Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
173
Бібліятэка Храптовічаў
У другой палове XVIII ст. беларускі магнат Іахім Храптовіч (1729—1812) у сваім родавым маёнтку ў Шчорсах сабраў бібліятэку. Аснову калекцыі склалі кнігі і рукапісы, набытыя I. Храптовічам падчас падарожжаў па Еўропе, у тым ліку ў рымскага кардынала I. Імперыале, польскага біскупа А. Залускага, а таксама выданні з кніжных збораў касцёлаў, закрытых у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Пасля смерці I. Храптовіча ў 1812 г. бібліятэку атрымалі ў спадчыну яго сваякі, якія папаўнялі яе як старадрукаванымі, так і новымі выданнямі. У канцы XIX — пачатку XX ст. бібліятэка налічвала больш за 15 тыс. экзэмпляраў.
У 1913 г. браты Храптовічы перадалі найбольш каштоўныя кнігі і рукапісы на часовае захаванне ў Кіеўскі універсітэт (вясной і летам 1914 г. туды паступіла 7000 экзэмпляраў). У Шчорсах заставаліся выданні мастацкапубліцыстычных жанраў, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1916 і 1939 гг.
Размовы аб перавядзенні шчорсаўскага кнігазбору ў Кіеў пачаліся яшчэ ў 1909 г. Па хадайніцтве бібліятэкі універсітэта св. Уладзіміра для перамоваў аб перадачы кніг у Шчорсы быў камандзіраваны прафесарбеларус М.В. ДоўнарЗапольскі, ураджэнец Рэчыцы. У выніку ў 1913 г. з’явіўся дакумент, які прадугледжваў перадачу кнігазбору на дэпазітарнае (часовае) захоўванне на 25 гадоў368. Пазней трэба было разгледзець пытанне нанова: вярнуць кнігі ў Шчорсы, альбо перадаць калекцыю Віленскаму універсітэту, калі ён на той час будзе адчынены. Калі ж праз 25 гадоў становішча не зменіцца, то вярнуцца да пытання аб праве ўласнасці яшчэ праз 25 гадоў... Захаваўся напярэдні варыянт дакумента 1913 г., не падпісанага і не заверанага. Ці існуе арыгінал акта перадачы і ў якой рэдакцыі, невядома.
У 1927 г. кнігазбор перадаюць Усенароднай бібліятэцы Украіны пры Акадэміі навук (цяпер Нацыянальная бібліятэка Украіны імя УI. Вяр
надскага). Інвентарызацыя, праведзеная ў 1985 г., паказала, што значная частка калекцыі згублена. Да цяперашняга часу захавалася 112 рукапісаў (са 129 улічаных у вопісе З.Л. Пташыцкага369) і 2005 кніг. Маюцца 3 інкунабулы, 39 палеатыпаў, а таксама заходнееўрапейскія выданні XV—XVIII стст., прадукцыя віленскіх друкарняў XVI ст., гродзенскіх XVIII ст., полацкіх пачатку XIX ст.
3 часу перадачы бібліятэкі Храптовічаў у Кіеў кіраўніцтва Беларусі, навуковая і культурная грамадскасць Беларусі дамагаліся вяртання калекцыі на радзіму. Аднак па розных прычынах кнігазбор заставаўся ў Кіеве, а ў 1995 г. Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь была атрымана афіцыйная адмова ўкраінскага боку ў вяртанні бібліятэкі Храптовічаў.
3 мэтай вывучэння, віртуальнай рэканструкцыі і папулярызацыі кніжнага збору роду Храптовічаў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Украіны імя У.І. Вярнадскага ў 2008 г. быў ініцыяваны праект «Кніжны збор роду Храптовічаў», які атрымаў падтрымку ЮНЕСКА. У выніку яго рэалізацыі быў створаны электронны рэсурс, што ўключае бібліяграфічныя апісанні і поўнатэкставыя электронныя копіі самых каштоўных выданняў, якія захаваліся370.
Заслугоўваюць увагі таксама кніжныя зборы шляхецкага беларускага роду Агінскіх. 3 канца XVI ст. прадстаўнікі роду займалі важныя дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. У сярэдзіне XVIII ст. вялікі гетман літоўскі, кампазітар і паэт Міхал Казімір Агінскі (1730—1800) заснаваў прыватную бібліятэку ў маёнтку Нябораў, якую потым перавезлі ў Слонім, дзе ім былі таксама заснаваныя друкарня, тэатр, капэла і балетная школа371. Кніжныя зборы назапашваліся і ў іншых уладаннях Агінскіх. Звесткі аб лёсах іх асабістых бібліятэк досыць скупыя, але несумненна, ацалелыя экзэмпляры можна выявіць у кнігасховішчах Польшчы, Літвы і Беларусі.
174
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Бібліятэка графоў ГутэнЧапскіх
Вялікая бібліятэка была сабрана прадстаўнікамі старажытнага шляхецкага роду графоў ГутэнЧапскіх у родавым маёнтку Станькава (за 10 км ад Койданава). Сядзібнапаркавы комплекс Станькава ўключаў палац і два жылыя будынкі, якія размяшчаліся ў прыгожым парку. Спецыяльна для бібліятэкі быў пабудаваны двухпавярховы квадратны павільён з вежамі — «скарбчык», які нагадвае сярэдневяковы замак у мініяцюры.
Адным з найбуйнейшых калекцыянераў сярод прадстаўнікоў гэтага роду з’яўляецца Эмерык Карлавіч (5.11.1828—23.07.1896), дзяржаўны дзеяч, нумізмат, бібліяфіл. Выпускнік Маскоўскагауніверсітэта, ён служыў Расійскай імперыі на высокіх пасадах наўгародскага губернатара, пецярбургскага віцэгубернатара, дырэктара Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. Свае сувязі, падмацаваныя вялікімі грашыма, выкарыстаў для складання калекцый: найперш нумізматычнай, a таксама кніг і гравюр. Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Станькаве ў 1879—1894 г., арганізаваў тут музей. У бібліятэцы Э. ГутэнЧапскага налічвалася да 20 тыс. кніг, сярод якіх меліся старадрукаваныя і рэдкія выданні, у т.л. Брэсцкая Біблія 1563 г., 329 выданняў эпохі Ягелонаў, каля 270 кніг з аўтографамі, калекцыі рукапісаў А. Міцкевіча, С. Манюшкі, Ю. Нямцэвіча, А. Адзінца і інш.
У 1894 г. Эмерык ГутэнЧапскі выхаў у АўстраВенгрыю. Купіўшы дом у Кракаве, ён перавёз туды вялікую частку сваіх калекцый і арганізаваў музей. На доме быў зроблены лацінскі надпіс: «monumentis patriae naufrago ereptis», што значыць «айчынным помнікам, ацалелым у буры гісторыі»372. Апошнія гады жыцця нястомны калекцыянер прысвяціў апісанню сваіх збораў. Пасля смерці графа яго калекцыі склалі аснову цяперашняга музея імя Чапскага, а намаганнямі яго ўдавы, Эльжбеты Меендорф, былі выданы «Спіс друкаў Ягелонскай эпохі ў зборы Эмерыка гр. Чапскага» (Кракаў, 1900) і першы том апісання гравюр яго калекцыі (толькі партрэты і толькі ў тэхніцы металагравюры, літаграфію граф не збіраў) — апісаны 2383 асобныя аркушы (Кракаў, 1901, паўторнае выданне — Варшава, 2001)373.
Лёс жа калекцый, пакінутых у Станькаве, менш вядомы. Пасля пераезду Э. ГутэнЧапскага ў Кракаў значная частка яго кніг, а менавіта росіка, засталася ў Станькаве ва ўласнасці сына Караля. На жаль, не захаваліся дадзеныя, якія б дазволілі ахарактарызаваць бібліятэку па
колькасці і змесце кніг, але можна дапусціць, што гэта быў тыповы шматмоўны шляхецкі кнігазбор універсальнага характару. Караль Чапскі (1860—1904), тагачасны гарадскі галава г. Мінска, працягнуў традыцыі бацькі і папаўняў калекцыю кніг і гравюр, набываючы рэдкія выданні ў заходнееўрапейскіх, польскіх і расійскіх антыквараў. Частка кніжнага збору Эмерыка Чапскага адышла да яго малодшага сына Юрыя (1861—1938), які валодаў маёнткам у Прылуках і меў там значную бібліятэку.
У 1916 г. (па іншых звестках, у 1914 г.) самую каштоўную частку станькаўскіх збораў, ратуючы іх ад ваенных падзей, вывезлі ў Маскву. Але некаторыя кнігі ўсётакі засталіся ў Станькаве. У 1920 г. яны былі вывезеныя польскім войскам і да пачатку Другой сусветнай вайны знаходзіліся ва ўладаннях Эмерыка Чапскага ў леснічоўцы ў Сынкавічах недалёка ад Слоніма. Кніжны збор, пакінуты ў маёнтку, быў разрабаваны374. Астаткі станькаўскай бібліятэкі, вывезенай падчас Першай сусветнай вайны ў Расію, захоўваюцца цяпер у Дзяржаўным гістарычным музеі і Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэцы Расіі ў Маскве, Дзяржаўным Рускім музеі ў СанктПецярбургу375.
Асабістая бібліятэка была створана таксама Адамам Чапскім (1819—?) камерюнкерам расійскага імператарскага двара, які валодаў маёнткамі Навасёлкі, Жупраны, Маляты ў Віленскай губерні. У нядаўна знойдзеным у школьным музеі ў Гальшанах Ашмянскага раёна каталогу кніжнага збору з Навасёлак, зафіксавана 513 кніг. Каталог бібліятэкі сведчыць аб тым, што ў яе фондзе меліся выданні па гісторыі (хронікі, дзённікі), генеалагічныя, рэлігійныя, па эстэтыцы, а таксама лячэбнікі, вялікая колькасць белетрыстыкі. У бібліятэцы было даволі шмат кніг, звязаных з Беларуссю: прыжыццёвыя выданні А. Міцкевіча 1829 г., творы У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, А. Адзінца і інш. Большасць кніг на польскай мове з друкарняў Варшавы, Кракава і іншых польскіх гарадоў, а таксама кнігі, выданыя ў Львове, Кіеве, Маскве і СанктПецярбургу. Але ў гэтай тыповай паводле складу хатняй бібліятэцы сустракаюцца і старадрукаваныя выданні М. Стрыйкоўскага 1582 г., П. Скаргі 1780 г., М. Кромера 1767 г. Апошні год выдання кніг, занесеных у каталог, — 1893і, гэта дазваляе выказаць здагадку, што папаўненне бібліятэкі скончылася ў канцы 19 ст.376
Сем кніг, уладальнікамі якіх былі прадстаўнікі роду Чапскіх, выяўлены ў фондах НББ. Хутчэй за ўсё, гэта рэшткі кніжнага збору, рас
БЕААРУСКАЯ КНІГАЎ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1917)
175
цягнутыя мясцовымі жыхарамі са Станькава пасля рэвалюцыі. He выключана, што далейшая праца па навуковым апісанні фондаў НББ і ініпых бібліятэк і музеяў можа прывесці да новых знаходак кніг з бібліятэкі Чапскіх.
Вялікую бібліятэку ў сваім маёнтку ў Гомелі сабраў дзяржаўны і грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, калекцыянер, граф Мікалай Пятровіч Румянцаў. Яго калекцыі ўключалі нумізматычныя, прыродазнаўчыя навуковыя экспанаты, прадметы этнаграфіі розных краін і народаў, археалагічныя знаходкі, творы мастацтва і інш. Але асноўным у яго збіральніцкай дзейнасці стала калекцыяніраванне рэдкіх кніг. Бібліятэка М. Румянцава налічвала больш за 28,5 тыс. выданняў і рукапісаў. Размяшчалася ў яго доме на Англійскай набярэжнай у Пецярбургу, частка знаходзілася ў Гомельскім палацы графа (тут з кнігамі працаваў заснавальнік беларускай археаграфіі, протаіерэй Іаан Грыгаровіч). Гэта быў адзін з лепшых прыватных кнігазбораў Расіі, які ўключаў шмат рукапісных кніг XIII—XIX стст. (сярод якіх некалькі выдатных беларускіх помнікаў), друкаваныя выданні па розных галінах навукі, энцыклапедыі, працы па гісторыі, творы мастацкай літаратуры, перыёдыку, старажытныя атласы. Бібліятэка М. Румянцава стала асновай цяперашняй Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.
Добрую бібліятэку стварыў у сваім маёнтку ў Лагойску Барысаўскага павета Мінскай губерні граф Яўстафій Піевіч Тышкевіч, старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Акрамя друкаваных кніг, у яе фондзе знаходзіліся каштоўныя зборы рукапісаў і розных дакументаў пагісторыі краю. Частку сваёй бібліятэкі (каля 3 тыс. кніг, прысвечаных старажытнасцям, гісторыі і бібліяграфіі) граф Тышкевіч ахвяраваў Віленскай археалагічнай камісіі377. Разам з фондамі Археалагічнай камісіі Лагойская бібліятэка трапіла ў Віленскую публічную бібліятэку і зараз знаходзіцца ў Вільнюсе.