каталог калекцыі кніг, якія належалі нясвіжскай лініі роду Радзівілаў. У каталог увайшло апісанне 1119 экзэмпляраў360.
    Каталог польскіх кніг з Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў ствараецца і ў Інстытуце польскай бібліяграфіі імя Караля Эстрайхера Ягелонскага універсітэта (г. Кракаў). У яго ў электроннай базе дадзеных «Katalog starych drukow Biblioteki Ordynacji Nieswieskiej Radziwillow. Druki polskie XVI—XVIII w.» прадстаўлены апісанні старадрукаваных польскіх кніг з бібліятэкі РАН, Навуковай бібліятэкі Маскоўскага універсітэта, бібліятэкі Хельсінскага універсітэта, а таксама бібліятэкі Варшаўскага універсітэта361.
    ЦНБ НАН Беларусі з 2005 г. вядзе планавую навуковадаследчую працу «Бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў у фондах ЦНБ НАН Беларусі: вывучэнне складу і навуковае апісанне дакументаў», якая разлічана на 10 гадоў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі яшчэ ў 1994 г. прыступіла да стварэння базы дадзеных «Radziviliana», прызначанай адлюстраваць звесткі аб складзе кніжнай калекцыі
    бібліятэкі Радзівілаў у яе фондах. Пазней задачы праграмы былі пашыраны і накіраваны на фарміраванне паўнатэкставай базай дадзеных. У НББ аблічбаваны выданні з Радзівілаўскай калекцыі, якія захоўваюцца ў яе фондах. 3 мэтай каардынацыі намаганняў бібліятэк, у чыіх фондах цяпер захоўваюцца кнігі з бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, НББ у 1997 г. ініцыіравала распрацоўку буйнога міжнароднага праекта «Radziviliana», накіраванага на рэканструкцыю і віртуальнае аднаўленне дакументальнай спадчыны Радзівілаў. У 2006 г. заяўка на рэалізацыю праекта «Radziviliana» была пададзена ў ЮНЕСКА. Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Праграма ЮНЕСКА «Памяць свету»: дзейнасць бібліятэк, архіваў, музеяў па захаванні дакументальнай спадчыны», якая праходзіла ў НББ 30 лістапада — 2 снежня 2006 г., падтрымалі ідэі праекта. У адпаведнасці з рашэннямі канферэнцыі быў створаны Міжнародны Савет па распрацоўцы праекта віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў. У яго рэалізацыі прынялі ўдзел бібліятэкі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Фінляндыі. У працэсе абмеркавання рамкі праекта былі значна пашыраны, ён атрымаў назву «Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай» і быў ухвалены ЮНЕСКА у 2008 г. Яго мэта — выяўленне і апісанне найбуйнейшых збораў архіўных дакументаў Рэчы Паспалітай, у першую чаргу, Радзівілаў.
    На другім пасяджэнні Савета, якое адбылося 12 снежня 2008 г. у Нясвіжы, было прынята рашэнне аб тым, што кожная краіна будзе самастойна ажыццяўляць увесь комплекс работ па наяўных у яе распараджэнні архіўных, бібліятэчных і музейных дакументах з Нясвіжа. Працуючы ў рамках рашэнняў Савета, самыя буйныя бібліятэкі Беларусі — Нацыянальная, Цэнтральная навуковая імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук і Прэзідэнцкая ў 2010 г. стварылі працоўную групу, дзейнасць якой накіравана на рэканструкцыю бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў.
    Прызнаючы высокую значнасць для сусветнай культуры спадчыны роду Радзівілаў, ЮНЕСКА у 2009 г. сваім рашэннем уключыла дакументальную спадчыну Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў — архівы і калекцыю кніг — у Сусветны рэгістр ЮНЕСКА «Памяць свету», што значна павысіла іх статус і стварыла дадатковыя перадумовы для глыбейшага вывучэння і рэканструкцыі.
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
    169
    Бібліятэка Сапегаў
    Сапегі з’яўляюцца адным з найбольш вядомых магнацкіх родаў у гісторыі ВКЛ, якія аказалі значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры. У XVI—XVIII стст. род Сапегаў меў некалькі буйных бібліятэк: у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Кодані. Кніжныя зборы Сапегаў саступалі па сваёй значнасці і багаццю толькі зборам роду Радзівілаў.
    Пачатак кніжнаму збору паклала ружанская бібліятэка канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі, якую папоўніў яго сын Казімір Леў. У XVIII ст. ружанская калекцыя была перавезена ў Дзярэчын, дзе папаўнялася Аляксандрам, Міхалам і Францыскам Сапегамі. У 1644—1645 гг. Л. Сапега ахвяраваў вялікую колькасць кніг з асабістай бібліятэкі ў Ружанах бібліятэцы Віленскай езуіцкай акадэміі.
    Бібліятэка ў Кодані вырасла дзякуючы бібліяфільству канцлера вялікага літоўскага
    Яна Фрэдэрыка і Аляксандра Сапегаў. У ёй найбольш поўна была прадстаўлена літаратура па юрыспрудэнцыі, гісторыі, паэзіі, мовазнаўстве, геаграфіі і тэалогіі. Акрамя кніжных збораў у бібліятэцы размяшчаліся архіў старажытных актаў і калекцыя гравюр.
    Коданскую бібліятэку А. Сапега ў 1810 г. перадаў Варшаўскаму таварыству аматараў навук. Дзярэчынская бібліятэка разам з архівам пасля задушэння паўстання 1830—1831 гг. у 1834 г. была вывезена ў СанктПецярбург. Зараз вялікая частка кніг з гэтай калекцыі захоўваецца ў СанктПецярбургу ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (РНБ) і Бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук (БАН), а таксама бібліятэках Вільнюскага і Варшаўскага універсітэтаў.
    На жаль, бібліятэчныя зборы Сапегаў не дайшлі да нашага часу ў першапачатковым выглядзе. Зараз найбольш даследаванай іх часткай з’яўляюцца кніжныя зборы, перададзеныя
    Кніга з экслібрысам А. Сапегі.
    Разварот кнігі з экслібрысам Сапегаўз бібліятэкі
    А. Сапегі. 1810 г.
    3^^г/
    ШКАФ'Ь *
    ПОЛКА ^	^
    172
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Л. Сапегам Віленскай езуіцкай акадэміі. У Бібліятэцы Вільнюскага універсітэта да нашага часу захавалася каля 300 тамоў кніг з першай бібліятэкі Сапегаў, якія дэталёва апісаны ў выдадзеным Бібліятэкай каталогу362. Літоўскія даследчыкі падрабязна апісалі 249 кніг, а таксама размясцілі якасны ілюстрацыйны матэрыял. У каталог таксама ўключаны досыць падрабязныя апісанні 34 старадрукаваных кніг з першай бібліятэкі Сапегаў, якія цяпер захоўваюцца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, Нацыянальным музеі ў палацы вялікіх князёў ВКЛ (Літва), Бібліятэцы Тартускага універсітэта (Эстонія), Варшаўскай універсітэцкай бібліятэцы, Бібліятэцы РАН, Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя Вярнадскага.
    Паводле інвентару, які захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (F 3221 — Catalogue des livres de la bibliotheque de Rozana 1797), калекцыя Францішка Сапегі ў Ружанах з 1797 г. налічвала 2221 том363. Яшчэ адна рыса, якая характарызавала збор — наяўнасць у калекцыі гравюр і карт. У каталозе бібліятэкі Сапегаў у Ружанах з 1797 г. атласы і геаграфічныя карты, а таксама гравюры, былі спісаны асобна, было іх адпаведна 5 і 10 экзэмпляраў364. Дадатковы каталог, складзены ў 1800 г., рэгіструе 8 «cartons» (тут, хутчэй за ўсё, папак) і 39 «livres d’estampes relies» (таксама, можна меркаваць, што гэта папкі ці альбомы з гравюрамі)365. Аналіз складу прыватных шляхецкіх кнігазбораў сведчыць аб наяўнасці разнароднай і шматлікай літаратуры па садовапаркавым мастацтве, садаводстве і агародніцтве. Асабліва выразна выяўляецца такая зацікаўленасць сярод уладальнікаў палацавапаркавых ансамбляў. Таму не здзіўляе факт, што самымі вялікімі калекцыямі кніг па гэтай тэматыцы валодалі Сапегі ў Дзярэчыне (шматтомныя публікацыі з розных часоў і на розных мовах)366.
    Даволі падрабязна можна рэканструяваць гісторыю перадачы ў СанктПецярбург бібліятэкі князя Яўстафія Сапегі — удзельніка паўстання 1830—1831 гг., які эмігрыраваў у Францыю пасля паражэння паўстанцаў. Кнігі паступілі ў снежні 1832 г. пасля канфіскацыі яго маёнтка ў Дзярэчыне Гродзенскай губерні.
    Збор Я. Сапегі быў перададзены ў Імператарскую Публічную бібліятэку ў суправаджэнні рэестра, складзенага на месцы,
    пры вопісу канфіскаванай маёмасці. 3 гэтай маёмасці Гродзенская казённая палата адправіла ў СанктПецярбург 25 скрынь «с картннамн, эстампамн, кннгамн н другнмн вегцамн». Паводле распараджэння Міністэрства імператарскага двара яны былі накіраваны ў Эрмітаж. Кнігі знаходзіліся ў васьмі скрынях, і Ф.І. Лабенскі, наглядчык над карцінамі і эстампамі ў Эрмітажы, які прымаў гэты груз, атрымаў прадпісанне Прыдворнай канторы перадаць скрыні з кнігамі ў ІПБ. У сваю чаргу, міністр народнай асветы князь К. Лівен аддаў загад дырэктару бібліятэкі А.М. Аленіну прыняць з Эрмітажа азначаныя кнігі367. Збор, паводле прыкладзенага рэестра, уключаў 1231 назву ў 2157 тамах. Ён складаўся з літаратуры на розных еўрапейскіх мовах (пераважна на французскай) і меў універсальны характар. У рэестры, сярод іншага, зафіксаваны дэфектныя экзэмпляры (274 назвы), разрозненыя нумары перыядычных выданняў, няпоўныя камплекты збораў твораў. У афіцыйных дакументах усе рэчы збору Я. Сапегі называюцца кнігамі. Аднак пры вывучэнні суправаджальнага рэестра ў ім выяўляюцца шаснаццаць рукапісаў. Яны запісаны сцісла, у агульным шэрагу з друкаванымі матэрыяламі, з паметкай «Manuscript», напрыклад, «Compendium. Manuscript», «Lexicon. Manuscript», «Manuscript wyrazow», «Zbior roznych listow. Manuscript» i інш. Апісанне выяўленых рукапісаў зроблена зусім непрафесійна — не названы час стварэння рукапісу, яго змест, мова, характар пісьма, колькасць старонак і іншае, што дазваляе суаднесці апісанне з самым рукапісам. Запісы выданняў таксама не заўсёды маюць неабходныя звесткі для іх бібліяграфічнай ідэнтыфікацыі.
    У 2010 г. пры падтрымцы ЮНЕСКА Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Расійская нацыянальная бібліятэка ў Пецярбургу прыступілі да рэалізацыі праекта «Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі Сапегаў», у выніку чаго створаны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае звесткі аб гісторыі, месцазнаходжанні і стане кніжных збораў Сапегаў. Рэсурс прадстаўляе навуковае апісанне выданняў і рукапісаў, звязаных з родам Сапегаў, з фондаў бібліятэк Расіі і Беларусі; электронныя копіі найбольш каштоўных дакументаў і кніг; бібліяграфію па гісторыі роду Сапегаў; ілюстрацыйны матэрыял, звязаны з родам Сапегаў (узоры экслібрысаў, партрэты прадстаўнікоў роду і інш.).
    БЕЛАРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)